Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Аўтаспорт

12.10.2016
СЛОЎНІК Аўтаспорт
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Ралі — від аўтагонак, якія праходзяць па дарогах агульнага карыстання, што перакрываюцца на час спаборніцтваў

Пілот, гоншчык, штурман, cтэнаграма, экіпаж

Дарога агульнага карыстання, траса

Хуткасць, хуткасныя спецучасткі

Хуткасны рух, запаволены рух

Разгон, занос, заезд, стромкі паварот

Прыціскацца да абочыны (узбочыны)

Паддаць газу

Чэмпіянат свету па ралі

Супернікі, дух суперніцтва

Чэмпіён, лідар агульнага заліку

Пераможца

Рэкламныя налепкі

Запусціць канал — дазволіць стартаваць машынам

Мятла — аўтамабіль бяспекі, які закрывае канал

Крыша — перакуліцца

Убрацца — сысці з трасы

Лупіць на ўсе грошы — ехаць з максімальнай адвагай

Стрэльнуць як з рагаткі — хуткі старт

Ехаць па вачах — ехаць без дапамогі штурмана

Ехаць па вушах — ехаць з дапамогай штурмана

Каза — частковая пагрузка машыны на лафет

Злавіць дзяржак (зацэп) — трапіць у месца дарогі, дзе можна зачапіцца коламі

Даваць вугла — ехаць бокам па слізкім пакрыцці

 

Кальцавыя аўтагонкі– гонкі на аўтамабілях па замкнёнай асфальтаванай дарозе (трасе) з адначасовым стартам усіх удзельнікаў.

Балід — назоў гоначнага аўтамабіля, уведзены журналістамі па асацыяцыі з распаленым нябесным целам (метэор, балід), што імкліва рассякае небасхіл і знікае за гарызонтам.

Какпіт — адкрытая кабіна гоначнага аўтамабіля, у якую гоншчык залазіць зверху.

Слікі — абсалютна гладкія шыны, якія створаны для максімальнай плямы кантакту з трасай. Форма слікаў з’яўляецца аптымальнай для счаплення з сухім асфальтам. У кальцавых аўтагонках у большасці выпадкаў выкарыстоўваюцца менавіта слікі.

Сліпстрым (літаральна «слізкая бруя́») — язда непасрэдна за папярэднім аўтамабілем, у зоне завіхрэння паветра.

Апекс - кропка гоначнай траекторыі, бліжэйшая да ўнутранага боку павароту.

Шыкана — паслядоўнасць цесных завівістых паваротаў малога радыуса, выкарыстоўваецца для наўмыснага запаволення аўтамабіляў.

Піт-лэйн — прастора непасрэдна перад боксамі каманд, дзе робяцца піт-стопы. На піт-лэйн гоншчык абавязаны знізіць хуткасць згодна абмежаванням дадзенай гоначнай серыі ці трасы.

Подыум — пляцоўка, на якой ушаноўваюць пераможцу, а таксама гоншчыкаў, што фінішавалі на другім і трэцім месцы.

Кваліфікацыя — спаборніцтва ўдзельнікаў перад гонкай, якое вызначае становішча гоншчыкаў на стартавым полі. Кваліфікацыя заключаецца ў спробе паказаць найлепшы час праходжання круга.

Прагрэўны круг (круг выезду з боксаў) — у кваліфікацыі і гонцы круг, які гоншчык пераадольвае ў параўнальна павольным тэмпе, імкнучыся нагрэць гуму шын да аптымальнай тэмпературы. Калі пасля прагрэўнага круга трэба адразу сыходзіць на хуткі круг; значэнне прагрэўнага круга заключаецца і ў разгоне на фінішнай прамой з тым, каб пачаць хуткі круг на максімальнай хуткасці.

Хуткі круг – круг у кваліфікацыі, калі гоншчык едзе ў максімальна магчымым тэмпе, імкнучыся паказаць найлепшы час.

Старт з месца. Баліды выстройваюцца на стартавых кратах у адпаведнасці з вынікамі кваліфікацыі. Старт даецца з дапамогай святлафора.

Старт з ходу. Баліды выстройваюцца на стартавых кратах, затым яны едуць за пэйс-карам на працягу круга. Яны не маюць права абганяць ні адзін аднаго, ні пэйс-кар. Незадоўга да заканчэння круга пэйс-кар згортвае ў боксы, а гоншчыкі працягваюць ехаць без абгонаў да канца круга. Пасля перасячэння балідам стартавай лініі гонка даецца дазвол на абгон.

Піт-стоп – заезд у боксы ў час гонкі для дазапраўкі або замены колаў, хуткага рамонту і г.д. згодна патрэбам пілота і правілам дадзенай гоначнай серыі.

Алебарда, ледзянец — таблічка, якой механікі на піт-стопе аддаюць каманды гоншчыку. Названая так з-за свайго знешняга выгляду, па аналогіі з цукеркай на палачцы.

Сцягі — пры дапамозе сцягоў гоншчыку перадаецца неабходная інфармацыя.

Клятчасты сцяг — сцяг, які паказваецца гоншчыкам на фінішы.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат