Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Расстраляная паэзія 1937-2017

26.10.2017
СЛОЎНІК Расстраляная паэзія

Расстраляная паэзія

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Расстраляная літаратура

Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. – адна з самых трагічных дат у беларускай гісторыі. Тады, у разгар крывавых сталінскіх рэпрэсій, у сутарэннях менскай унутранай турмы НКВД былі расстраляныя больш за 100 дзеячаў культуры, мастацтва, навукі, тэхнічнай інтэлігенцыі тагачаснай БССР.

Сярод іх – паэты Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Тодар Кляшторны, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Сяргей Мурзо, Зяма Півавараў, Юлі Таўбін, Ізі Харык, Міхась Чарот, Арон Юдэльсон, празаікі Платон Галавач, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Майсей Кульбак, Янка Нёманскі, Васіль Сташэўскі, літаратурныя крытыкі Якаў Бранштэйн, Хацкель Дунец, Саламон Левін, Пятро Хатулёў, Макар Шалай, журналісты Віктар Вайноў, Прохар Іспраўнікаў, Павел Шастакоў, педагогі Язэп Каранеўскі, Аляксей Кучынскі, Міхаіл Рыдзеўскі, навукоўцы Навум Замалін, Сцяпан Маргелаў, Рыгор Пратасеня, Якаў Сандамірскі, Яўген Успенскі, дзяржаўныя дзеячы Захар Кавальчук, Максім Ляўкоў, Аляксандр Чарнушэвіч, Віктар Яркін…

Многія з іх загінулі ў самым росквіце сіл, а некаторыя і ўвогуле толькі пачыналі жыццёвы і творчы шлях. Мы можам толькі здагадвацца, якога ўзроўню дасягнулі б беларуская культура і навука, калі б усе гэтыя людзі працягвалі жыць і працаваць.

Сталінскія рэпрэсіі пачаліся задоўга да гэтай даты і працягваліся яшчэ доўга пасля яе. Аднак менавіта тады рэпрэсіі дасягнулі свайго піку. Крывавая кастрычніцкая ноч – самае яскравае сведчанне таго, што вынішчэнне нашай нацыянальнай эліты было спланаванай і мэтанакіраванай палітыкай сталінскіх уладаў. Паводле меркавання даследчыка рэпрэсій у БССР Леаніда Маракова, аналагаў гэтай акцыі яшчэ не ведала гісторыя чалавецтва.

Акрамя саміх пісьменнікаў і вучоных, былі знішчаны і іх творчыя набыткі. Захаваліся дакументальныя сведчанні, што 1 жніўня 1937 г. на вялікім вогнішчы ў той самай турме-“амерыканцы” энкавэдысты спалілі дзясяткі тысяч рукапісаў. Але мы будзем памятаць імёны ахвяраў сталінскіх злачынстваў і захаваем тое, што засталося.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат