Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Аўтаспорт

16.04.2016
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Ужыванне прыставак су- і са-

Ужыванне прыставак су- і са-

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

У апошнія дзесяцігоддзі колькасць словаў з прыстаўкамі  са- і су- расце, што звязана перадусім са з’яўленнем новых тэрмінаў і агульнай тэндэнцыяй да інтэлектуалізацыі мовы. У Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы (1996) чытаем пра значэнне прыстаўкі су-:

1. пры ўтварэнні назоўнікаў:

  • сумеснасць, саўдзел (суадказчык, сустаршыня);
  • падабенства (суглінак, сукравіца);
  • сукупнасць, зборнасць (суквецце, сузор’е);

2. пры ўтварэнні прыметнікаў:

  • суадноснасць пэўнай якасці паміж прадметамі (суадносны, сугучны);
  • збліжэнне, супадзенне ў прасторы або ў часе (сучасны, сумежны);

3. пры ўтварэнні дзеясловаў абазначае сумеснасць, суправаджэнне або ўсталяванне суадносін паміж чым-небудзь (сумясціць, суіснаваць, суаднесці).

Прыстаўка са- служыць для ўтварэння назоўнікаў і прыметнікаў, якія абазначаюць сумеснасць дзеяння (садаклад, саўдзельнік, сааўтарскі).

Такім чынам, відавочна, што семантыка слова – гэта не адзіны фактар, які ўплывае на выкарыстанне прыставак су- і са- (бо і там, і там перадусім гэта сумеснасць). Тады якім чынам можна вызначыць, якую прыстаўку ўжываць?

Паводле новай рэдакцыі правілаў беларускага правапісу прыстаўка су- ужываецца:

  • у назоўніках, дзе су- вылучаецца толькі гістарычна: (сусед з сядзець, сувой з віць, сувязь з вязаць, сутаргі з торгаць, сумёт з мясці, сустаў з ставіць) і ў вытворных ад іх;
  • у новых утварэннях, калі ёсць слова без су- (супалімер, сукрэдытор, сукіраўнік, супастаўшчык, сучлен, супрацоўнік, суадказчык, сувыканаўца і інш.) і ў вытворных ад іх;
  • у словах, якія без су- не ўжываюцца (суквецце, сузор’е, суладдзе, сугучча, суглінак, супесак, сукравіца, сумежжа);
  • у дзеясловах (суадносіць, супадпарадкоўваць, сумяшчаць, суіснаваць, сустракаць, сутыкацца, супярэчыць, супастаўляць, супадаць);
  • у прыметніках (сумежны, сукупны, суладны, сугучны, сучасны, сувымяральны, супольны, сумесны, суцэльны);
  • у прыслоўях (супраць / супроць).

Прыстаўка са- ужываецца:

  • у некаторых назоўніках, дзе прыстаўка вылучаецца толькі гістарычна  (сасуд, савет, сабор, саюз, саслоўе);
  • у запазычаннях і кальках, пераважна з рускай мовы (сачыненне, састаў, саслужывец, саіскальнік і інш).
  • у лексемах, словаўтваральна звязаных са словамі з прыстаўкай са- (саўдзел (саўдзельнік), саслоўны (саслоўе), састыкоўванне (састыкаваць), састаўляць (састаў), сашчэпка (сашчапіць), сапраўды (сапраўдны) і інш.);

Трэба памятаць, таксама, што прыстаўка са- як варыянт прыстаўкі с- / з-  пішацца ў дзеясловах перад збегам зычных: садраць (здзяру), сагнаць (зганю), саскочыць і г.д.

Напісанне прыставак су- і са- ў іншых выпадках, ак адзначаецца ў правілах,  трэба вызначаць па слоўніку.

Аднак у сучаснай маўленчай практыцы мы ўсё часцей сутыкаемся з формамі суўдзельнік, суаўтарскі, суіскальнік / сушукальнік (праўда, у апошні час пашыраецца варыянт спашукальнік), што, паводле мовазнаўцы Пётры Садоўскага, з’яўляецца вынікам сучаснага пурызму, калі словы з прыстаўкай  са- расцэньваюцца як калькі ці запазычанні з рускай мовы. Такім чынам, сёння перадусім у вуснай мове моладзі і ў інтэрнэт-крыніцах можна сустрэць словы сукурснік, судружнасць, суаўтар, суўдзельнік, сутрапезнік, суўладальнік, субрат, сувучань, сувыдавец, сувакупіцца, судаклад і г. д., якія не лічацца нарматыўнымі і не фіксуюцца слоўнікамі, аднак дэманструюць тэндэнцыю да пашырэння ўжывання прыстаўкі су-.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Утварыце назоўнікі пры дапамозе прыставак су- ці са-:

Дакладчык – *садакладчык

Наймальнік – *сунаймальнік

Плод – *суплоддзе

Удзельнік – *саўдзельнік

Кватарант – *сукватарант

Курс – *сакурснік (аднакурснік)

Апякун – *суапякун

Арганізатар – *суарганізатар

Выдавец – *сувыдавец

Аўтар – *сааўтар

Брат – *сабрат

Трапеза – *сатрапезнік

Перакладзіце на беларускую мову:

Содружество – *супольнасць / садружнасць

Сожитель, сожительница – *сужыцель, сужыцелька

Созастройщик – *сузабудоўшчык / сузабудоўнік

Созерцатель – *сузіральнік

Соратник – *саратнік

Сонаследник – *суспадчыннік / сунаследнік

Созависимость – *сузалежнасць

Сопровождающий – *суправаджальнік

Соразмышление – *суразважанне

Сородич – *суродзіч

Собутыльник – *сабутэльнік (субутэльнік – Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс). Наша Ніва)

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат