Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: У краме

20.11.2014
ТЭСТ Тэорыя і практыка мовы — Праверка ведаў

Праверка ведаў

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

1.Колькі часу? (напішыце словамі)

15.30 –пятнаццаць (тры) трыццаць, палова на чацвёртую, палова чацвёртай
08.45 –восем сорак пяць, без пятнаццаці (без чвэрці) дзевяць
11.10 –адзінаццаць дзесяць, дзесяць хвілін на дванаццатую (дванаццатай)

2. Сустрэнемся ў колькі? (словамі)
13.00сустрэцца а першай (гадзіне), у гадзіну (роўна, нуль-нуль)

3. Утварыце назоўнікі з падаўжэннем ад наступных словаў:
Поп –пападдзя

Сватсвацця

Бег бягуння

Суд суддзя

4. Пастаўце назоўнікі ў творным склоне:
Мазь – маззю

Столь – столлю

Больболем

Цішцішшу

Глыб – глыб’ю

5. Прывядзіце аднаслоўныя аналагі рускіх словазлучэнняў:
Предвечернее время –  надвячорак

Моховое болото імшара (амшара)

Падающая звездазнічка

Парное молокосырадой

Испокон векуадвеку

Впасть в детство – здзяцінець

По обеим сторонам чего-либо –  абапал (паабапал)

Нетронутое место –  неруш

Кирпичный завод  цагельня

Устать в дороге – здарожыцца

6. Хто гэта? Патлумачце.

Дзядзіна – жонка дзядзькі

Кабета замужняя жанчына

Папіхач – чалавек, якім камандуюць

Хрушч – майскі жук

7. Утварыце форму даўномінулага (запрошлага) часу ад наступных дзеясловаў:
Пайсці –  ён быў пайшоў

Сустрэць – Ганна была сустрэла

Хацець прыехаць – мы хацелі былі прыехаць

8. Прапануйце гукапераймальныя словы, якія перадаюць голас сабакі. 

Гаўкаць, цяўкаць, вяхкаць, брахаць, звягаць, скавытаць, скуголіць, выць

9. А як крычаць бусел ды жораў?
Бусел – клёк-клёк – клякоча

Жораў – курлы-курлы – курлыкае

10. Утварыце магчымыя няпэўныя займеннікі ад слова які:
Які – які-небудзь, нейкі, якісьці (якісь), які-ніякі, які-колечы (-кольвечы, -кольвек), абы-які

11. Дайце варыянты наступных словаў і формаў:

Трохі – трошкі, крыху, крышку

Стылей (чаго?) – стыляў

Васілёк – валошка

Акрамя – апрача, апроч

Прагназіраваць – прагназаваць

Аржаны – іржаны

12. Утварыце прыметнікі з суфіксам –ск- ад наступных словаў:

Рыбак – рыбацкі

Манах манаскі

Палессе – палескі

Горад – гарадскі

Француз – французскі

Таварыш – таварыскі

13. Якое можна правесці адрозненне між паняткамі “вайсковы” і “ваенны”?

Вайсковы – адносіцца да войска

Ваенны – да вайны

14. Як па-беларуску будзе:
Повестка – позва

Пушка – гармата

Поражение – параза

15. Перакладзіце фразу “Горничная предупредила, что грязные полотенца следует класть на пол в ванной»

Пакаёўка папярэдзіла, што брудныя ручнікі варта класці на падлогу ў ванным пакоі.

16. Што такое «Нумар без выгодаў»

Без душа і прыбіральні

17. Назавіце прынамсі 5 беларускіх мастакоў (няважна, якога часу).

Марк Шагал, Павел Татарнікаў, Рыгор Сітніца, Зоя Луцэвіч, Уладзімір Вішнеўскі…

18. Перакладзіце:
Кисть – пэндзаль

Черта – рыса

Карандаш –  аловак

Краски – фарбы

19. Як сказаць па-беларуску «внутренний и внешний долг»?

Вонкавы і ўнутраны доўг

20. Перакладзіце: “Его расходы значительно превышали его доходы”.

Ягоныя выдаткі значна перавышалі ягоныя даходы

21. Якую выгаду прыносіць студэнцкі білет “Мова Нанова”? Што атрымліваюць студэнты і ў чым гэта вымяраецца?

Білеты даюць права на зніжкі ад 5 да 25 адсоткаў (працэнтаў)

22. Хто такія “спажыўцы рэкламы”? Пералічыце іх.

Гледачы
Слухачы
Чытачы і г.д.

23. Якія фірмы даюць рэкламу па-беларуску?

Velcom, Samsung, Panasonic, Adidas, Puma, Мара, MartINN, Аліварыя ды іншыя

24. Што яднае кожнага з нас з большасцю жывёлаў, якія сустракаюцца ў Беларусі?

Разам мы – млекакормячыя (сысуны)!

25. Назавіце дзяцей наступных жывёлаў:
Конь – жарабя

Трус – трусяня

Слон – сланяня

Авечка –  ягня

Вожык – важаня

26. Якія назвы абутку па-беларуску вы ведаеце?

Боты, чаравікі, пантофлі, лапці…

27. Як сказаць адным словам “музейныя супрацоўнікі”?

Музейнікі 

 

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат