Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Філатэлія

18.05.2017
СЛОЎНІК Філатэлія

Філатэлія

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

 

9

Філатэлія — збіранне і вывучэнне паштовых марак, штэмпеляў і іншых адзнакаў паштовай аплаты.

Паштовая марка / познамка (састарэлае) – спэцыяльны знак, які вырабляецца і прадаецца нацыянальнымі паштовымі ведамствамі і які валодае пэўным намінальным коштам. Маркі бываюць як зубцовыя, гэтак і беззубцовыя.

Зубцоўка — перфарацыя, што наносіцца на лісты або рулоны паштовых марак перфарацыйнымі машынамі для палягчэння аддзялення марак адна ад адной

Клясер – альбом для збору паштовых марак

Пінцэт – прылада, дзякуючы якой адмыслоўцы ад філатэліі кладуць паштовыя маркі ў клясер

Канверт першага дня – канверт, на якім адмысловым штэмпелем у дзень выхаду пагашана марка

Картмаксімум – паштоўка з наклеенай на яе паштовай маркай, якая пагашана адмысловым штэмпелем.

Паштовая картка – картка ці паштоўка з надрукаваным на ёй знакам паштовай аплаты.

Штэмпель – можа быць каляндарны, што ставіцца на звычайнай пошце, а можа быць адмысловы, прысвечаны якой-небудзь даце

Аэраграма — ліст тонкай паштовай паперы , які складваецца так , што знешні бок ліста ўтварае канверт. Пры гэтым паведамленне, размешчанае на ўнутраным баку ліста, немагчыма прачытаць не раскрыўшы гэты ліст. Аэраграмы прызначаюцца для авіяпошты.

Сакрэтка – паштовы ліст з гумаванымі бакамі і перфарацыяй, якая аддзяляе край ад астатняй часткі ліста. Адкрыць сакрэткі магчыма толькі адарваўшы край ліста па перфарацыі.

Паштовыя маркі бываюць розныя па форме: як стантартныя квадрадратныя альбо прамавугольныя, так і ў форме трохкутніка альбо нават зоркі, банана, мячыка і г.д. Робяцца з паперы, дрэва, пластыка, або нават срэбра ці золата. Могуць мець як звычайны выгляд, гэтак і стэрэамалюнак (аб’ёмную выяву). Гэта было папулярна ў канцы 80-х – пачатку 90-х гадоў ХХ ст.

Першая марка на тэрыторыі Беларусі з’явілася пад Расеяй –у 1858 годзе. Першымі маркамі незалежнай Беларусі можна лічыць серыю “Пагоня”, “Скарына”, “Араты”. А другім масавым выпускам з’яўляюцца маркі “Асобнага атраду Беларускай Народнай Рэспублікі”.

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат