Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Уладзімір Мулявін

02.01.2018
СЛОЎНІК Мулявін

Слоўнік да заняткаў па тэме “Мулявін”

word70СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Уладзімір Мулявін

Уладзімір Георгіевіч Мулявін (12 студзеня 1941, Свярдлоўск — 26 студзеня 2003, Масква, Пахаваны на Усходніх могілках, Мінск) — беларускі артыст, спявак, кампазітар, народны артыст Беларусі (1979), Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1980), народны артыст СССР (1990), заснавальнік і мастацкі кіраўнік беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры».

Нарадзіўся 12 студзеня 1941 года ў Свярдлоўску (Екацярынбургу). Маці — Акуліна Сяргееўна Палычава. Бацька — Георгій Арсенцьевіч Мулявін, абодва працавалі на заводзе “Уралмаш”. Бацька пакінуў сям’ю, калі Уладзіміру было 3 гады. У дзіцячым узросце пачаў захапляцца музыкай і ў 12-ці гадовым узросце пачаў граць на гітары.

У 1956 годзе пасля школы паступіў у Свярдлоўскае музычнае вучылішча, на аддзяленне струнных народных інструментаў. Быў выключаны з вучылішча за захапленне джазам, хутка быў прыняты назад, але кінуў па ўласным жаданні. У 1957—1963 гадах працаваў музыкам у розных абласных філармоніях Урала і Сібіры. У 1963 годзе прыехаў на працу ў Беларускую дзяржаўную філармонію разам з Л. Кармальскай. У 1964—1967 гадах служыў у музычнай роце ў наваколлі Мінска, потым – у Ансамблі БВА.

Пасля сканчэння службы ў войску вярнуўся ў Беларускую дзяржаўную філармонію, пры якой у 1968 годзе стварыў вакальна-інструментальны ансамбль “Лявоны”. У 1970 годзе ансамбль пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна змяніў назву на “Песняры” і пад гэтай назвай атрымаў перамогу ў IV Усесаюзным конкурсе артыстаў эстрады ў Маскве.

У 1976 ансамбль “Песняры” пад кіраўніцтвам У.Мулявіна гастраляваў у ЗША разам з амерыканскай кантры-групай “Нью Крысці Мінстрэлс”.

За значны ўнёсак у развіццё беларускага эстраднага мастацтва ў 2001 годзе быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.

14 мая 2002 года Уладзімір Мулявін патрапіў у аўтакатастрофу. Праз 8 месяцаў памёр у Маскве ў шпіталі імя Бурдэнкі. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску. У гонар Уладзіміра Мулявіна ў Мінску названы бульвар, там жа ўсталяваны помнік Песняру (скульптар — А. Каструкоў).

У 1959 годзе пазнаёміўся, у 1960-м ажаніўся з Л. Кармальскай (працавала на сцэне ў жанры мастацкага свісту). У 1961 годзе ў іх нарадзілася дачка Марына, а ў 1974 годзе — сын Уладзімір (памёр у 2006 годзе), у 1975 годзе шлюб з Л. Кармальскай быў скасаваны.

Другі раз ажаніўся на Святлане Канстанцінаўне Слізскай. У 1976 годзе ў іх нарадзілася дачка Вольга.

У 1981 годзе развёўся са С. Слізскай і ажаніўся на актрысе Святлане Пенкінай. У 1982 годзе ў іх нарадзіўся сын Валерый.

Старэйшы брат Уладзіміра Мулявіна Валерый загінуў на гастролях у Ялце ў 1973 годзе, малодшая сястра Наталля памерла ў Мінску ў 1998 годзе.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат