Пра курсы
ГАРАДЫ :


29.01.2016
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Ужыванне часціц не і ні

powerpoint70
word70
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Звычайна для выражэння адмаўлення ў беларускай мове выкарыстоўваецца часціца не. Аднак гэтая часціца, у залежнасці ад кантэксту, можа набываць і сцвярджальнае значэнне, а таксама значэнне няпэўнасці. Нельга забывацца на тое, што калі часціца не стаіць перад словам, якое пачынаецца з націскнога склада, яна будзе вымаўляцца з яканнем як ня (ня маю). А вось часціца ні (ані) звычайна мае ўзмацняльную функцыю, бо ўжываецца з мэтай ўзмацнення адмаўлення ці сцвярджэння. Аднак у некаторых выразах часціца ні таксама можа ўжывацца са значэннем няпэўнасці. Разбяромся.

Часціца НЕ

Адмаўленне:

Сцвярджэнне:

 

Часціца НІ (АНІ)

Узмацненне адмаўлення:

 

Узмацненне сцвярджэння:

 

Няпэўнасць:

 

Трэба звярнуць асаблівую ўвагу на спалучэнні не раз (= шмат разоў) і ні разу (= ніколі): Ён не раз мне патэлефанаваў (шмат разоў патэлефанаваў) і Ён ні разу мне не патэлефанаваў (ніколі не тэлефанаваў); а таксама не адзін (=многа) і ні адзін (=ніхто, ніводзін).

Заданні

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Не або ні?

Чытаў кнігу … без карысці для сябе. – *не (= з карысцю – спалучэнне з прыназоўнікам без)

Куды … глянь – паўсюль людзі. – *ні (куды ні)

Ён мне … разу не дапамог парадаю. – *ні (= ніколі)

Дапамог мне з грашыма … хто іншы, як родны бацька. – *не (не хто іншы = менавіта)

… змог … застацца да канца імпрэзы. – *не, не (двайное адмаўленне)

Гляджу – стаіць перада мной … то чорт, … то сабака. – *не то, не то (складаны паўторны злучнік не то… не то)

Немагчыма было … смяяцца з ягоных жартаў. – *не (двайное адмаўленне)

Немагчыма было больш … есці, … піць. – *ні, ні (адмоўны сказ з паўторным злучнікам ні…ні = і)

Да каго б яны … звярнуліся – паўсюль сустракалі разуменне і спрыянне. – *ні (да каго б ні = да ўсіх)

… адна гэта праблема заставалася для вырашэння. – *не (=многа)

На чым мы толькі … эканомім сёння?! – *не (= на ўсім эканомім – у рытарычным пытанні)

Усё, што б яна … спявала сёння, хвалявала і зачароўвала. – *ні (што б ні = спявала)

… адчуваю … радасці, … палёгкі. – *не, ні, ні (адмоўны сказ з паўторным злучнікам ні…ні = і)

… без душэўнай трывогі я разгарнула бацькаў ліст. – *не (=з трывогай — спалучэнне з прыназоўнікам без)

Колькі … даводзіў, але … пераканаў. – *ні, не (=хоць і даводзіў)

Звер ледзьве … цалкам хаваўся ў цемры. – *не (=хаваўся – спалучэнне асціцай лез чдзь/ледзьве)

… аднаго рубля … засталося пасля гэтага шопінгу! – *ні, не (=ніводнага)

 

Працягніце фразеалагізмы са значэннем няпэўнасці:

Ні богу свечка, … *ні чорту галавешка/ ражон

Ні ў пір … *ні ў вір

Ні людзям паказаць, … *ні сабе паглядзець

Ні бэ … *ні мя, ні божае імя

Ані хлеба … *ані табакі (прападаем, як сабакі)

Ні скарынкі … *ні саланінкі

Ні вала … *ні кала

Ні да танца, … *ні да ружанца

Ні да печы, … *ні да рэчы

Ні печаны … *ні вараны

Ні дома … *ні замужам

Ні тпру … *ні но

Ні села … *ні пала (дай, баба, сала)

Ні з гловы … *ні з мовы

Ні спору … *ні ўмалоту

Ні скакун … *ні граюн, а ў куточку сядун

Ні качка … *ні швачка

Ні ў плот … *ні ў тын, ні ў добрыя людзі; ні ў азярод

Ні плоту … *ні азяроду

Ні ў сеч … *ні ў печ

Ні ўцяць … *ні ўзяць

Ні свярбіць … *ні баліць

Ні хаты … *ні лапаты

Ні хаткі … *ні градкі

Ні курчаці … *ні парасяці

Ні ў лесе … *ні ў небе

Ні да рады … *ні да звады

Ні з пушчы … *ні з поля

Па матэрыялах “Малога расейска-беларускага слоўніка прыказак, прымавак і фразем”  Змітра Санько.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат