Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Сапегі

08.10.2017
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Род назоўнікаў

Род назоўнікаў

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Большасць назоўнікаў адносяцца да аднаго з трох родаў: мужчынскага, жаночага ці ніякага. Род вызначаецца па форме адзіночнага ліку, а таксама пры спалучэнні назоўнікаў з прыметнікамі, дзеепрыметнікамі і дзеясловамі ў прошлым часе або ва ўмоўным ладзе.

Да назоўнікаў мужчынскага роду належаць не толькі назоўнікі на зычны (сад, конь, гай), але і некаторыя назоўнікі на –а (дзядзька, хлапчына, Мікола); словы з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі на (ваўчара, вятрыска, верабейка); нескланяльныя запазычанні, што абазначаюць асобаў мужчынскага полу і многіх жывёлаў (круп’е, аташэ, кенгуру, какаду), а таксама іншамоўныя  нескланяльныя назвы гарадоў і штатаў (Чыкага, Кентукі).

Да назоўнікаў жаночага роду адносяць словы на –а/-я (гара, песня) і на зычны (рэч, столь); нескланяльныя запазычанні, што абазначаюць асобаў жаночага полу і жаночыя імёны (мадам, фрокен, Сюзан, Агнэс), а таксама іншамоўныя  нескланяльныя назвы краін, рэк, гор, пустынь (Перу, Чылі, Місуры, Ай-Петры, Гобі).

Да назоўнікаў ніякага роду належаць словы на –о/-а, -е (акно, мора, поле), у тым ліку назвы маладых істотаў на –е (-ё) (шчаня / шчанё); словы на –мя (імя, полымя); большасць нескланяльных неадушаўлёных назоўнікаў іншамоўнага паходжання (таксі, манто, фота); нязменныя назвы азёраў (Кома, Антарыа).

Значная частка асабовых назоўнікаў маюць формы і мужчынскага, і жаночага роду (дырэктар – дырэктарка, сакратар – сакратарка, доктар – доктарка).

Існуюць таксама назоўнікі агульнага роду, то бок іх род залежыць ад полу асобы, якую яны называюць (малы няўмека і малая няўмека).

У нашай мове існуе пэўная колькасць варыянтных родавых формаў назоўнікаў: клавіш і клавіша, замша і замш, зала і зал.

У беларускай мове ў выніку інтэрферэнцыі з рускай назіраецца памылковае ўжыванне назоўнікаў у неадпаведным родзе (яблыка замест яблык, злая сабака замест злы сабака). Трэба запомніць, напрыклад, што назвы маладых істотаў у нас належаць не да мужчынскага, а да ніякага роду: кацяня / кацянё (а не кацёнак); многія назоўнікі на зычны традыцыйна адносяцца да мужчынскага, а не да жаночага роду (густы пыл, доўгі цень, а не густая пыль, доўгая цень).

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Перакладзіце на беларускую мову:

    1. Вкусная баранка – *смачны абаранак
    2. Летний опенок – *летняя апенька
    3. Охапка дров – *ахапак дроваў
    4. Левая бровь – *левае брыво
    5. Старый ватник – *старая ватоўка
    6. Сильная гарь – *моцны гар
    7. Свежий глицерин – *свежая гліцэрына
    8. Царский жезл – *царскае жазло
    9. Высокий потолок – *высокая столь
    10. Пятнистый жираф– *плямістая жырафа
    11. Древняя иконопись – *старажытны іканапіс
    12. Дубовый комод – *дубовая камода
    13. Зелёный салат – *зялёная салата і зялёны салат
    14. Лошадиное копто – *конскі капыт
    15. Белый лотос – *белая лотаць
    16. Болезненная мозоль – *балючы мазоль
    17. Весенний паводок  – *веснавая паводка
    18. Душистый пион – *духмяная півоня
    19. Неуверенная поступь – *няўпэўнены поступ
    20. Маленький птенец – *малое птушаня / птушанё
    21. Полевая ромашка – *палявы рамонак
    22. Большая прыть – *вялікі спрыт
    23. Тонкий стебель – *тонкае сцябло
    24. Молодой тополь – *маладая таполя і малады топаль
    25. Грубый шов – *грубае шво
    26. Пустое шоссе – *пустая шаша
    27. Свежий щавель – *свежае шчаўе
    28. Новая туфля – *новы туфель
    29. Рыжий бельчонок – *рыжае / рудое ваверчаня / ваверчанё
    30. Крепкий табак – *крэпкая / моцная табака (тытунь)
    31. Солдатская шинель – *салдацкі шынель
    32. Черная тушь – *чорная туш
    33. Ценная медаль – *каштоўны медаль
    34. Крошечный хорек – *маленькае тхараня / тхаранё
    35. Красная гвоздика – *чырвоны гваздзік

 

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат