Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Лынтупы

16.11.2017
СЛОЎНІК Лынтупы

Лынтупы

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

1. Заснаваныя ў XV стагоддзі нальшчанскімі нобілямі Лынтупы знаходзяцца у краі, адміністрацыйным, эканамічным і культурным цэнтрам якога спрадвеку была Вільня. (Для параўнання – ад Лынтупаў да Мінска 185 км, да Віцебска 300 км, да Вільні 70 км). У другой палове XIXст. уласнікі мястэчка збудавалі бровар і дыстылярню, прыбыткі ад якіх дазволілі ўпарадкаваць Лынтупы і стварыць выдатны палацавы комплекс з рамантычным паркам.
2. Культурна-гістарычная спадчына. Планіровачная структура гістарычнага цэнтра Лынтупаў не змянялася з XV стагоддзя. Апроч палацавага ансамбля захаваўся касцёл (арх. Т. Раствароўскі, 1908-14), ацалелі фрагменты індустрыйных аб’ектаў — бровара і дыстылярні, жылой местачковай забудовы. Цікавыя старыя каталіцкія могілкі, абок якіх чакаюць на ўпарадкаванне пахаванні Першай сусветнай вайны. Штогод лынтупчане напрыканцы ліпеня гучна святкуюць “Ганну”, ушанаванне патронкі мястэчка не спыняецца сама мала з XVII стагоддзя.
3. Прыродная спадчына Лынтупшчыны надзвычай разнастайная, яе не кранула індустрыялізацыя. На поўначы дамінуюць ландшафты Свенцянскага ўзвышша. Прыродны характар паўднёвай часткі вызначаюць лясныя краявіды прыроднага комплекса “Блакітныя азёры”, улучанага ў склад Нарачанскага нацыянальнага парка.
4. Прыродная і культурная спадчына края вабіць жыхароў вялікіх гарадоў, якія цягам астатніх 15-20 год спакваля выкупляюць спусцелыя дамы. Сёння тут сфармавалася новая сацыяльная група “дачнікаў”, якія ўсведамляюць прывабнасць гэтых мясцінаў і гатовыя браць удзел у праектах рэгіянальнага развіцця.
5. Досыць інтэнсіўна развіваецца турыстычная інфраструктура – будуецца спа-гатэль, ужо прымаюць гасцей аграсядзібы. Дзейнічае цэнтр традыцыйных рамёстваў Іны Жызнеўскай. У арт-вёсцы Каптаруны пад Лынтупамі Артур Клінаў з калегамі апошнія некалькі год ладзяць міжнародныя кінафэсты і літаратурныя форумы.
6. Сёлета “панаехаўшымі” распачаты новы праект – заснавана некамерцыйная арганізацыя – Лынтупскі культурны цэнтр “Культыватар”. Цэнтр мае дзве мэты – папулярызацыя ў шырокім свеце культурнай і прыроднай спадчыны Лынтупаў і ажыўленне культурнага жыцця мястэч

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат