Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Паляванне

29.10.2015
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Суфіксы дзеясловаў незакончанага трывання (+ВІДЭА)

Суфіксы дзеясловаў незакончанага трывання


powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Трыванне дзеясловаў бывае закончанае і незакончанае. Дзеясловы незакончанага трывання абазначаюць незакончанае, працяглае або рэгулярнае дзеянне і адказваюць на пытанні што робіць? што рабіў? што будзе рабіць? Дзеясловы закончанага трывання абазначаюць, адпаведна, закончанае дзеянне ці дзеянне, якое абавязкова скончыцца, і адказваюць на пытанні што зрабіў? што зробіць?

Больш за ўсё складанасцяў выклікае правапіс дзеясловаў незакончанага трывання з суфіксамі –ава- (-ява-), -іва- (-ыва-) і –ва.

Суфікс –ава- (-ява-) пішацца ў інфінітыве і формах прошлага часу дзеяслова, калі ў 1-ай асобе адзіночнага ліку дзеяслоў заканчваецца на –ую (-юю) і ва ўсіх астатніх асабовых формах таксама не мае суфікса –ва-: даследаваць, даследаваў, бо даследую (даследуеш, даследуе …).

Суфікс –ва- пішацца ў інфінітыве і формах прошлага часу дзеяслова, калі ў 1-ай асобе адзіночнага ліку дзеяслоў заканчваецца на ваю і суфікс –ва- прысутнічае ва ўсіх асабовых формах: адказваць, адказваў, бо адказваю (адказваеш, адказвае…); падпісваць, падпісваў, бо падпісваю (падпісваеш, падпісвае…).

Калі ў інфінітыве дзеяслоў закончанага трывання мае перад -іць галосную (прыклеіць, выкраіць), тады перад суфіксам –ва- ў дзеяслове незакончанага трывання галосная і будзе пераходзіць у й: прыклейваць, выкройваць.

У дзеясловах незакончанага трывання, утвораных ад прыставачных дзеясловаў пры дапамозе суфікса –ва-, у складзе перад гэтым суфіксам будзе аднаўляцца этымалагічная націскная о: вырасціць – вырошчваць (ён росціць); знасіць – зношваць (ён носіць).

Суфікс –іва- (-ыва-) пішацца ў тым выпадку, калі ён следуе за збегам зычных, апошні з якіх л,  н або р: запэўніваць, запэўніваю; праветрываць, праветрываю; перакормліваць, перакормліваю.

Перад суфіксам прошлага часу –л- (-ў-) захоўваецца тая самая галосная, што стаіць у інфінітыве ў складзе перад суфіксам –ць: дагледзець – дагледзеў, дагледзела (але ён дагледзіць, бо гэта спрагальная форма дзеяслова 2 спражэння).

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Перакласці дзеясловы:

Рассказывать – *расказваць, бо расказваю

Страдать – *пакутаваць (пакутую)

Выписывать – *выпісваць (выпісваю)

Разворачивать – *разгортваць (разгортваю)

Вылавливать – *вылоўліваць (пасля збегу зычных ўл, аднаўляецца этымалагічная о: ловіць)

Затрачивать – *затрачваць (затрачваю)

Выпрашивать – *выпрошваць (выпрошваю, этымалагичная о: проcіць)

Выбрасывать – *выкідваць (выкідваю)

Узаконивать – *узаконьваць (узаконьваю)

Исследовать – *даследаваць (даследую)

Расклеивать – *расклейваць (расклейваю, і → й ад клеіць)

Заживать – *загойвацца (загойваю; этымалагічная о: гоіць; і → й)

Издеваться – *здзекавацца (здзекуюся)

Замораживать – *замарожваць (замарожваю, этымалагічная о: марозіць)

Успокаивать – *супакойваць (супакойваю; і → й; этымалагічная о: супакоіць)

Командовать – *камандаваць (камандую)

Перечитывать – *перачытваць (перачытваю)

Выгадывать – *выгадваць (выгадваю)

Отпрашиваться – *адпрошвацца (адпрошваюся; этымалагічная о: просіць)

Вылепливать – * ввылепліваць, боылепліваю (пасля збегу зычных пл)

Укреплять – *умацоўваць (умацоўваю)

Проветривать – *праветрываць (пасля збегу зычных тр)

Огораживать – *абгароджваць (абгароджваю, этымалагічная о: гародзіць)

Веровать – *вераваць (верую)

Поддерживать – *падтрымліваць (пасля збегу зычных мл)

Наговаривать – *нагаворваць (нагаворваю; этымалагічная о: гаворыць)

Переименовывать – *пераймяноўваць (пераймяноўваю; і → й)

Заверять – *запэўніваць (пасля збегу зычных ўн)

Напаивать – *напойваць (напойваю; і → й)

Утаивать – *утойваць (утойваю; і → й; этымалагічная о: тоіць)

Надаивать – *надойваць (надойваю; і → й; этымалагічная о: доіць)

Выигрывать – *выйграваць (выйграю; і → й)

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат