Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Зіма

13.01.2015
ТВОРЧАЕ ЗАДАННЕ Перакладаем песню “В лесу родилась ёлочка” (+ ВІДЭА)

Пераклад “В лесу родилась ёлочка”

 

 

З ГІСТОРЫІ ПЕСНІ:

Тэкст найвядомейшае на постсавецкай прасторы навагодняе песенькі напісала спадкаемніца беларускага княжацкага роду Гедройцяў Раіса Кудашава. Яны жыла ў Маскве й у 1903 годзе апублікавала свой верш «Ёлка» ў дзіцячым часопісе. У арыгінальнай вэрсіі налічвалася 56 радкоў. Праз 2 гады верш паклаў на музыку адмыслова для сваёй дачкі аграном Леанід Бэкман, які нават ня ведаў нотнае граматы. Пані Гедройць дазналася, што ейны верш стаў усенародным гітом, толькі ў 1921 годзе, калі, едучы ў цягніку, пачула, як маленькая дзяўчынка сьпявае пра тую самую яліначку. Існуюць пераклады сьпеву на ангельскую, нямецкую, навагрэцкую, азэрбайджанскую, фінскую, латыскую, украінскую мовы. Пэўна, упершыню на беларускую мову песьню Раісы Кудашавай пераклаў Янка Купала. (паводле Tuzin.fm)

 

Пераклад Янкі Купалы:

 

Ўзышла у лесе ёлачка,
У лесе і расла,
Узімку, ўлетку стройная,
Зялёная была.
Мяцеліца ёй песеньку
Пяяла: баю-бай,
Мароз сняжком атуліваў:
Глядзі, не замярзай!
Пужлівы зайчык шэранькі
Пад ёлачкай скакаў,
Падчас і воўк, сярдзіты воўк,
Ускоч перабягаў.
Вось снег у лесе дрэмлючым
Пад полаззем скрыпіць,
I конік жвавы, сівенькі
Спяшаецца, бяжыць.
Вязе той конік саначкі,
А ў санках селянін,
Пад’ехаў ён пад ёлачку
I ссек у міг адзін.
Цяпер яна прыбраная
На свята к нам прыйшла
I шмат пацехі, радасці
Для дзетак прынясла.unnamed

 

unnamed-3

 

unnamed-1

 

unnamed-2

 

unnamed-4

 

unnamed-14

 

 

unnamed-5

 

unnamed-6

 

unnamed-7

 

unnamed-8

unnamed-9

unnamed-10

І астатняе:

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат