Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Рэклама

08.10.2014
ВАЖНАЕ Як атрымаць студэнцкі білет па-беларуску (інструкцыя)

Досведам дзеліцца студэнтка медычнага ўніверсітэта Алена Дзянішчыц, якая прайшла гэты шлях сама.

На занятках “Мовы Нановы” 6 кастрычніка ў Галерэі Ў студэнтка медычнага ўніверсітэта Алена Дзянішчыц падзялілася каштоўным досведам. Яна захацела атрымаць студэнцкі білет па-беларуску. Спачатку ў яе проста не прынялі заяву, потым супрацоўнік універсітэта казаў, што ні пры якіх умовах не зробіць па-беларуску. Потым Алена ўзброілася нормамі Закона — і ўрэшце перамагла!

stud

Гэты шлях яна падрабязна апісала на занятках “Мова Нанова”.

_1029

 

Цяпер Алена дзеліцца сваім досведам з кожным.

 

Інструкцыя па атрыманні студэнцкага білета па-беларуску.

 

1. Мець пры сабе пашпарт, фотаздымак 3*4.


2. Напісаць заяву на імя рэктара Вашае навучальнай установы аб страце студэнцкага білета з просьбай выдаць дублікат НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ.


3. Не забыць прыхапіць з сабой раздрукаваную пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30.03.2010 №39 “Аб зацвярджэннi ўзору студэнцкага бiлета” (cа зменамі і дапаўненнямі на снежань 2013 года). Спасылка на дакумент: http://pravo.newsby.org/belarus/postanov6/pst249.htm

ПУНКТ 2.2 ДАКЛАДНА ТЛУМАЧЫЦЬ, ШТО “…запаўненне бланка студэнцкага бiлета ажыццяўляецца шляхам удрукоўвання тэксту на беларускай мове ў адпаведнасцi з зацверджаным узорам…”


4. Занесці гэта ўсё ў дэканат Вашага факультэта.


5. Ганарыцца сабой і распавесці пра гэта сябру:)

 

Сябры! Хто з вас паўторыць подзвіг Алены, зробіць сабе студак па-беларуску — і прынясе яго на “Мову Нанову” — атрымае прыз ад нашых курсаў!

Заняткі адбываюцца ў Менску кожны панядзелак а 19.00 у Галерэі Ў. Апроч гэтага, курсы дзейнічаюць яшчэ ў 7 гарадах.

Чакаем!

studbilet

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат