Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Сто цудаў Беларусі

07.02.2017
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Беларусізмы

Уплыў беларускай на іншыя


powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Неаднаразова мы казалі пра тое, што ў нашу мову патрапіла вялікая колькасць словаў з іншых моваў: лацінізмы і грэцызмы, германізмы, ідышызмы, галіцызмы, англіцызмы, паланізмы, русізмы… Адны з іх узбагацілі мову, іншыя носьбітамі мовы сёння разглядаюцца як збыткоўныя, непатрэбныя, як, напрыклад, здарылася з многімі русізмамі і некаторымі паланізмамі.

А ці наша мова выключна акцэптар? Ці яна таксама магла служыць крыніцай узбагачэння іншых моваў? Ці існуюць у прынцыпе беларусізмы?

Канечне ж, яны былі і ёсць. Уплыў беларускай мовы на сабе зведала, напрыклад, мова габрэяў, якія актыўна сяліліся на беларускіх землях, пачынаючы ўжо з ХІV стагоддзя. Яны вельмі хутка пераходзілі на простую мову (беларускую), часта паралельна ўжываючы беларускія словы са словамі з іўрыта і ідыша. Яўхім Карскі ў сваёй кнізе “Працы па беларускай і іншых славянскіх мовах” узгадвае знойдзены каля мястэчак Радашковічы і Смілавічы пергаментны рукапіс, пісаны цягам ХVIII стагоддзя на іўрыце, ідышы і па-беларуску, але габрэйскімі літарамі. У ім заўважны выразны беларускі элемент у назвах дрэваў, карэнняў, раслін, лекавых зёлак. Найбольшы беларускі ўплыў зведала мова ідыш: בולבעס [бУлбэс] ‘бульба’, בלינצעס / בלינטשעס [блІнцеc/блІнчэс] ‘блінцы’, זײדע [зЭйдэ] ‘дзед’, פּריפּעטשיק [прІпэчек] ‘прыпечак’, וועטשערע [вЭчерэ] ‘вячэра’, סאַזשלקע [сАжлке] ‘сажалка’ і інш. Нашы суфіксы –чык і –нік у іўрыце сталі словаўтваральнымі: бахур – бахурчык ‘хлопчык’, кібуц – кібуцнік, мілуімнік ‘рэзервіст’. Змітрок Бядуля прыводзіць такі вось прыклад  беларуска-габрэйскага фальклору, дзе спалучаюцца адначасова і габрэйскія, і беларускія словы: “Ні добра рэйдэлэ (гаворыць), а добра мэйнэлэ (думае)”. Зафіксаваны яшчэ і такія прыказкі: У яе хосаны завяліся (ад іўрыцкага сhatan ‘жаніх’); Па начах да яе бохеры ходзяць (ад  іўрыцкага бохер — хлопец); Кум-гер на клецкi (прыйсці на пачастунак); Борахі адпраўляць. У другой палове XVIII – пачатку XIX, калі габрэі на Беларусі пачалі атрымліваць прозвішчы, шэраг з іх быў утвораны ад беларускіх словаў і ад назваў беларускіх населеных пунктаў: Швец, Ткач, Бондар, Каваль, Гарбар (той, хто вырабляў скуры), Глінер (вёска Глінь Мазырсакага павета), Ляльчук (Лельчыцы), Старобінскі (мястэчка Старобін), Чуднер (вёская Чудная Сенніцкага павета), Зарэцкі (вёска Зарэчча Магілёўскай губерні), Слуцкер, Мінскер Слуцкі, Мінскі і інш.

З пачатку XIV стагоддзя на тэрыторыі Беларусі пачынаюць з’яўляцца татары. Толькі пры Вітаўце іх прыбывае каля 40 000. Паколькі гэта пераважна мужчыны, яны абіраюць сабе ў жонкі беларусак, паступова самі абеларушваюцца, забываюцца на родную мову, але працягваюць быць мусульманамі. Свае святыя кнігі яны пачынаюць пісаць на простай (беларускай) мове, захаваўшы пры гэтым арабскія літары. Такім чынам з’яўляюцца так званыя Аль Кітабы – рэлігійныя кнігі, пісаныя па-беларуску арабскай вяззю. Па-беларуску, але арабскім пісьмом татары таксама ліставаліся паміж сабой, афармлялі тэстаменты, надмагільныя эпітафіі і г.д. Спецыялісты, якія вывучаюць гэтыя тэксты, сцвярджаюць, што мова іх была значна бліжэйшай да жывой беларускай мовы, чым старабеларуская (словы спрэчка, заранак, прысмакі, згода, гадаваць; фразеалагізмы як вокам мігнуць, шлюб браць; сінтаксічныя канструкцыі пайшоў на прароцкую душу, дзякаваць яму і інш). Вось фрагмент з адной з такіх кніг, пісаных арабскай вяззю, і яго транскрыпцыя кірылічнымі літарамі, узятая з працы Яўхіма Карскага:

1

“Цёмна было, очы сьветласьці не відзелі. Куры не пелі, собакі не брэхалі, дошч ішоў, цёмна было, вецяр веяў. Разумеў, што судны дзень настаў.”

Дачыненні паміж беларусамі і балтамі трывалі праз усю нашую гісторыю і налічваюць больш за 1000 год. Існуе дастаткова папулярная гіпотэза пра тое, што сам беларускі этнас узнік на балцкім субстраце. Так знаны польскі лінгвіст Аляксандр Брукнер у сваіх даследаваннях канца ХІХ стагоддзя сцвярджае, што ў літоўскай мове фіксуецца каля 1000 беларусізмаў, сярод якіх bažnyčia ‘царква’, agur̃kas ‘агурок’, blogas ‘благі’, põpierius ‘папера’, kišenė ‘кішэня’, arbatà ‘гарбата’,  naimitas ‘найміт’, klápčukas ‘хлопчык’, kvárbas ‘хвароба’, zbõnas ‘збан’, česnãkas ‘часнок’, blỹnas  ‘блін’ і іншыя. Як бачым, да беларусізмаў тут адносяцца таксама словы небеларускага паходжання, якія трапілі ў літоўскую мову хутчэй за ўсё праз пасярэдніцтва беларускай. Частка з гэтых словаў захавалася толькі ў дыялектах, а іншыя патрапілі ў літаратурную літоўскую мову.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Паспрабуйце знайсці беларускую крыніцу наступных словаў з мовы ідыш:

[hойдун зех]  – *гойдацца

[порун зех]  – *поркацца

[hулен, hулянке]  – *гуляць, гулянка

[hултай]  – *гультай

[вэвэрке]  – *вавёрка

[ізгар]  – *аджгір (ёрш)

[нэбэх]  – *нябога

[іздекевен зех]  – *здзекавацца

[ізhубэн]  – *згубiць

[уйснішчен]  – *зьнiшчыць

[татэ]  – *тата

[бобэ, бабэ]  – *баба

[зэйдэ]  – *дзед

З матэрыялаў выдання “Евреи в Турове: история местечка Мозырского Полесья” Леаніда Смілавіцкага.

ь, адзець

<>

Krok

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат