Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Архівы

30.05.2017
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Балець, хварэць ці заўзець?


powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Рускае слова болеть, паводле Тлумачальнага слоўніка, мае ў нашай мове некалькі адпаведнікаў:

  1. Балець — адчуваць боль дзесьці (аб’ект): мне баліць галава; сэрца баліць.
  2. Балець — турбавацца: мне гэта баліць; душа баліць.
  3. Балець, хварэць — востра перажываць за поспехі і няўдачы спартовай каманды: балець / хварэць за БАТЭ.
  4. Хварэць, нядужаць – быць хворым на якую-небудзь хваробу: хварэць на грып, хварэць на адзёр.
  5. Хварэць – трывожыцца, непакоіцца: хварэць за работу.
  6. Хварэць – мець дрэнную схільнасць да чагосьці: хварэць на гультая.

Прадказальна, што ў сённяшніх беларусаў адно са значэнняў словаў балець і хварэць выкліча не заўсёды станоўчую рэакцыю. А менавіта ў тым выпадку, калі гэтыя словы ўжываюцца ў значэнні ‘востра перажываць за поспехі і няўдачы спартовай каманды’. Асабліва пасля таго, як папулярныя беларускія спартовыя каментатары ў апошнія гады замянілі іх словам заўзець, такім чынам як бы легалізаваўшы апошняе. З гэтага моманту аматары спартовых гульняў (якіх, дарэчы, у нас шмат) зразумелі, што можна не балець ці хварэць за сваю каманду, а менавіта заўзець! І тады многія з тых, хто крытыкаваў слова заўзець і прапаноўваў пазбаўляцца яго, памянялі сваё стаўленне. Бо слова, якое б яно ні было нязграбнае, фактычна прыжылося праз некалькі дзесяцігоддзяў пасля стварэння (невядома дакладна, хто быў “бацькам” гэтага наватвора, але, паводле адной з легендаў, аўтарства належыць Алесю Разанаву). То бок, слова прайшло моўны адбор і выжыла. І цяпер колькі б мы ні казалі пра яго штучнасць, другаснасць і калькаванне рускага слова болеть, выкрасліць з ужытку яго мы ўжо не можам. Гэта прызнаў нават “Беларуска-рускі слоўнік” пад рэдакцыяй Крапівы 2012 года, пазначыўшы, праўда, гэтае слова як гутарковае. Паметай гутарковае ў слоўніку пазначана таксама слова заўзятар. Яно ўтворана ад прыметніка заўзяты пры дапамозе суфікса –ар па мадэлі словаў аматар, пясняр, змагар, мысляр (большасць з іх, аднак, утворана ад дзеясловаў, а не ад прыметнікаў). Трэба сказаць, што слова заўзятар выклікае менш пратэстаў і нараканняў з боку карыстальнікаў, бо не ўспрымаецца як штучнае, у адрозненне ад слова балельшчык, дзе нават само спалучэнне шч нам чужое (дарэчы, у апошнім слоўніку пад рэдакцыяй Крапівы яно таксама пазначаецца як гутарковае). У сеціва пераядычна то ўспыхваюць, то заціхаюць батлы з нагоды таго, як правільна называць фанатаў той ці іншай каманды: заўзятар, балельшчык, балельнік (каб назбегчы гэтага шч), ну і зусім ужо фантастычныя: балец, балюн, балельнік, хварэльшчык, хварэц, хварун, хварэльнік… J

Як бы там ні было, хочацца падкрэсліць асноўную рэч – словы балець, балельшчык, хварэць, якія фіксуюцца большасцю слоўнікаў, актыўнымі носьбітамі беларускай мовы сёння ўспрымаюцца як лексічныя ці семантычныя (як у выпадку з хварэць) русізмы і свядома выпіхваюцца з беларускай моўнай прасторы. Такая пурыстычная з’ява цалкам зразумелая ў кантэксце навейшай гісторыі беларускай мовы. Таму словы заўзець і заўзятар выступілі ў якасці той альтэрнатывы, якая не мае адмоўнай канатацыі, абумоўленай гвалтоўным працэсам русіфікацыі нашай мовы.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Перакладзіце:

Давайте болеть за игроков БАТЭ.  – *Заўзейма (давайце заўзець) за гульцоў БАТЭ.

У него болит челюсть.  – *Яму баліць сківіца.

Это его не очень тревожит.  – *Гэта яму не вельмі баліць.

Отец заболел воспалением легких.   – *Бацька захварэў на запаленне лёгкіх.

Больно ушам.  – *Баляць вушы.

Двоюродная сестра сильно заболела.   – *Стрыечная сястра моцна захварэла / занядужала.

Неистовые болельщики “Динамо” громко поддерживали свою команду.   – *Апантаныя заўзятары “Дынама” гучна падтрымлівалі сваю каманду.

Болею за общее дело.   – *Хварэю за агульную справу.

Пар костей не ломит.  – *Ад цяплосці не баляць косці.

Ни холодно ни жарко.   – *Ні свярбіць, ні баліць.

Язык без костей.  – *Гаварыць язык не баліць.

Что у кого болит, тот о том и говорит.  – *Што каму рупіць, той аб тым і жупіць.

Вести себя высокомерно, заносчиво; долго спать   – *хварэць на пана

Болеть карманной чахоткой   – *на кішэнь хварэць

 

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат