Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Авіяцыя

12.10.2017
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Лік назоўнікаў

Лік назоўнікаў

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

У сучаснай беларускай мове захавалася два лікі – адзіночны і множны, хоць гістарычна іх было болей – тры, з улікам парнага ліку. Дарэчы, сёння рэшткі парнага ліку можна знайсці ў назвах некаторых парных прадметаў: вочы – вачыма, плечы – плячыма, вушы – вушыма, дзверы – дзвярыма; прыслоўі  уваччу, увушшу таксама адтуль, як і лічэбнікі на –ма: двума / дзвюма, абодвума / абедзвюма, трыма, чатырма. Сёння парны лік можна сустрэць у некаторых палескіх гаворках.

У рускай мове парны лік аказаў уплыў на формы назоўнікаў множнага ліку назоўнага склону другога скланення, адсюль маецца канчатак –а: дома, города, вина, чаго не адбылося ў беларускай мове. Таму грубай памылкай лічыцца ўжыванне формаў з –а/-я ў выніку руска-беларускай інтэрферэнцыі на месцы нашага –і /-ы: дамы, гарады, віны.

Акрамя назоўнікаў, якія маюць адзіночны і множны лік, існуюць назоўнікі толькі адзіночнага і толькі множнага ліку. Да адзіночналікавых назоўнікаў перадусім адносяць зборныя, некаторыя уласныя, рэчыўныя і абстрактныя назоўнікі (калоссе, Менск, вада, глыбіня). Тут важна звярнуць увагу на зборныя назоўнікі кшталту пер’е, калоссе, якія не маюць адпаведнікаў у рускай мове і ўжываюцца ў літаратурнай мове толькі ў адзіночным ліку. Формы кшталту пер’і, калоссі трэба пазбягаць, бо яны з’яўляюцца парушэннем нормы, хоць і сустракаюцца ў мастацкай літаратуры.

Да множналікавых адносяцца назоўнікі, што абазначаюць парныя прадметы, а таксама некаторыя тэрміны, рэчыўныя і ўласныя назоўнікі, а таксама назвы гульняў, абрадаў, адрэзкі часу (нагавіцы, цытрусавыя, прысмакі, Смалявічы, хованкі, каляды, суткі).

Лік нескланяльных назоўнікаў перадаецца праз спалучэнне з адпаведнымі формамі прыметнікаў, займеннікаў, дзеепрыметнікаў і дзеясловаў: дарагое манто і дарагія манто, вісіць паліто і вісяць паліто.

У нашай мове існуюць словы з першай часткай –паў: паўгоддзе, паўмесяц,  паўкола і паўгода, паўмесяца, паўрубля. Першая група словаў мае катэгорыю ліку (два паўмесяцы, паўколы). Словы другой групы звычайна ўжываюцца ў адзіночным ліку: мінула паўгода, засталося паўмесяца, на стале ляжала паўяблыка. Аднак пры наяўнасці пры гэтых словах азначэнняў-характарыстык, дзеясловы і самі азначэнні набываюць множны лік: мінулі цяжкія паўгода, засталіся апошнія паўмесяца, гэтыя паўяблыка.

 Некаторыя назоўнікі з тым самым коранем у беларускай і рускай мовах не супадаюць у ліку (бел. грудзі – рус. грудь, бел. народзіны – рус. рождение). Такое несупадзенне прыводзіць да шматлікіх памылак. Сярод іншага, трэба звярнуць таксама ўвагу на назвы ягад у нашай мове. Яны маюць значэнне зборнасці і часцей за ўсё ўжываюцца ў множным ліку: клубніцы (трускаўкі), чарніцы. Аднак ёсць і тыя, што маюць толькі адзіночны лік: шыпшына, рабіна (дарэчы, у народнай мове апошняе таксама часта ўжываецца ў множным ліку – арабіны). А вось назва адной ягадзінкі мае як адзіночны, так і множны лік: клубнічына — клубнічыны, чарнічына – чарнічыны.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Перакладзіце на беларускую мову:

      1. Бобы – *боб
      2. Двойня – *двайняты
      3. Крупа – *крупы
      4. Кочки – *купіны, куп’ё
      5. Яровые – *ярына́
      6. Конопля – *каноплі
      7. Ежевика – *ажыны
      8. Дрожь – *дрыжыкі
      9. Сумерки – *змярканне
      10. Голубика– *дурніцы, буякі
      11. Пригоршня – *прыгаршчы
      12. Монисто – *маністы
      13. Поленья – *палены, паленне
      14. Хлопоты – *клопат
      15. Ветви – *галіны, голле
      16. Облепиха – *абляпіха
      17. Отруби – *вотруб’е
      18. Кружево – *карункі/span>
      19. Брусья – *брусы, бруссе
      20. Крыжовник – *агрэст
      21. Смородина – *парэчкі
      22. Бревна – *бярвёны, бярвенне

Пастаўце ў правільнай форме (ужывіце прошлы час дзеяслова):

    1. Паўтыдня (прайсці) – *прайшло паўтыдня
    2. Паўгода (апошні, прамінуць) – *прамінулі апошнія паўгода
    3. Паўкіламетра (першы) – *першыя паўкіламетра
    4. Паўгоддзе (другі) – *другое паўгоддзе
    5. Паўбутэлькі (застацца) – *засталося паўбутэлькі
    6. Паўлімона (гэты, ляжаць на сподачку) – *гэтыя паўлімона ляжалі на сподачку

 

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат