Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Уладзімір Мулявін

26.11.2017
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Інфінітыў

Інфінітыў

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Інфінітыў называюць неазначальнай формай дзеяслова таму, што ён называе дзеянне, працэс, але пры гэтым не ўказвае на асобу ці асобаў. Інфінітыў з’яўляецца нязменнай формай і адказвае на пытанні Што рабіць? чытаць; Што зрабіць? прачытаць.

Інфінітыў утвараецца пры дапамозе суфіксаў:

-ць – далучаецца да асновы на галосную (самы прадуктыўны суфікс, большасць інфінітываў утвараецца менавіта пры яго дапамозе): бега-ць, насі-ць, размаўля-ць

-ці – далучаецца на асновы на зычную – нес-ці, грыз-ці, плес-ці. У інфінітывах, ўтвораных ад асновы на д і т, у выніку гістарычных чаргаванняў д і т перайшлі ў с: кладу – класці, вяду – весці. Па аналогіі з гэтымі формамі нараджаюцца гутарковыя формы храпсці, сапсці, чаўпсці, якія з’яўляюцца адступленнем ад літаратурнай мовы. Мусім ужываць формы храпці, сапці, чаўпці.

-чы – рэдкі суфікс у мове, які далучаецца да асновы на г (бег-чы, запрэг-чы), а таксама ў выніку даўняга пераходу канцавога к асновы + суфікс ти (пек + ти пячы). Выключэнне складае інфінітыў сячы, які мае літаратурны варыянт секчы.

Зваротная форма інфінітыва ўтвараецца пры дапамозе постфіксаў –ся/-ца: -ся далучаецца да галоснай (несціся, класціся, пячыся); -ца далучаецца да зычнай (смяяцца, насіцца).
Язэп Лёсік у працы “Некаторы ўвагі да беларускае літаратурнае мовы” звяртае ўвагу на тыпова беларускія канструкцыі, якія паказваюць функцыю – “назначэнне” — прадмета і ўтвараюцца пры дапамозе інфінітыва: машына шыць або машына, што шыць; вада піць або вада, што піць; палонка ваду браць або палонка, што ваду браць; вада дзяцей купаць або вада, што дзяцей купаць; машынка перац малоць або машынка, што перац малоць. Ён адзначае, што ў такіх выпадках па-расейску будзе канструкцыя з прыназоўнікам для: машина для шитья, вода для питья, а па-польску з прыназоўникам do: maszyna do szycia, woda do picia. Лёсік піша: “Як бачым, расеец ці паляк, каб назваць назначэньне прадмета — назначэньне-дзеяньне, бярэ інфінітыў, абарачае яго ў дзеяслоўны назоўнік ды прылучае яго да прадмета з дапамогаю прыназоўніка “для” (расеец) або “да” (паляк): вада для купаньня, вада да купаньня, а беларусін абыходзіцца ў такім выпадку адным інфінітывам, ня трацячы дарэмна часу на тое, каб перавярнуць спачатку інфінітыў у назоўнік, а потым зьвязаць гэты назоўнік з другім назоўнікам з дапамогаю прыназоўніка.”

Трэба адрозніваць сітуацыю, калі прызначэннем прадмета з’яўляецца іншы прадмет, а не дзеянне, як вышэй. У такім выпадку будзем ужываць не інфінітыў, а назоўнік з прыназоўнікам на: мех на муку, адзежа на свята, убранне на смерць.

Інфінітыў можа ўжывацца ў ролі любога члена сказа: Век зжыць – не мех сшыць (дзейнік і выказнік); У мяне ёсць жаданне напісаць кнігу (азначэнне); Маці сказала сыну рабіць урокі (дапаўненне);  Усе пайшлі на поле капаць бульбу (акалічнасць). Інфінітыў можа быць таксама часткай выказніка: Я пачала рыхтавацца да выступу.

Цікава, што ёсць сказы, у якіх маем два інфінітывы запар: Вырашылі пайсці пагуляць. Зараз навару есці гасцей частаваць. У гэтым выпадку першы інфінітыў паясняе дзеяслоў, а другі – папярэдні інфінітыў.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Утварыце інфінітывы ад наступных дзеясловаў:

        1. Магу – *Мікалай Раманоўскі
        2. Гуду – *Самуіл Плаўнік
        3. Храпу – *Іван Неслухоўскі
        4. Брыду  – *Францішак Багушэвіч
        5. Скубу – *Ніл Гілевіч
        6. Гнію – *Алег Бембель
        7. Дзяўбу – *Антон Лявіцкі
        8. Цяку – *Максім Багдановіч
        9. Скрабу – *Пятрусь Броўка
        10. Таўку – *Вацлаў Ластоўскі
        11. Вярзу– *Андрэй Шашалевіч
        12. Пяру  – *Уладзімір Адамчык
        13. Раву – *Аляксандр Прушынскі
        14. Праду – *Міхась Касянкоў
        15.  Гняту– *Рыгор Барадулін
        16. Грабу – *Вера Бурлак (Жыбуль)
        17. Сяку – *Іван Фёдараў

Устаўце інфінітывы:

      1. …, як пшаніцу прадаўшы  – *Аляксандр Каратай
      2. Без нажа …, без агню … – *Алена Казлова
      3. Каб рыбу …, трэба ў ваду … = Трэба …, каб з ручая …  – *Казімір-Рафаіл Кастравіцкі
      4. Век … — не пальцам … = Век … — не мех … = Жыццё … — не песеньку … = Жытку … — не люльку …  – *Канстанцыя Калечыц
      5. … — з шаўцамі, а … — з ваўкамі = Сярод ваўкоў … — па-воўчы і …  – *Людвік Кандратовіч
      6. З незабітага ліса футра (кажух) … = На жывым мядзведзі скуру …  – *Алаіза Пашкевіч
      7. Пад хвартухом …  – *Канстанцін Міцкевіч
      8. Цесна …, ды добра …  – *Самуіл Пятроўскі-Сітнятовіч
      9. Блізка …, ды далёка …  – *Зміцер Жылуновіч
      10. На сем сукоў … = Дзвюх сарок за хвост … = Два зайцы …Уладзіслаў Галубок – *Уладзіслаў Голуб
      11. Не вучы акуня (качаня) … = Не вучы аратага …, касца …, а сейбіта …   – *Аляксей Марачкін
      12. Не маё гарыць — не мне …  – *Людвіка Сівіцкая-Войцік
      13. Ліса …  – *Ліса фарбаваць (Вилять хвостом (хитрить)

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат