Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Полацк

12.10.2016
СЛОЎНІК Полацк

Полацк

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

V ст. На тэрыторыі сучаснага Полацка ўзнікае першае паселішча

862 г. Першыя летапісныя звесткі пра Полацк

2-я палова Х ст. У Полацку валадарыць Рагвалод. Утварэнне Полацкага княства

Каля 980 г. “Крывавае вяселле” Уладзіміра з Рагнедай

Каля 988 г. Вяртанне Рагнеды з князевічам Ізяславам на Радзіму

992 г. Заснаванне Полацкай епархіі

1003-1044 гг. Княжанне Брачыслава Ізяславіча. Аднаўленне незалежнасці Полацкага княства

1029 г. Нарадзіўся князь Усяслаў Брачыславіч Чарадзей

1044-1101 гг. Княжанне Усяслава Чарадзея

1044-1066 гг. Будаўніцтва Сафійскага сабора

Каля 1104 г. Нарадзілася Еўфрасіння Полацкая

Паміж 1152-1161 гг. Дойлід Іаан і арцель полацкіх майстроў узводзяць царкву Спаса (Спаса-Еўфрасіннеўскую)

1161 г. Ювелір Лазар Богша стварае Крыж Еўфрасінні Полацкай

1167 г. Паломніцтва Еўфрасінні ў Святую Зямлю і завяршэнне зямнога шляху асветніцы

1186-1216 гг. Княжанне вялікага князя полацкага Валодшы і яго барацьба з крыжакамі

1240, 1242 гг. Удзел полацкай дружыны ў разгроме шведаў на Няве і нямецкіх рыцараў на Чудскім возеры

1307 г. Полацкая зямля ўваходзіць у Вялікае Княства Літоўскае

1380 г. Князь Андрэй Полацкі з палком палачан удзельнічае у Кулікоўскай бітве

15 ліпеня 1410 г. Полацкая харугва бярэ ўдзел у Грунвальдскай бітве

7 кастрычніка 1498 г. Полацк атрымлівае магдэбургскае права

Каля 1490 — пасля 1551 г. Жыццё і дзейнасць Францішка Скарыны

1504 г . Утварэнне Полацкага ваяводства

1563 г. Полацк захоплены Іванам

Жахлівым

1579 г. Войскі Сцяпана Батуры

(Стэфана Баторыя) вызваляюць

горад ад маскавітаў

1581 г. Адкрыццё Полацкага

езуіцкага калегіума

1585 г. У Полацку створаны тэатр

1629-1667 гг. Горад заняты царскім войскам. Вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай, у гады якой Беларусь страціла кожнага другога жыхара

1738-1750 гг. Адбудова Сафійскага сабора, узарванага салдатамі Пятра І

1772 г. Першы падзел Рэчы Паспалітай. Правабярэжная частка Полацка і Полацкага ваяводства захопленая Расійскай імперыяй

1780 г. Полацк робіцца сталіцай забароненага рымскім папам Ордэна езуітаў

1787 г. У Полацкім калегіуме адчыненыя музей і карцінная галерэя

1793 г. Другі падзел Рэчы Паспалітай. Расія захапіла левабярэжную частку Полацка і Полацкага ваяводства

1794 (?) – 1851 гг. Жыццё і дзейнасць пісьменніка Яна Баршчэўскага

1810 – 1855 гг. Жыццё і дзейнасць мастака Івана Хруцкага

10 чэрвеня 1812 г. Адкрыццё Полацкай акадэміі, якая мела правы ўніверсітэта

Ліпень 1812 г. Полацк занялі войскі Напалеона

18-20 кастрычніка 1812 г. Штурм і ўзяцце горада расійскімі войскамі

1835 г. Адкрыццё Полацкага кадэцкага корпуса

1839 г. Царкоўны сабор у Полацку прымае акт аб ліквідацыі Уніяцкай царквы

1866 г. Праз горад прайшла Рыга-Арлоўская чыгунка

1906 г. У Полацку адчынены першы кінатэатр

1910 г. Перанясенне ў Полацк мошчаў Еўфрасінні Полацкай

1912 г. Адкрыццё гарадской публічнай бібліятэкі

1913 г. Дала ток першая полацкая электрастанцыя

1915 г. У горадзе з’явіўся першы аўтамабіль

2003 г. Падчас святкавання 10-га «Дня беларускага пісьменства» ўсталяваны мемарыяльны знак літары Ў

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат