Пра курсы
ГАРАДЫ :


03.06.2015
Удзельнікі конкурсу “Беларускае лета”

Каб паўдзельнічаць у конкурсе, перайдзіце СЮДЫ

—————————————————-

88. Інга Сакута (Гародня)

1

1.У пасёлку Астрына, што ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, у дворыку мясцовай школы сустракае гасцей Алаіза Пашкевіч (Цётка) — паэтка, адна з актыўных удзельніц нацыянальнага адраджэння пачатку 20 ст. Астрынская школа носіць яе імя, а ў некалькіх былых класах школы размешчаны музей Алаізы Пашкевіч.

2

2. У пасёлку Астрына, што ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці,ёсць Спаса-Прабражэнская царква, якой у гэтым годзе споўнілася 150 год з дня заснавання. Царква цікавая тым, што на яе іканастасе знаходзяцца дзве старыя іконы, якім больш за сто гадоў — ікона Прасвятой Багародзіцы і ікона Збаўцы. З вуліцы звяртае на сябе ўвагу помнік Леніна з працягнутай рукою, які нібы адводзіць людзей ад храма.

87. Неллi Забела (Менск)

reag

Вось i лета прайшло…Нажаль я не вельмi добра валодаю мовай, але вельмі хочацца падзяліцца самымі яркімі ўражаннямі за гэтае лета. ўсё лета мне з дзецьмі давялося быць у Мінску, і калі ў жніўні нарэшце яно ўсё ж прыйшло, я вырашыла паказаць дзецям замкі.А як вядома на Гарадзеншчыне іх як нідзе шматыло вельмі выдатна. За тыдзень з невялікім мы былі і ў Лідзе і ў Міры і ў Наваградку. Ды і ў Гродне ёсць на што паглядзець і дзе пагуляць. Старэйшая дачка Вераніка — ёй 11, даведалася вельмі шмат з гісторыі, малодшаму сыну Уладзіміру — 5, проста было цікава ад самога знаходжання ў замках.
Але самым самым яркім для дзяцей стала поле са стагамі. заход сонца, пах сена, гэты бязмежны прастор — і дзіцячы смех — таму што можна проста бегаць па полі, залазіць и злазiць са стагоў, абсыпацца … трэба проста жыць

-2 -3

86. Вераніка Шнэк (Менск)

DSC_2958a

Прывітанне дарагія гледачы! Падчас падарожжаў па беларусi заўсёды атрымліваеш мноства выдатных уражанняў. І кожны раз знаходзіш для сябе цікавыя, чымсьці запамінальныя месцы. Наша прырода заўсёды абуджае ў сэрцы цёплыя пачуцці, якімі жадаеш падзяліцца праз фотаздымкі.
На першым фотаздымке — схаванае ад старонніх вачэй месца рыбака на вадасховішчы Вяча, знойдзенае раніцай.
На другім — кар’ер «Надзея». На досвітку над вадой, паміж каменных сцен бачныя цудоўныя завіхрэнні імгі.
На трэцім – запруда на рацэ Вязынка, побач з якой знаходзіцца літаратурны дом-музей Янкі Купалы.

DSC_3332 DSC_3508

85. Наталля Аляксандрава (Менск)

11990201_1691693741052286_334127255_o

Вам даводзілася апынуцца ў такім месцы, дзе папросту немагчыма не быць самой сабою, такой, якой ты ёсць, якой нарадзілася? Калі яшчэ не выхавалі, не растлумачылі, што трэба быць такой-гэтакай, і свет будзе цябе любіць? От жа, здараецца, апынешся, зусім не па ўласным жаданні, на чыгуначных шляхах дзесьці пад Воршай, ходзіш там гадзінамі у пошуках месца ўшанавання ахвяр масавых рэпрэсій… І нават не страшна зусім, што твае дарослыя відавочна заблукалі. Ёсць намёт, ёсць дыванок і спальнік, будзе новая ноч, будзе новы дзень. Вось жа, мінулая ноч была цёплай і ўтульнай, нягледзячы на тое, што намёт твой стаяў на тым самым полі, дзе дзесяткі, а мо нават сотні тысячаў людзей пасекліся насмерць паўтысячы год таму назад. І зоры над намётам – што душы ваяроў. Ніколі раней такіх не бачыла.

***

11984349_1691691404385853_1211229239_o

Прачнуцца а палове на дзесятую ад паху аладак і грукату патэльняў. З усяе моцы клікаць бабцю і патрабаваць мульцік. Хаця б адзін, але яшчэ да сняданку, проста ў ложку, “піжамны” такі мульцік. Пасля сняданку агітаваць дзеда на порцыю марозіва. Капрызнічаць. Пайсці ў ягады. Не прынесці ніводнай, затое паказваць усім чорны язык. Сябраваць усім дваром. Навучыцца скакаць на скакалцы. Падрапаць аб асфальт каленку і не заплакаць. Казаць маме па тэлефоне: “Не-а, не сумую!”. Класціся спаць толькі калі сцямнее канчаткова. Лета!

84. Людміла Харута (Менск)

DSC09205

Амаль напрыканцы часу дасылу фота на конкурс))…
Как любіць Беларусь нашу мілую — ня трэба у розных краях пабываць…
Толькі выйсці з хаты і — шмат назіраць…
Гэта нельга, гэта амаль немагчыма — у трох фотаздымках паказаць/паздяліцца прыгажосцю нашай роднай краіны…або толькі уражаннямі за лета..
Таму — толькі тры((…
Чаму — усяго тры???…

Беларускае лета —
яно такое рознае,
яно такое цеплае,
яно — такое грознае,
яно — такое мілае,
яно — такое роднае,
яно — такое мокрае.
Яно — з такою сілаю!!

DSC07366 20150825_1618212

83. Марына Мельнікава (Менск)

VLUU L110, M110  / Samsung L110, M110

Адна з найпрыгажэйшых рэчаў у свеце — усходы. Асабліва ўсходы ля вады. Неперадаваемае пачуццё, калі ўвесь свет спіць, а ты адзін на адзін з прыродай. Сонца паступова падымаецца з вады, напаўняючы ззянем цудаў наваколле, туман плыве на цябе фантастычнымі клубамі, і ты разумееш, за што любіш гэта жыццё.

Світанне кожнага месяца непаўторнае. Чэрвеньскае — кволае, як і сам чэрвень, калі яшчэ не адчуваеш дакладна: вясна? ці сапраўды каляндары не хлусяць і зараз лета? Жнівеньскія насычаныя. Як узрост, як вытрыманае віно,як сталы час. Ліпеньскія ж — свежыя, светлыя, поўныя непаўторнай лёгкасці быцця і ззяння надзей. Пералівы сонца ў расе поўняць чароўным спакоем, лагодай і асалодай.

Але насамрэч лета ўнутры нас. І калі ты любуешся фіялетавымі захадамі, бяжыш басанож па расе насустрач сонцу, акунаешся ў цёплы ліпеньскі туман, ловіш падаючыя зоркі ў далоні, абдымаеш, смяешся і захлынаешся ад шчасця — лета ў табе. Лета заўсёды ў тваім сэрцы і вачах.

VLUU L110, M110  / Samsung L110, M110 VLUU L110, M110  / Samsung L110, M110

82. Яраслаў Гедройць (г.п. Сапоцкін)

???????????????????????????????

Фота №1. Дзічка.
Летні вечар.
Сад маіх прадзедаў.
Цішыня. Птушкі схаваліся у гнёздах.
Сярод яблыняў — высокае высахлае дрэва. Не, гэта не дуб. Старая дзікая грушка праз голыя галінкі прапускае праменні позняга сонца.
Некалькі гадоў як спаў апошні лісток.
Некалькі гадоў рука не падымаецца спілаваць. Таму што пакуль дрэва стаіць, яно будзе напамінаць аб продках рукі якіх яго садзілі. Высахлае. Без лісця. Але з памяццю

***

???????????????????????????????

Фота №2
Быў вельмі гарны дзень і я вырашыў паехаць на рыбалку на ровары.
Шлях праходзіў праз веску у якой раней мяне не было, таму з сабой узяў фотаапарат.
І нездарма. Здалеку пабачыў гняздо бусла на старым доме з каменю. пад’ехаўшы бліжэй, зрабіў вельмі гарны фотаздымак.
Вось для такіх момантаў і трэба заўседы мець  з сабой фотаапарат!

81. Антаніна Каржавіна (Гомель)

??????????

Капліца Святой Тройцы.Рыма — каталіцкая парафія Св. Мікалая. Пабудавана ў канцы XIX — пачатку XX ст. З 1933 г.перададзена місіі Сясцёр Змяртвыхпаўстанак, якая адчынілася ў Міры. Капліца з’яўляецца апошнім значным помнікам драўлянага дойлідства мястэчка. Зараз яна ў вельмі непрыглядным стане, вось-вось упадзе.

“Крычыць сівая даўніна, ашчэрыў зубы-сцены,
-Калі свядомасць, ваша, людзі, дасць вынік нейкай змене?”

На вялікі жаль у сучасны момант выкарыстоўваецца як адрына суседкай-бабуляй, якая хавае тут усялякае рыззё.

??????????

80. Юлiя Навiчэнка (Орша)

image

Прывітанне!! Я Юля. Разам з маімі сяброўкамі сёлета я буду вучыцца ўжо ў 8 класе. Але мы не проста разам вучымся і сябруем, нас яднае нешта большае – задавальненне ад адчування Радзімы…
Для нас беларускае лета- гэта і наш любімы пірог з вішнямі, і хлопцы-аднакласнікі ў байдарках на Дняпры, і купальскае вогнішча ўначы непадалёк ад Куцейны, і сумеснае катанне на роварах па парку пад наглядам У. Караткевіча, і першае каханне ў летніку))
Нам пашанцавала, што нашы бацькі даволі часта возяць нас улетку на адпачынак за мяжу. Але, відаць, менавіта з гэтай прычыны мы так любім і цэнім сваё, беларускае, і не прапускаем аніводнай магчымасці павандраваць разам менавіта па сваёй краіне, атрымліваючы асалоду ад лета, ад таго што мы тут, на сваёй Радзіме, і што мы разам. ))
Гэтае лета было для нас асаблівым… Мы яго радасна сустрэлі пад чароўныя гукі дудароў на Дударскім фэсце у Дудутках)), дзе цудоўна правялі час, адведаўшы выключна беларускіх страў у доме завозніка і ўдосталь паскакаўшы пад “Старога Ольсу” ў новенькіх саламяных капялюшыках. Праводзілі ж лета ў гістарычным мястэчку Смаляны, дзе знаходзіцца занатаваны ў свой час Напалеонам Ордам Белы Ковель, каля старажытных сцен якога часам блукае легендарная белая панна… Але, сказаць шчыра, ад магчымасці ўпершыню ў жыцці пагойсаць па духмянай саломе мы атрымалі не меншае ўражанне, як ад старажытнага Ковеля)
Гэтыя вандроўкі зрабілі лета асабліва беларускім, і я шчаслівая, што ў мяне ёсць магчымасць трошкі падзяліцца з вамі гэтай беларускасцю))
Навічэнка Юля

79. Лілія Лаўрэцкая (Менск)

0109-2

У Беларусі жывуць стагоддзі. Найстарэйшыя і найвялікшыя лясы ў Еўропе, чыстыя блакітныя азёры, палі, жывёлы і расліны, прыгажосць і непаўторнасць якіх заўсёды натхнялі нашых літаратурных класікаў, мастакоў, паэтаў. Беларуская вёска са сваёй атмасферай… Гарады. Касцёлы, цэрквы, кляштары. Замкі, палацы і сядзібы. І людзі…Добрыя, гасцінныя, ціхія, памяркоўныя, працавітыя. Калісьці мужныя, смелыя, ганарлівыя. Прыгожыя… Разумныя і таленавітыя. Вялікія. З традыцыямі, з мовай, з культурай, са сваёй самабытнасцю. Чамусьці мы так прызвычаіліся да ўсяго, што знаходзіцца вакол нас на працягу нашага жыцця, што ўжо не звяртаем увагі, ці проста не бачым усёй прыгажосці, усёй велічы таго, што мы маем. А кажуць жа, што “прыгажосць у вачах таго, хто глядзіць”. Нажаль мне рэдка даводзіцца знаходзіцца на прыродзе, у маленькіх вёсках і гарадах. Але схаваную ці пазабытую веліч і хараство, нашую садметнасць, я бачу нават у родным Менску, старажытным горадзе, для нас даўно галоўным пасля страчанай сталіцы, няхай шмат разоў разбураным і разрабаваным, адноўленым, але родным. Неяк увесну мне пашансавала паглядзець на менскія вядомыя гістарычныя мясціны, якія шмат разоў бачыла з дзяцінства, нібыта новымі вачыма. У той момант я нібы нейкім цудам ператварылася ў іншаземца, турыста, які ў першыню ўсё гэта бачыць. І прыгожасць іх мяне захапіла, перахапіла нават дыханне. Ніколі не было ў мяне такога дзіўнага пацуцця шчасця, нібы толькі зараз сапраўды усведамляеш тое, што ў цябе ёсць, і тое, што было. Ляціш кудысьці ў мінулыя стагоддзі на крылах невядомай птушкі шчасцця сваёй годнасці… А потым гэтым летам давялося мне павадраваць па Еўропе. Ну тую веліч і раскошу, напэўна, бачылі многія. Але што вам адчувалася ў гэты момант, што вы глядзіце на нешта іншае? Мяне літаральна ў кожнай еўрапескай краіне ахоплівала пачуццё той нейка еднасці, што ўсё гэта я недзе бачыла і адчувала. Менавіта ў тую хвіліну я яшчэ ўсведаміла, што нашая краіна – еўрапейская краіна, і нават зараз гэта ўсё яшчэ можна ўбачыць і адчуць, што захароненыя стагоддзі, як летапіс, які недзе даўно схаваны, і чые старыя пажоўклыя стронкі не гартае ніводная рука і не бачыць ніводнае вока, усё яшчэ можна знайсці, адкрыць, і прачытаць. У Беларусі жывуць стагоддзі. І кожны з нас можа як кубак моцнага віна, выпіць іх, адчуць унутры сябе ўсю моц гісторыі, старадаўняга мінулага, нашых продкаў і краіны, якая хоць і не так, як тады, але ўсё яшчэ тут жыве. Хіба мы занадта сарамлівыя, каб глядзець навокал, на нашую краіну, як сціплы падлетак, які не любіць глядзець на сябе ў люстэрка. Але калі паспрабаваць, то можно ўсё яшчэ больш ярка ўбачыць, зразумець, і атрымаць надзею, якая як забытая сцяжынка, пакажа шлях. Назад у стагоддзі, і наперад, у будучыню.

0152-2 0115_e1

78. Вячаслаў Буко (Менск)

1111111

Веска Макашы размешчана на беразе маляўнічай ракі Уша, якая бярэ пачатак з Нясвіжскага возера. Яна знаходзіцца на граніцы трох абласцей: Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай. Веска Макашы — радзіма вядомага беларускага паэта Уладзіміра Адамавіча Жылкі, які нарадзіўся тут 27 мая 1900. У цэнтры вескі, на старых могілках, знакодзіцца капліца, якая мае сваю цікавую гісторыю. Мясцовы жыхар у ваколіцы вескі знайшоў даволі значную сумма грошай. Ен не ведаў, што з імі рабіць і, як чалавек сумленны, звярнуўся да мясцовага святара за парадай, а той параіў яму пабудаваць на гэтыя грошы капліцу. Так і з’явілася у нашай весцы капліца, якая была рэканструіравана у пачатку 21 стагоддзя і дзейнічае па сенняшні час.

Мой родны кут, мясціна гэта,
Што ўзрадзіла нам паэта,
Тут Уладзімір Жылка жыў,
С Купалай, Коласам дружыў.
Мой родны кут, мая краіна,
Цябе ніколі не пакіну,
Дзе б не ляглі дарогі нашы,
Яны заўжды вядуць у МакАшы.
“Ды не МакАшы — МакашЫ”,
Смяюцца дзеці ад душы,
Дык гэта ж тыя Макашы,
Дзе з лазы плятуць кашы.
А ў родный весцы есць куточак,
Майго дзяцінства галасочак,
І ясень тут бабы Мальвіны
Стаіць так велічна адзіны.
У цэнтры весачкі капліца,
Мясцовых жыхароў святліца.
Яна цяпло душы дае,
Духоўнай сілы прыдае.
Мой родны кут, мае сумленне,
Ты мне заўжды нясеш натхненне.
Заўседы буду ў Макашах,
Як у чароўных дзіўных снах.

Аўтар: Вячаслаў Буко

22222 3333

77. Ірына Губская (в. Савуткі)

movananova-01

Яшчэ з маіх першых пілігрымак ў Будслаў памятаю моладзь, такую радасную і вясёлую, поўную энэргіі — здавалася яны прыехалі аўтобусам, а не мерылі доўгія кіламетры. Якое ж было маё здзіўленне калі даведалася, што насамрэч іх шлях быў найдаўжэйшым — больш двух тыдняў, з Берасця да Будслава. Тады ў мяне зʼявілася мара — аднойчы прайсці гэты шлях. 2 тыдні і больш паўтысячы кіламетраў не лёгкая дарога, таму пілігрымка пачала выходхіць з Баранавічаў, і мая мара заставалася толькі марай.
Усё змянілася адным красавіцкім днём, калі я пабачыла абвестку аб запісе ў групу пілігрымаў, якія мелі вырушыць 18 чэрвеня з Берасця ў бок Будслава. За 16 дзён планавалася скарыць 537 км, прайшоўшы пешшу больш паў-Беларусі з поўдня на поўнач, да алтара Маці Божай Будслаўскай. Рашэнне прыйшло імгненна: не заглядаючы ў свой каляндар і адкладаючы куды падалей усе планы, я вырашыла што іду. Сэрца спявала, а я ўзялася рыхтавацца да дарогі да адлічваць дні да пачатку дарогі.
Нас было няшмат — усяго 49 адважных, якія прайшлі шлях ад Берасця да Будслава, але 16 дзён шляху зрабілі нас сапраўднай сямʼёй. Тое, што было такім важным напачатку пад канец дарогі стала зусім не істотным, а дарога адкрыла для мяне неверагодную прыгажосць і шырокі прастор Бацькаўшчыны, дабрыню людзей і радасць кожнага дня, а галоўнае што немагчымае — бліжэй чым здаецца. Бязмерна ўдзячная Богу за гэта цудоўны час, а таксама тым 49, што былі побач. Няхай у Будслаў мы ўваходзілі адной вялікай сямʼёй, больш 300 пілігрымаў, але дарога кожнага з іх не гледзячы на кіламетры, засталася з імі, але радасць паўтысячы пройдзеных так як ты зможа зразумець толькі той, хто таксама іх мераў.

Нягледзячы на стому, адразу пасля Будслава я працягнула пілігрымаванне: спачатку з Віцебска ў Полацк, дзе ў Сафійскім саборы былі забітыя пяцёра манахаў, мучанікаў за веру разам з беларускімі грэка-католікамі, пазней ўжо традыцыйным для мяне шляхам з Барысава ў Росіцу, дзе ў лютым 1943 падчас аперацыі “Чароўная зіма” былі забітыя жыхары навакольных вёсак, а разам з імі дабравольна пайшлі на смерць святары-марыяне Юры Кашыра ды Антоні Ляшчэвіч, бо хацелі застацца з паствай да канца, праз што былі ўзнесеныя да хвалы алтара як благаслаўлёныя мучанікі. У канцы жніўня мяне чакала яшчэ адна пілігрымка, тым разам да алтара Маці Божай Валадаркі азёраў у Браслаў.
У канцы палічылі — больш тысячы кіламетараў за плячыма па дарогах Беларусі шляхамі пілігрымаў. 32 дні напоўненыя радасцю, натхненнем, найлепшымі людзімі і, галоўнае, Богам, з якім супольна мерылі шляхі. Мільёны імгненняў, у якія была і ёсць самай шчаслівай.
Маё лета атрымалася сапраўды беларускім, хоць планавала зусім іншае. Але нічога не параўнаецца з світаннямі ды захадамі сонца над родным прасторам, а хто як не яны мераюць нашыя дні. Ніхто не параўнаецца з нашымі неверагоднымі людзімі, такімі рознымі, але шчырымі і адкрытымі. І не гледзячы на увесь боль, цяжкасці, мазолі і спаленую скуру, на стаптаныя ногі і дзіўныя позіркі сваякоў ды знаёмых, магу з чыстым сумленнем сказаць: гэтае лета было самае неверагоднае і самае шчаслівае ў маім жыцці. А таксама тое, што я пешшу прайшла Беларусь ад краю да краю. Гэта не подзвіг — гэта дар, за які бязмерна ўдзячная Богу і тым, хто быў побач.
На конкурс хацелася прадставіць шмат здымкаў, але абмежаваная трыма, прадстаўляю наступныя:
1. Група 49 -пілігрымы з Берасця ў Будслаў, якія пераадолелі ўвесь шлях
2. Світанне ў Браславе
3. Пастыр Віцебскай дыяцэзіі заўсёды з намі, на шляхах пілігрымаў

IMG_6395 IMG_5967

76. Таццяна Казановіч (Менск)

WP_20150612_11_21_49_Smart

1. На лецішчы ў Дамашанах сябры перажываюць спёку. Не толькі ўвесну, а нават і летам так хочацца быць кімсьці сагрэтым! 2. (там жа)Да пабачэння добры вечар, сустрэнімся мы заўтра зноў. Вось толькі сонца зараз сядзе, і я да зорак палячу.Бывай маё лета, бывай, зялёныя травы і кветкі, малінавы сонечны рай, ды дожджык юрлівы і рэдкі.

WP_20150809_20_54_14_Pro

75. Яўгеній Новік (Менск)

IMG_20150822_062703

Бел-чырвона-белы ва ўсім.

Нягледзячы на забарону гістарычнай сымволікі,я усё ж такі знаходжу яе ў самых звычайных рэчах.

Цяпер, паглядзіце і Вы на гэтыя фотаздымкі, ці заўважыце нешта знаёмае Вашаму сэрцу?

1. Бела-чырвоная лента. Колькі раз бачылі ўва мне не лентачку, а самы сапраўдны сцяг?

2. Зашчэпка. Калі ўявіць, што гэта наша мова, якая зараз у нас ёсць, якая закручана, скалечана,якую, амаль нідзе не пачуеш у сучасным горадзе.
Уключыце свядомасць, у гэтых дзіцячых далонях наша мінулае, якое мы змаглі захаваць, а якія крупінкі мінулага атрымаюць нашыя нашчадкі ад нас?

3. Бранзалет на рэйках. Наконт гэтага фатаздымка…можа кожны пабачыць нешта сваё. Калі так, то ужо цудоўна.

IMG_20150825_1848001 IMG_20150827_183631

74. Ганна Шыпшына (Менск)

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

КАЧКІ НА ДАРОЗЕ

(прысвячаю сястрэнічу Стасіку)

На прыпынку я стаю
І на сонейку драмлю.

Раптам, быццам што зламалі,
Тармазы заскрыгаталі.

Ну, я вочы разляпляю –
Ледзьве мову не губляю:

Сярод вуліцы ідзе
Качка й качанят вядзе.

Паваліўся скейтбардыст,
З’ехаў у клумбу роварыст,

Побач з імі каля броўкі
Разгубілася таксоўка:

“ Нешта я ў трывозе:
Качкі на дарозе…”

Грузавік уздыхае:
“Такога не бывае!”

Стаў аўтобус на рагу:
“Ой! Ратуйце, не магу,

З раніцы прыгоды!
Вось дык пешаходы!”

Папярхнуўшыся бензінам,
Хорам загулі машыны:

“На дарозе дзеці —
Як цяпер паедзем?

Вам гуляць тут што карціць?”
Сталі й людзі гаманіць:

-Што ж вы, качкі, нарабілі?
— Рух на вуліцы спынілі.

-Транспарт збілі ўвесь да кучы!
— Мамка, чаму дзетак вучыш?!

— Я, сябры, скажу вам шчыра:
Тут ня месца для шпацыра.

Качкі йдуць ды разважаюць,
А чаго іх папікаюць —

Добра ж тут было хадзіць.
Бачаць – вуліца стаіць!!!

Нельга ж так. І з той нагоды
Пабрылі да пераходу

І, каб ня быць нягоднікамі,
Пакрочылі ходнікамі.

Ну, а ўслед гэтым гулёнам
Святлафор міргнуў зялёным.

А, ўвогуле, можаце сабе ўявіць, што рабілася раніцай у панядзелак на вуліцы Карла Лібкнехта ў Менску, калі туды выйшлі гэтыя пешаходы. Для мяне так і засталося загадкай адкуль яны ўзяліся і куды сыйшлі, бо ў гэтым раёне, акрамя “лужыны” у бетоне на вул.Волаха, іншых вадаёмаў няма.

***

15

ЧАМУ СКАМЯНЕЎ ЦМОК.

Я Цмок, вялікі, дужы Цмок.
Я ўбачыў свет не ўчора.
Маё імя хавае змрок.
Я сто гадоў у пячоры.

Цяпер жа надышоў мой час
І подзвігі чакаюць.
Я доўга спаў. У гэты раз
Няхай мяне спазнаюць!

Хяй бачаць – я амаль што Бог!
…Я чуў – хтось уверсе гойсаў.
Вылажу я з пячоры ў лог
І бачу трох малойцаў.

Я не такіх шукаў сустрэч.
З адхону шухнуў шыльнік.
Герой выхоплівае меч,
А гэтыя – м-ма-б-б-і-ільнік.

Адзін крычыць: “Смотри, дракон!
Наверно, метров десять!”
Другі: «Нет, Змей Горыныч он!»
А трэці кажа: «Несси!»

Мой дом-пячора, бы ў сне,
Абрынуўся адразу,
А што датычыцца мяне –
Я скамянеў з абразы.

Вось так чужынскім падмяніць
Свае жа запаветы!..
І Цмока можна “скамяніць”
Калі забыць пра гэта!

Фотаздымак зроблены мінулым летам падчас вандроўкі на возера Гінькава, што знаходзіцца ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Паехалі мы туды ў пошуках цмока. Ну, можа і не цмока, а цмачынай пячоры – той самай. Шукалі гадзіны са дзве. Але пакуль знайшлі, у лагчыне выявілі другую пячору, якая абрынулася, а ў ёй напластаванні пароды вось у такім выглядзе. А паколькі ўсе мы былі натхнёныя цмокам, то ні ў кога з кампаніі нават сумненняў не ўзнікла, на што, дакладней, на каго, гэта падобна. Канешне на цмока! Толькі скамянелага. Але чаму ён скамянеў? Адна з нашых версій была менавіта такой.

***

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

РЭХА

Як ціха! Прыграваюць прамяні,
І толькі рэха коціцца па свеце.
Усю ноч маланкі білі ўвышыні,
А зараз ў траве гуляе вецер.

Гайдаюцца гарлачыкі ў вадзе,
І пчолам адпачынак толькі сніцца,
Няма ў нябёсах хмарынак нідзе,
І нібы адшумела навальніца.

Але

Нічога: ад расінкі у быллі,
Нідзе: ад далягляду і да дому —
Бясследна не мінае на зямлі,
І ў кожным золку чуеш рэха грому.

Фотаздымак зроблены на Вішнеўскім возеры ў Менскай вобласці, Вілейскім раёне. Вось такі трафей я дастала са дна ў паўметры ад берага.
Падчас Першай сусветнай вайны лінія фронту праходзіла і праз Вішнеўскае возера. А падчас Другой сусветнай вайны ў гэтым раёне дзейнічалі партызанскія атрады. Аднекуль адтуль дакацілася да нашых дзён рэха.

73. Фелікс Кобан (Менск)

Дарэчы, я і не збіраўся прымаць удзел у конкурсе, але мая жонка, мая заўсёдная спадарожніца ў вандроўках, якая сама загарэлася ўдзелам у гэтым конкурсе, і з якой мы разам хварэем на перацягванне фотаапарату, сказала мне: “У цябе ж таксама шмат добрых здымкаў.” А, паколькі маёй жонкі лепей паслухацца, чым ёй адмовіць, атрымалася наступнае:

IMG_9319

ВАВЁРКА
Лета – пара падарожжаў і, вандруючы па родным краі, частяком сустракаешся з “мясцовымі жыхарамі” лясоў і палёў – жывёламі і птушкамі. Але даволі рэдка даводзіцца зрабіць добры кадр – ну не жадаюць яны чакаць, пакуль ты выставіш экспазіцыю. Ці то яны такія сціплыя, што ня любяць красавацца перад аб’ектывам, ці то занадта занятыя і ня маюць вольнага часу. Але не ў гэты раз. У лесе на беразе возера Едзі пашчасціла сфатаграфаваць гэтую вавёрку. Ёй было не да нас – яна ласавалася арэхамі. Прыемнага апетыту!

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

СОЛЫ. КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ РУЖАНЦОВАЙ

Усе ў дзяцінстве чыталі ці слухалі казкі Шарля Перо. У мяне таксама была гэткая ж кніжка з яркімі каляровымі малюнкамі, на якіх былі, так запомніўшыяся, белыя прыгожыя домікі з загнутымі дахамі.
Касцёл у Солах вызначаецца нехарактэрным для нашых мясцін знешнім выглядам. А, менавіта мне, ён нагадвае тыя самыя домікі з дзіцячых кніжак.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

ВОЗЕРА ЯЧМЕНЁК

Амаль кожны чуў пра Блакітныя азёры. Добая частка іх бачыла: у крайнім выпадку, хоць тры з гэтых азёр: Глубля, Глубелька і Мёртвае, па беразе якіх праходзіць экалагічная сцежка. Самыя ўпартыя асмельваюцца збочыць з той сцежкі і дайсці да іншых вядомых азёр: Балдук, Балдучыца, Вельчыная, да якіх сякая-такая сцежка ды вядзе. Але, калі забыцца на сцежкі і пайсці проста лесам, абдзіраючы рукі і твар аб галлё, чапляючы ў валасы і адзежу розныя калючкі, збіваючы ногі аб ламачча, то можна дайсці да Ячменьку, куды не ступала нага нармалёвага чалавека. Хтосці запытае: “ І навошта яно вам патрэбна было?” А вы паглядзіце на фотаздымак – можа яно таго і варта?

72. Наталля Косар (Менск)

IMG_8448

Напачатку лета ёсць на нашай зямлі цудоўнае свята – Купалле. З малымі дзеткамі пасярод начы не пойдзеш шукаць папараць-кветку, таму і быў абраны для святкавання прыгожы вечар і сядзіба ў Новай Вёсцы, дзе можна і на конях паездзіць, і малечаў пазнаёміць з багамі з далёкай мінуўшчыны. Перш за ўсё хлапчукі ўскараскаліся на салому, дзе, дзякуючы надвор’ю, ўявілі сябе сапраўднымі ўладарамі ветра.

***

 

???????????????????????????????

“На ніцях белай павуціны прыносяць восень павучкі…”
У жніўні, у вандроўках, калі выйсці з намёту да таго моманту, калі сонейка ўзыходзіць досыць высока, можна няспешна гуляць па лузе, уяўляючы сябе вожыкам. Тым самым, у тумане… У тумане, з якога там-сям вытыркаюць дрэвы, спрабуе прабліснуць рака, пакуль яшчэ рэдкія жоўтыя лісты ў кроплях расы аж зіхацяць у першых сонечных промнях. А ўжо павуцінне! Нібыта перліны, вісяць на ім расінкі, адна за другую большая, альбо, як на здымку, трапіць у павуковую пастку вясёлка і б’ецца, спрабуючы вызваліцца з клейкіх абдымкаў. І вось, сонейка ўздымаецца крыху вышэй, дацягваецца праменьчык да ўзору, колькі хвілінак, і… Гуляй, вясёлка, да наступнага роснага сонечнага ранку!

71. Станіслаў Лысы (Менск)

DZ-znacyc-DZIAKUJ

– “ДЗЗЗЗЗ” па-нашаму “ДЗЯКУЙ”, – тлумачыць чмель, з адмысловай выразнасцю выдаючы кожны гук сваёй мовы. Вечарэе, і мы зноўку сядзім удвох і пацягваем салодкі нектар. Нагрэты дзённай гарачынёй, ён апякае вусны.
– Дык значыць, ты заўжды дзззззякуеш, як ляціш? – жартую я, спрабуючы паўтарыць чмяліныя гукі.
– А то жжжж! – бомкае пухнаты, і хітрая іскрынка прамільгвае ў яго вачох. Не іначай, зараз завядзе вершы. І сапраўды, пакідае свой напой, глыбока ўдыхае мяккі пах летняга надвячорка і, часам збіваючыся на родную, чмяліную, пачынае дэкламаваць:

Цераз бірузу нябёсаў
над краінаю бярозаў
ў глыбіні вятроў цвярозых
і цнатлівай цішыні…

І рыфмаваныя радкі ўзносяцца над стомленым вечаровым калоссем, пераліваюцца цераз цёмна-шмарагдавую, амаль чорную паласу аксамітавага лесу, і, абрынуўшыся за далягляд, губляюцца дзесь у гушчарах некранутых пушчаў, сярод небяспечных балотных купін і ў недасяжных нетрах замкаў-аблокаў, дзе вось-вось народзяцца першыя кропеляняты – дзеці заўтрашняга дажджу. Ляцяць словы, і кожнае зазірае ў свой патаемны куток зямлі і нябёсаў, куды аніяк інакш не патрапіць, як толькі на крылах…
Сяджу на кукішках і цягну нектар праз саломінку. Салодкі глыток. Яшчэ глыток.
І вось апошнія радкі адзвінелі ў прыціхлым паветры. Мерна калышуцца хвалі рудога мора і часам ледзь чутна ўсплёскваюць. Раптам хтосьці таргануў струну кантрабаса. Чмель нырнуў у бяздонне, кожным рухам шпаркіх крылцаў кажучы “ДЗЯКУЙ!”.

70. Святлана Цішкавец (Менск)

IMG_0963

Беларускае лета. Якое яно? З чым яно асацыюецца? На дадзены момант майго жыцця для мяне лета – гэта ўспамін пра дзяцінства. Калі можна было прыехаць да бабулі на вёску і амаль што тры месяцы пабыць у атмасферы яднання з прыродай. Назіраючы за ёй, можна шмат чаму навучыцца. Кожны чалавек, напрыклад, заўсёды цягнецца да вады, каб пакупацца, палавіць рыбу. Гэта можна зрабіць, як на рэчцы, так і на возеры і нават моры. Але ж не здарма Беларусь называюць сінявокай. Возера – гэта вока зямлі, у якім, як у люстэрку адлюстроўваецца неба. На першым фотаздымку я захавала возера Баторына, што ў Мядзельскім раёне. Яно мяне прывабіла сваёй цішынёй, спакоем і прыгажосцю, асабліва ўвечары, калі сонека заходзіць за гарызонт і можна полюбавацца закатам. Ёсць нешта асаблівае у прыродзе мясцін, тэрыторыі якіх адносяцца да ахоўных. На другім фотаздымку я захавала буслоў. Чаму менавіта іх? Таму што ў дзяцінстве мяне заўсёды ўражвала тое, як гэтыя птушкі заўсёды вярталіся дадому ў сваё гняздо. І сапраўды, у аістаў можна павучыцца вернасці, а яшчэ стабільнасці. Лета – гэта пара падарожжаў і новых адкрыццяў, таму на трэцім фотаздымку я вырашыла размясціць будынак канца 15 пачатку 16 стагоддзя, а менавіта найстаражытнейшы у Беларусі храм абароннага тыпу, які знаходзіцца ў весцы Сынкавічы Зельвенскага раёна Гродненскай вобласці. Уражвае тое, што гэта яшчэ дзеючая царква, а таксама сама атмасфера цеплыні і прыняцця.

2015-08-21-15.32.32 jpegg

69. Ян Лысы (Менск)

01

ГУЛЬНЯ

Гэты Горад моцна змяніўся. Столькі зруйнаванай гісторыі засталося ў памяці, і столькі забылася. Згуба кожнага будынку, кожнай вулачкі, смерць кожнага дрэва змяняе аблічча сталіцы. Забівае Менск. Але ён і па сённяшні дзень валодае лугамі, здольнымі ўзрадаваць нас ды ўзгадаваць новыя пакаленні дзяцей. Ён і сёння можа звацца Менскам, бо па-ранейшаму між каменных гмахаў ды смаляных дарог высяцца дрэвы і квітнеюць клумбы, як тое было стагоддзі таму. Гэты край кожны дзень становіцца Радзімай для новых жыхароў. Нават ліхтары ў ім, і тыя быццам створаны дзеля дзіцячае гульні ў мяч.

Зграбна разбегчыся па дбайна выкладзеных пліткавых сцяжынках…
Скочыць на мяккую глебу…
Разагнацца, абгінаючы пастрыжаныя хмызы…
Імчацца так хутка, каб не патануць у летняй зеляніве…
Вось усё неабходнае дзеля гульні ў мяч.
І покуль дарослыя заняты сваёй справай — павольным і застылым, размоўным, неразумным адпачынкам — наблізіцца да белага шара, бліскучага, які імкнецца ў неба.
Хай Верхні Горад, што стаіць на рэштках гісторыі, на пахаванай Нямізе, будзе паркам адпачынку не толькі для мяне, але і для вялікіх.
Дзеля таго, каб за мной ніхто не глядзеў у гэтую хвіліну… Хай яны гамоняць пра гісторыю сталіцы, пра розніцу ў назве “Менск” і “Мінск”! Хай сварацца з-за дробязяў, хай марнуюць час! Хай толькі не бачаць мяне, не спыняюць!
Ужываючы ўсе мае маленькія цягліцы, усю пластыку маленства, маю гнуткасць і рухавасць, я здзяйсняю апошні высілак…
Я змушаю сябе не біць нагой па ліхтары,
а як самы моцны спартовец,
пераскокваю яго.
Бо без яго,
знікне мой Менск.
Разбіўшы яго, я знішчу тую Радзіму, у якой нарадзіўся.
Нават смерць шэраговай лямпы непазнавальна зменіць аблічча Гораду. Я ведаю: ён можа гэта не перажыць…

А цяпер я іду на новы круг. Каб нанова разбегчыся ды згуляць у Менск.

68. Таццяна Лозка (Гомель)

IMG_8301

Гляджу на сына. Адчуваю, як ягоныя стопы кранае шурпаты пясок, як ціхенька б’юцца аб ногі рэдкія хвалі, як сваім свежым подыхам абдымае яго сціплы вецер. Сын вудзіць рыбу. Ды не, гэта толькі здаецца… Хлапец сузірае – вачыма, душою і сэрцам – гэты ліпеньскі вечар! На сына гляджу. Ён на сонца. Яно ж – адзінокае вока – назірае за намі абодвума.

***

IMG_8741

Дзень і ноч сышліся ў спрадвеку азначаным месцы, у спрадвеку азначаны час: у горадзе вечар. Ноч і дзень, нібы тыя ваякі, кожны вечар спрабуюцца моцаю. Ноч фарбуе і дрэвы, і дахі хацін, і ката дзядзі Васі, і самога яго, дзядзьку Васю, што ідзе па дарозе – чорнаю фарбаю. Дзень — знясілены, стомлены — патухае і коціцца сонцам за небасхіл… ды апошнімі промнямі залівае нябёсы яркім полымем! Усё. Горад спіць. Ён жывы і ён дыхае, нібы мы з вамі: удых-выдых, удых-выдых – дзень-ноч, дзень-ноч…

***

DSCN1592

Беларусь. Рагачоў. Далягляд. Магутны Дняпро з люстраною вадой – а ў ёй адбітак нябёсаў. Бацька, сын, унук – адбітак адзін аднаго. Вось так разумееш, што тут твае карані: кветкі, дрэвы, аблокі бачылі твой кожны крок, пражывалі з табою жыццё. Гэтыя ж сцежкі вядуць за сабою і сына, і ўнука, далягляд, у які калісьці ўзіраўся і ты, сёння кліча надзеяй нашчадкаў тваіх. Прырода (таму што “пры родзе”) – гэта повязь вякоў, пакаленняў і лёсаў…

67. Наталля Родзькіна (Магілёў)

IMG_789333

Краснапольскі раён, в. Брылёўка, батанічны сад “Іванаў хутар”.

Заснавальнік Іван Ізотавіч Зотаў. Нарадзіўся ў в. Брылёўка, зараз пражывае ў Падмаскоўе. Але сэрдца ўсё роўна прагне да родных мясцін, таму кожнае лета ён вяртаецца сюды.

Юрыст па адукацыі, эканаміст па спецыяльнасці, батанік па прызначэнні. У 60-х гадах саджае дрэва, з якога пачынаецца сад — справа ўсяго жыцця. Сад, прасякнуты любоўю, у ім пануе натуральны парадак існавання, дзе звыклыя яблыні і грушы наўпрост суседнічаюць з сапраўднымі экзотамі, якія адчуваюць сябе тут, як дома, бо ўжо адаптаваліся, няма выбрукаваных дарожак, толькі сапраўдныя пратаптаныя сцяжынкі, якія блукаюць паміж дрэваў.

Гады ідуць і бяруць сваё. Сад павялічваецца, сілы сыходзяць. Але не з’явілася надзейных рук, у якія са спакойнай душой можна было б перадаць гэты цуд.

Пашкадуй, ты мяне пашкадуй.
Пашкадуй любові маёй да Радзімы,
вынікаў працы, натхнення майго,
каб недарма жыццё прабегла,
каб гарэў недарма.
Зберажы гэты край, Радзіму,
лёсам даны абшар і народ.

IMG_780111 IMG_773333

66. Павел Мiкалаявіч (Менск)

000115

Прывiтанне!
Мяне завуць Паша,мне 10 гадоу.
Дасылаю вам 3 фото:
1.Мая сястрычка Даша у полi з рамонками.
2.Бусел ля суседзей (д.Домжарыцы) дзе мой бацька купiу старую хату для дачы.
3.Мая сямья(Бацька,матуля,Даша и я).
I самае галоунае:я i мая сястрычка Даша паступiлi у беларускаязычную гiмназiю №9 Мiнска.Я у 5-ы клас,а Даша у першы.Я спадзяюся што скора буду добра ведаць сваю мову.З павагай Паша.

P1010578 2015-08-30_191846

65. Віктар Шэвялюк (Менск)

-Вязынкі

У ваколіцах вязынкі
Лясы і палеткі ў ваколіцах Вязынкі. Месца, дзе нарадзіўся і правёў першыя гады дзяцінства будучы пясняр Янка Купала. Менавіта гэтыя маляўнічыя краявіды ён пабачыў першымі, і, магчыма, хараство роднай прыроды натхніла яго ствараць геніяльныя творы ў будучыні, што праславілі родную Беларусь далёка за яе межамі.

gpeg

Лошыцкі парк
Сёння даволі цяжка дзейсці сустрэць некрануты куток прыроды. Цывілізацыя накладае свой адбітак. Асабліва гэта бачна ў буйных гарадах ды іх наваколлі. Між тым, выключэнні усё ж, бываюць. У нашым Менску часам можна знайсці такія куточкі прыроды, зусім не уласцівыя сучаснаму мегаполісу. Напрыклад, як гэта месца на рацэ Свіслач ў Лошыцкім парку. Калі паглядзець на гэтыя прасторы і пачуць галасы птушак, цяжка ўявіць, што знаходзішся недалёка ад цэнтру сталіцы, а не за сотні кіламетраў.

64. Воля Трафімовіч (Гародня)

IMG_4786

Гародня.
Выдатны від на Нёман і гарадзенскія замкі вы можаце пабачыць з пляцоўкі каля Драматычнага тэатру. Дарэчы, гэта маё любімае месца ў горадзе, з гэтай самай кропкі і рабіліся фотаздымкі. На такі цудоўны вячэрні пейзаж трэба глядзець моўчкі і проста думаць аб жыцьці…
Назiраю прыгажосць удзячна,
Бо не кожны з захадаў такi,
Сонейка зусiм амаль не бачна,
Толькi ружавеюць воблакi. (с) Анатолій Балуценка

Таму ўсіх запрашаю ў Гародню! Паглядзець на цудоўны заход сонца і прыгожыя мясьціны.

***

IMG_0849

Салігорск.
Via est Vita. Я вельмі люблю вандраваць, асабліва па Беларусі шмат дзе была. У горадзе, дзе зроблены здымак была ўжо некалькі разоў, але ж такія прыгажосьці толькі зараз убачыла. Калі б мне раней паказлі фотаздымкі з гэтых мясьцін, не паверыла бы, што гэта наша краіна. Але гэта Салігорск, адзін з руднікоў. Таму раю вам я можна часьцей вандраваць па краіне, у нас шмат чаго цікавага!

***

IMG_1627

Гародня.
Асабліва я люблю фатаграфаваць і закідваць у сваю калекцыю футбольные (ды й не толькі) пражэктары (ліхтары), ад Беларусі да Гішпаніі. Але зараз у маім аб’ектыве пражэктар гарадзенскага стадыёна ЦСК “Нёман”. С гэтага стадыёна ў мяне больш усяго фотаздымкаў ліхтароў, таму што ён мой родны. Але зноў, калі вяртацца да слоў “Via est Vita”, якое тут таксама падыходзіць, то самалёт нагадвае пра хуткае вандраваньне.

63. Юлія Cвірыдзенка (Менск)

IMG_5822

Свет адкрыты і босы…
Яўгенія Янішчыц

На радзіме маёй.
Жаўруковыя росы
I трава — зверабой.
Тут не хваляцца шчасцем:
Як жывецца — жывуць.
Ды любыя напасці
Лекам песні звядуць.
Ой, як ціха пяецца
Пра лясок-невысок,
Пра Марусіна сэрца
I яе паясок.
Паясочкам — сцяжына,
Перавяслам — жытло,
I Любоў, і Айчына.
Так, як зроду было.

IMG_5660 IMG_7978

62. Дзмітрый Дамарад (Астравец)

IMG_7057

Якое ж беларускае лета без сонца! Вялізнага чэрвеньскага сонца, якое павольна, чапляючыся за дрэвы і слупы, не спяшаецца развітвацца з гэтай зямлёй. Нібыта дбайны гаспадар, які старанна адпрацаваў увесь дзень, а зараз з задавальненнем назірае за вынікамі сваёй працы.
Але развітваецца, каб назаўтра ўзыйсці над Беларуссю зноў і адарыць сваім гарачымі праменнем нівы і лясы, раскіданыя сярод іх вёсачкі з працавітым і шчырым людам.
Здымак зроблены на Астравеччыне.

61. Анатоль Брусевіч (Гародня)

-паміж-вуліцамі-Свердлава-і-Парыжскай-камуны.

Над маёй Айчынай кружляюць вароны, абапал яе дарог будуюцца шэрыя гарады, пахне сырасцю, здзічэлымі садамі, страчанай надзеяй, чужой мовай, грамнічнымі свечкамі. Але ўсё-ткі гэта мая Радзіма, мая зямля, дзе жывуць бацькі, сваякі, дзе ходзяць сіроты і беднасць свеціцца шчырай удзячнасцю, зямля, дзе жыве сумленне, дзе людзі спяваюць песні, сатканыя з неба і сонца, дзе дрэвы моляцца не агню і жалезу, а ціхім крыніцам і лагодным дажджам.

-вакна-дома-па-вуліцы-Сацыялістычнай. -паміж-вуліцамі-Свердлава-і-Парыжскай-камуны

60. Міла Згурская (Менск)

^2E68FEC48FF5E479155885C3087B9C60CB74B5B89100E1C38F^pimgpsh_fullsize_distr

Вучуся бачыць прыгажосць прыроды. На маіх фотаздымках прырода Мінскага раена ў розныя дні гэтага лета. Лес у Бараўлянах прыгожы ў любы час года. Ен акружае мяне кожны дзень. А прастор палеў каля Каралеў Стана кліча расправіць крылы і паляцець. Фатаграфую усюды, дзе бываю. Беларуская прырода самая пяшчотная і добрая.

^13F1FD65F82786AB6A67D5BD237901ECEF18E23CACEEC70520^pimgpsh_fullsize_distr ^94C20A6DC9A2C879B677B2A5956C7A0E3CA3B872FBDF9CFF2F^pimgpsh_fullsize_distr

59. Ганна Шакель (Маладзечна)

DSC_06901

БЕЛАРУСЬ…
Што ёсць больш беларускае, ніж букецік рамонкаў з валошкамі? Што больш за яго радуе беларускае вока? Які супакой прыходзіць на душу, калі, збіраючы летнія кветкі, нарэшце спынішся і знойдзеш час вылечыць крылы сваім летуценням! А яшчэ большае шчасце – цешыцца з назбіраных кветак, калі прывязеш іх дамоў у горад, бо выраслі яны на зямлі маіх дзядоў і прапрадзедаў. Але, напэўна, кожны беларус чуе роднае ў палявых кветках. Можа, праз нашу агульную простасць і сціпласць? На думку прыходзяць словы св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус: “Калі б усе простыя кветкі захацелі стаць ружамі, прырода страціла б сваё вясновае ўбранне, і палі не стракацелі б больш кветачкамі”.

DSC_05791БЕЛАРУСЬ ЖЫВЕ.
Наўрад ці магчыма зразумець сэнс гэтых словаў, пакуль не акунешся ў беларускасць хаця б на некалькі гадзін. Такім цэнтрам беларускага жыцця для мяне стаў фестываль “Меч Брачыслава” ў Браславе. Гэта абсалютна асаблівая атмасфера беларускага сярэднявечча, якую (як бы пафасна ні гучалі гэтыя словы) сапраўды немагчыма забыць.

DSC_00701
БЕЛАРУСЬ ЖЫВЕ З БОГАМ!
Слязьмі перапоўненага захапленнем сэрца скончылася маё знаёмства з цудоўным месцам, знакамітай вёскай Заброддзе, і яшчэ больш цудоўнымі яе жыхарамі, Барысам Барысавічам і Валянцінай Пятроўнай Цытовічамі. Складана перадаць уражанні ад іх мудрасці і адданасці роднаму краю з яго гісторыяй. За ўсё сваё, хаця й нядоўгае, жыццё мне не давялося пабываць у другім такім месцы, дзе так моцна адчуваецца прысутнасць Бога. Капліца-музей, палісад з яго цудамі прыроды, Нарачанка і, перш-наперш, шчырыя і адкрытыя сэрцы гасцінных гаспадароў хутара ў Заброддзі – усё паказвае на Бога!

58. Алена Салаўёва (Менск)

IMG_7125

СВІТАНАК
Такім я бачу світанне ў жніўні а пятай гадзіне раніцы. Унізе яшчэ цёмна. Бачныя контуры дахаў дамоў. Неба яшчэ цёмнае, толькі на ўсходзе яно светлае і яскравае, ружовае і палымянае. За горадам праглядаюць узгоркі з лясамі і лугамі. Яны ўжо залітыя пяшчотным ружовым святлом. І трохі лімонным. Гэтакія фантастычныя фарбы не трываюць доўга. Праз гадзіну лясы стануць зялёнымі, неба – блакітным, дамы – жоўтамі.

***

222

ВАВЁРКА
Наш парк невялікі, ды разнастайны. Вавёрак шмат. Бо ёсць для іх шмат ежы. Шышкі, жалуды, садавіна, грыбы. Звычайна яны бегаюць па траве, лазяць па дрэвах вельмі шпарка. Сфатаграфаваць не паспяваю. Яны імкнуцца пазбягаць пільнай увагі з боку людзей. Уцякаюць ад сабак і драпежных птушак. Вароны і сарокі часам палююць на маленькіх вавёрак. Я бачыла, як тры вароны скакалі па траве за маленькай вавёркай, пакуль яна не залезла на дрэва. Потым яны сядзелі і чакалі, калі яна злезе з гэтага дрэва. Тады зноў пачалі за ёй скакаць. Палявалі. А вавёрка ратавала сваё жыццё.
А вось гэтая вавёрка сядзела на дрэве доўга і не варушылася. Нават пагадзілася на фатаграфаванне. Пэўна, яна ўжо вельмі старая. Не мае сіл бегаць. Сядзіць, глядзіць навокал, дыхае паветрам і адпачывае. Нібыта старая бабуля на лавачцы перад пад’ездам. Ёй таксама няма сіл хадзіць і бегаць.

57. Юрый Лукашэвіч (Менск)

1 (1)

Усе мы добра ведаем пра прыгажосць нашага роднага краю. Бог даў беларусам непаўторнае навакольнае асяроддзе. Нашая прырода з аднаго боку простая і сціплая, з іншага — велічная і непаўторная. Родныя краявіды пяшчотна бавяць вока, радуюць сэрца. Прыгажосць роднага краю традыцыйна ўслаўляюць беларускія пісьменнікі, мастакі, студэнты курсаў “Мова Нанова”.
Але размова не аб гэтым. Нашае атачаючае асяроддзе – гэта не толькі прыродныя складнікі. Возьмем, напрыклад, культуру працы. Традыцыі ў гэтай галіне фармаваліся стагоддзямі. І яны ў нас вельмі моцныя. Для прыкладу падаю фотафрагменты з жыцця на Мінскім прадпрыемстве “Х”. На бачным для ўсіх месцы вісіць “нешта”, што навучае, як належыць правільна працаваць. (Здымак №1). У гэтым “нешта” з-пад пласта пылу чырвоныя правадыры заклікаюць нас да рашучага імкнення знаходзіцца ў авангардзе працоўнага класу. Мы павінны яшчэ больш шчыльна згуртаваць свае шэрагі ў барацьбе за светлую будучыню.
А розным там буржуазным апартуністам, якія нам зайздросцяць, мы дасылаем наш пралетарскі адказ. (Здымак №2).

2

Нажаль, перажыткі мінулага яшчэ пакуль трывала замацаваныя ў нашай свядомасці. Таму тэма нейкая сумная атрымалася. Але прырода застаецца прыродай, і скрозь бетонную глыбу нашай абыякавасці ўсё ж паступова прабіваюцца каліўцы надзеі, без якой жыццё губляе сэнс. (Здымак №3).

3 (1)

56. Дар’я Ганчарка (Менск)

DSC_6310

Словам Госпада створаны нябёсы, і духам вуснаў Ягоных-усе сілы нябесныя…
Дабрашчасны народ, у якога Гасподзь ёсць Бог,
племя, якое Ён выбраў нашчадкам Сабе.
Гасподзь паглядае з нябёсаў, бачыць усіх сыноў чалавечых;
з трона Свайго Ён пазірае на ўсіх, што жывуць на зямлі:
Ён стварыў сэрцы ўсіх іх, і ўважае ўсім іхным дзеям…
Душа наша мае надзею на Госпада: Ён дапамога наша і абарона наша…
Хай будзе ласка Твая, Госпадзі,з намі,калі на цябе надзею ўскладаем…
Біблія.Кніга Псалтыр з псалма 32.

sunny-day variant

55. Інга Болатава (Гародня)

IMG_2999

Калі мы з сям’ёй перабраліся ў Беларусь з поўдня Расіі, першы час пастаянна заўважалі, наколькі тутэйшая прырода адрозніваецца ад той, што мы прывыклі бачыць у сябе на радзіме. Не, беларуская прырода апынулася не лепш і не горш, яна проста была іншая. З часам пачынаеш прыкмячаць, наколькі разнастайныя пейзажы ўнутры такой невялікай па геаграфічных мерках краіны. Тут сапраўды “іншая” прырода ў кожным рэгіёне, нават у кожным раёне. Адны і тыя ж хвоі, адны і тыя ж васількі ды рамонкі, але кожны раз па іншаму цягнуцца да аднаго і таго ж сонейка. Менавіта таму сама ідэя правесці падобны фотаконкурс проста выдатна. Праз гэтыя фотаздымкі мы маем унікальную магчымасць паказаць незвычайнае ў штодзённым, падзяліцца сваім асабiстым поглядам на паўсядзённыя рэчы, а гэтак жа паглядзець на ўсё гэта вачыма іншых канкурсантаў. Я спадзяюся, што беларускае лета для кожнага з нас заўсёды дзіўна ў сваім разнастайнасці колеру, заўсёды не падобна на мінулае, але ж і заўсёды незабыўнае.

IMG_5089 IMG_1939

54. Аляксандр Калянкевiч (Вiцебск)

DSC_1823

Гэта мае дачкі Кацярына і Варвара. Яны вельмі чакаюць лета! Яны прыгажуні і модніцы! А лета гэта магчымасць паказаць сябе ва ўсёй красе. Яны любяць усё, што любяць дзеці ў гэтым узросце: малююць і чытаюць, займаюцца вакалам і танцамі, любяць мультфільмы і дзіцячыя перадачы. А яшчэ напрыканцы лета ў абодвух Дзень Народзінаў, у адной 29 жніўня, ў іншай 31 жніўня. Таму яны чакаюць не толькі пачатку лета, але і яго канец!))). Віншую іх са святам !!!

DSC_1702

53. Мiкiта Харытонаў (Светлагорск)

DSC_1586фотошоп-на-35-фото1

На гэтым свеце для ўсяго ёсць прычына, прызначэнне. Лета патрэбна, каб не халодна было сустракаць а пятай гадзіне світанне, пры гэтым запамінаючы кожнае імгненне, як змяняецца прырода. Хутка падымецца лось, які сваёй каронай-рагамі дапамагае ўзысці на неба шчыраму сонцу. Прачынаецца казуля, каб нават праз фотаздымак уразіць сваім пранізлівым позіркам. Цапля магутнымі крыламі падымае хвалькі на вадзе, папярэджвае жвавых рыбак, што пачаўся новы дзень. Вось яно – беларускае лета. Каб не беларускае – не ўражвала б тады асаблівай фаўнай. Каб не лета — не спаў бы лось на мяккім імху, не адцянялі б трава і краскі разумную мордачку казулі, не серабрылась бы на сонейку вада на цнатліва-белым пер’і цаплі. Мабыць для таго, каб захаваць гэтыя моманты, і патрэбны фотаапарат?

DSC_1522фотошоп-мовананова 261фотошопр-готовый-мовананова

52. Алена Масцерава (Лагойск)

IMG_7125

УСЛЕД ЗА СОНЦАМ
Накіроўваючыся аднойчы на працу, заўважыла, што іду па горадзе з захада на ўсход, прама насустрач сонцу. Яно толькі-толькі прачнулася і ласкава дакраналася празрыстымі праменьчыкамі да навакольных кустоў, дрэваў, дарог, пяшчотна асвятляючы і твары сонных людзей, якія спяшаліся па сваіх справах.
Потым, на працягу дня я сачыла за тым, як нябеснае свяціла ўпэўнена перамяшчалася ў бок захаду – разам з гэтым адвечным рухам змяняўся агульны выгляд наваколля. Напрыклад, раніцай здавалася, што не толькі людзі, але і прырода неахвотна скідае абдымкі сну. Удзень – што ўсё вакол, нягледзячы на спёку, ажыло, загаманіла, заспявала і пачало актыўна рухацца. А ўвечары і прырода, і людзі, і само сонейка зрабіліся млявымі, стомленымі, павольнымі і зноў, як кожны дзень да гэтага, пачалі рыхтавацца да знаходжання ў сонным царстве.
Вось у такі момант і атрымалася адлюстраваць сонейка на фотаздымку – мы якраз ехалі за ім на машыне. Яно нагрэлася за дзень, расчырванелася і па дарозе з задавальненнем хавалася ў лёгкіх хмарках, што там-сям трапляліся на жнівеньскім небе і давалі магчымасць адпачыць хоць хвілінку. Калі ў раёне Лагазы сонца кацілася яшчэ досыць высока, то ля Янушкавіч пачало чапляцца за верхавіны сосен і іншых дрэваў. За Калачамі, спускаючыся ў в. Мышыцы, сонца, быццам з апошніх сіл, выпусціла чырвоныя прамяні. Як маці дзіця перад сном, яна пяшчотна гладзіла нагрэтую за дзень зямельку, спяваючы ёй нячутна калыханку і суцішваючы…
Калі прахалодная коўдра ночы лягла на зямлю і пачулася яе соннае дыханне, жыццядайная зорка павісела крыху над лесам і, захінуўшыся мяккім крысом неба, спакойна заснула за гарызонтам.
А. МАСЦЕРАВА.

***

IMG_4585

Мы кожны год ездзім да гэтага камня – там, у лесе за вёскай Крамянец Лагойскага раёна, нейкая своеасаблівая энергетыка. Галоўнае, што яе вельмі моцна адчуваюць дзеці – следавік прыцягвае да сябе бы магніт.
Для дачушкі Паліны я напісала верш пра цудадзейны валун.
КАМЕНЬ-СЛЕДАВІК
Кажуць, гэта Багародзіца ступала.
Пакладзі ў слядок сваю далоньку:
Камень сілы дасць табе –
Усё ж нямала
Праляцела ўжо стагоддзяў, донька.
Дакраніся – і пры дотыку адчуеш
Сілу думак, мараў, спадзяванняў,
Бо маліліся тут вернікі прачула,
Іх надзеі мелі тут прыстанне.
…Памаліся ты таксама, мая донька,
Папрасі, чаго душа жадае,
І няхай твая маленькая далонька
Цеплыню стагоддзяў адчувае.

***

IMG_6813

ПАД ВЕЛІЧНАЙ ЛІПАЙ
Убачыла гэту прыгажуню ў вёсцы Жалуды ля старэнькага хлеўчыка, пабудаванага ў двары 90-гадовых бабулі і дзядулі. Звонку ліпа нічым не адрознівалася ад іншых прысад, якія выраслі паабапал дарогі высокімі, з тоўстымі парэпанымі камлямі і пышнымі кронамі. Дрэвы гарманічна чаргаваліся са старэнькімі, але дагледжанымі драўлянымі хаткамі невялічкай вёсачкі, схаванай ад знешняга свету ў соснах і бярозах, паміж узгорыстых шляхоў Лагойшчыны. Асветленыя ласкавым чэрвеньскім сонцам, дрэвы і хаты быццам аберагалі цішыню і спакой жыцця, захоўвалі вопыт і мудрасць многіх папярэдніх пакаленняў. Заязджаючы па грунтавой дарозе на вузенькую вулачку, адразу адчула дзіўную суцішанасць і адмежаванасць ад праблем – працоўных, сямейных і ўсялякіх, – што свідравалі галаву яшчэ з раніцы. Калі выйшла з машыны, захацелася проста ісці вясковай сцежкай, дакранацца да драўляных пабудоў з дзівоснай энергетыкай і дыхаць вольным, незвычайна лёгкім паветрам.
Дайшоўшы да высокай ліпы ля хлеўчыка, убачыла непрыкметную з першага позірку сцежачку. Яна быццам запрашала збочыць з цэнтральнай дарогі, што я і зрабіла. Прайшоўшы метры тры, апынулася ў “іншым свеце”. Уявіце самі: з выгляду звычайнае дрэва, з пышнымі і доўгімі галінамі. Але, зайшоўшы пад іх, заўважаеш, што ад ствала яны адгаліноўваюцца на самай вышыні, не дастаць рукамі, і, спускаючыся амаль да самай зямлі, утвараюць сабой прасторны цьмяны шацёр. Ён не прапускае знешніх гукаў і святла, таму ў ім незвычайна ціха і прахалодна. Пад ліпавым купалам здаецца, быццам час супыніўся і табе нікуды не трэба спяшацца… Толькі паглядзеўшы ўверх, пачынаеш разумець, што ад жыцця нідзе не схаваешся: сонечныя прамяні, якія прабіваюцца праз верхавіну дрэва, быццам клічуць назад, прымушаюць вярнуцца да рэчаіснасці.
Выйшаўшы з казачнага шатра, усвядоміла, што, аказваецца, у вёсцы не так і ціха было, як здавалася напачатку: па-гаспадарску квахталі куры, нязлосна брахалі сабакі, клапатліва гулі пчолы і спяваў ласкавую песеньку ветрык. Што ўжо казаць пра момант, калі мы вярнуліся ў Лагойск, дзе ў розных накірунках спяшаліся людзі і сноўдалі аўтамабілі, – пасля цішыні ў лясным паселішчы ён проста аглушыў. Гэта пры тым, што многія наш маленькі гарадок называюць ціхім і спакойным!
Знаходжанне пад велічнай ліпай навучыла таму, што і цішыня мае сваю градацыю. Яна можа быць большай або меншай, гнятлівай ці ўзнёслай, няёмкай альбо незвычайна ўтульнай. А можа быць сапраўднай цішынёй вечнасці – менавіта так бы я назвала гукавы стан пад ліпай. Гэты стан так і заклікае яшчэ раз вярнуцца ў Жалуды, каб схавацца ад штодзённай мітусні і турбот…
Алена МАСЦЕРАВА.

51. Марыя Долбіч (Менск)

DSC_1617-2

Першае фота. Яшчарка
Лета. Луг. Сонца. Вельмі гарачае надвор’е. Але на лузе, не гледзячы на спякоту ў 30 градусаў, жыццё ідзе поўным ходам: лётаюць матылькі, апыляючы найпрыгожыя палявыя кветкі; пра штосьці сваё, невядомае нам, стракочуць конікі; расліны і кветкі цешацца выдатнаму сонечнаму дню і ўсімі лісцікамі цягнуцца да сонейка.
Сярод раслін, калі прыгледзецца, можна ўбачыць яшчарку. Яе луска пад сонечнымі прамянямі пераліваецца рознымі колерамі, і яшчарка выглядае задаволенай і паслабленай. Але вока яе адчынена, і яна нагадвае маленькага бяскрылага дракончыка, які ахоўвае вельмі важныя, але нікому, акрамя яе, невядомыя багацці.
Пры надыходзе вечара ўсё жывое на лузе замірае, але гэта не нагода для суму. У наступны дзень луг ажыве, і можна будзе зноў паназіраць за хараством беларускай прыроды.

DSC_1293 (2)

Другое фота. Бабуля і сабака
Калі задумацца, то на cвеце не так шмат людзей, якія нам дарагія насамрэч. Але ў мітусні штодзённасці мы часта забываем пра іх.
Бабуля — вельмі важны і родны чалавек для кожнага. Яна заўсёды прыйдзе на дапамогу і заўсёды шчыра любіць нас, якімі б мы не былі. Заўсёды вельмі радуецца, калі дзеці і ўнукі прыязджаюць да яе. А калі ўсё з’язджаюць, з бабуляй застаецца яе сябар — сабака, які ратуе яе ад адзіноты і з якім яны разам ізноў чакаюць нас.
Прыязджайце да бабулі часцей!

DSC_0015-2

Трэцяе фота. Козы на прагулцы
Калі надыходзіць лета, хочацца адпачываць ад мітусні штодзённага жыцця і з’ехаць куды-небудзь у ціхае, спакойнае месца, напрыклад, у вёску. Тут поле, луг і лес, чыстае паветра, напоўненае водарам траў. У полі можна ўбачыць коз, якія мірна жуюць траву і атрымліваюць асалоду ад жыцця. Сталыя козы вучаць дзяцей самастойнаму жыццю, а казляняты з радасцю ўсяму вучацца ў бацькоў.
Навокал ціха і спакойна, можна раслабіцца і набрацца сіл і натхнення для здзяйснення ўсіх сваіх планаў і ідэй. А потым з новымі сіламі працягнуць вучыцца ці працаваць.

50. Міхаіл Кулеш (Вілейка)

IMG_6693-копия

Тэкст Мікола Іваненка
Слова пра Беларусь
Беларусь!
Вобраз твой узнёслы і чысты
я нашу ў сэрцы сваім.
Ты самая прыгожая, самая блізкая,
самая надзейная…
Цёмныя боцікі тваіх палеткаў,
зялёная спаднічка лясоў,
квяцісты фартушок невыказна прыгожых лугавін і пакосаў,
блакітная сукенка азёраў і рэк,
жытнёва — ільняныя косы
пад лёгкай хустачкай твайго чыстага неба
і вочы – валошкі:
сціплыя, светлыя, пранікнёныя!
Ты — нявеста
ў брыльянтавых знічках снежнага покрыва зімы
і вянчальным вянку квітнеючых веснавых садоў.
Ты – мажная маладзіца
ў цёплых фарбах лета і разнастайнасці пладоў восені.
Ты – маці
ў вечным клопаце пра сваіх дзяцей…
Святая малітоўніца і заступніца!
Вякамі расціла ты сваіх сыноў і дачок:
шчырых, працавітых і мужных —
і благаслаўляла на бітву
за вольную песню…
Як чорнае груганнё, наляталі на цябе ворагі твае,
каванымі ботамі хадзілі па грудзях тваіх,
глуміліся над цнатлівай чысцінёй тваёй,
укрыжоўвалі цябе і рвалі на кавалкі хітон твой па жэрабю,
абіралі і сірацілі дзяцей тваіх,
выбівалі з іх памяці імя тваё…
Колькі шрамаў на сэрцы тваім пакінулі войны і чужаніцы!
Колькі храмаў тваіх зруйнавалі вандалы!
Які боль і смутак прынёс табе Чарнобыль!..
Але кожны раз ты знаходзіла сілы і падымалася з каленяў,
годна ўставала між народамі
без злосці і помсты…
Святая Маці мая!
Слёзы з тваіх вачэй рассыпаліся цудадзейнымі крыніцамі
па ўлонні тваім,
каб даць напіцца таму, хто прагне,
прытуліць стомленага,
вылечыць збалелыя душы…
На ўсіх у цябе хапае цярпення і ласкі,
цеплыні і спагады,
Маці мая – Беларусь!
Ты жывая,
пакуль жыве твая дзіўная мова,
пакуль гучыць твая раздольная песня
і ліюцца чыстыя гукі гармонікаў, цымбалаў і дудак…
Пакуль жыве памяць пра мудрых продкаў
і герояў тваіх,
пра іх веру, мары і спадзяванні…
А памяць твая жыве!
Кволым парасткам прарастае яна
скрозь бетонныя глыбы перапісанай і падтасаванай гісторыі…
Яна жыве ў тваіх барах, дубровах і пушчах,
яна жыве ў векавых мурах тваіх белых цэркваў і замкаў,
яна вечна будзе жыць
у сэрцах тваіх верных сыноў і дачок,
у гаючай сіле зёлак,
у непаўторным і таямнічым паху хвоі і чабору,
чаромхі і бэзу,
язміну і ліпы,
мяты, аеру і палыну…
Дзіўная мая Беларусь!
Ты адна такая на Зямлі!
Ты адна,
як маці!
Няма большага шчасця,
як звацца сынам тваім!
Няма большага шчасця,
як бачыць цябе шчаслівай!
Няхай вечна імя тваё славіцца!
Родная мая,
светлая мая,
надзейная мая,
Беларусь!

IMG_0308-копия

IMG_7029net

49. Маргарыта Іскрык (Менск)

04.09.2011-Смаляны.-Твар-часу

Фота №1. Твар часу.

Нялёгкі лёс помнікаў архітэктуры на Беларусі. Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі ў Смалянах, які з’яўляўся часткай архітэктурнага ансамбля кляштара дамініканаў 1678 года пабудовы, не з’явіўся выключэннем. Сваю першапачатковую функцыю будынак касцёла выконваў да паўстання 1830-31 гадоў, пасля чаго быў зачынены. Канчатковы заняпад храм зведаў праз стагоддзе, калі ў яго сценах быў уладкаваны калгасны склад. І ў рэшце рэшт бачым тое, што адлюстравана на фотаздымку: твар, утвораны адтулінамі ў даху (а дакладней, у тым што ад яго засталося), які застыў у выразе пакутліва-пагрозлівага крыку: “Ну навошта так са мной?”. Гэты крык чуўся й у павевах ветру, які за доўгі час заняпаду культавай пабудовы стаў частым госцем. Ад гэтага варта было ўздрыгануцца..

Крыху ачуняўшы ад першага ўражання аб гэтым месцы, зрабіла здымак, пасля чаго, прабіраючыся праз кучы рознага смецця, накіравалася да выхаду. Стоячы насупраць былога касцёла, гэткага нямога волата, пакінутага людзьмі ды Богам, задалася пытаннем: і што ж з гэтым рабіць? З аднаго боку, без належнай рэстаўрацыйнай працы ад былой архітэктурнай цікавосткі хутка нічога не застанецца. З другога, ведаючы прыклады палаца Пуслоўскіх у Косаве (зараз рэзідэнцыя лялькі Барбі ружовага колеру), і шмат якіх яшчэ помнікаў архітэктуры на Беларусі, пры поглядзе на якія пасля рэстаўрацыі толькі і скажаш: “красівО”, пачынаеш сумнавацца ў вартасці такіх мерапрыемстваў.

Як бы тое ні было, пакуль яшчэ не скончылася наша кароткае беларускае лета, раю завітаць у гэты куток Аршанскага раёна і зазірнуць у твар часу.

DSC_0283

Фота №2. Хрыстус прызямліўся ў Іўі.

-Ты была ў Рыа дэ Жанэйра?
-Не, тут побач, 130 км ад Менску, у Іўі. – ізноў адказваю на адно і тое ж пытанне, амаль губляючы спадзеў на нейкі арыгінальны каментар да свайго фотаздымка.
Эх, канешне, мара наведаць “Горад Бога” і ў белых штанах прайсціся ўздоўж знакамітай Капакабаны яшчэ не зусім мяне пакінула. Тым не менш, з заробкам лабаранта 1-ай катэгорыі мара амаль нездзейсняльная… Але ж ёсць на Беларусі Іўе! Вось цябе з пагорку сустракае сам Езус, які гасцінна распасцёр для абдымкаў рукі, а побач з ім касцёл з амаль 500-гадовай гісторыяй. Аглядаючы горад, можна знайсці яшчэ шмат якіх цікавостак. Напрыклад, мячэць. Трэба дадаць, што сам горад з’яўляецца неафіцыйнай сталіцай беларускіх татараў, і мусульманскія традыцыі тут таксама вельмі моцныя. Напрыклад ,традыцыя святкаваць курбан-байрам (свята ахвярапрынашэння). Таму, калі вы не цяжарная жанчына ці проста не вельмі ўражлівы чалавек, то раю наведаць Іўе ў сярэдзіне восені, будзе ад чаго здзівіцца. А тых, хто не вельмі ахвочы да вострых адчуванняў, заклікаю паспяшацца з наведваннем гэтага цікавага мястэчка.

????????

Фота №3. Беларуская Ніягара.

Гэты райскі куточак знаходзіцца побач з вёскай Александрыя (не блытаць з Александрынай) Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Па некаторых меркаваннях, гэта самы вялікі вадаспад на Беларусі, і ўтварыўся ён не без дапамогі чалавека.

-Была тут калісці папяровая фабрыка, – распавядае цётка Марына, – спрабавалі, мусіць, забяспечыць будынак электрычнасцю, зрабіўшы вось такі парог на рацэ. Лічы, маленечкая гідраэлектрастанцыя.
Ад будынку той паперні нічога не засталося, а вось хітравумныя прылады дзеля здабычы электрычнасці і зараз ляжаць побач з вадаспадам, прыхаваныя буйной расліннасцю. Дзіўна, як хутка прырода сцерла адбіткі цывілізацыі. Чалавек зараз тут не часты наведвальнік. Хіба што вясковыя дзеці ў спякотныя летнія дзянькі прыбягаюць сюды шукаць прахалоды пад пасмамі вады. Яшчэ ёсць час да іх далучыцца.
P.S. Яшчэ б якіх пару крокаў па слізкім каменні, і гэты фотаздымак стаў бы адказам на пытаннне: Як ты пабіла свой фотаапарат? Таму сапраўды, асцярожней!

48. Анастасія Шпартава (Магілеў)

1

Наша жыццё – бясконцыя вандроўкі, няспынныя падарожжы, імкненне ўбачыць новае, зведаць нязведанае, адкрыць таемнае.
Мы вандруем па родных мясцінах, падарожнічаем у далёкія, няведамыя нам краіны. І кожны раз шукаем тое месца, дзе адчуем спакой і гармонію, адчуем душою, сэрцам, розумам.
Шукалі ўжо такое месца? Знайшлі? Калі так, як прыемна за вас. Я знайшла. Дзе яно? Ды тут, у нас, на Беларусі. Месца, добра знаёмае нам з самага дзяцінства, хоць можа і завочна.
Вязынка. Месца, пра якое шмат чула, ведала, але не бачыла на ўласныя вочы. Мясціны, дзе, здаецца, і паветра чысцейшае, і вада смачнейшая, дзе дыхаецца на поўныя поўныя грудзі, і на сэрцы неяк спакойна-спакойна. Тут жыве дух мінулага, тут жыве казка, якая гарманічна спалучаецца з сучаснасцю.
Іду роснай сцежкай да сажалкі, што за хатай Купалы. Чую меладычны спеў бурлівай крынічкі. Нахіляюся, наталяю летнюю смагу.
Вось яна – водная роўнядзь. Цішыня. Спакой. Хараство. Густы туман ахутвае вадаём з усіх бакоў. Сонца толькі што ўзнялося з-за небасхілу. І далёкія-далёкія водбліскі сонечнага святла адбіваюцца ў ім. Векавы згорблены дуб мые свае старыя галіны-рукі ў прахалоднай чыстай вадзе, здымаючы дзённую стому. А маладзенькая легкадумная калінка любуецца сваёй прыгажосцю ў шкляным водным люстэрку. Ціхенька шапаціць чарот, і толькі раз-пораз чуюцца нягучныя ўсплёскі русалчынага хваста па вадзе. З супрацьлеглала берага чуецца ціхая, нясмелая гаворка. Прыслухалася. Так, гэта шэпчацца явар з калінаю, адкрываючы адзін аднаму свае таямніцы. І толькі стары сівы вадзянік моўчкі сушыць свае абарваныя лахманы на сухіх галінах вярбы.
Завітайце сюды, у Вязынку. Акуніцеся ў казку, удыхніце роднага паветра, пачуйце купалаўскі напеўны радок, дакраніцеся да старога дзеда-валуна – сведкі сівой даўніны.
А я іду шукаць папараць-кветку. Вы ведаеце, яна цвіце менавіта тут, у купалаўскіх мясцінах.

2 3

47. Кацярына Закаблукава (Орша)

xM8za8X9_ig

На першай фатаграфіі:вядома ж не адно лета ў нашым класе не пройдзе без икскурсий … гадовая паездка ў мінск …. было вельмі весела і цікава … столькі шмат новых ведаў і выдатных прыгод вместе..вот так мы праводзім гэтае лета :)
На ворой вотографии намалявана як я праводжу лета не толькі з сябрамі але і са сваёй любімай настаўніцай. я, мае аднакласнікі і вучыцельніца собрались вместе покататься на роликах…было весело.
Ну і нарэшце чаму б не павесяліцца з сябрамі і выхавацелямі ў лагеры) … а як жа смешна было калі танцавалі нашы выхавальнікі з намі …. я так яшчэ ніколі не весялілася …… у агульных рысах гэтае лета было самым вясёлым і энергічным!

2014518194740

BwuAyM1HFao

46. Настасся Караняка (Менск)

IMG_5994

Якуб Колас

Канец лета.

Лецейка ты, лета,
Гучна песня спета,
Весела было!
Бралі поўнай чарай
Шчодрасць тваю, дары —
Сонца і святло.
Цешыла ты дзетак
Ды ласкава гэтак —
Матчынай рукой,
Воляй маладою,
Цёплаю вадою,
Чыстаю ракой,
Полем і лясамі,
Спевам — галасамі
Ясных дзён тваіх.
Мыла іх расою,
Сонцавай касою
Уцірала іх…
…Чарай асалоду
Чэрпалі, як воду,
Поўнаю, за край.
Залатое лета!
Дык прымі ж за гэта
Шчырае «бывай»!

IMG_3588

Максім Багдановіч

Вечар на захадзе ў попеле тушыць…

Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Кучу чырвоных кавалкаў вугля;
Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,
Не скалыхнуцца ні траўкай паля;
Цёмныя цені даўжэй у лагчыне,
Птушкі прыстаўшай марудней палёт;
Сумна плыве маладзік бледна-сіні
Ў небе вячэрнім, зялёным, як лёд;
Іскрацца зорак сьняжынкі маркотна,
Збожжа пакрылася шызай расой…
Кіньма жа думкі аб долі гаротнай,
Хоць бы на момант спачынем душой!

IMG_5979

Рыгор Барадулін

Лівень лету надламаў плячо…

Лівень лету надламаў плячо.
У надлом зялёным болем ные.
Лета —
Палахлівае дзяўчо —
Прымярае пацеркі шкляныя,

У якіх адбіўся першы страх.
Слодыч забароненай пакуты,
Смех,
Што не ўтрымаўся на губах,
Куфар,
Таямніцаю абкуты.

Трэба неспакою
Ключ знайсці,
Куфар адчыніць —
Ў чарадзеі
Зробяць, як у казцы,
У жыцці
Так,
Што чуб у ліўня парадзее…

45. Святлана Дайнэка (Менск)

161

Што можа быць ярчэй і прыгажэй за беларускі народны танец? А калі гучыць жывая музыка? А калі дзяўчаты і хлопцы апранаюць народныя строі?

«Падыспань», «Лысы», «Таўкачыкі».

Прыгожыя паненкі, сур’ёзныя паны.

Толькі пыл ляціць з-пад абцасаў! Не змаглі ўтрымацца нават замежныя госці.

Якое шчасце – танчыць на сваёй зямлі!

44. Міхаіл Пракаповіч (Паставы)

3

Пчолы, як самабытны народ, што нельга ні скарыць, ні прыручыць. Яны жывуць самі па сабе. Цяжка працуюць, гінуць ад ворагаў, ад прыродных ліхалеццяў, таму маюць кароткае жыццё. А запасы мёду – гэта тое, што неабходна, каб падаўжаўся пчаліны род, корм у адсутнасць медазбору. А мы, людзі, уяўляем сабе, што пчолкі шчыруюць для нас, для нашага салодкага жыцця.

2

Не кожны ёсць беларус, хто жыве ў Беларусі. Нават не кожны можа адказаць сабе на пытанне: хто я ёсць? Каб дакладна вызначыцца, для раслін, птушак, звяроў існуюць вызначальнікі віда. Згодна з адметнымі рысамі мы маем выснову: ці гэта, напрыклад, чырок-траскунок ці чырок-свістунок. На гэтым жа фота, безумоўна, дзяўчына-беларусачка!

1

Не ў грашах шчасце. Гэтую прымаўку ведаюць усе. Але кожны шукае свой працяг. Дык у чым жа шчасце? Можа, у кветках? Гэта яны здольныя супакоіць і развесяліць, нагадаць лепшыя моманты жыцця, альбо прынесці лёгкі сум. Рамонкі ж падкупляюць сваёй чысцінёй, узнёсласцю і сціпласцю. А ў часіну сумневу і роспачы можна паваражыць на пялёстках. Рамонак (рамонка) падкажа…

43. Ганна Пракаповіч (Паставы)

2 (2)

 

Каб не лілея, то і возера не мела б улетку такой прыгажосці. Гэта цуда-кветачка цягнецца ад глыбокага дна на паверхню вады, каб, раскрыўшы свае белыя пялёсткі, радаваць нас красой. Некалькім лілейкам удалося ўзняцца на кладачку над возерам і сястрычкамі. Шкада толькі, што, памілаваўшы чалавечыя вочы, яны ўжо не вернуцца да сваіх сябровак.

***

1

Перад вамі Наста. Але хочацца казаць Настуля, Насценька, бо ўсмешка выдае сціпласць і спрытнасць дзяўчынкі. І вянок стае прыгажэйшым, і гэты купальскі вечарок напаўняецца мелодыяй фарбаў, маладосці, натхнення і надзеяй. Навошта ж Ёй шукаць папараць-кветку, яна сама ёсць Кветачка! Пашанцуе таму, хто адшукае яе!

***

3

Суніцы – першыя лясныя ягады. Іх пах — непаўторны, чароўны, салодкі, казачны. Пахне адна ягада, пахне сунічная паляна. Букет на зэдліку, якому безліч гадоў. Калісьці ім людзі карысталіся, цяпер жа ён ледзь трымае сам сябе. Аднак яшчэ хапае сілы ахоўваць і гэтую лясную прыгажосць. Вось ён, прыклад Неўміручасці Жыцця!

42. Дар’я Пятровіч (Менск)

1

Што напісаць? Калі глядзіш на сваю матулю, прыгожую і спакойную, губляеш усялякае красамоўства, хочацца проста ўсміхацца і дыхаць. Маленькі кавалачак свайго лета ў гэтым годзе я падаравала Гарадзенскаму краю. Гэта старонка Беларусі заўсёды выклікала ў мяне падвоенныя пачуцці – быццам я дома, а з іншага боку быццам перада мной нязведанная краіна, якая ўтойвае безліч цікавостак”.

2

3

41. Алена Парфіяновіч (Гомель)

IMG_1524-1

Алена Парфіяновіч
ЛІЛЕЯ Ў АРАНЖАВЫМ
У садзіку квітнее
Аранжавым лілея:
Сапраўдны колер ранка —
Ён з радасцю світанка.

І хоць не мае паху –
Люблю яе да жаху:
Бо з памаранчам гэта
Вясёласць цуда-лета.

Увечары закрые
Пялёсткі немалые
І сніць – бо ёсць прычына! –
Каханне, як дзяўчына.

Ёй кожным золкам сонца
Цалуе твар бясконца!
Збянтэжаная крыху,
Пачырванее ціха.

Галоўкай калыхае —
Бо сонейка кахае!
Ледзь-ледзь так усміхнецца
І чырванню зальецца.

Каб кветкам не прызнацца,
За колерам схавацца,
Лілея рудай стала,
Змяніўшыся ўдала!

Таму яна не ў белым –
Аранжавая ў цэлым.
У садзіку квітнее
Аранжавым лілея.
05.07.15.

DSC04384.1-

Алена Парфіяновіч
ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА
Купаллем па папараць-кветку
Ляском задуменна пайду.
Яе, казак дзіўную сведку,
Яе – таямніцу – знайду!

Яе водар – як спалучэнне
Пахучасці кветак і траў.
І гэта – прыродай хрышчэнне!
Малітву богам ты адпраў!

І ноччу не бачуць, а чуюць –
Адключаны зрок у дваіх,
Каб тыя, хто разам начуюць,
Змаглі скарыстаць лепей слых.

Маглі праз абдымкі пад веткай
Адкрыць паміж двух пачуццё –
Нябачнаю папараць-кветкай
Зачаць сваіх дзетак жыццё.

І тое чароўнае штосці
Між хлопцам і дзевай мільгне –
Як кветка яе маладосці,
Што дораць аднойчы не ў сне.

Дзявочай цнатлівасці казку,
Якую спрадвеку яна
Дарыла, як кветку, за ласку –
Аб тым і паданне здаўна.

Купаллем па папараць-кветку
Ляском задуменна пайшла.
Яе, казак дзіўную сведку, —
Яе – таямніцу – знайшла!
25.06.2015.

IMG_1592-2

Алена Парфіяновіч
ТРЫ КВЕТАЧКІ
Я збіраю ў тры вандроўкі
Кветачак, што тры сяброўкі.

Што блакітнымі вачамі
Свецяць днямі, мо й начамі.
Што ля возера квітнелі
І без дожджыку смурнелі.

Зазірнуўшы ім у вочкі,
Іх сарвала ля лясочка —
І павезла іх дадому
Дзеду падарыць старому.

Ён хварэе колькі часу,
Моліцца старанна Спасу,
Без прыроды ён сумуе –
Кветку папрасіў любую.

Тры прадзелалі вандроўкі
Кветачкі, што тры сяброўкі.

Вандравалі ў электрычцы…
У тралейбусе па звычцы,
Потым ліфтам ў кватэру
Я прывезла іх, бо веру:

Будзе радасна суседу
Весці з кветкамі бяседу.
Расквітнее імі хата –
Дык старому будзе свята!

Скончыліся тры вандроўкі
Кветачак, што тры сяброўкі.

Дзеду іх падаравала.
Вы прабачце, што сарвала!
05.07.15.

40. Наталля Брэль і Алена Парфіяновіч (Гомель)

IMG_1898-1

РУШНІКІ-2
Апрацоўка тэкста — Алена Парфіяновіч
(паводле верша Веры Вярбы)
Ранкам летнім ясным шоў Ян ля ракі.
На Сажы Наталля мыла ручнікі.
— Пакажы, Наталля, вочы земляку,
Усміхніся, дзеўка – упрыгож раку!

— Адчапіся, хлопец, не ідзі сюды,
Не муці мне сёння чыстае вады!
У маркоце Янка галавой панік,
Упусціла Натка з рук сваіх ручнік.

— Янка, мой саколік, памажы хутчэй,
Ой, плыве-знікае ручнічок з вачэй!
— Любая Наталля, я ж вады баюсь,
Пацалуй спачатку, бо я ўтаплюсь.

Супыніўся ветрык пад вярбой густой,
Цалавала Натка Янку над ракой.
Стала ціха-ціха на ўсёй зямлі…
Па Сажы далёка ручнікі плылі.

IMG_1867-1

Сарочка жаночая, святочная, 1930-40-ыя г.г.
Лён, бавоўна; ткацтва, мярэшка, рукаў аздоблены старажытнымі узормі пад назвай “Капейкі” і “Персцянькі”. Падол сарочкі таксама аздоблены геаметрычнымі арнаментамі – ромбамі і з сваеасаблівым “замком”.
Майстрыца – не вядома.
Сарочка захоўваецца у Васілевічскім доме культуры.
Васілевічы, Рэчыцкага раёна, Гомельскай вобласці.

IMG_1878-1

Наталля Брэль
Скарбы
Ў куфэрку цудным, што стаіць у хаце,
Мне ад прабабулі засталось багацце!
Із ільну сарочка, белая бы снег,
Дзіўныя узоры – продкаў абярэг.
Чырванню красуюць кветкі рукавоў,
Сэрца мне хвалююць, так, аж стыне кроў.
Я яшчэ ў куфэрку пацеркі знайшла,
У іх мая прабабка да вянца ішла.
Пацеркі чырвоныя полымем гараць,
На сябе адзену – Бога благадаць.
Вось з такімі скарбамі па жыцці іду,
І пра веліч продкаў споведзь я вяду…
16.08.15

39. Настасся Зоткіна (Менск)

1 фота.Аўгустоўскі канал. Зоткіна

1-ы здымак., Аўгустоўскі канал. Шлюз “Нямнова”, 3.07.2015.
Гэты рукатворны шлях, які злучыў басейны рэк Віслы і Нёмана быў пабудаваны У ХIХ стагоддзі.Будаўніцтва заняло 15 гадоў: было пабудавана 29 водапрапускных плацін, 18 шлюзаў 21 камера, 14 мастоў, 24 аб’екты для абслугоўвання канала.
У 2004 – 2006 гадах беларускі ўчастак канала (22 км) цалкам адрэстаўрыравалі. Спецыялісты аднавілі рэчышча, якое не выкарыстоўвалася з 1950-х гадоў, падмытыя і абваленыя ўчасткі, старадаўнія гідратэхнічныя збудаванні.
Сёння на беларускай частцы старадаўняга канала дзейнічаюць 5 шлюзаў-рэгулятараў, 2 плаціны і 4 суднаходныя шлюзы – Нямнова, Дамброўка, Валкушак і Кужынец.
Самы вялікі і прыгожы шлюз Аўгустоўскага канала – чатырохкамерны Нямнова (на здымку), даўжыня якога – 9,6 м. Перапад вады складае амаль 10 м, а шлюзаванне займае каля гадзіны.Побач з ім — цудоўная зона для адпачынку.

2 фота. Свяцк. Зоткіна

2-і здымак. Свяцк. Палацна-паркавы ансамбаль Валовічаў.
Недалёка ад Горадні знаходзіцца цудоўная вёска Свяцк, якая вядома палацавым ансамблем Валовічаў, пабудаваным ў 1779 годзе. Архітэктар гэтае прыгажосці – італіец Джузэпэ Сако. Палац пабудаваны ў барочным стыле, але ўжо адчуваецца ўплыў класіцызму. Побач з палацам, які бачны на здымку знаходзіцца неагатычная капліца-пахавальня Валовічаў, таксама вартая ўвагі. Крыху далей – прыгожы зялёны парк з невялічкім вадаёмам. Там можна атрымаць асалоду ад цудоўнае прыроды і цішыні. Нажаль сёння Палац Валовічаў знаходзіцца ў не зусім уладкаваным стане і патрабуе рэстаўрацыі. Будзем спадзявацца, што яна неўзабаве адбудзецца.

3 фота. Высокае. Зоткіна

3-і здымак. Высокае.
15 жніўня наведала горад Высокае, што на самым захадзе нашае Беларусі, вядомы аж з 14 стагоддзя. Месца невялічкае ( каля 5 тысячаў жыхароў), аднак мае багатую гісторыю, а таму дастатковую колькасць гістарычных цікавостак. Пабачыла старажытную шэраговую забудову, касцёл Св. Троіцы, царкву Узвышэння Святога Крыжа, руіны адной з самых старых сінагог у Беларусі (18 ст.), якая, чамусьці, не мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, палаца-пракавы ансамбаль Сапегаў-Патоцкіх. У цэнтры горада вока зачапілася за скульптуру сямейкі буслоў. Здаецца, нічога асаблівага, але на іх хацелася глядзець і глядзець. Нажаль не ведаю, хто аўтар гэтага аздаблення, таму што атрымалася вельмі ўдала.

38. Аляксей Паўлавец (Гомель)

DSCF9412

Гомель.

Горад-таямніца. Калі ладзіш шпацыр па цэнтральных вуліцах, то здаецца, што гмахам і шматпавярховым дамам канца не будзе. Але, калі ведаць патаемныя дарожкі, то можна знайсці адпачынак ў лесе, альбо на лузе, ля ракі. Прырода шчодра адарыла Гомель сваёй прыгажосцю, і нягледзечы на тое, што горад ўвесь час імкнецца адваяваць яшчэ і яшчэ тэррыторыі, зямля не здаецца, рака не здаецца, край не здаецца.

DSCF9416
Сэрца Гомеля і гомельшчыны не ў горадзе і, нават, не ў вёске. Яно ў зямельцы, якая шчодра адарыла гэты край месцамі, дзе чалавек здольны прыпасці да крыніцаў спракавечнай гармоніі, у якой адлюстроўваецца сутнасць чалавека. Ён так доўга і старанна імкнецца забыць яе, але праз паветра, праз ваду, праз дрэвы і траву, яна шэпча і кліча:
Будзь тым, хто ты ёсць.
Як сонца з’зяя над гэтым краем:
Будзь тым, хто ты ёсць.
Як трава і дрэвы ўрастаюць ў глебу і цягнуцца да неба:
Будзь тым, хто ты ёсць.
Як вецер, што дзьме на ўзгорках твайго края:
Будзь тым, хто ты ёсць.
Як зоры, што сузіраюць уночы землю:
Будзь тым, хто ты ёсць.
Як рыба, што плавае пад вадою:
Будзь тым, хто ты ёсць.
Як зьвер, які ідзе па сваім шляху:
Будзь тым, хто ты ёсць.

1111111

37. Святлана Масель (Гародня)

0114

Міша вельмі любіць мёд!!!

Гэтым летам у нас з’явіўся мядзьведзь. Яго змайстравалі мае бацькі і дачка. Для цела згадзіліся старыя аўтамабільныя шыны, унутраную пустоту якіх запоўнілі пакрыўкамі ад хатняга посуду. У лапы яму далі банку мёду(гліняны гаршчок) і драўляную лыжку. Мордачку і жывоцік намалявала яму мая дачка. Мядзьведзь падабаецца нам і нашым знаёмым.
Мая дачка вельмі марыць атрымаць які- небудзь сувенір за удел у конкурсе.

36. Антон Шустаў (Беразіно)

100_8119

Жыцьцё ў пошуках Праўды – і адзінота, ці існаваньне ў “масе”, забыўшыся на сваё сумленьне? Мяркую, што для кожнага такое пытаньне паўстае (магчыма, у розных варыяцыях, ды і ў розным узросьце). Кожны робіць свой выбар сам..

Цяжка ўявіць, на што здольная Душа ў пошуках Праўды. Аднак мне падаецца, што недзе ў гэтым і ёсьць сэнс “Гульні” пад назовай “Чалавечае жыцьцё”.

Сапраўды, Душа мусіць існаваць у барацьбе. Бо, толькі праз выпрабаваньні, сапраўдныя ўчынкі і паўсядзённае адчуваньне барацьбы, можна паспрабаваць “захаваць Душу цягам жыцьця”.

Існуе шмат зьнешніх чыньнікаў, якія перашкаджаюць дасягненьню гэтай Мэты. Але, усё ж, першая і галоўная праблема – гэта сам чалавек. Празь ляноту, зайздрасьць, хцівасьць мы марнуем час і паступова забіваем сваю Душу.

Здымак (“У пошуках Праўды”) зроблены на ўскрайку мясцовых могілак маёй Прарадзімы (вёска Мацевічы, Бярэзінскі раён). Мне ж падаецца гэта глыбока сымбалічным…

35. Вольга Бондар (Баранавічы)

M

Амаль кожны дзень я са сваiм малым сынам гуляем у нашым раёне каля возера «Свяцiлаўскае» . I вось якiх прыгожых лебядзей мы бачым. Дзiўна, але лебядзi не баяцца людзей, i iх можна кармiць з рук. Яшчэ ля возера знаходзiцца лiцей, побач з якiм ў 2004 годзе быў адкрыты памятны знак, прысвечаны Дню маці — «Я толькi кропля ў тваiх крынiцах, мама… » . Мне, як мацi, прыемна бачыць такiя помнiкi. Даспадобы нам ціхія нашы мясціны.

Pk

IMG_20150630_123240

34. Аляксандр Макарчык (Менск)

IMG_4254

Не пабаюся напісаць — дзеткі, нашае сапраўднае багацьце! Мусіць іх шчасьце можна параўнаць зь летам, калі сонечна, цёпла і весела! Можна за імі назіраць і зьдзіўляцца, як яны проста, па-дзіцячаму, глядзяць на гэты сьвет і радуюцца першым краскам, першаму дажджу, нават гатовыя пацалаваць, акунуцца ў родную прыроду! Іх непасрэднасьць кранае да глыбіні душы, іх эмоцыі непрадказальныя, іх зьдзіўленьне невыказна тонка! У вачах дзетак можна ўбачыць імкненьне дасягнуць немагчымае, несьпасьціжнае…

IMG_4323

IMG_4329

33. Міхась Капычка (Магілёў)

_названия4-3

Цудоуная и шчырая беларуская прырода ды уся Матуля Зямля. Захапляюся калi бачу, адчуваю, сустракаю гэты клопат нашай прыроды, якая праяўляецца ў чысціні вады, у спевах птушак і ветру, у чароўных пахах свежага паветра, у цеплыні сонца, у раслінах, якія нас кормяць і лечаць, у зямлі, якая дае нам карысныя выкапні. Матушка зямля не чакае, але верыць у людзей, верыць, што мы будзем любіць, адчыняцца, давяраць, шанаваць і паважаць жыццё як дар ад бога, як падарунак лёсу!

IMG_0830-1-3

Black-and-white-Mihail-Kopychko

32. Кацярына Мароз (Берасце)

MG_6229

Лета – гэта час здзейсняць свае мары. Ужо ўвесну мы (я са сваiм сябрам) падрыхтавалi вялiкi спiс нашых «жадаю». Аб’яднаўшы некалькi рэчаў у адзiнае «жадаю», мы ўзялi ровары i памчалiся за горад, каб цешыцца летнiм заходам сонейка за кубачкам лiпавай гарбаты, чытаючы адзiн аднаму «Новую зямлю» Я.Коласа. Па дарозе дадому мы ўжо абмяркоўвалi зарапад, якi адбудзецца зусiм хутка, i рыхтавалi новы спiс жаданняў. Абяцалi ж шмат знiчак!!

MG_4295

MG_6259

31. Юлія Гаўрыленка (Віцебск)

DSC_0349

Яны спявалі, і песні іх нагадвалі сакатанне конікаў на сенажаці, калі трава ўся пакошана і састагавана. I гэтая песня конікаў-пясчынак была яму вельмі роднаю і блізкаю. Яна звязвала стагоддзі, брала пачатак у вечнасці і адыходзіла ў вечнасць, далёкую-далёкую будучыню, і таму, здавалася, дзень сённяшні доўжыўся бясконца. I ён жыў у тым дні, яго ўласнае існаванне таксама, здавалася, будзе бясконцым. Яму было прыемна ўсведамляць гэтую сваю працягласць і адначасова імгненнасць, тое, што ён знаходзіцца адразу і напачатку, і ў бязмежнасці, на краі, на самым краёчку сваёй зямлі, тут і далёка адсюль…

DSC_0709

30. Анастасія Паўлюкавец (Дзятлава, Лунінецкі раён)

IMG_4112-1

Лета – час пудзілаў. Яны выходзяць пагрэцца на сонейку і дапамагчы гаспадарам ахоўваць ураджай. Ты едзеш дарогамі сваёй краіны, а цябе з распасцёртымі рукамі сустракаюць пудзілы. Ты – не злодзей, табе нічога не трэба скрасці, таму ты можаш спакойна ўсміхацца і фатаграфаваць іх, яны не супраць. Нават заклікаюць гэта зрабіць, бо хоць і самотныя, не робяць сэлфі. Быць самотным улетку – найвышэйшая ступень суму. Таму так файна ў глухой палескай вёсачцы Ліпск сустрэць – грамаду пудзілаў. Яны не самотныя, бо яшчэ болей, чым за ўраджай, гаспадыня турбуецца за сонечных куранят. І ты цешышся за куранят, за пудзілаў, за гаспадыню, за тое, што зараз лета, а на зіму табе застанецца просты беларускі здымак.

***

MG_3484

Я не ведаю ягонае імя. І ён не ведае майго. Я ведаю, што ён Беларус. Ён ведае, што я Беларуска. Мы сустрэліся ў беларускае лета, калі зазвычай і сустракаюцца беларусы і беларускі. Сустракаюцца, бо вандруюць. Гэтам разам вандравала я з сям’ёю, а Беларус быў з сям’ёю ўдома. Спыніліся паглядзець на каня. “Адкуль?” “З …” “Яблыкаў ураджай, вазьміце сапраўдных, з дрэва”. Бярэм. “А вось яйка, толькі з-пад куркі”. “Дзякуй, але вандруем”. Пакет прысмакаў дачцэ, немагчыма адмовіцца. Пакуль жонка іх збірае ў хаце, гаспадар сядае і гладзіць ката, на пяшчоту бягуць дзве коткі. Мы не запытваемся пра імёны. І таму я не кажу дачцэ: “Бачыш, які добры дзядзька Янка ці дзядзька Якуб!” Затое чарговы раз маю гонар паўтарыць: “Бачыш, якія добрыя беларусы!”

29. Кацярына Кот (Менск)

Jpeg

Беларуская прырода… Удалечыні ад горада… вакол толькі дрэвы, возера, сябры. Тут адпачывае не толькі цела, але і душа. Ты забываеш пра гарадскую мітусню, клопат, не дыхаеш выхлапнымі газамі, іх замяняе чысцейшы і нашмат прыемней пах, пах прыроды. Гэтай лістоты, травы. Заміж шуму святлафораў, транспарта, заводаў, ты чуеш шолах лістоты на дрэвах, воплескі вады. А вы заўважалі, якія яркія зоркі на прыродзе? Яны не такія, як у горадзе. Тут забываеш пра стомленасць, хочацца цешыцца гэтым чыстым хараством, як мага даўжэй, пакуль цябе не забралі гарадскія будні…

Jpeg

Jpeg

28. Антон Янкоўскі (Гародня)

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Стаім на скрыжаванні…

…шукаем
сябе – сярод вялікіх,
каб бараніць краіну –
у нас адна душа

… губляем
бацькоў – і ў час сустрэчы
ў малітве паяднаны:
крыжы – мая радня

… трымаем
ў руках сваю надзею –
яднанне верта з сэрцам –
ад гора барані

… світае:
перад Магутным Богам
укленчым у маўчанні –
руку мне працягні

… пакуль стаю на скрыжаванні.
13.07.2015
(верш аўтарскі, фота: в Шыпілавічы, Любанскі раён, свята Пятрок, Арына Выскварка)

1E2XTuOlj2I

Ніколі не скончыцца лета,

А восень не прыйдзе ніколі –

Хацелася б верыць у гэта,

Але спадзявацца даволі,

Што будзе каханне ўзаемным,

Што споўніцца мара нарэшце –

Закатнае сонца праменнем

Цябе абдымае за плечы,

А ты разважаеш, навошта

Заўсёды здараецца гэтак:

Прыходзіць пад раніцу восень,

А сёння канчаецца лета.

27. Ірына Барсукова (Гародня)

DSCN6726-2

На Аўгустоўскім канале таксама раніцою можна сустрэць рыбакоў. Сляды ранішняй прахалоды відаць на траве – жоўты дзьмухавец, які ледзь пабачыў гэты дзівосны свет, пакрыты белым інеем, нібыта тонкім павуціннем. Туман, які тут пануе, не хоча паслабляць сваіх абдымкаў. Ён то гуляе з першымі сонечнымі промнямі, то раскінуўся па траве, вадзе і прываблівае мясцовых гасцей – ідзі, я магу паказаць табе дзівосную прыгажосць. І ты ідзеш за ім, хочаш схапіць, а ён не даецца. Абсалютнай цішіні няма ў гэты раннішні час – то праляціць бусел, то недзе пачуецца ўсплёск халоднай вады, то зашуміць ад ветру цёмны баечны лес.

***

DSCN3756-1

Калі захочацца сустрэць усход сонца на возеры, то трэба прачнуцца ад спеву вясковых пеўняў. Прайсціся яшчэ пустымі вуліцамі вёскі да возера, стаць на беразе і захапляцца тым золатам, што разліваецца па вадзе. І толькі рыбакі, якія сядзяць у лодках, паволі плывуць. Толькі недзе яшчэ відаць туман, які зыходзіць, адкрываючы перад намі ўсё шырокае возера, паказваючы яго нібыта таямнічы скарб, які быў схаваны, а цяпер настала пара яго паказаць.

***

DSCN0193-3

А ўвечары, калі ўсе справы зроблены, можна пабегаць па вуліцы з сябрам. То ў даганялкі, то ў футбол. Яшчэ доўжацца летнія канікулы, яшчэ засталося некалькі дзён да навучальнага года, яшчэ няма ніякіх клапот. Ужо наступае жнівеньскі вечар, сонца схавалася, але яшчэ не паклікала маці дахаты, дзе пахне гарачай вячэрай і адпачынкам.

26. Людміла Карабань (Менск)

“ТАМ, ДЗЕ МОЙ КРАЙ”
Лета – самы спрыяльны час для паездак. Безліч неверагоднага і нязведаннага можна пабачыць і даведацца, вандруя па сваёй краіне. Безліч такога, аб чым нават і не здагадваўся раней, яшчэ ў тыя часы, калі бязвылазна сядзеў у сваім горадзе і толькі зрэдку выбіраўся за ягоныя межы. Вось і я толькі некалькі гадоў таму пачала спазнаваць сваю Беларусь. Пра некаторыя з тых мясцін, што мяне здзівілі і ўразілі, хачу распавесці вам сёння.

Фота1. Волаба.

?????????????????????????????????????????
Аднойчы мне пашчасціла некалькі дзён правесці ў вельмі маляўнічым і казачна-чароўным кутку на поўночным-усходзе Беларусі на беразе возера Волаба ў ландшафтным заказніку “Сіньша”. Там кожнае лета напрацягу некалькіх месяцаў дзейнічае намётавы лагер “Волаба”. Вялікую колькасць незвычайных дзівосаў давялося пачуць і пабачыць пад час экскурсій і вандровак па наваколлі лагера.

Ляднік, што прайшоўся па тых мясцінах шмат тысячагоддзяў таму, пакінуў пасля сябе велічэзныя пясчаныя насыпы – озы, і нізіны з салёнымі азёрамі – саланчакі. У лесе захаваліся старажытныя пахвальныя курганы. У мясцовых азёрах бачыла я малавядомыя расліны – вадзяны арэх і рдс. А ў бліжэйшых да лагера вёсках – калодеж-журавель і святую крынічку, пра якую пачула паданне ад тутэйшых жыхароў: “Калісці на гэтым месцы была царква. Яна раптоўна абрынулася пад зямлю, а на яе месцы з’явілася крыніца”.
Але ж самая незвычайная мясцовая цікавостка – гэта курган Рагнеды і Рагвалода, ў якім, паводле мясцовага падання, пахаваны першы полацкі князь Рагвалод, і ягоная дачка Рагнеда. На тым кургане было знойдзена некалькі старажытных каменных крыжоў. Адзін з іх пакінулі на месцы знаходкі, і з лагера водзяць да яго экскурсіі, астатнія аддалі навукоўцам.

Нажаль, немагчыма змясціць усё на адзін фотаздымак, таму выбрала самы лепшы — від на возера Волаба з боку вёскі Азёрная.

Фота2. Ружовыя гарлачыкі. Старажытная сядзіба ў вёсцы Камарова.

???????????????????????????????????????????????????????

Калі бачу стараржытныя сядзібы, і чую расповед экскурсаводаў пра жыццё, якое там калісьці віравала, заўсёды дзіўлюся, якімі ж гаспадарлівымі нашыя продкі былі, як дбалі-рупіліся яны аб сваёй маёмасці, якія прыгожыя дамы будавалі і сады-паркі побач з імі закладалі! Як жа заможна яны жылі!
На адной з такіх сядзіб я пабывала летась. Знаходзіцца яна ў вёсцы Камарова, што ў Мядзельскім раёне.

Спачатку гэтае ўладанне належыла роду Хамінскіх. А ў другой палове 19 стагоддзя ў якасці спадчыны жонкі перайшло да графа Старажынскага. Граф перарабіў сядзібу на свій густ.

Гаспадарка была вельмі вялікая і складалася з сядзібнага дома, некалькіх дзясяткаў жылых і гаспадарчых пабудоў, аранжэрэі, садоў, парка, воднай сістэмы. Да сядзібнага дома ішло некалькі дарог, якія былі ўпрыгожаны спецыяльна пасаджанымі паабапал дрэвамі, і ўязднымі брамамі.

На тэрыторыі сядзібы вырошчвалі садавіну і гародніну, злакавыя культуры, выраблялі малочныя прадукты, у сажалках разводзілі карпаў. Мелася свая вінакурня. Быў таксама і млын, дзе малолі муку як на патрэбы сядзібы, так і сяланам. Было ўсё, што патрэбна чалавеку для паўнавартаснага жыцця.

Да нашага часу захаваліся толькі рэшткі былой раскошы: сядзібны дом, некалькі службовых і гаспадарчых пабудоў, уязная брама, частка парка с невялікай колькасцю вельмі-вельмі старых дрэў і некалькі сажалак. У адной з іх і растуць гэткія надзвычай прыгожыя ружовыя гарлачыкі.

Фота3. Капліца-пахавальня роду Лапацінскіх.

Капліца-пахавальня роду Лапацінскіх

Адна з маіх апошніх вандровак адбылася па мясцінах старажытнай Дрысеншчыны. Пад час яе я ня толькі пабачыла шмат прыгожых помнікаў архітэктуры, але ж і пачула цікавую гісторыю пра лёс незвычайнага чалавека.

Ігнацій Лапацінскі – адзін з лідараў партыі Белых пад час паўстання 1863 года на землях былога Вялікага княства Літоўскага, аўтар адозвы на гэтае паўстанне. Ён валодаў двума маёнткамі на тэрыторыі сучаснага Верхнядвінскага раёна: у вёсцы Бігосава, і ў вёсцы Сар’я.
За ўдзел у паўстанні Ігнацій быў пазбаўлены сваіх уладанняў і сасланы ў Вяцкую губернію. Сядзіба ў Бігосава была падзелена на кавалкі, якія прадалі розным сем’ям пад дачы. Сядзібу ў Сар’і, па загадзе генерал-губернатара віленскага Мураўёва, ўшчэнт зруйнавалі. Цудам ацалела толькі капліца-пахавальня роду Лапацінскіх – не падняляся рука знішчыць такую прыгажосць.

Лёс капліцы такі ж незвычайны, як і лёс чалавека, што быў фундатарам яе будаўніцтва. Будавалася капліца ў гонар заўчасна памерлай жонкі гаспадара, Марыі. У якасці матэрыялу была выкарыстана рэдкая па сваіх уласцівасцях асвейская пурпуровая цэгла, якая выраблялася на адным з заводзікаў, што належыў Лапацінскаму. Тую цэглу перадавалі з вёскі, дзе месціўся завод, праз дзясяткі кіламетраў, па жывым ланцужку ад чалавека чалавеку, ажно да Сар’і.
Аўтарам праекта быў Густаў шахт. Архітэктурны стыль – неаготыка.
У 1857 годзе храм быў асвечаны як каталіцкі касцёл. Праз некалькі гадоў пасля паўстання яго перадалі праваслаўным вернікам. Пазней храм яшчэ некалькі разоў мяняў сваіх гаспадароў і мэты прызначэння. І, нават, быў перабудаваны пад сельскі клуб. Але ж здолеў захавацца да нашых дзён. Зараз гэта Свята-Успенская царква.

Велічна-ўзнёслы, вытанчаны, паветрана-лёгкі, амаль што карункавы, храм і сёння цешыць вока вандроўным людзям.

25. Ірына Новік (Гародня)

4

Купальская ночка шчасця
Па народных паданнях купальская ноч — гэта містычны час, калі ў рэчках плёскаюцца русалкі, па зямлі ходзяць ведзьмы і духі, а расліны і звяры могуць гаварыць.
Хочацца прыўзняцца над будзёнасцю, падняцца як мага вышэй, падставіць твар ветрыку, і – хоць у думках, адляцець далёка-далёка, у дзівосныя краі летніх мараў…
У гэты час хочацца быць трохі наводдаль ад гаманкога натоўпу. Шукаць там цуды – справа няўдзячная, дзівосы звычайна адбываюцца трохі далей ад шумных месцаў. Напрыклад, ля вогнішча, што расклалі на беразе стаўка.

7
Сюды прыходзілі пагрэцца ці паглядзець на полымя. Яно заўсёды заварожвае, і ў купальскую ноч лёгка можна паверыць, што агонь падзеліцца сваёй сілай з тымі, хто да яго прышоў. Самыя смелыя і спрытныя рызыкавалі нават скакаць праз вогнішча – гэты звычай абяцае спаліць усё кепскае, што назапасілася ў чалавеку за год — ачысціць яго агнём.
Калі зусім сцямнела, над стаўком, як па замове, узышла чырвоная поўня, і вада заіграла дзіўным зманлівым святлом… Зрабіць здымкі русалак, нажаль не атрымалася, але адбітак поўні ў вадзе таксама ўражвае.
Пасля такога святкавання сапраўды хочацца верыць, што Духі Агню, Вады і Паветра існуюць і дапамогуць добра пражыць год да наступнага Купалля.

38

24. Вера Саўчук (Берасце)

2

Калі я гляджу на той бохан хлеба, што маці сама спекла, я думаю пра тое, што ён як маленькі сусвет, што ўвабраў у сябе і залатое калоссе з палеткаў далёкіх ад горада, якое бачыла высокае ліпеньскае неба; і дождж і ваду, што вандравалі па свеце перш чым апынуццы ў шклянцы на нашай кухні; і соль, што прыйшла з глыбіні зямлі. Маці стварае тое маленькае цуда ў кухні, і духмяны водар прымушае мяне ўсміхнуцца, бо гэта і ёсць сімвал майго шчаслівага дзяцінства.

23. Марына Яраховіч (г. п. Старобін)

g1MerBI89M

1. Не сакрэт, што “свядомасць” сёння ў модзе. Вышымайкі, вышыванкі, выцінанкі, сцягі, стужкі, налепкі і г.д. сталі настолькі папулярнымі, што хаця б раз на дзень убачыш на дварэ, у метро ці ў кавярні чалавека з нацыянальнай атрыбутыкай. Гэта, канешне, цудоўна, але… Ці сапраўды ўсе гэтыя людзі ўсведамляюць вартасць і годнасць сімвалаў, якімі абвешалі заплечнікі? Ці ведаюць значэнне арнаментаў, вышытых на іх неверагодна прыгожых кашулях? Я ў гэтым не сумнявалася, пакуль не пабачыла, дзяўчыну ў вышымайцы з георгіеўскай стужкай і чырвона-зялёным сцягам. Тады ўзнікла ідэя задаць знаёмым і незнаёмым асобам адно адзінае пытанне: “Навошта?”. На шчасце, большасць апытаных сапраўды свядомыя, у добрым сэнсе гэтага слова, беларусы. Але адшукаліся і такія кадры, якія набываюць талстоўкі з надпісамі “Люблю Беларусь”, вокладкі на пашпарт, завушніцы з “Пагоняй” у пагоні (даруйце мне таўталогію) за… лайкамі! “Вышимайки — это модный трэнд. Сразу столько подписчиков в Инстаграме прибавилось. Да и парням нравится,” — напісала адна дзяўчына. Забытыя беларускія зоркі таксама сталі апранацца ў адзенне такога кшталту, каб хоць нейкім чынам прыцягнуць увагу слухача/чытача/гледача да сваёй сціплай персоны. Хацелася б верыць, што я памыляюся. Але факт застаецца фактам. Мая нататка не мае мэты пакрыўдзіць, абвінаваціць кагосьці ці, ратуй божа, садзейнічаць памяншэнню колькасці выпуску вышэйназванай прадукцыі. Мая мэта – заклік беларусаў да сапраўднага самапазнання, да глыбокага вывучэння гісторыі Беларусі, да самавызначэння і самасвядомасці. Бо ў наша стагоддзе модна не толькі стыльна апранацца, а і модна быць адукаваным, сумленным, шчырым патрыётам, які шануе і ведае гісторыю роднага краю. На гэтым фотаздымку, зробленым у гарадскім пасёлку Старобін, мае пляменніцы — 6-цігадовая Сафія і 10-цігадовая Ксенія. З самага дзяцінства я чытаю ім народныя казкі, распавядаю легенды пра беларускія гарады, рэкі і азёры, знаёмлю з гісторыяй Бацькаўшчыны. І магу цвёрда і ўпэўнена сказаць: яны яшчэ не ведаюць, наколькі модна фатаграфавацца з бел-чырвона-белым сцягам, але ведаюць, НАВОШТА ён знаходзіцца ў нашай хаце.

22. Зміцер Курач (Баранавічы)

5DMK3802

Можа, крыху дзіўна, але Беларусь для мяне гэта лета ды вёска. Тры месяцы вакацый у бабулі – сапраўднае маленькае жыццё. Гэта ж колькі трэба было паспець!
Насамрэч, такія здымкі можна зрабіць у любым куточку нашае краіны. Паглядзіце на іх. Можа, вы ўзгадаеце тыя мясціны, дзе бавілі час у дзяцінстве.

5DMK3822
Для мяне асабіста гэтыя здымкі як спроба вярнуцца ў тыя часы, калі суніцы можна было есці ў лесе, мыльныя бурбалкі былі нечым чарадзейным, а ў матылька прасілі прабачэння за тое, што неабачна сцерлі пылок з ягоных крылцаў…

5DMK3837

21. Мілена Пастушык (Берасце)

image1

Напэўна, ўсе беларусы ведаюць пра Елісейскія палі, пра прыгажосць Йелоўстона, неабдымныя плато Гімалаяў, цёплае Іанічнае мора, але няшмат з іх ведаюць пра прыгожыя мясціны сваёй краіны.
Я вывучаю геаграфію ў ВНУ. Вялікі станоўчы момант майго навучання – магчымасць адкрыць для сябе прыгажосць Беларусі. Калі ў рамках сваіх навуковых даследаванняў я пачала збіраць інфармацыю пра Сінявокую, у мяне было ўстойлівае пачуццё, быццам нейкі злодзей усе гэтыя гады хаваў ад мяне старажытныя замкі, маляўнічыя ландшафты, празрыстыя азёры Беларусі. Яно быццам пад носам, але застаецца схаваным ад звычайнага гледача, як тыя суніцы: знойдзе толькі той, хто сапраўды шукае. Вядома, вінаваціць насельніцтва за тое, што яно ня хоча наведваць занядбаныя помнікі архітэктуры – глупства і крывадушнасць. Але вельмі раю ўсім вылучыць вольны час, каб павандраваць па Беларусі!
Мой досвед вандровак пакуль невялікі, але гэта толькі пачатак. Абраць тры здымка, якія б перадалі ўсе мае ўражанні ад наведаных месцаў, сапраўды цяжка, але, хацелася б верыць, у мяне атрымалася. Прашу вас, паважаныя гледачы, прабачыць за якасць і “прафесійнасць” здымкаў, бо ўсе яны зробленыя на тэлефон.

image2
Першы і другі здымкі былі зробленыя ў паходзе па экамаршруту “Запаведная дуброва” ў Белавежскай пушчы. Лес проста казачны: старыя дубы, вузенькія сцяжынкі, там-сям сляды дзікіх жывёл…

Трэці здымак быў зроблены на святкаванні Камаедзіцы ў аграсядзібе недалека ад г. Кобрына. Былі і рыцары, было і вогнішча, дзе была спаленая Марэна — увасабленне зімы, але для мяне самым аўтэнтычным персанажам застаўся рамеснік, які з дрэва літаральна на нашых вачох выразаў лыжкі з вясёлымі подпісамі, свістулькі і анёлкаў.

image3

20. Вікторыя Пярлухіна (Гародня)

1

Прырода Беларусі — гэта тое, чым можна любавацца бясконца, тое, што дорыць натхненне, тое, што найдаражэйшае і найпрыгажэйшае, тое, што такое роднае! Бясконцыя рэкі, старажытныя лясы, імклівыя ручаі, залатыя палі, празрыстыя азёры, густыя туманы… Прыгажосць ва ўсім – у кожнай кветачцы, лісціку, каменьчыку. Наша прырода – гэта тое, дзе адпачывае душа.

***

DSCF6801

Лета! Час адпачынку, вандровак, пілігрымак. Шмат хто здзяйсняе паломніцтвы ў Італію, Польшу, Ізраіль. Але дзякуй Богу, ў Беларусі ёсць безліч святых месцаў. Тракелі, Гудагай, Рось, Полацк, Наваградак, Жыровiчы, Браслаў, Гродна — немагчыма пералічыць усе святыні нашага краю. На фота – Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі (в. Будслаў, Мядзельскі раён), у якім захоўваецца цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі. Кажуць, кожны беларус павінен пабываць у Будсаве. Я з гэтым цалкам згодна! Уражвае веліч храма. Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на фрэскі, дзякуючы якім складваецца ўражанне наяўнасці алатароў з калонамі. І, канешне, сама ікона Маці Божай, якую штогод наведваюць тысячы людзей з падзякамі і просьбамі. Няхай жа Маці Божая Будслаўская надалей апякуецца Беларуссю, і няхай словы Ўладзіміра Караткевіча “На Беларусі Бог жыве!” вечна лунаюць над нашай Радзімай!

***

IMG_1731

Вы адчувалі калі-небудзь тугу па нейкай мясціне? Я не маю на ўвазе бацькоўскі дом, ці вёску, у якой праходзіла дзяцінства, юнацтва. Проста горад, у якім бываў раз ці два. Праходзіць час – і адчуваеш сум. Дзіўнае пачуццё. Бо спачатку не разумееш, што адбываецца. Потым з’яўляецца жаданне вярнуцца ў тое месца, проста пахадзіць, проста паглядзець, проста ўдыхнуць паветра. А мо тыя мясціны, дзе мы былі, нейкім чынам “запамінаюць” нашы пачуцці, уражанні, а потым “дасылаюць” іх нам назад?!
На фота – начная Гародня

19. Алеся Караткевіч (Скарабагатаўшчына)

DSC_0468

“Радзіма мілая сэрцу не мясцовымі прыгажосцямі, не чыстым небам,
не прыемным кліматам, а чароўнымі ўспамінамі”
Чэрвень. Мне больш не самотна. Беларускасць вакол. Я бачу чыстае каханне. Каханне па-беларуску. Шлюб па–беларуску.—“Згодна”. —“Згодзен”. Шляхетнасць. Я бачу вонкавую шляхетнасць. Больш не сорамна. Больш несорамна быць беларусам. Стылёва… быць Беларусам.
DSC_0478
DSC_0537

18. Марыя Духоўнік (Навагрудак)

IMG_20150706_031119

Беларусь…
Родная,кожны твой куточак напоўнены чымсьцi чароўным,асабiстым,непатоўрным.
Ты чаруеш.

IMG_20150706_031239
Калi, як не летам, даецца магцымасць закахацца у цябе яшчэ болей?
На жаль, я не паэт, каб прысвяціць табе самыя прыгожыя вершы, але,мне здаецца,маi фотаздымкi ўлавiлi шматочак цябе.
Люблю..Люблю цябе,маё цуда

IMG_20150706_033250

17. Ігар Січкар (Баранавічы)

11

Прапаную вашай увазе летнюю частку з фотападборкі якая склалася за некалькі год падарожжаў па роднай краіне і замежжу, на тэму верша Алеся Ставера.

15

Каб любіць Беларусь нашу мілую,
Трэба ў розных краях пабываць.
Разумею цяпер, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць.

Што ім тыя пагоды паўднёвыя!
Што ім пышны платанавы рай,
Калі клічуць іх далі сасновыя
I азёрны рабінавы край.

Сакавітыя пожні мурожныя
He заменіш нічым і нідзе,
I зямлю, дзе сцяжыначка кожная
У прыветлівы двор прывядзе.

Каб любіць Беларусь нашу мілую,
Трэба ў розных краях пабываць.
Зразумееш тады, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць.

17

16. Марына Башурава (Гомель)

IMG_0219

Добры дзень! Гэтыя фотаздымкi я зрабiла ў час маей сямейнай вандроўкi ў 2013 годзе, якая скончылася вельмi цiкавай зустрэчай з маладым бусляня. Тады стаяў вельмi прыгожы i сонечны дзень. Мы з дачкой i супругам адпачывалi ў гомельскiм парку “Фестывальны”, каля вады, а гэты прыгожы птах хадзiў побач з намi. Дачка Сафiя была вельмi рада цудоўнаму дню i знаемству з буслiкам. С павагаю, Марына Башурава.

IMG_0213

 

IMG_0210

15. Зміцер Пылыпіў (Берасце)

IMG_5927

Нельга распавесць словамі хараство роднай прыроды і культуры, асабліва калі вы непарыўна звязаны, і мэтай тваёй працы з’яўляецца захаванне і шыранне сярод суайчыннікаў славы аб родным краі. Маім месцам працы і маім куточкам роднага краю сталі непаўторныя краявіды Прыбужскага Палесся. Гэтым мясцінам і абавязан я фатаграфіямі, якія вынес на суд людзей, ведаю што як і я не абыякавых да Беларусі. Дзякуй!

IMG_7751

 

zmicer

14. Вячаслаў Цэхановіч (Менск)

20150630_115709

4 у адным. Па просту выйшау у лес пад час вымушанага прыпынку (сапсавалася ауто, чакау эвакуатар)i пры сабе меу толькi маленьки пакет. день пагожы каб не марнаваць час пайшоу па грыбы, а лета сухое, лiсiчак не багата, а тут чарнiцы. Паеу, трошкi сабрау, убачыу зверабой-буде добрая гарбатка. А тут такiя сунiцы.

IMG_3629
2 здымак з Дукорскага маентка-векавы дуб, у трох не абдымеш.

IMG_3670

3 здымак з перавернутага дома

13. Алена Ягорава (Менск)

11203081_10200725617780264_6536092143523585953_n

Аднойчы мы трапляем у такое месца на мапе, дзе ўжо не трэба нікуды спяшацца. Тое самае месца, дзе для таго каб ні пра што не думаць не трэба прыкладаць аніякіх намаганняў. Калі вы калі-небудзь спрабавалі практыкаваць медытацыю, то зразумееце, пра што я кажу. Часам мы гатовыя згарнуць горы ў пошуках ціхамірнасці, але толькі тады, калі знясіленыя і стомленыя ад пошукаў, падаем у траву, мы, нарэшце, знаходзім яе.

21

І калі ціхамірнасць накрывае нас з галавой, мы перастаем думаць і пачынаем сузіраць. Лянівы заплыў адлюстраваных у рацэ аблокаў. Непатрабавальныя гульні цені і святла ў траве і дрэвах. І павольны пераход з летняга дня ў летні вечар у тым самой месцы на мапе. На той самай рацэ, у якую нельга ўвайсці двойчы. Таму што ў наступны раз у ёй адаб’юцца ўжо іншыя аблокі і іншыя дрэвы.

А потым фокус нашага ўспрымання рэальнасці наводзіцца на нейкі старонні гук, і мы раптам разумеем, што да нас прыйшлі госці і аб сваім прыбыцці яны заяўляюць кумканнем. Кажуць, дзесьці на зямлі ёсць жабы, палізаўшы якіх можна ўбачыць вясёлку. Зрэшты фотааматарам гэтага рабіць неабавязкова, бо для таго каб убачыць вясёлку нам дастаткова паглядзець на свет пад правільным вуглом.

IMG_0729-copy

12. Вольга Шукевіч (Менск)

DSC1394.psd

Мястэчка Ракаў, што знаходзіцца ў 40 км ад Менску мае багатую гісторыю і ўпершыню згадваецца ў ХІV стагоддзі як вялікакняскае ўладанне. Пазней уваходзіў у склад Расейскай імперыі, Польскай Рэспублікі, БССР… І да 1939 года (пакуль не прыйшлі “вызваліцелі”) горад квітнеў і лічыўся культурным, рэлігійным і эканамічным цэнтрам.
Пісьменніца Эліза Ажэшка называла Ракаў “Паўночнымі Атэнамі”.
Адзін з найбольш цікавых беларускіх польскамоўных пісьменьнікаў XX стагодзьдзя Сяргей Пясецкі ўвекавечыў мястэчка як “горад з адметным укладам прыгранічнага жыцця” у сваіх творах: “Пяты этап”, “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”. “Беларуская Адэса”, “сталіца кантрабандыстаў” называлі Ракаў на пачатку ХХ стагоддзя.

DSC0095.psd
Маляўнічыя краявіды наваколіц натхнілі гісторыка Ігара Мельнікава на параўнанне: “У мяне асабіста склалася ўражанне, што я знаходжуся не пад Мінскам, а ў Швейцарыі, Аўстрыі, ці дзесці ў польскай горнай Сілезіі”.
А мой бацька апісваў сваю малую Радзіму проста: цэнтр сусвету!

11. Віта Сакалова (Менск)

20150621_222149

Мае здымкі зроблены ў самым сэрцы Менска — вакол Менскага возера, так-так, менавіта так завецца больш прывычнае для ўсіх Камсамольскае.
Гісторыя яго ўзьнікненьня вельмі цікавая.
Будаўніцтва пачалося ўвесну 1940 года, каб зьберагчы горад ад паводкі, якая штогод залівала навакольле і электрастанцыю, якая знаходзілася ў районе Парка Горкага.
Катлаван гаражане капалі ўручную па сваёй ініцыятыве, а для плаціны гарацкія ўлады выпрасілі грошы ў Саўнаркама БССР. Але Молатаў, які ўзначальваў Саўнаркам, не падтрымаў ініцыятыву мінчукоў.У газеце Праўда зьявіўся разгромны артыкул, Сталін сам узяўся за гэтую справу, голавы “паляцелі”, але за дзяржаўныя грошы возера дабудавалі.
18 чэрвеня 1941 года газеты напісалі пра запаўненьне катлавана. Адкрыцьцё і сьвяткаваньні былі намечаныя на 22 чэрвеня 1941 года. Парк культуры плянаваў вялікія канцэрты, спаборніцтвы фізкультурнікаў, выступы шасьці духавых аркестраў… Апоўдзень павінен быў пачацца купальны сезон. Было падрыхтавана 60 лодак для катаньняў…
Вялікая колькасьць мінчукоў і гасьцей горада тут і сустрэлі вайну…

20150531_171936

20150524_202608

10. Рая Зарачанская (Берасце)

DSC_0029яяй1

Чароуныя раслiны у выглядзе невялiкага куста сярэдняга памера усыпанага кветкамi. Гэта — азалiя, сясейства рададзендрау. Вiды азалii бываюць вельмi разнастайнымi, iх даужыня дасягае да двух метрау. Такiя кветкi могуць квiтнець як у жнiунi так i лютым. Азалii могуць скiдваць свае лiсты, а могуць наадварот быць зауседы зяленымi. У асноуным яны па росту нiзкiя, растуць як правiла вялiкiмi кстамi. Такi вiд звычайна цвiце пры канцы вясны. Кветкi — гэта гонар азалiй.

DSC_0031

Яны бываюць розных колерау: чырвоныя, жоутыя, ружовыя, белыя, бэзэвыя i шншыя. З азалiей па прыгажосцi можа спаборнiчаць толькi ружа.
Гэтыя кветкi растуць у батанiчным саду педагагiчнага унiверсiтэта горада Берасце.

DSC_0064яя1й

9. Ганна Радзюк (Нясвіж)

Radziuk.-bulba

Бульба нашае беларускае усё, асаблiва летам. Летам кожная сям’я праводзіць цэлыя тыдні, даглядаючы, полючы, назіраючы, як яна расце, і, у рэшце, капаючы сваю бульбачку. Некаторыя цэлы год чакаюць летніх заробкаў з бульбы. І вось такі прыклад на фотаздымку: усё наладжана на копку бульбы. Тут табе і кашы, і прылады, і яна, родненькая…
Фотаздымак зроблены ў Добрушскім районе, в. Леніна.

8. Павал Булаты (Менск)

S8009414

Што трэба ўбачыць, каб адчуць і спазнаць нашу родную Беларусь? Разважаць аб гэты можна шмат, што і рабілі нашы вялікія майстры слова цягам стагоддзяў і робяць зараз. Для мяне, Беларусь – гэта нашы сціплыя неверагоднай прыгажосці краявіды. Так, не пацешаць на нашых абшарах вока высокія горы, пяшчаныя выспы і марскія ўзбярэжжы… Але, ну што можна параўнаць з нашымі неабдымнымі палямі, праз якія сягаюць вузенькія сцяжыны, абапал каторых буяе збожжа, а на даляглядзе зіхаціць беларускі лес!… Беларусь – гэта наша крохкая спадчына, да якой зусім справядліва можна аднесць неўміручыя радкі Міцкевіча “той варты ацаніць цябе належным чынам, хто цябе страціў…” Страцілі мы шмат, а страчваем яшчэ больш… Але тое што ёсць, нястомна нагадвае нам, што мы нашчадкі слаўнага народу і носьбіты вялікай культуры!

10689979_721650994590108_5667971084287030597_n

(На фота капліца-пахавальня роду Рэйтанаў у Грушаўцы)…

Беларусь – гэта наш найсмачнейшы вясковы ласунак. Гэты незабыўны смак лусты “свайго” засоленага мяснога сала на скарынцы чорнага вясковага хлеба дый у прыкуску са свежым, з пупырышкамі, агурком са сваёй градкі!… Такое яно, беларускае лета.

IMG_20140719_1523242

7. Змiцер Яжэўскі (Маладзечна)

IMG_20150617_223946

Недзе а дзясятай гадзіне вечара наша невялічкая суполка турыстаў-эсктрэмалаў выйшла з лесу. Запланаваны шлях вандроўкі былі вымушаны змяніць дзеля таго каб патрапіць да прыгожых мясцін што знаходзяцца непадалеку ад вескі Шалавічы, што ля Вілейкі, есць сябры такі гарадок. Такой Колькасці кажаноў не бачыў ужо даўно. Гэтыя істоты так і леталі па вельмі дзіўнай траэкторыі.
Кругом адні гукі, ды шорахі былі нашымі спадарожнікамі, то нешта падобнае на качку кракне, то нешта уркне. Прыгожыя краявіды, у полуцемры ды трыху ўжо халадаць пачало. Туман невялікі ды непаўторны каларыт.
Тут нечакана на дарогу нам выляцеў вось гэта прыгажун. Ен навад не звярнуўся ў клубок. Непаўторна ўркаў ды вадзіў носікам са старыны ў сторану.
І вось гэты прыгажун падняў настрой стомленным вандраўнікам, ды па самае падараваў станоўчых эмоцый.
Сябры, любіце гэтыя рэкі, лясы ды палі, гэта ж наша роднае, ды спадчына нашым дзеткам…

6. Iна Валава (Мiнск)

DSC02169

Я бачу там, над рэчкай, полем
На ноч збіраецца туман.
Прыгожа так, не перадаць нiколi!
Мая старонка — ты мой талісман!

Гэты фотаздымак быў зроблены на заходзе каля горада Дзяржынска, які знаходзіцца ў Мінскай вобласці, падчас велавандроўкi з маім мужам па гістарычных мясцінах нашай Радзімы ў чэрвені 2013 года.

5. Марына Лукша (Бяроза, Брэсцкая вобласць)

Воінам-аднавяскоўцам. Наша боль. Наша памяць…

Ёсць на карце Беларусі незвычайны гарадок, які ўпершыню згадваецца ў 1477 годзе. Чаму незвычайны, спытаеце вы? Таму што сама яго назва, хоць і падаецца на першы погляд простай, але ж усё-ткі прыхоўвае ў сабе часцінку таямнічага. Беластволых бяроз, канешне, у гэтай мясцовасці расло раней зашмат, ды і зараз яны цешаць вока жыхароў і гасцей сваёй прыгажосцю і густой лістотай. А вось «ахрысціў», як кажуць, роднаму мне горад «Бярозай» знакаміты палкаводзец Сувораў. Праходзіў ён аднойчы па гэтых мясцінах са сваімі грэнадзёрамі. А беражкі Ясельды-рэчкі такія ж прывабныя, маляўнічыя, дрэўцы магутныя, бярозкі танюткія… Як тут не адпачыць пасля цяжкой дарогі! Адпачылі ваяры і ў дарогу пачалі збірацца. Вось толькі Сувораў забыўся на свой картуз, што павесіў на бярозе і пакінуў яго. Вось і пачала называцца тая мясцовасць Бяроза-Картузская. А цяпер – горад Бяроза…

Biaroza
Адметны родны мне горад яшчэ і тым, што ў ім знаходзіцца Стары парк, закладзены яшчэ ў XIX стагоддзі. Пра яго мне б і хацелася вам распавесці. Дарэчы, на сёняшні дзень ён уключаны ў рэестр помнікаў культуры і архітэктуры Рэспублікі Беларусь. Таму было прынята рашэнне пабудаваць на яго тэрыторыі помнік «Мужнасці і смутку» для ушанавання памяці загінуўшых землякоў у Аўганістане.
…Дзве прылеглыя стэлы, у верхняй частцы якіх – пройма ў выглядзе выбуху. Паміж імі лунае бусел. Птушачка-сімвал нашай роднай беларускай зямелькі. Менавіта з ёю атаясамліваецца ў народзе жыццё з ўсімі радасцямі і нягодамі. Клапатлівае ранішняе сонейка ўздымаецца вышэй. Ягоныя праменьчыкі быццам патанаюць, рассыпаюцца цеплынёю аб акурат узведзены купал са знітаваных вакол помніка чатырох калон. Купал імітуе шлем вялікага князя Аляксандра Неўскага, над ім зіхаціць праваслаўны крыж. Калі мы прыгледзімся, дык на левай стэле ўбачым надпіс «1979-1989. Дзесяць гадоў вайны ў Аўганістане.» На правай – увекавечаны імёны воінаў-інтэрнацыяналістаў, уражэнцаў Бярозаўшчыны, якія з гонарам выконвалі свой ваярскі абавязак. Малочная, бліскуча-шэрая кампазіцыя, з якой пачалося будаўніцтва духоўна-патрыятычнага комплекса, гожа ўплялася ў яго. Арыгінальнасць яшчэ і ў тым, што каля помніка ўсталяваны ўзоры наземнай і паветранай баявой тэхнікі, што выклікаюць зацікаўленасць не толькі ў дзяцей, але і дарослых. Сярод іх: самалёт СУ-25, верталёты МІ-8 і МІ-24, БТР-60, зенітная ўсталёўка «Шылка». Няхай яны і надалей стаяць толькі пад мірным небам…Нагадваюць нам пра подзвіг нашых землякоў.

getImage
У духоўна-патрыятычны комплекс уваходзіць таксама 38-мятровы храм-помнік у гонар Архістратыга Міхаіла, распрацаваны Леанідам Макарэвічам, заслужаным архітэктарам Беларусі. Ён з’яўляецца таксама аўтарам праекта царквы Святых Жон-Міраносіц у Баранавічах. Рука таленавітага майстра адчуваецца адразу.
Пяць макавак-купалоў шэрай агранкі цягнуцца да нябёсаў. У праваслаўных вернікаў пяцігаловы храм сімвалізуе Іісуса Хрыста і чатырох евангелістаў. Пухова-бялюткія воблачкі, што праплываюць у блакіце увышыні, атаясамліваюцца з такім жа бялюткім колерам храма-помніка. Узнікае адчуванне, быццам Вышэйшы свет з’яднаны з зямным, танютка знітаваны з ім праз малітвы вернікаў, якія кожную нядзелю чуюцца ў храме.
Дарэчы, храм Архістратыга Міхаіла быў пабудаваны на тым месцы, дзе раней знаходзілася праваслаўная царква 151-га пяхотнага Пяцігорскага палка. У 1900 годзе ў царкве служыў святаром прылічаны зараз да ліку святых Сергій Фларэнскі. Таму месца тут сапраўды намоленае.

DSC00946
Непаўторнай прыгажосцю прываблівае да сябе і фантан «Чара слёз». Здалёк ён нагадвае белых анёлкаў, якія затрымаліся на бярозаўскай зямлі, каб бараніць пакой тых, чые імёны вартуе халодны граніт. Шум вады ўскалыхвае слых, кропелькі лагодна астуджваюць ў спякотнае надвор’е. Водар высаджаных кветак песціць сваёй мядовасцю гараджан і гасцей Бярозы.
Лічу, што гэтую памятную мясціну варта наведаць кожнаму!

4. Ігар Бублікаў (Гродна)

c5MkT-KE_1k

Стагоддзямі , з далёкіх часоў Вялікага княства Літоўскага, на маляўнічым беразе ракі Нёман варуе горад Манастыр францысканцаў , які не проста захаваўся , але і па гэты дзень , штодня , адкрывае свае дзверы для дзясяткаў вернікаў. З вышыні свайго размяшчэння Крыж манастыра падкрэслівае спакой гэтага месца , магічным чынам засцерагае Гродна . І ва ўсёй сваёй велічы выпраменьвае святло веры , надзеі і ацаленьня.

***

IMG_8731

Жнiвень-гэта час, калi спее жыта, час, калi яго жнуць. А цi хто бачыу жнiвень вачыма самой прыроды? Гэта унiкальная магчымасць пабачыць залатое мора. Гэта пшанiчныя палi ва усей iх красе, гэта блiскучая хвалi, якiя уцякаюць ад цеплага ветру i пералiваюцца у промнях щодрага хаваючыгася сонейка. Гэта горкi i цярнiсты водар летнiх трау, гэта заварожваючы шопат спелых калоссяу i гэта непауторны колер неба, якi адлюстроуваецца у залатых снапах..

***

IMG_7110

Лета- час дзiуных дарог, час цiкауных вандровак, пасля якiх абавязкава хочацца вярнуцца дахаты. I пасля вяртання, мы яшчэ доугi час узгадваем колер Свету, фарбы, якiя злiваюцца у адно з розных гарадоу i наваколляу. Мы зараджаемся энергiяй i цяплом ад убачаннага, ад палнаты жыцця, ад свабоды i прыгажосцi лета. I шукаем сваю  дарогу у лета iзноу i iзноу…

3. Вольга Каспяровіч (Менск)

3-01
Казала маці сыну: “Вось мы жывём. А яны загінулі. Бо змагаліся на вайне за наша жыццё”. І маленькі хлопчык зразумеў сказаныя словы сэрцам. Гэта было відаць па яго вочках. Такую карціну назіра якраз, калі рабіла здымак. Выхаваўчы сямейны адпачынак у яднанні з гісторыяй. Чаму б з гэтай нагоды не наведаць Брэсцкую крэпасць, альбо іншы мемарыяльны комплекс на Беларусі? Іх у нас дастаткова. Дзеці павінны ведаць мінулае, каб памятаць герояў, быць удзячнымі і не паўтараць памылак.

3-02
Лета – вясельная пара. Ладзіць вяселле многім даспадобы на ўлонні прыроды, калі сонца працягвае сваю даланю людзям. Маладыя з Ляскавіч замацавалі свой сакрэт шчасця якраз у такую сонечную пару летась. Сярод непаўторных, бязмежных прастораў на Гомельшчыне. Хто пабываў там аднойчы, абавязкова вернецца яшчэ раз. У палон нерушу. Ці ў музеі прыроды. А нехта, каб згуляць вяселле.

3-03
Два сонейкі. Адно нябеснае, другое – зямное. І такіх, зямных, на Беларусі безліч. Асабліва ў жніўні, калі зямля развітваецца з аксамітавымі заходамі. Вось гэты сланечнік-прыгажун, напрыклад, вырас на Любаншчыне, дзе летам неба з вялізнымі аблокамі. Дзе непадалёк блакітныя азёры. Як прыемна тады ў сонечным жніўні вытрасці свежыя семкі, падсмажыць і ласавацца імі пад прызбай вясковай хаты. Ці завезці ў мітуслівы горад і бавіць халодныя вечары пасля вовпуску ў кампаніі сяброў.

2. Вольга Ліхадзіеўская (Менск)

2-1
Гальшаны. Зроблены ў 2013 годзе на фэсце “Гальшанскі замак”. Увогуле Гальшаны — цудоўная мясціна! А людзі…Шчырыя і душэўныя. а самае галоўнае: ганарацца сваім родны куточкам і гатовы,здаецца, расказваць пра яго бясконца. Кажуць, калі адбывалася рэстаўрацыя тамтэйшага касцёла, на свае вочы бачылі замураваныя косткі, што яшчэ раз падцвярджае праўдзівасць легенды пра Белую панну.
вось такія яны Гальшаны!

2-2
Здымак зроблены на Ракуцёўшчыне ў 2014 годзе,увосень. На жаль, на шашы з нядаўняга часу прыбралі паказальнік на Ракуцёўшчыну, таму давлося трохі паблукаць у пошуках патрэбнай сядзібы. З наведальнікаў нікога не было. Пасля расповеду цікавостак, экскурсавод запрсіў на гарбату. Незабыўнае пачуццё… Піць гарбату ў доме, які памятае слаўнага сына Беларусі!

2-3
Мосар. здымак зроблены ў 2013 годзе, улетку. Адзін з фрагметаў падарожжа па заходняй Віцебшчыне. Так атрымался, што ў час нашага “заезду” ў мястэчка, адна рупная гаспадыня ставіла з саломы гэты цуд мастацтва.Як тут не падзівішся на такую прыгажосць?! У выніку з Мосара прывезлі не толькі ўспаміны пра цудоўны помнік архітэктуры — касцёл з яго прыгожым ландшафтным паркам, але коніка (як напамін пра нашых клапатлівых і гаспадарлівых людзей).

1. Дзянiс Маманаў (аграгарадок Лясны)

01

Дзяржаўны ландшафтны заказнік Прылепскі размешчаны на тэрыторыі Мінскага раёна Мінскай вобласці. Гэты заказнік быў утвораны адносна нядаўна — у 2000 годзе на зусім маленечкай тэрыторыі — 3242 га. Сёння яго мяжы так і не павялічылі ў памерах. І тым не менш сціплы заказнік Прылепскі ўяўляе нашай увазе самыя розныя прыродныя комплексы: іглічныя лясы, асінніку, бярэзнікі і іншыя.

Раслінны свет заказніка Прылепскі знаёміць нас з 16 відамі чырванакніжных раслін. У тым ліку Арніка горная, дзераза баранец, астра стэпавая, белакапытнік гібрыдны, ветрагонка лясная і іншыя. Фауна заказніка налічвае 118 відаў жывёл, з якіх асабліва ахоўваемымі (Чырвонай кнігай Беларусі) з’яўляюцца толькі два віды: зялёны дзяцел і шэры сорокопут. Зялёны дзяцел ўяўляе сямейства Дзятлава, якое распаўсюджана на захадзе Еўразіі. Памеры гэтай птушкі невялікія, у гэтым плане зялёныя дзятлы практычна ідэнтычныя Галко. Зялёнага дзятла лёгка пазнаць па яго аліўкава-зялёнай афарбоўцы, у гэты колер афарбаваная толькі верхняя частка цела. Зялёны дзяцел ставіцца да осёдлым птушкам, якія аддаюць перавагу селіцца ў лясістай мясцовасці, дзе назіралася б багацце лісцяных парод дрэў і ў той жа час наподалёку знаходзіліся б адкрытыя прасторы.

Шэры сорокопут таксама вядомы, як вялікі сорокопут (Lanius excubitor), ён з’яўляецца буйной пявучыя птушкі з сямейства сорокопутовых. Гэты сорокопут будуе свае гнёзды на поўначы Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Пералётныя шэры сорокопут лічыцца часткова. Амаль цалкам сорокопут выфарбаваны ў шэры колер і толькі на канцы крылаў і на воку маецца падоўжная чорная палоска. Таксама на крылах яшчэ можна заўважыць і некалькі светлых плям.

Свае характэрныя асаблівасці мае голас саракапуды: яго песня ўмее заваражыць. Самцы выдаюць нешта накшталт «ту-ту-грр-прии-прии» або «трр-турит … трр-турит«, г.зн. спачатку Вам чуецца кароткая трэль, потым да яе пачынаюць домешиваться бульканне свісты. Іншая справа, калі птушка буркуюць не проста ў сваё задавальненне, а ў выпадку турботы, напрыклад, калі пачуе небяспеку альбо набліжэнне да сябе птушкі такога ж выгляду. У гэтым выпадку выдаецца доўгі і рэзкі свіст: «жжеек«. Таксама голас выкарыстоўваецца шэрым саракапуды ў мэтах прыцягнення ўвагі самкі, тады ў самца атрымліваецца нейкая камбінацыя свісту і песні.

Паводзіны ў межах прыродаахоўнага аб’екта заказнік Прылепскі строга рэгламентавана: тут не павінна весціся ніякай прычынялай прыродзе шкоду дзейнасці. Пад забаронай у заказніку знаходзяцца наступныя дзеянні: разбіўка турыстычных лагераў, развядзенне вогнішчаў, паркоўка аўтамабіляў і іншае.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат