Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Кампутары

10.05.2014
ТВОРЧАЕ ЗАДАННЕ Папоўнім беларускую Вікіпедыю разам!

Студэнты “Мовы Нановы” Максім Умецкі і Таццяна Крывіцкая распрацавалі адмысловую інструкцыю для дадавання новых артыкулаў на Вікіпедыю і дапаўнення існых.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да Максіма: тэл. +375297715910

kinofanat@mail.ru

——————————

1. СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛАМ WORD

2. СПАМПАВАЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

wiki2

Каб стварыць новы артыкул, можна пайсці па чырвонай спасылцы на яго назву ў тэксце іншых артыкулаў, або калі такой спасылкі няма, набраць яго назву ў акенцы знайсці (яно на кожнай старонцы справа ўверсе) і націснуць гузік пошуку. Калі Вы пайшлі па чырвонай спасылцы, то адразу трапіце ў акенца рэдагавання новага артыкула. Калі Вы карысталіся акенцам знайсці, то спачатку з’явіцца выніковая старонка з чырвонай спасылкай на назву артыкула, які Вы ствараеце (спасылка будзе знаходзіцца на старонцы ўверсе), тады націскаеце на спасылку і трапляеце ў акенца рэдагавання новага артыкула.

Пасля таго, як Вы напісалі тэкст артыкула ў акенцы рэдагавання, можна спачатку націснуць гузік Як будзе пад акенцам, каб убачыць, як будзе выглядаць напісаны Вамі артыкул. На гузік Як будзе можна таксама націскаць падчас напісання артыкула, каб убачыць прамежкавыя вынікі Вашай працы. Калі Вы ўжо ўпэўніліся, што напісалі ўсё, што хацелі, то націсніце гузік Запісаць, і артыкул будзе запісаны. Калі Вы не націснеце Запісаць, Ваша праца згубіцца — калі ласка, будзьце ўважлівыя. Калі Вы націснулі Запісаць, а пасля ўжо заўважылі ў Вашым артыкуле нейкія недакладнасці, то гэта проста выправіць праз закладку правіць уверсе старонкі, а пасля выпраўлення зноў трэба націснуць гузік Запісаць. Дарэчы, правіць і дапісваць Ваш артыкул можа кожны ўдзельнік.

Калі Вы яшчэ не зарэгістраваліся, то раім зарэгістравацца, бо гэта палегчыць працу і  камунікацыю.

1. Пераканайцеся, што такога артыкула яшчэ няма

Перш чым распачаць новы артыкул, пераканайцеся, што няма аналагічнага артыкула з сінанімічнай назвай. Для гэтага карыстайцеся пошукам.

Калі вы пераканаліся, што артыкула пра абраны вамі прадмет няма, то на ўсякі выпадак прагледзьце сумежныя артыкулы — магчыма, нейкі артыкул ужо змяшчае тую інфармацыю, якую Вы хочаце запісаць. Каб прагледзець спіс артыкулаў на агульную тэму, карыстайцеся катэгорыямі. Напрыклад, усе артыкулы пра народы Беларусі знаходзяцца ў Катэгорыя: Народы Беларусі.

Акрамя таго, калі Вам вядомы падобны артыкул, напрыклад, на англійскай мове (у англамоўнай Вікіпедыі), то сярод яе міжмоўных спасылак («інтэрвікі») можа быць спасылка на артыкул у Беларускамоўнай Вікіпедыі.

2. Падумайце, ці сапраўды варта ствараць асобны артыкул

Не забывайцеся, што Вікіпедыя — гэта энцыклапедыя. Пераканайцеся, што прадмет будучага артыкула адпавядае крытэрам значнасці і не парушае прынцыпаў «Чым не з’яўляецца Вікіпедыя?».

3. Абярыце для артыкула правільную назву!

Пажадана, каб назва артыкула была напісана ў адзіночным ліку, назоўным склоне і адпавядала распаўсюджанай або афіцыйнай назве прадмета артыкула.

Праз 4 дні пасля рэгістрацыі вы зможаце перайменаваць артыкулы.

4. Наперад!

У полі пошуку набярыце назву артыкула і націсніце «Знайсці». На старонцы вынікаў пошуку перайдзіце па спасылцы «Стварыць на гэтай вікі старонку». Калі Вы перайшлі па чырвонай спасылцы з іншага артыкула (чырвоная спасылка азначае, што артыкул яшчэ не створаны), то адразу трапіце ў акенца рэдагавання новага артыкула.

5. Правільна пачніце артыкул

Артыкул павінен пачынацца з кароткіх уводзін, у якіх сцісла апісваецца прадмет артыкула і даецца яго вызначэнне. Напрыклад, «Вікіпе́дыя (анг. Wikipedia) — адкрытая шматмоўная вікі-энцыклапедыя …».

6. Правільна аформіце артыкул

Акрамя ўласна зместу, галоўнымі складнікамі нармальнага артыкула з’яўляецца: энцыклапедычны тэкст, які не парушае нічыіх аўтарскіх правоў, унутраныя спасылкі, абавязковая пастаноўка катэгорый, спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы, міжмоўныя спасылкі.

Звярніце таксама ўвагу, што да кожнага артыкула ёсць старонка размоў пра яго, куды можна трапіць праз закладку размовы. На гэтай старонцы можна пакінуць свае заўвагі, калі Вы чамусьці не жадаеце рабіць праўкі, або абмеркаваць з іншымі ўдзельнікамі пытанні, датычныя зместу і правак у артыкуле.

7. Апошнія мазкі

Пасля стварэння новага артыкула пажадана:

Пра тое, як робіцца вікі-фарматаванне, можна прачытаць тут: https://be.wikipedia.org/wiki/вікіпедыя: вікі-фарматаванне

Там паказваецца, як дадаваць спасылкі, рабіць структуру тэксту, выявы, табліцы, матэматычныя формулы і г.д.

 

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да Максіма: тэл. +375297715910

kinofanat@mail.ru

 

 

 

 

 

 

 

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат