Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Сапегі

12.10.2017
СЛОЎНІК Сапегі

Слоўнік да заняткаў па тэме “Сапегі”.
word70СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Кніга “Гісторыя Сапегаў: жыццяпісы, маёнткі, фундацыі” – першае падобнае выданне ў Беларусі, яго можна назваць Сапегаўскай энцыклапедыяй.

 У ёй – 85 падрабязных біяграмаў найбольш вядомых прадстаўнікоў роду – канцлера Льва, гетмана Казіміра Яна, генерала артылерыі і ўдзельніка Паўстання 1794 г. Францішка, мецэната Паўстання 1830 г. Яўстаха Каятана ды інш.

 У ёй – апісанні 72 фамільных маёнткаў (Ружаны, Дзярэчын, Кодань, Чарэя, Зэльва, Друя, Быхаў ды інш.), фундацый і храмаў розных канфесій, многія з якіх захаваліся да нашых дзён: Троіцкі касцёл у Ружанах, Троіцкая царква ў Быхаве, касцёл і кляштар бернардынак у Гродне…

 У ёй – нарысы па генеалогіі і геральдыцы Сапегаў, спісы пасадаў, займаных імі ў ВКЛ, 60 фотаілюстрацый: партрэты Сапегаў, артэфакты з іхняй калекцыі і г.д.

 Пятнаццаць пакаленняў Сапегаў адчувалі сябе патрыётамі ВКЛ, свайго Краю. Як той жа малады генерал Францішак – паплечнік Тадэвуша Касцюшкі, заўзяты падарожнік і шукальнік прыгодаў, якому ў Пецярбургу было захоладна, у Лісабоне – загорача, у Лондане – завільготна, у Варшаве і Вільні бракавала адпаведнай кампаніі. Усё, чаго князю не хапала ў еўрапейскіх сталіцах, ён знаходзіў у Дзярэчыне (цяпер – Зэльвенскі раён).

 Сапегі шмат зрабілі для эканамічнага і палітычнага ўмацавання ВКЛ (адзін Літоўскі Статут чаго варты!). Даходзіла да таго, што Сапегі за ўласныя грошы ўтрымлівалі войска на ўсходняй мяжы, баронячы супольную дзяржаву Рэч Паспалітую ад агрэсіўнай Масковіі.

 Сапегі называлі свіх дзяцей па-беларуску – Міхасямі, Алесямі, Тэклямі, Гальшкамі, Тадорамі, Анэлямі і Васілісамі.

 Праз тое, што Сапегі пасля задушэння Паўстання 1830 г. не папрасілі памілавання ў цара, усе іх маёнткі былі разрабаваныя расейцамі. Толькі з аднаго Дзярэчына было вывезена ў Пецярбург больш за 200 скрыняў з фамільнымі каштоўнасцямі, карцінамі і кнігамі…

З адзінага ў Беларусі інтэрв’ю Міхася Скоблы з князем Яўстахам Севярынам Сапегам (яно змешчана ў кнізе): “Тут я ў 1916 годзе нарадзіўся. Але, як Сапега, я тут ужо 500 гадоў. Менавіта тут, а не дзесьці ў іншым месцы. Для мяне Беларусь – мой Край, нягледзячы на тое, што я потым апынуўся ў Афрыцы, а тут пазаўчора была Расія, а ўчора – Польшча. Усе мы, Сапегі, і я ў тым ліку, былі грамадзянамі Вялікага Княства Літоўскага, і потым, заўважце, гэта вельмі істотна, мы, Сапегі, чатырыста гадоў змагаліся за незалежнасць свайго Краю, мы не хацелі быць жыхарамі Польскага Каралеўства”.

 

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат