Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Мова мястэчак Беларусі

07.12.2017
СЛОЎНІК Мова мястэчак Беларусі

powerpoint70СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Мова мястэчак Беларусі

Слова “мястэчка” ўтварылася ад агульнаславянскага слова “места” — горад.

Мястэчка – маленькі гарадок!

Мястэчка XV – XVIII ст. можна класіфікаваць як дробны населены пункт гарадскога тыпу.

Мястэчкі ў перыяд Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.) характарызаваліся вялікай

разнастайнасцю тыпаў. Пад назвай “мястэчка” хаваліся як буйныя гандлёва-прамысловыя

цэнтры, якім не хапала толькі афіцыйнага гарадскога статуса, так і звычайныя сельскія паселішчы.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 27 верасня 1938 г. “Аб класіфікацыі населеных пунктаў

Беларускай ССР” мястэчкі як адміністрацыйныя адзінкі былі скасаваныя.

Да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання, рабочых і гарадскіх пасёлкаў аднесена 101

паселішча гарадскога тыпу.

Мястэчкі, якія засталіся па-за сеткай населенных пунктаў гарадскога тыпу,

перайшлі афіцыйна ў разрад вёсак. У Заходняй Беларусі мястэчкі праіснавалі да 1939 г.

Штэтл – у перакладзе з мовы ідыш “мястэчка”.

Габрэйская фізічная і духоўная прастора ў беларускім (польскім, украінскім, літоўскім) мястэчку

КІРМАШ. Кірмашы прымяркоўваліся да хрысціянскіх святаў, што адлюстроўвае і этымалогія слова кірмаш. Слова прыйшло да нас ад немцаў, у якіх яно пішацца як спалучэнне слоў die Kirche – царква і die Messe – літургія. Слова “кірмаш” у беларускай мове, як і ў заходнееўрапейскіх, абазначае не толькі торг, але і свята, гулянне.

КАРЧМА — адзін з тыпаў грамадскай установы на беларускіх землях (піцейны, заезны дом, з пастаялым дваром, з навесам для коней, з памяшканнем для гандлю, з асобнымі памяшканнямі для прыезжых людзей). Карчма – ад слова “карэц” (коўш) – посуд, якім зачэрпвалі спіртныя напоі.

Карчміт (карчмар)

  1. Гандляр, трымальнік карчмы;
  2. Чалавек, які здатны да падману і ашуканства;
  3. Чалавек, які займаецца таемным продажам гарэлкі.

Карчмаваць:

  1. Рабіць па-гандлярску, прадаваць, гандляваць;
  2. Махляваць, падманваць, выкарыстоўваць на сваю карысць;
  3. Займацца дробным продажам.

Шынок – падвід карчмы, у якім не было жылых пакояў. Шынком таксама называлі ўласна залю абслугоўвання ў карчме.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат