Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Жанчыны ў гісторыі Беларусі

02.01.2018
СЛОЎНІК Жанчыны ў гісторыі Беларусі

Слоўнік да заняткаў па тэме “Жанчыны ў гісторыі Беларусі”

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Жанчыны ў гісторыі Беларусі

Госць Анатоль Бутэвіч

Некаторыя асобы: залічаныя да ліку святых зямлі беларускай: Еўфрасіння Полацкая, Юліянія Гальшанская, Сафія Слуцкая, Валянціна Мінская. З іншых імёнаў варта ўзгадаць Рагнеду, Настассю Слуцкуя, дачку Вітаўта Вялікага Соф’ю. Тутэйшыя выхаванкі, якія ўзышлі на польскі каралеўскі пасад: Альдона Гедымінаўна, Соф’я Гальшанская, Барбара Радзівіл. Паэтка, арганізатар тэатра ў Нясвіжы Францішка Уршуля Радзівіл. Мецэнатка, прыхільніца беларускай справы на нашых землях, без якой не выйшаў бы адзіны прыжыццёвы паэтычны зборнік Максіма Багдановіча “Вянок”, Магдалена Радзівіл.

ЦІКАВЫЯ ШЛЮБАВАННІ

Шлюб стрыечных брата і сястры. Ваявода віленскі, вялікі гетман літоўскі кальвініст Януш Радзівіл насуперак волі свайго бацькі вялікага гетмана літоўскага, ваяводы віленскага Крыштофа Радзівіла ў 1638 годзе ўзяў шлюб з каталічкай Кацярынай Патоцкай. Аднак праз чатыры гады жонка памерла, пакінуўшы дачку Ганну Марыю. Пераадолеўшы розныя перашкоды, яна стала пазней жонкай стрыечнага дзядзькі стрыечнага брата свайго бацькі Багуслава Радзівіла з біржайскай галіны, які валодаў Слуцкам і быў паплечнікам яе бацькі ў змаганні за лёс Вялікага Княства Літоўскага.

Жаніцьба на чужым вяселлі. Стрыечная сястра Дамініка Радзівіла прыгажуня Тэафіля Мараўская 15 сакавіка 1807 года выходзіла замуж за графа Юзафа Старжынскага, вяселле адбывалася ў Менску. Гуляў на вяселлі і Дамінік. На той час ён ужо быў жанаты з Ізабэлай Мнішак (вяселле адбылося 3 лютага 1807 года). Але сэрцу не загадаеш. У нейкі момант князь выйшаў з-за стала. Следам за ім рушыла нявеста – Тэафіля. Князь пасадзіў Тэафілю ў сваю карэту і – дай Бог ногі…

Жонка ўцякла ад мужа. Князь Геранім Вінцэнт Радзівіл – сын Радзівіла Рыбанькі, падкаморы вялікі літоўскі, стараста мінскі 31 снежня 1775 года ажаніўся з нямецкай прынцэсай Соф’яй Даратэяй фон Турн-і-Таксіс. Гэты шлюб парадніў вялікалітоўскага магната Гераніма Радзівіла з многімі еўрапейскімі дынастыямі. Яны мелі чатырох сыноў, але тры памерлі малалетнімі. А 17 студзеня 1784 года выбухнуў грандыёзны скандал. Соф’я Даратэя разам са сваім каханкам тайна ўцякла з Нясвіжа…

Шлюбныя стасункі Радзівілаў і Кенэдзі. Малодшая сястра жонкі амерыканскага прэзідэнта Жаклін Кенэдзі — Лі была замужам за князем Станіславам Альбрэхтам Радзівілам(1914 — 1976).

АСОБЫ

КАРАЛЕВА БАРБАРА РАДЗІВІЛ. Яна ніколі не жыла ў Нясвіжы, не бачыла Радзівілаўскага замка, тым не менш менавіта яна стала ледзь не галоўным сімвалам Нясвіжскага замка…

КАРАЛЕВА СОФ’Я ГАЛЬШАНСКАЯ. Зімовым днём 24 лютага 1422 года ў былым першым вялікалітоўскім стальцы Новагародку адбывалася пышная ўрачыстасць, на якую з’ехаліся высокія госці з самога Кракава і Вільні. Выхаванец гэтай зямлі і нядаўні гаспадар Крэўскага замка, а цяпер 70-гадовы кароль польскі і найвышэйшы князь літоўскі Уладзіслаў Ягайла чацвёрты раз шлюбаваўся з маладзенькай 17-гадовай князёўнай з роду Гальшанскіх Соф’яй…

НАСТАССЯ СЛУЦКАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЖАННА д’АРК. …Калі муж памёр, Настасся не адклала ў сховы вайсковыя даспехі і баявое майстэрства. Тым больш, што і небяспека для Слуцкага княства не мінулася. Княгіня па-ранейшаму адважна змагалася з захопнікамі. Ніхто і ніколі не мог яе перамагчы. І пасля кожнага набегу Настасся зноў і зноў аднаўляла разбуранае, адраджала сваю зямлю…

КАРАЛЕВА АЛЬДОНА ГЕДЫМІНАЎНА. Альдона — адна з шасці дачок ад трох шлюбаў вялікага князя літоўскага Гедыміна, які ўзышоў на гаспадарскі пасад у 1316 годзе…

СВЯТАЯ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ САФІЯ СЛУЦКАЯ. Сама яна – унучка Настассі Слуцкай, той самай гераіні, якую сучаснікі за настойлівасць і мужнасць у абароне сваёй зямлі ад няпрошаных захопнікаў называлі Жаннай д’Арк. Яе прадзедам у шостым калене быў вялікі князь літоўскі Вітаўт, а ягоная дачка Соф’я Вітаўтаўна – прабабуляй Сафіі ў пятым калене…

МАЦІ ІВАНА ГРОЗНАГА АЛЕНА ГЛІНСКАЯ. Алена – дачка князя Васіля Львовіча Глінскага, старасты берасцейскага, падстолія ВКЛ, і Ганны, народжанай у Сербіі. Дзядзька Алены — вядомы князь-пераможца над татарамі пад Клецкам ў 1506 годзе маршалак дворны літоўскі Міхаіл Глінскі.

ВЯЛІКАЯ КНЯГІНЯ МАСКОЎСКАЯ СОФ’Я ВІТАЎТАЎНА. …На яе долю выпалі татарскія здзекі над блізкімі людзьмі, нямала сіл і здароўя адабрала ўнутраная барацьба за ўладу, у выніку чаго яе адзіны сын Васіль, які з 1425 года стаў вялікім князем маскоўскім, б

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат