Пра курсы
ГАРАДЫ :


02.08.2016
#янебаюсяспрабаваць: конкурсныя працы

Удзельнічайце ў конкурсе #янебаюсяспрабаваць!

Прыз — трэніроўка з Віталём Гурковым!

Падрабязнасці і ўмовы — ТУТ.

———————————————————————

Конкурсныя працы (ў парадку паступлення):

1. Алена Церашкова, Менск

Выкладчыца Мова Нанова — Дзеткам, кандыдат у майстры спорту па таэквандо

13094417_1057434137646805_132242771651251101_nПрачнуўшыся і адказаўшы на пытанне, ці не праспалі, успамінаю пра подзвіг. Ат блін, усё прапала, шэф! Але на гадзінніку 6-45. Па раскладзе подзвіг пачнецца праз чвэрць гадзіны. Божа, дзякуй, што ў нашай мове ёсць такія цудоўныя словы, як НЕ і УГУ. Цалкам хапае, каб не шакаваць зранку сваякоў, з якімі ад нараджэння камунікуеш пераважна нетытульнай мовай. Але дзе ж тут подзвіг? Правільна, няма. Дзякуй, пайду.
Беларусы-пурысты нездарма змагаюцца з «добрайраніцай», бо ДОБРЫ ДЗЕНЬ – універсальнае вітанне, якое дазваляе быць беларусам так, што ніхто пра гэта не ўведае. Але я ўмею прамаўляць гэтыя словы амаль як глыбока паважаны Вінцук Вячорка. Для незнаёмай суседкі ў ліфце акурат тое, што трэба. А вось на працы даводзіцца дадаць «шаноўнае спадарства», і новенькая сястра ў рэгістратуры фыркае. Ад радасці і неспадзявання, відавочна. Агрэсіі ў адказ на мову я не сустракаю нідзе. Ні-ко-лі.
Але подзвіг, подзвіг!
Прапанаваць рубель на ваду. Назваць Дмітрія Зміцерам не атрымалася, абышліся безасабовай формай. Тлусты мінус.
Пабалтаць са знаёмай медсястрой наконт нападу пацыенткі на мінулым дзяжурстве. На развітанне чую «да пабачэння». Лічым мінус закрэсленым.
Грук у дзверы. На гучнае «калі ласка!» секунднае непаразуменне, чалавек спрабуе скеміць, гэта «можна» ці «нельга». Чалавек патрапіў не туды, тлумачу, куды трэба, на ўсялякі выпадак дублюю пісьмова на другойдзяржаўнай. «Я поняла вас», — кажа пацыентка. Ну вось. А вы кажаце, беларусы не разумеюць мову.
Але подзьвіг!
Вось сядзіш і кайфуеш, як школьнік, які ўцёк з урокаў у кіно. Адрэналінавы фон акурат такі прыемненькі. Пацыент усё разумее, не перапытвае. Зуб упіраўся ўсяго хвілін дзесяць (дантысты зразумеюць))). І вось бярэш гісторыю хваробы (якую запаўняў ужо не памятаеш, колькі разоў). І пішаш. Нетытульнай. І спыняешся. І тупа сядзіш хвіліну, другую. Не, гэта зусім не страшна. Подзьвіг жа ў тым, каб з усімі гаварыць правільнай мовай, пра запаўненне дакументацыі ніхто ж не казаў. Калегам нязручнасці ствараць. А калі раптам што – адміністрацыя будзе гэта чытаць. Пракуратура, зноў жа. Сёстры на пасту зусім не абавязаныя разбірацца, што там накрэмзана ў лісце прызначэнняў на нейкай там… СТАЯЦЬ! Абавязаныя. І не дурнейшыя за мяне мае калегі. І лаціна ў медыцыне акурат дзеля гэтага пакінутая: каб, не гледзячы на мовы зносінаў, лекары разумелі адно аднога ў галоўным. І, паверце, з месца напісаць дакумант па-беларуску куды складаней, чым зразумець, што там напісана. А значыць, прычына не рабіць гэта адна. Тая самая. Як так казала Людзміла Пракопаўна Анатолю Яфрэмавічу? Нашая папяровая прамысловасць працуе выдатна. У сэнсе, паперы хапае. Перапісаць.
Але ж і гэта не подзьвіг. Было, што пісала заключэнне мовай. І, як на тое, менавіта там здарыўся касяк. І загадчыца прыёмнага аддзялення (цяпер яна начмед) уважліва чытала запісы і зрабіла шэраг заўваг… НЕ ПА СТЫЛІ, НЕ ПА МОВЕ, ВЫКЛЮЧНА ПА ФАКТУ КАСЯКА, што цалкам адпавядае заканадаўству Рэспублікі Беларусь. Так што і тут гераізма ніякага. Хто, наогул, прыдумаў, што дзеля перахода на мову патрэбны гераізм?
Але ж подзвіг! Душа прагне подзвігаў!
Іду ў буфет і ў бухгалтэрыю. Бухгалтара на месцы нямак. Нарыхтаваная тырада прапала, не траціць жа яе на бухгалтаркавых каляжанак… Гамую, нічога не паробіш.
У буфеце «катлета, кефір ды вафлі» ёсць катлета кефір ды вафлі. Даводзіцца зрабіць шматзначную паўзу і выдаць: ШЧЫРЫ ТЛУСТЫ ДЗЯКУЙ!
Тэлефон. Дзяўчына на тым канцы не валодае мовай. Гэта відавочна: яна завісае на маіх адказах, бывае, ветліва паўтарае пытанне. Іх кантора працуе ў Расіі і Украіне. Чамусьці я думаю, што яна не з Украіны))) Але бізнес ёсць бізнес, ёй трэба мяне ўгаварыць тут і зараз. Таму яна мужна пераадольвае цяжкасці, а я кожную секунду змагаюся з жаданнем ёй дапамагчы. Урэшце з узаемнай палёгкай развітваемся.
Крыўдна, калі «ламаешся» на бамжы. Прыемна ўзяць сваё на загадчыцы аддзялення з паліклінікі.
Сястра з дзяжурнай змены на мову ніяк не рэагуе. Як і варта выхаванаму чалавеку. Кажы ты як хочаш, абы справа ішла. Дыктую: 25.07 каля 19 гадзін на праспекце Ракасоўскага блізу крамы «Мара» далі ў морду. Перапытвае: Магазін называется «Мечта»? — Не, крама завецца «Мара». Малайчына, ёй у міліцыю паведамляць. Трэба ж ведаць, дзе лавіць злодзеяў.
Забягае пацыент. На тым тыдні шыніравалі. Рады, што абышоўся без аперацыі. Бываюць удзячныя людзі, прыемна. Чамусьці размаўляць з ім цяжка, але ратуе «дзякуй».
Аказваецца, ВЧП – небеларуская абрэвіятура. Заўтра па факсу пойдзе дыверсійная папера з апісаннем здарэння на пр-це Ракасоўскага.
Стандартная праграма электроннай дакументацыі завостраная самі ведаеце пад якую мову. Неабходнасць пісаць нетытульнай мовай крыху раздражняе. Але на подзвіг па перакульванню сістэмы я сёння не падпісвалася.
Санітарка дзяжурнай змены з Расеі. Прыехала пару год таму. Рэальна не разумее. Не перапытвае: чуе за беларускімі словамі нейкія рускія. Вельмі добры, адказны і клапатлівы чалавек, не хочацца яе напружваць, пераходжу на аднаскладовыя запыты. Ключык? Слухаю пра ключык, атрымліваю ключык і інструкцыю, дзе ўзяць патрэбны мне ключык і вячэру. Згодна мыкаю. Вярнуўшыся з поўным пузам, нарэшце вяртаю ключык з паўнавартасным ДЗЯКУЙ.
Падобна, подзвіга так і не атрымаецца. Каментую пана Горвата ў ФБ, па свежачку спрабую аналізаваць страхі, якія заміналі, замінаюць і будуць замінаць. Я належу да тых, у каго заўсёды будуць страхі, але і да тых, хто можа адпрэчыць страх на кароткі час дзеля яснай высокай мэты.
Калега тэлефануе, прапануе кликаць яго щ выпадку чаго на дапамогу. Прыемна, ажно няёмка адказваць яму не звычайнай мовай. Адкуль гэты комплекс и ци зникне ён?
Чарговая пацыентка не адразу кемиць, што за «звычайны циск». Медсястра тут жа прыходзиць ёй на дапамогу, дублюе мяне. Адзначаю «птушачкай», асаблива не рэагую. На гадзиннику пачатак на адзинаццатую.
На гэтым завяршаю сваю хроніку і спадзяюся, што да 24 00 нічога цікавага не адбудзецца, а лепей хай не адбудзецца да 8-00 заўтрашняга дня. Было прыкольна!

2. Павел Бушкоў, Ялізава (Асіповіцкі раён)

17 год, названы ў гонар дзеда

paval

 

Мой першы раз з мовай

Усе, мабыць, бачылі гэтыя фільмы, калі падлетак аднойчы выяўляе, што ў яго ёсць суперздольнасць і ён можа змяняць свет з яе дапамогай? Часцей за ўсё бацькі такіх юнакоў і дзяўчат таксама маюць нейкую звышсілу. З вышэйзазначанага можна зрабіць заключэнне, што суперздольнасці перадаюцца як спадчынныя захворванні.

Тыя, хто збіраецца трымаць экзамен па біялогіі, будуць ведаць, што такія хваробы праяўляюцца не заўсёды і не ва ўсіх. Так здарылася і ў маім выпадку. Я вырас у бацькоў, на якіх не праявіўся ген беларускасці. Знаходзячыся ў рускамоўным асяроддзі, здавалася, што са мной не трапіцца такое рэдкае захворванне. Прынамсі, так лічаць астатнія і намагаюцца мяне лячыць.Ведаеце, ёсць такі пункт гледжання, што дальтонікі(якія таксама атрымалі сваю хваробу ў спадчыну) насамрэч бачаць правільныя колеры, а мы не. Тады пытанне: і каго яшчэ трэба лячыць? Але тое ўжо лірычнае адступленне.

Надзвычай удала напісаны твор Дар’і Латышавай “Першае каханне”. Са мной адбываюцца падобныя рэчы, але ў адносінах да мовы.

Мой першы раз з мовай здарыўся з майго першага фразеалагізма “як снег на галаву”. І я не кажу, што снег падобны да нейкага наркотыка, але… Віктар Марціновіч меў у нечым рацыю. З таго часу кожны нефарматны прыём моўных пігулак(глыбокія вершы, геніяльныя канструкцыі, значныя выпадкі…) выклікае ў мяне стан, які нечым нагадвае ап’яненне, што пашырае маю свядомасць.

Мой другі першы раз з мовай адбыўся з Уладзімірам Караткевічам. Я глытаў апантана раманы “Нельга забыць” і “Каласы…”, аповесці “Чазенія” і “Дзікае паляванне…” і інш.. Тады я зразумеў, што кожны прыём мовы адрозніваецца ад папярэдняга чымсь новым, але ўсе яны сыходзяцца ў тым, што змушаюць ген праяўляцца больш яўна, як допінг.

Адным з апошніх першых разоў з мовай быў выпадак, калі ў гуртажытку мы замаўлялі піцу. Патэлефанаваўшы ў адну краму, я, паддаўшыся ціску, спытаў па-руску. Яны адмовілі ў дастаўцы. Наступны раз у слухаўку я прамаўляў па-беларуску. Як вынік: адна з піц была бескаштоўнай. Ніколі не ведаеш, калі сустрэнеш чалавека з такімі ж генамі.

Але збольшага, самы значныN-ны першы раз, калі са мной зноў здарылася мова, адбыўся тады, калі са мной адбылася леташняя алімпіяда. Усё, што мы перажылі на зборах, што нас сустрэла ў Менску, што мы, магілёўскія каточкі-алімпіяднікі,далі одно аднаму, вылілася ў своеасаблівую хранічную стадыю, беларускамоўную паўсядзённасць. Носьбіт, які распаўсюджвае вірус [дз’ ц’] 1517.

Няхай яе называюць хваробай ці наркотыкам, ад яе лечаць ці забараняюць. Для мяне гэта суперздольнасць, якая пашырае свядомасць настолькі, каб (з)ахапіць цэлы сусвет.

Чаго чакаць далей? Мова пакажа…

3. Ала Аксёнава, Менск

Студэнт Польскай Вышэйшай школы фінансаў. Работнік офісу. Маленькі, але горды спартовец.

OESvndJFT0s
Я сама не беларуску, нарадзілася ў грузіі, але больш за 10 гадоў пражываю ў Мінску.
Чаму я вырашыла попробывать ў сябе ў гэтай авантуры, праверыць сябе і рэакцыю людей.Ведь я ведаю як у нас ставіцца да нашай роднай мовы
усё пачалося, што я паспрачалася з бацькам што я змагу пайсці на заняткі змешанага адзінаборствамі, следущий крок гэта беларруский мова.
Шчыра прызнаюся ў мяне самы чысты мова, але польскі мне дапамог.
Там было наеврно что то вроде трасянкі (толькі польскі беларускі)
Прачнуцца з думкамі, што ўсе, сёння точно.Парень падтрымаў, брат таксама.
і побежела ў банк, бо там павінны понять.Но не тут тое было.Пришлось ледзь не на пальцах обьяснять.Ничего сказала я, гэта толькі пачатак падарожжа.
Следущая прыпынак быў кіёск з цыгарэтамі і газетой.Нам мне трапілася выдатная девушка.Спасибо за яе вытрымку, яна дапамагала і было відаць як яна хоча мне дапамагчы і понять.Ей вялікі дзякуй, чалавечка спасибо.такой выдерки я даўно не бачыла.
Поошла і гэты квэст.
Самы самы цяжкі быў момант на работе.Я прадаю керамічнай плиткой.В офісе вядома ўсё гэта ўспрымалі як дзяцінства і ў тым ліку і начальства (мой бацька дырэктар)
Цяжка, але каму зараз легко.Покупатели глядзелі з цікавасцю, як я падбіраю павольна слова.кто не разумеў і прасіў помочь.Кто то выпраўляў і пачаў размову “а чаму вырашылі, што вас на гэта разумеючы”
Дзякуй Усім мае кліентам, якія поддержидаи і сказади “малайчына, не саромеешся”
Па працы мне прыйшлося выехаць у Питер.Сами ведаеце які гэта хоршо горад і якія там дабрадушныя людзі там жывуць ..
Там у мяне прям развязаўся язычек.
Прыемна, калі кажуць “Ваш мова вельмі прыгожы”.
я ганарылася, што я частка гэтага праекта, гэта сілай, частка Адама Міцкевіча
класна, калі амаль увесь бар затыкаецца і пачынае слухаць твой зяк твой пагляд інтанацыю, твае высновы, вершы Якуба Коласа.
Сказаць, што мне лёгка, няма, калі складана интпресно і захватявает.
Таму барацьба са свом страхамі або перажываннямі-гэта толькі пачатак маленькай рэвалюцыі
Дзякуй за проетк.для мяне гэта ўрок

4. Мікалай Сянькевіч, Менск

Дзесяцікласнік ліцэя БДТУ, займаецца таэквандо.

12Дзень добры! Перш чым пачаць хацеў бы сказаць некалькі словаў пра сябе. Завуць мяне Мікалай, мне пятнаццаць гадоў. Навучаюся ў дзясятым класе ліцэя БДТУ. Таксама з’яўляюся спартоўцам. Займаюся таэквандо ўжо на працягу дзевяці гадоў. Маю другі дан і з’яўляюся кандыдатам у майстры спорту. Пра конкурс пачуў ад бацькі.Вельмі доўга разважаў калі ж паспрабаваць размаўляць на беларускай мове. Вырашыў, что чаму б не зрабіць гэта у дзень спаборніцтваў. З самага ранку думкі мае былі зблытаныя, таму першы час акрямя “так”, “угу” і “не” нічога не атрымлівалася. Пазней дадаліся і астатнія беларускамоўныя словы, але ўсю раніцу не вельмі балбатлівы. Сябры нават пачалі жартаваць, что, каб прымусіць мяне маўчаць, дастаткова рабіць такія конкурсы кожны дзень. Але ж такі амаль праз паўгадзіны размаўляць стала лягчэй. На саміх спаборніцтвах калі чулі, что я размаўляю па беларуску, зварочвалі свае погляды, аднак нічога не гаварылі. Трэнер таксама заўважыў гэта. Нічога не сказаў, але я заўважыў як усмешка з’явілася на яго твары.
Увесь час да майго бою я без асаблівай цяжкасці размаўляў са сваімі сябрамі. Не без памылак і трасянкі вядома. Бой мне выйграць не атрымалася, таму каля паўтары гадзіны я зноў перашоў на “так”, “угу” і “не” з-за засмучэння. Але ж такі потым я вярнуўся да паўнавартаснай размовы на беларускай мове.
Калі бацька прыехаў, каб забраць мяне, і пачуў, што я размаўляю па беларуску, ён вырашыў таксама паспрабаваць. Увесь астатак дня я прагаварыў без асаблівай цяжкасці.
Падводзячы выннікі хацеў бы сказаць, что гэты конкурс падштурхнуў мяне на тое, что я хацеў зрабіць ужо вельмі даўно, але мне не хапала смеласці для гэтага. Вялікі дзякуй вам! Спадзяюся, что вы будзеце рабіць падобныя конкурсы часцей.
5. Таццяна Мухіна, Менск

img_20160824_182150Вітаю, Вас, шаноўнае спадарства. Вось і мая невялічкая гісторыя, як я спрабавала размаўляць па-беларуску. Дарэчы кажучы, я размаўляю па-беларуску даволі часта, ня гледзячы на тое, што навучалася я у рессейскім ВНУ. І, канешне, пад час навучання, у мяне з’явіліся універсітэтскія сябры з Рассеі. Вучоба ужо шмат гадоў як скончылася, але нашэ сяброўства з імі працягваецца.

І, вось, нарэшце, мае найлепшыя сябры з ВНУ, да рэчы цяпер яны муж ды жонка, прыехалі да мяне на Новы Год са сваёй маленькай дачкой. Мы ўсе разам у жудасны мароз пайшлі гуляць па зімоваму Менску. Я распавядала ім пра архітэктуру і гісторыю нашага горада, адначасова шукаючы хоць адну кавярню, якая яшчэ не зачынілася на святочнае спец абслугоўванне. Мае сябры, за пяць год сумеснай вучобы, ужо звыкліся, што ў меня, скажам неяк так, не зусім рассейская мова, і выпадкова трапляюць беларускія словы, ці словы, якія выкарыстоўваюцца у нашай, беларускай версі,і расейскай мовы. Напрыклад – шуфлядка, ці фальварак. А іх маленькая дачка, канешне, не. Вось яна і пытаецца: “А што гэта значыць? А што тое значыць? А чаму мы кажам інакш?” Тады я ёй усё тлумачу: “Ну гэта тое, ці, гэта, калі нехта робіць так.” І, на галоўнае яе пытанне: “А чаму мы кажам інакш?”, я адказала ёй: “Таму, што мы жывем у розных краінах і размаўляем на розных мовах: вы па-рассейску, а мы па-беларуску.” Тады пытлівае дзіцятка пытаецца зноў: “А чаму ты з намі на размаўляешь па-беларуску, як мае бацькі размаўляюць з табой па-рассейску?”

Хм… Дарэчы не чаканае пытанне… Як кажуць: “Вуснамі немаўляткі”… Тут я звяртаюся да яе бацкоў і кажу: “О, то правільнае дзіця ў вас выхоўваецца!” Адказваю дзяўчынке так: “Бо мовы нашы вельмі розныя, і ты не зразумееш, што я кажу.” Але, дзіця не супакойлівалася, і прасіла: “Ну, ты кажы па-беларуску, тут усё зразумела!” “Ну, добра, — кажу я, — слухай: “Зараз нам трэба знайсці кавярню, дзе мы мусім мець сняданак”. Дзіцятка адразу стала сумным, нічога не казала больш. Ну, мы ўсе трохі пасмяяліся, а потым я прапанавала, каб дзяўчынка спрабавала чытаць беларускія надпісы і казала нам, чым падаецца то, ці іншае слова. Некаторыя назвы яна ужо ведала, такія, як, напрыклад – “Салодкі фальварак”, але было вельмі смешна, калі дзіця прачытала “крама “Панчохі” і кажа: “Як смачна гучыць, пэўна там мы мусім мець сняданак!”

Але самае смешнае было, калі мае госці сабраліся ўжо з’язджаць сябе да-дому ў Санкт-Пецярбург. Вось, мы ўжо ўсе на чыгуначным вакзале, і тут, раптам, аб’ява: “Увага! Цягнік Мінск-Санкт-Пецярбург адбывае з другога пуці.” Ну, я гэты момант ужо добра ведаю, што расейцы пужаюцца, калі чуюць “з другога пуці”, асабліва, калі ўпершыню адпраўляюцца з яго, бо “другі”, для іх гучыць, як “іншы”, а не як “нумар два”. Дарэчы, сярод маіх дарослых сяброў пачалася паніка, бо на іх думку, іх цягнік адпраўляецца з іншага пуці, а з якога канкрэтна, ніхто не кажа. Я маўчу, бо час яшчэ ёсць, а назіраць за падобным выпадкам мне было заўжды смешна. Але малое дзіця ўжо трохі мела рацыю ў беларускай мове і кажа: “Маці, другі – эта і ёсць нумар два, але па-беларуску!”, “Так”, з усмешкай пацвярджаю я.

Дарэчы кажучы, мае ўсходния сябры ўсе вельмі выхаваныя людзі, і з павагай адносяцца да чужых краін, але, на жаль, не ўсе такія, як мае аднагрупоўцы.  Спадзяюся, што наступнае расейскае пакаленне не будзе мець прадузятасць да роднай мовы краін, якія некалі былі часткай СССР.

6. Андрэй Шугай, Менск

image-0-02-01-42e4695ad88463f701a6a15bb459e9125397b2303ec00594bda7f899fcf4e48d-vМае iмя Андрэй (як нядауна я даведауся з урокау «Мова на нова» у iнтэрнэце, так сама Андрусь i Андрык, вельмi цiкава).

Я маю дзве вышэйшыя адукацыi, скончыу магiстратуру i аспiрантуру па правазнауству.

Працую юрыстам у вялiкай уласнай арганiзацыi i мая праца вельмi мне падабаецца.

На жаль, па-беларуску да гэтуль не размауляу, i апошнi раз вывучау яе ва унiверсiтэце. Але зауседы мяне не пакiдалi думкi, што вельмi горасна i крыудна за тое што мы губляем нашу мову, што больш практычна няма навучальных устаноу на Роднай мове, не размауляюць людзi, а маладое пакаленне наогул не ведае беларускую мову, да i старэйшае ужо добра забылася яе. А бяз мовы ж няма нацыi, няма краiны, нiчога няма…

Нашы продкi стваралi беларускую мову i баранiлi яе для нас, гiнулi за Родную мову, как мы маглi карыстацца ею цяпер свабодна.

Вельмi шмат думак, аб якiх можна была б прамауляць гадзiнамi, але вернемся да тэмы.

Пра гурт «Мова на нова» я даведауся зусiм нядауна, амаль месяц назад. I адразу вырашыу, что буду наведваць гэты гурток, успамiнаць i вывучаць Родную мову, как потым мець магчымасць перадаць яе сваiм дзецям, я прадзеды перадавалi дзядам, дзяды бацькам…

 

Цяпер крыху распавяду як прайшоу мой дзень з беларускай мовай.

Па-беларуску я вырашыу размауляць два днi, субботу i нядзелю. Для пераканаўчасці я гэтыя днi хадзiу у цiшотцы с вышаванкаi, яна мне крыху дапамагала. Калi на вулiцы цi у краме пачынаешь размауляць па-беларуску, на цябе адразу звяртаюць увагу, у позiрку некаторых чытаецца нейкі негатыў («нiбыта чагосцi ты тут размауляешь па-беларуску, з апазiцыi ты, цi што»), але большасць адносiцца цi нейтральна цi наогул добра, што вельмi прыемна.

Адна малодзенькая дзяучына, прадавец у краме, спрабавала адказваць мне па-беларуску, але, як я ужо i пiсау вышэй, нажаль, мы пазабылiся Родную мову.

Вельмi было прыемна, калi я заехау на запрауку как залiць крыху палiва у мае ауто, i хлопец, распачау са мной размауляць па-беларуску. Ненкалькi хвiлiн мы паразмаулялi, i, напэуна, гэта быу самы уражлiвы момант з гэтых двух дзен. Дзякуй сетка заправак А-100 за тое што баронiце i падрымлiваеце беларускую мову, буду цяпер iмкнуцца заязжаць да вас часцей!

У нядзелю я пайшоу да касцела. Гэта адзiнае мейсца, где можна размауляць па-беларуску i нiкога не саромецца, бо там усе размауляюць на Роднай мове. Iмша так сама вядзецца па-беларуску, што вельмi прыемна. Напэуна, гэта адзiнае мейсца, якое яшчэ не ахапiла расейская мова.

Калi пачанаешь размауляць па-беларуску са сваiмi сябрамi, яны пытаюцца цi усе у мяне добра i што здарылася. Гэта вельмi сумна, что ужо у свядомасцi нашых грамадзян склалася меркаванне што калi размауляешь па-беларуску – то гэта нешта не нармальнае. Але з вялiзным цярпеннем я усiм спрабавау тлумачыць что гэта наша Родная мова, а не тая расейская, што нам навязана з верху. Нехта адмовiуся, нехта прапусцiу праз вушы, а нехта задумауся…Напэуна гэта уся было не дарэмна!

Вельмi жудасна ад тако, што сення, пад уплывам палiтыкi нашай дзяржавы склауся стэрэатым, што калi ты размауляешь па-беларуску, то ты альбо вясковец забiты, альбо апазiцыянер апошнi.

Але я упэунены, што вельмi хутка усе зменецца, i размауляць па-беларуску будзе вельмi модна i сучасна, а на расейскай мове хай размауляюць у Расеi.

Дзякуй што прачыталi мае думкi. Прабачце калi ласка за памылкi.

Да пабачэння.

7. Марыя Коваль, Лоеўскі раён

Пенсіянерка. Былая настаўніца старэйшых класаў беларускамоўнай школы.

img_5126

Усё жыццё працавала ў сваёй вёсцы, дзе нарадзілася, у сваёй школе, дзе вучылася сама.

Усе прадметы ў школе выкладаюцца на беларускай мове. Але калі дзеці пераходзяць вучыцца ў 10 клас, то ў раённай школе навучанне ужо адбываецца на рускай мове. І так далей. У вёсцы людзі размаўляюць на трасянцы. Мае некаторыя аднакласнікі, прыязджаючы дадому. стараюцца размаўляць па-руску. Гэта гучыць вельмі смешна, таму што ўсё роўна ў гутарцы праскоквае наша” крупейскае” слоўца. А тыя ж хлопцы праспісвалі ў мяне і на беларускай і на рускай мовах.

Але ёсць сярод маіх аднавяскоўцаў і унікумы.Таццяна Канаплянік  большую частку свайго жыцця пражыла  ў Мінску, але калі прыязджае да матулі, то размаўляе, як і ўсе аднавяскоўцы.

Я  сваю вышэйшую адукацыю атрымоўвала ў Мінку  ў 90-ых гадах 20 стагоддзя.Прыязжаючы на сесію, заўсёды размаўляла па-беларуску. Некаторыя выкладчыкі спрабавалі са мной таксама размаўляць на беларускай мове, але гэта  было смешна, як у выпадку з маімі аднакласнікамі. А некаторыя аднакусніцы, увогуле, маўчалі. Хаця мы і вывучалі рускую мову, але матчына мова жыла і жыве ў нашай душы, у нашай “унутранцы”. А яны, ведаючы, што мова сябе праявіць усё роўна, стараліся адмоўчвацца. Вельмі радуся таму, што некаторыя дыктары стараюцца весці перадачы на беларускай мове. Няхай у іх “праскокваюць “ рускія словы, але яны спрабуюць!

Сваім вучням заўсёды гаварыла, каб не саромеліся беларускай мовы, мову Купалы і Коласа.

Набліжаецца свята настаўнікаў. Гэты верш я прысвяціла ім.  Усяго найлепшага!

Праца настаўніка.

 

Сейбіт разумнага, добрага, вечнага

Вучыць не толькі пісаць і лічыць.

Вучыць у віхоры жыцця не згубіцца,

Сяброў выбіраць і матулю любіць.

 

Дрэўца пасадзіць, ракету змайструе

І мову матулі да нябёс ўзнясе.

Вучыць праз казкі, паданні і песні,

Каб карані не гублялі свае.

 

Вучыць вяртацца ў родную хату

Кожны куточак Радзімы любіць!

Быць чалавекам сапраўдным усюды.

Лес берагчы, а не толькі садзіць.

 

Гэтая праца заўсёды пачэсная,

Трэба быць майстрам, каб душы адкрыць

І сеяць разумнае, добрае, вечнае

Каб чалавечнасць у дзецях узрасціць!

Машка. (так называў мяне мой дзядуля)

 

8. Ганна Краснагорава, Менск 

Вучуся на архітэктара. У вольны час малюю, пішу вершы і хаджу на D.I.Y панк-канцэрты.

fqbbntyd4jaЗ  15 год  час ад часу спрабую перайсці на мову. Ня ведаю чаму, бо бацькі і родныя ніколі не размаўлялі па-беларуску. Але, відаць, песенкі старога НРМ-у  мелі на мяне вельмі глыбокі ўплыў. Беларускамоўныя месяцы штогод  мелі  даволі цікавы досвед.

Адразу разумееш: хто ўспрымае цябе такім, які ты ёсць у дадзены момант, а хто бачыць усё скрозь прызму ўласных устойлівых стэрыятыпаў. Насамрэч,  такія рэчы, як мова ці ,напрыклад, панк-вопратка адразу адгароджваюць цябе ад людзей, якія не у стане успрымаць рэяльнасць творча. А практыка штодня рабіць тое, што массава не прынята, высвабаджае ад страху перед меркаваннямі людзей.

Ёсць людзі, якія рэагуюць на мову, ў залежнасці ад агульнага настрою ў грамадзтве. У школьныя часы аднакласнікі нада мной смяяліся, а выкладчыкі шукалі палітычны падтэкст у паводзінах і перад найбольш значнымі мітынгамі праводзілі ўласныя размовы. Шмат разоў у жыцці чула: “ты з БНФ?” і  “а адкуль ты прыехала?”

У часы Майдану любы незнаёмы чалавек мог пачаць размаўляць з табой пра палітыку і нешта спрабаваць даказаць. Увогуле, для мяне палітычныя дэбаты, адзін з найбольш непрыемных спадарожнікаў размоў па-беларуску. Складаецца ўражанне, быццам людзі лічаць, што кожную хвіліну ты марыш з любым незнаёмцам паразмаўляць пра прэзідэнта ці майдан.

Але разам з негатыўнымі момантамі, дзякуючы мове, я пазнаёмілася з многімі цікавымі і творчымі людзьмі, адно знаходжанне побач з якімі дапамагае пачуць свае сэрца і стаць больш вольным чалавекам. Вядома, сярод іх былі і выкладчыкі ва ўніверы, якія ставілі добрыя адзнакі, таму што мелі падобныя погляды. Мова дапамагае глыбей адчуць свае карані ў беларускай культуры і зразумець што ты жывеш менавіта у гэтай краіне і адказваеш за тое, што тут адбываецца.

Можна сказаць, што ў Беларусі мова — гэта асобная контркультура і , размаўляючы на ёй, паўсюль можна знайсці цікавых людзей і пасябраваць з імі. Напэўна, трэба мець смеласць, каб размаўляць вось так штодня, асабліва на пачатку, калі не хапае словаў…але мне проста падабалася,  таму цяжкасці былі амаль незаўважны.

 

9. Ягор Апекуноў, Менск

kdtybfgr-hyДобры дзень,мяне завуць Ягор,мне 14 гадоў!Я вучуся ў 9 класе мінскай гімназіі.Мой пазашкольны занятак-гэта тайскi бокс.Спартыўныя секцыі я пачаў наведваць амаль з чатырох гадоў,але цікавасць да бокса да мяне прыйшла прыкладна год таму  назад.На дадзеным этапе мне вельмі падабаецца мой занятак.У школе я вывучаю беларускую мову тры разы на тыдзень,але яшчэ ёсць два ўрокі беларускай літаратуры.Гэта вядома выдатна,але калі я выходжу за межы кабінета беларускай мовы,я аўтаматычна пачынаю размаўляць па-руску.Я не размаўляю на беларускай так часта як на рускай.Калі да мяне звяртаюцца на беларускай мове ,я таксама адказваю па-беларуску.Таксама ў школе мы вывучаем гісторыю Беларусі,але гэты ўрок у нас праходзіць на рускай мове!У сваiм паўсядзённым жыцці я рэдка сустракаю людзей, якія  размаўляюць на сваёй роднай мове.Каб удасканаліць свой узровень беларускай мовы,я пры магчымасці хаджу ў музеі беларускіх дзеячаў,чытаю кнігі на беларускай мове,вучу вершы.

Часам становіцца вельмі цікава самому пагаварыць на сваёй мове,хоць гэта не атрымліваецца так мілагучна і прыгожа.Хутчэй гэта нейкая сумесь беларускай мовы з трасянкай.Менавiта на выхадных, тады,калі я ехаў на трэніроўку ,я вырашыў паразмаўляць з мiнакамi  на беларускай мове!На прыпынку я падышоў да мужчыны і спытаў-«Прабачце, ці не падкажыце праз колькі часу прыйдзе аўтобус?» Ён спачатку падумаў што гэты хлопчык хоча ад мяне?Затым перапытаў і пачуўшы пытанне зноў, усмiхнуўся, зірнуў на ручныя гадзіны і адказаў!Потым калі я зайшоў у распранальню я павітаўся з усімі і пачаў размаўляць на беларускай мове.Літаральна пасля некалькіх маіх фраз,у мяне спыталі-«Ягорка,у цябе ўсё ў парадку?» Вядома, для ўсіх гэта было «дзівам».Пасля трэніроўкі я зайшоў у краму і спытаў у прадавачкі-дзе ў іх у краме знаходзiцца малочная прадукцыя.На мяне паглядзелі як на вясковага хлапчука і адказалі,але на рускай мове.І паглядзелі так,быццам я напышліва пажартаваў.

Калі абагульніць усе мае думкі аб беларускай мове,то на мой погляд, нават беларус, які ў сваёй паўсядзённым жыцці размаўляе на расейскай мове-абавязаны ведаць сваю родную мову!І мне вельмі прыемна бачыцьлюдзей,якія размаўляюць на беларускай мове чыста і прыгожа!

10. Вольга Белаш,  Вілейка

 

031Прывітанне, шаноўнае спадарства! Дазвольце зрабіць невялічкую прэамбулу. Завуць мяне Вольга. Калі гучыць беларуская мова, душа мая напаўняецца неверагодным цяплом. Адбываецца гэта таму, што беларуская мова з’яўляецца мовай майго маленства, гэта адзіная мова, на якой я размаўляла да шасці гадоў свайго жыцця, то бок, увесь час, калі згодна педагагічным і псіхалагічным тэорыям фарміруецца асоба. Беларуская мова гучала з вуснаў маіх дзядоў з боку матулі і таты, а бабуля з паўдневай Беларусіі сёння не ведае іншай мовы, акрамя беларускай. Мае бацькі ў большасці сваей карыстаюцца беларускай мовай. Але я, у сваю чаргу, чамусьці вельмі мала ўжываю роднае слова, толькі з беларускамоўнымі людзьмі ды з роднымі. Галоўны штуршок да больш шырокага выкарыстання мовы, азнакамлення з культурай і гісторыяй нашага краю мне дала мая Цётачка Іна, якая, нават, не жывучы на тэрыторыі краіны, ведае лепш за любога мінчука пра моўныя і культурныя імпрэзы, якія ладзяцца ўсталіцы. На курсы Мова Нанова я трапіла менавіта дзякуючы яе парадзе.

Натрапіўшы нядаўнана конкурс на сайце Мова Нанова, я вырашыла абавязкова паўдзельнічаць і не адкладваць задуманае. Давялося размаўляць на мове не адзін дзень, а амаль тры, бо на выхадных наведвала бацькоў і аўтаматычна дома размаўляла па-беларуску. Але гаворка пойдзе пра панядзелак, дзень, калі беларускай мовай я карысталася ўсюды і заўседы, пачынаючы з думак. Насамрэч дзесьці ў душы я пачала рыхтавацца да гэтага панядзелка загадзя. Беларуская мова такая прыгожая, што нельга проста размаўляць на ёй, трэба у дадатак зрабіць нешта карыснае для сябе, што і надалей закаліла б мой дух і дало б моцы не баяцца быць сабой. Каб здзейсніць свае планы, раніцай у панядзелак я аднавіла былую звычку: ледзь расплюшчыўшы вочы, уціснула сябе ў спартыўны касцюм і выбегла на вуліцу. На свежым паветры падбадзёры бег сну як і не бывала! Канчатковую бадзёрасць надало абліванне сцюдзёнай вадой пасля прабежкі. Так з вялікім задавальненнем я распачала свой беларускамоўны дзень.

Упэўненнай паходкай пашпацыравала Волечка на працу. У метро з-за шуму прыходзячых і адыходзячых паяздоў ніхто не пачуў мае “калі ласка” і “дзякуй”. У думках ужо круціўся дыялог з аптэкаркай, як мне ёй лепш сказаць, ці здолею назваць лекі правільна, ці будуць чуць мяне іншыя людзі, як яны будуць ставіцца да мяне… А прайшло ўсе куды хутчэй, чым я абмяркоўвала сама з сабой. Аптэка была пустая, фармацэўт мяне зразумела, але мне падалося, што момант няёмкасці ўсе ж такі ўзнік. Можа падалося.

Самае галоўнае выпрабаванне чакала  мяне яшчэ наперадзе: як я здолею размаўляць цэлы дзень на працы з рускамоўнымі калегамі і рускамоўнымі сябрамі, з якімі столькі трэба абмеркаваць! Я вырашыла ўзяць на сябе ініцыятыву і не чакаць пытанняў: не паспеўшы перайсці ганак працы, я абвясціла, што у мяне беларускамоўны дзень. Калегі паставіліся вельмі пазітыўна, многія адказвалі мне з радасцю на беларускай мове, падбіралі словы, рабілі памылкі, але размаўлялі, падзяліліся, што чытаюць беларускую літаратуру. Мне адразу стала шмат лягчэй. Канешне, людзям было дзіўна, што чалавек, ад якога яны чакаюць пачуць рускую, нямецкую, ангельскую альбо італьянскую мову, раптам забалбатаў па-беларуску! З адным з калегаў мы увогуле доўгічас размаўлялі на тэму ўжывання беларускаймовы, сродкаў яе папулярызацыі, самасвядомасці і на іншыя грунтоўныя тэмы, кожная з якіх магла б стаць асобным эсэ. Людзі, мабыць, і хацелі б размаўляць на мове дзядоў, але той факт, што мова пакуль сама да іх не ідзе — стрымлівае, самастойна прыйсці да мовы яшчэ не хапае ўнутранай моцы.
Па роду працы, нават, у беларускамоўны дзень мне прыходзілася чытаць на рускай і на замежных мовах, але гучала ад мяне толькі беларуская.

А яшчэ вельмі пазітыўным момантам сённяшняга дня, на які я нават у думках не разлічвала, была рэакцыя маіх сяброў-вандроўнікаў. Я захапляюся спартыўным турызмам, і мы з сябрамі ў вольны час вандруем у асноўным па Беларусі. Падчас нашых абмеркаванняў у сацсетках я, як і мае быць, ужывала выключна беларускую мову, папярэдзіла пра мой беларускамоўны настрой на сёння і, нават больш жартам прапанавала далучыцца, не разлічваючы на вынік. Некаторыя з сяброў не толькі далучыліся да агульнага абмеркавання па-беларуску, але і паміж сабой выкарыстоўвалі мову. Вось дык неспадзяваны поспех!

Вечар прайшоў ва ўзнеслым настроі, тым больш што ён прадоўжыўся на курсах Мова Нанова, дзе, канешне, здымаюцца псіхалагічныя і іншыя бар’еры ў сувязі з ужываннем беларускай мовы, дзе аглядаешся з неразуменнем, пачуўшы рускае слова, дзе зараджаешся неімавернай пазітыўнай энэргетыкай.

Размаўляючы на маёй роднай мове-прыгажуні, я адчуваю сябе на сваім месцы, я адчуваю сябе прадаўжэннем сваіх каранеў, сваёй гісторыі. Цяпер у мяне будуць беларускамоўныя дні, і я ўпэўнена, што падчас іх беларуская мова будзе гучаць не толькі з маіх вуснаў, але і ад майго асяроддзя.
Я скончыла свой беларускамоўны дзень, чытаючы кнігу пра народны быт беларусаў і з марамі аб далёкіх і блізкіх вандроўках, прыгодах, вогнішчы і зорным небе.

 

 11. Таццяна Літошык, Гомель

Архітэктар і студэнтка-завочніца Універсітэта Культуры і Мастацтваў, маю двух дзетак і жаданне пастаянна тварыць нешта цікавае ўласнымі рукамі

fota-litoshyk-taccyanaЖыццё – гэта пастаянныя выпрабаванні, ад нараджэння і да самага скону. Выпрабаванні па-першае на моц духу, нельга адступаць і згібацца: калі нешта не атрымалась, калі цябе не зразумелі, калі цябе акружае нявер’е ў твае здольнасці і г.д.

Я жыву ў Гомлі. Гэта вельмі прыгожы, прывабны горад. Я люблю яго ўсім сэрцам, але… Але, заўжды ёсць гэтае АЛЕ! Гомель вельмі русіфікаваны, у адрозненні ад таго ж Менску, тут амаль нідзе не пачуеш роднай мовы. Ну мабыць толькі на курсах “мова нанова” ды ў грамадскім транспарце, і яшчэ жменька жыхароў гэтага вялікага горада ў паўсядзённасці размаўляе па-беларуску. І гэта абурае.

Я некалькі дзен, калі цалкам, калі часткова, размаўляла па-беларуску. Скажу шчыра – было цяжка. З дзецьмі было цяжка з-за таго, што я ня ведаю беларускія назвы ўсіх рэчаў якія нас акружаюць. Пры гэтым дачка (амаль 5 год) – казала што не ўсё разумее і ёй не падабаецца, калі я так размаўляю, а сын (амаль 4 гады) усё разумеў, і ўвогуле не заўважыў што матуля змяніла мову зносін.

Лік 1 – 1.

Астатняя сям’я падтрымала, але па-руску, то бок “малайца, так трымаць, але ж мы лепш будзем размаўлять як звыкла”.

Лік 2 – 2.

У крамах успрымалі па-рознаму. Па большай часцы – абыякава, але былі і такія дзе пачуўшы пару беларускіх слоў, на мяне кідалі такія агідныя позіркі, быццам ворага пабачылі, чым адбілі ўсё жаданне туды заходзіць. За тое, калі размаўляла з сяброўкай, якая нарадзілась і атрымала адукацыю ў Расеі (то бок беларускую мову ня ведае), пачула столькі добрых слоў, такіх шчырых і прыемных, што за беларусаў сорамна стала. Калі нават руская жанчына кажа пра тое што беларусам трэба ведаць сваю гісторыю і культуру, ганарыцца сваёй спадчынай (а ганарыцца сапраўды ёсць чым!), ведаць і карыстацца сваёй мовай, бо яна такая прыгожая, то чаму беларусы гэтага не разумеюць?

Лік 3 – 3.

Такім чынам у мяне атрымалась нічыя. Эксперымент лічу вельмі паказальным. Адным людзям было непрыемна чуць беларускую гаворку, другім абыякава, а некаторыя мяне падтрымалі. А мне заўжды прыемна карыстацца роднай мовай, нягледзячы на цяжкасці.

Значыць варта і далей працягваць і не адступаць, бо нядобразычліўцаў заўжды хапае, будуць і тыя хто крыва гляне, і тыя хто ў твар табе пачне абразіць і мову, і спадчыну, і цябе.

Трэба ісці ўперад – да сваёй мэты. Як кажуць “на зло ворагам, на радосць матулі!”

 

12.  Сяргей Сянюць, Менск.

Студэнт 4 курса Лесагаспадарчага факультэта БДТУ. Займаецца тайскім боксам.

4oju_3wdeoyВітаю! Сапачатку я раскажу крыху пра сябе. Вучуся на чацвёртым курсе лесагаспадарчага факультэта БДТУ. Займаюся спортам, а менавіта тайскім боксам на працягу чатырох гадоў. Вучыўся ў беларускамоўнай школе. Мае бацькі размаўляюць на трасянцы. Дзякуючы гэтаму мне не складана размаўляць на роднай, ужо літаратурнай, мове. Я стараюся размаўляць на беларускай мове штодня, але ў параўнанні з першым курсам, я пачаў ужываць шмат рускіх слоў. Гэта з-за таго, што мяне акружаюць людзі, якія размаўляюць на рускай мове. У мяне ёсць сябар, які ўвесь час размаўляе на беларускай мове, і я гэтым вельмі ганаруся і ўдзячны яму. Каб не Артур, то я хутчэй за ўсё наўрад ці размаўляў бы на роднай мове.

Цяпер я хачу Вам расказаць аб сваіх уражаннях за ўвесь час, колькі я вучуся ў Менску!

Пачну з не вельмі прыемных уражанняў. З-за таго, што я размаўляю на беларускай мове мяне некалькі разоў называлі “деревня, колхоз”. Спачатку мяне гэта крыўдзіла, але праз некалькі месяцаў я звыкся і перастаў звяртаць увагу на гэта. Былі выпадкі, калі мне казалі, што мяне не разумеюць. Але ўсё ж такі маю больш добрых успамінаў. Мае аднагрупнікі часта задавалі такія пытанні: “Як можна размаўляць пастаянна на беларускай мове?”. На гэта пытанне я ім адказваў заўсёды адно і тое: “Я вучыўся ў беларускамоўнай школе, і мяне акружала шмат людзей, якія размаўлялі на роднай мове”. Гэты адказ іх вельмі здзіўляў. Выкладчыкі паважаюць мяне за тое, што не забыў беларускую мову і некаторыя нават стараюцца размаўляць са мной на роднай мове. Мянегэта вельмі радуе!

Такія конкурсы, як гэты – вельмі цудоўная задума! Яны дапамагаюць не забываць роднай мовы і аб’ядноўваюць людзей!

Усяго найлепшага вам! Галоўнае не саромецца роднай мовы! Яна ж адна з самых прыгожых моў у свеце!

 

13. Дзіяна Пінчук, в. Боркі (Старадарожскі раён)

23 гады, у гэтым годзе скончыла юрыдычны факультэт БДУ. Люблю падарожнічаць, асабліва па Беларусі. Як часта кажу: “у Беларусі ёсць усё: і горы, і мора, галоўнае — захацець іх убачыць!” 

fkpjqeudku4#янебаюсяспрабаваць

Для гэтага сацыяльнага эксперыменту (дарэчы, жудасна  гучыць адносна роднай мовы) я абрала менавіта суткі перад Раством. У народзе кажуць, што менавіта гэты час самы прыдатны для варажбы. Неяк сымвалічна атрымалася, таму я ставілася да гэтага як да паказчыка (на мове варажбітак – знака), што чакае нас у будучыні. Ведаеце, мне шчыра хацелася б пісаць тут, як усё нечакана добра прайшло, але, на жаль, гэтая гісторыя будзе аб іншым.

Вызначаны дзень я правяла ў роднай вёсцы, якая амаль вымерла… Тут няма ні крамаў, ні іншых якіх-небудзь устаноў, толькі аўталаўка два разы ў тыдзень наведваецца. Такім чынам, акрамя бацькоў маю гутарку  не было каму ацаніць. Таму раніца прайшла як раніца, а дзень як дзень. Але тут няма нічога дзіўнага, бо, як вядома,у вёсцы царуе гаспадыня “Трасянка”, таму родныя на мяне нават не звярнуліўвагі. Ды ім проста ня было часу ўслухвацца, ці гэта чыстая крынічная беларуская мова, ці звычайная для гэтых мясцін трасянка. Толькі пад вечар патэлефанаваў сябра з Калінінграду, які там і жыве, але цалкам лічыць сябе беларусам, як яго тата. Дарэчы, сам вывучыўся беларускай мове. І мы паўтары гадзіны бесперапынна абмяркоўвалі розныя тэмы на беларускай (!) мове. Гэтая размова вельмі падбадзёрыла мяне і яшчэ больш натхніла на новыя дзеянні.

Але самае цікавае адбывалася ўвечары ў горадзе. Большасць уяўляе сабе, што азначае суботні адпачынак у раённым горадзе. Гэта невялічкі горад раённага падначалення ў Менскай вобласці – Старыя Дарогі, да якога напэўна падыходзяць усе адпаведныя стэрэатыпы. Ведаеце, гэта сапраўды іншы свет, як бы смешна гэта не гучала. У сталіцы ўжо нават ніхто не здзіўляецца, пачуўшы беларускую мову, боапошнія гады характарызуюцца мяккай беларусізацыяй. Шчасце, што гэта робіцца нармальнай звычнай з’явай…Але ў раённым гарадку (дай Бог, што гэта толькі ў Старых Дарогах!)усё не так: іншыя прыярытэты, іншыя інтарэсы, іншыя адносіны, ды ўвогуле іншы светапогляд, хаця людзі не іншыя, а такія, як і на ўсёй тэрыторыі кляновага ліста – б е л а р у с ы. Паходзіць на нейкае чараўніцтва ці злы жарт Стваральніка.

Усё пачалося ў машыне, на якой дабіраліся да пункта прызначэння. Калі пачала размаўляць на беларускай мове, то мой спадарожнікня мог стрымаць смеху, бо, як потым патлумачыў: “нязвыкла так, нібыта іншы чалавек побач”.Ён смяяўся, а я чырванела і гаварыла ледзь гучна, але ўсё роўна адчуваліся ў паветры бурбалкі напружання і няўтульнасці. Але знаёмыя ў машыне падумалі, што гэта мае чарговыя забабоны, як і тое, што ў сацыяльных сетках я ўсё пішу выключна на роднай мове.

Прыехалі. Кафэ “Максім”. На ганку натоўп моладзі. Думаюць, што дыхаюць свежым паветрам, а насамрэч — цыгарэтным дымам. Накіроўваюся ўнутр кафэ. Праходзячы праз іх, вітаюся выключна па-беларуску, але з-за гулу амаль нічога ня чутна…І вось сярод гэтага гоману да маіх вушэй далятаечаканае  шчырае і гучнае “Вітаю!” у адказ. Ведаеце, у вобласці грудзей адразустала так цёпла-цёпла!Менавіта гэтае самотнае вітаннечка надало мне моцы рухацца далей. Але як бы сумна гэта не гучала,гэтабыў першы і апошні раз, калі я пачула нешта падобнае.

Высветліўшы, што вольных месцаў няма, мы са знаёмым пайшлі ў іншае кафэ. Там пад каву і гарбату паўтары гадзіны я нешта распавядала, безумоўна, на роднай мове. Мойспадарожнік хоць і не адказваў мне ўзаемнай мовай, але мне хапала яго падтрымліваючай ўсмешкі і дапытлівага агеньчыка ў вачах.

Адвёўшы душу, вырашылі вярнуцца да знаёмых. Па дарозе адбылася першая гарачая  гаворка. Даволі экспрэсіўны малады чалавек на маю кароткую прамову зрэагаваў нечакана: “ты что ль одна з тех, кто призжая в Минск, выделывается, разговаривая там на белорусском?!” (Заўвага – змякчыла яго выраз, бо цэнзура).

Іншая кампанія на мяне рэагавала як на малпачку з цырка. Рабілі спробы зрабіць маю гаворку жартам, і часта чула заўвагі тыпу: “давай говори нормально!”, “а я сейчас буду разговаривать на немецком!”, “нервирует твоя мова!» і г.д. Але як я не рабіла спробы даведацца прычыны такога дзікага стаўлення да роднай мовы — усё ўпустую. Іх нават не пераканалі спасылкі на іх жа пашпарт. Усё, што я дабілася ад падобных людзей, – гэта хвілінная замінка і крыўлянне трасянкай. Але самае непрыемнае ў тым вечары было тое, калі былы аднакласнік засмяяўся амаль у твар з маёй гаворкі, і таму ў мяне проста вырвалася з вуснаў: “я нешта смешнае сказала?!”У далейшым ён проста не заўважаў мяне  — добры стратэгічны крок, нічога не скажаш. Размаўляла яшчэ з адной аднакласніцай – але на першыя словы я атрымала быццам не разумеючы позірк, здалося, яна нават крыху адсунулася ад мяне. Але я вырашыла паўнавартасна скончыць ветлівую прывітальную размову, хоць псіхалагічна вельмі цяжка было размаўляць. Канешне, было бачна, што яна хацела размаўляць са мной паважана, але нетыповая напружаная дыстанцыя ўсё роўна прыгнятала мяне.

Але быў і станоўчы момант, калі яго можна гэтак назваць. Былі людзі, якіх вельмі весяліла мая гаворка. Напрыклад, на мой просты сказ аб тым, што я ў іншым кафэ піла гарбатку яны адказвалі гучным шчырым смехам. І ў мяне тады з’яўлялася ўсмешка: “ну хоць штосьці…” Калі скончыўся вечар, шчыра кажучы, я ўздыхнула з палёгкай. Стоячы на ганку адной з устаноў гораду, і гледзячы ў неба на распачатую завіруху, думала, што ўсё прайшло: ня будзе больш здзіўленных неветлівых позіркаў, з’едлівых фраз і цяжкага напружання. Але калі ўжо вярталася дамоў у машыне, то варта было мне толькі заплюшчыць вочы — думкі з’ядалі мяне. Цяжка было накласці перажытыя ўражанні і эмоцыі на плоскасць нашай белавокай краіны… Ну ці проста не хацела праводзіць агульную рысу паміж імі.

На жаль, аповяд атрымаўся ня вельмі пазітыўны, як хацелася б, але гэта праўда – праўда маленькіх гарадоў Беларусі. Канешне, мне крыўдна, што з хлопцам з Расеі магу паразмаўляць на беларускай мове, а з суседам беларусам – не. Гэты перадсвяточны выпадак мяне загартаваў, як вадохрышчанскія купанні. Безумоўна, я не збіраюся апускаць рукі, наадварот, я буду рабіць усё, што ў маіх сілах, каб моладзь хаця б не цуралася роднай мовы, што прывядзе ў далейшым да самага лепшага хэпі-энду.

 

14. Аляксандр Каралько, Мінск

Мне 35 гадоў,беларускую мову вучыў у школе, потым тэхнічная адукацыя і ніякай стараннасці ў гэтым кірунку.

Адзін беларускамоўны дзень 31 снежня!!!

img_27881. Калега ведае, што я слухаю беларускі рок, тау да маей гаворкі паставіўся спакойна (мы з ім ездзілі на апошні канцэрт Ляпісаў у Вільню, і селета на BRUTTO ў Гомель.
2. Я ІП, займаюся аўтамабільнай электронікай, кліентам было ўсе адно, як я кажу, галоўнае каб дапамог, на заправе дзе гавораць на роднай мове усе ставяцца добра, нават весяла, у крамах так сама.
3. Вазіў камеру ўвесь час, жадаў, каб спынілі, супрацоўнікі ДАІ, але яны зніклі, мабыць спяць перад святам(можа к лепшаму)…
4. прыехаў павіншаваць са святам маці, стукаў у дзверы, схаваўшысь, мол калі ласка адкрыйце вады папіць, дзед мароз прыйшоў — не пазнала роднага сына.
5. Цікавая рэакцыя ў дзіцяці — стала зваць мяне тата, а вось жонка сказала — у цябе крызіс сярэднега веку.

P.S. было весела, толькі маленькі слоўнікавы запас, трэба больш чытаць…Толькі на зяленай заправе калі я казаў — “Вітаю Вас, дайце мне калі ласка кавы”, глядзелі на мяне як на ворага , але можа нечакана…
ЯнебаюсяСПРАБАВАЦЬ!!!
Дзякуй за праект!

 

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат