Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Вялікія князі літоўскія XIII ст.

17.01.2018
СЛОЎНІК Вялікія князі літоўскія XIII ст.

Вялікія князі літоўскія XIII ст.

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Яны былі першымі… Вялікія князі літоўскія XIII ст.

1248 – 1263 г. – гаспадаранне Міндаўга

Пра бацьку Міндаўга мы ведаем толькі, што ён быў багатым і уплывовым чалавекам. Храніст 13 ст. паведамляў, што паслы жамойтаў, стараючыся дагадзіць Міндаўгу, казалі: “Твой бацька быў магутным уладаром і не меў сабе роўных у Літве”. Імя бацькі засталося невядомым, хоць пазнейшыя летапісцы (15-16 ст.) называлі яго Рынгольдам. Аднак у дакументах 13 ст. такая асоба нідзе не ўпаміналася, таму сучасныя гісторыкі прызналі гэтае імя міфічным, прыдуманым пазнейшымі храністамі.

У пісьмовых крыніцах (Галіцка-Валынскі летапіс) імя Міндаўга ўпершыню ўпамінаецца пад 1219 г. у апісанні мірнай дамовы групы балцкіх князёў з Галіцка-Валынскай дзяржавай. Міндаўг названы на чацьвёртым месцы сярод пяці “старэйшых” князёў. Адсюль можна вывесці, што наш герой у 1219 г. знаходзіўся ўжо ў дастаткова свядомым узросце. Ведаючы дату яго смерці (1263 г.), і улічыўшы, што яна адбылася не з натуральных прычынаў, можам прыняць, што Міндаўг нарадзіўся не раней мяжы 12 і 13 ст. У тым жа запісе летапісец дадаў, што Міндаўг забіў князя Вішымунта Булевіча “і жонку яго забраў і браццю яго пабіў, Едзівіла, Спрудэйка”.

 Транята (1263 – 1264). Кароткі трыумф узурпатара

Пасля смерці першага гаспадара пасад вялікага князя спачатку заняў адзін з арганізатараў ягонага забойства – пляменнік (сын сястры) Міндаўга – жамойцкі князь Транята.

Першы дуумвірат. Войшалк (1264 – 1267 г.) і Шварн (1264 – 1270 г.).

Войшалк (1264 – 1267). Інтэлігент на троне

Войшалк – старэйшы сын першага вялікага князя літоўскага Міндаўга і ягонай першай жонкі Марты. Год нараджэння невядомы, год смерці – 1267. Выдатны дыпламат і палітык, здольны прымаць адказныя і дакладныя рашэнні, рашуча і эфектыўна дзейнічаць у экстрэмальных сітуацыях. Прайшоў духоўную эвалюцыю ад язычніцкага князя-ваяра да хрысціянскага манаха-пустэльніка. Двойчы ў цяжкія для Літвы часы вяртаўся ў свецкае жыццё, каб уратаваць дзяржаву.

Шварн Данілавіч(1267 – 1270). Далёка ад радзімы

Шварн – малодшы сын галіцка-валынскага князя Данілы Раманавіча. У спадчыну ад бацькі атрымаў Холмскую і Бельскую землі. Быў жанаты з дачкой вялікага князя літоўскага Міндаўга. Пасля забойства цесця дапамог ягонаму сыну Войшалку узяць уладу ў Літве (1264 – 1265 г.) і разам з ім кіраваў дзяржавай, захаваўшы свае ўладанні на Валыні. Пасля смерці Войшалка некалькі гадоў гаспадарыў аднаасобна.

Гаспадаранне Шварна Данілавіча выглядае ўсяго толькі нязначным эпізодам у гісторыі Вялікага Княства, але усё ж яно заняло пяць гадоў: у 1265 – 1267 гг. кіраваў разам з Войшалкам, а ў 1267 – 1270 гг. –  самастойна.

Трайдэн (1270 – 1282). Надзейны стырнавы

Звесткі пра Трайдэна вельмі скупыя. Ёсць інфармацыя, што ён меў родавае ўладанне ў Літоўскай зямлі з цэнтрам у Кернаве. Дата нараджэння невядомая. Дата смерці – каля 1282 г. (вынікае з запісу Галіцка-Валынскага летапісу пад 1269 г. – стаўшы вялікім князем, “жыў жа 12 гадоў”).

Працягваў палітычны курс папярэдніх вялікіх князёў – умацоўваў саюз балцкага і славянскага складнікаў дзяржавы. Праводзіў прагматычную і эфектыўную знешнюю палітыку. Наладжваў саюзныя адносіны са слабейшымі суседзямі (мазаўшанамі, семігаламі, яцвягамі, прусамі) і паспяхова змагаўся з галоўнымі ворагамі дзяржавы – крыжакамі і валынянамі. Умеў выкарыстаць унутраныя канфлікты ў варожых краінах. У Прусіі і Лівоніі падтрымліваў мясцовыя плямёны ў іх барацьбе супраць Тэўтонскага ордэна. Сябраваў з некаторымі галіцка-валынскімі князямі і адначасова ваяваў з другімі. Вывеў Літву з залежнасці ад Галіцка-Валынскай дзяржавы. Умацаваў міжнароднае становішча Вялікага Княства Літоўскага. Не павялічыў дзяржаўнай тэрыторыі, але нічога з яе не страціў. Пакінуў дзяржаву мацнейшай, чым атрымаў.

“Цёмныя” гады (1282 – 1292)

Пра ўнутранае жыццё дзяржавы ў перыяд 1282–1292 гг. мы ведаем вельмі мала з прычыны амаль поўнай адсутнасці звестак у гістарычных крыніцах. Гэтае дзесяцігоддзе – самы цёмны час у жыццяпісе гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага. Гісторыкі спрабуюць асвятліць яго “касымі праменнямі” самых нязначных ускосных звестак. Але і гэта ўдаецца толькі часткова, бо тыя “праменні” асвятляюць амаль адныя белыя плямы. Невядомыя нават імёны вялікіх князёў (а, можа, быў толькі адзін князь), якія кіравалі ў гэты час краінай.

Пукувер (каля 1292 – 1295) і Віцень (1295 – 1315). Пачатак вялікай дынастыі

Род гэты шырока вядомы ў гістарыяграфіі як дынастыя Гедыміна. Па справядлівасці, варта было б назваць дынастыю па імені папярэдняга яе прадстаўніка – бацькі Гедыміна, які таксама згадваецца ў крыніцах.

Віцень (1295 – 1315)

Час нараджэння невядомы, год смерці – 1315 (па некаторых звестках загінуў ад удару маланкі). Сын вялікага князя літоўскага Пукувера. Па даручэнні бацькі арганізоўваў буйныя ваенныя аперацыі супраць Ордэна і Польшчы, у ходзе якіх выявіў выдатныя вайскова-тактычныя здольнасці. Прыняў гаспадарства ў спадчыну ад бацькі каля 1295 г. Паказаў не менш выдатныя стратэгічныя здольнасці як кіраўнік знешняй палітыкі дзяржавы. Арганізаваў эфектыўны адпор ордэнскай экспансіі, выкарыстоўваючы як ваенныя, так і дыпламатычныя сродкі. Працягваў палітыку традыцыйных саюзаў з Мазовіяй, Полацкай і Віцебскай землямі.

Здабыў усеагульную павагу за рыцарскія паводзіны на вайне. Паводле інфармацыі летапісу 17 ст., прыняў дзяржаўны герб Вялікага Княства Літоўскага – “Пагоню”. За дваццаць гадоў кіравання ўзмацніў дзяржаву ўнутрана і знешне, чым падрыхтаваў базу для яе значнага тэрытарыяльнага росту ў наступныя дзесяцігоддзі.

<>

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат