Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Жанчыны ў гісторыі Беларусі

01.12.2017
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Спалучэнні гукаў у запазычаннях

Спалучэнні гукаў у запазычаннях


powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Некаторыя спалучэнні гукаў у запазычаных словах

Першая галосная ў спалучэнні - е (э)

е / э + о́ (пад націскам) або а (не пад націскам) = ео / эо або еа / эа: геолаг, але геалогія, метэор, але метэарыт, ідэолаг але ідэалогія. Выключэнне: акіян

Першая галосная ў спалучэнні — і (ы)

  1. у пачатку або ў канцы слова і / ы + о (пад націскам) або а (не пад націскам) = іо (Іосіф, іон) або іа / ыа (Іарданія, сальфеджыа)
  2. у сярэдзіне слова паміж галоснымі ўзнікае ўстаўны j
  • І / ы + j + о (пад націскам) або а (не пад націскам) = іё / ыё або ія / ыя (біёлаг – біялогія, біёграф – біяграфія). Для мілагучнасці вымаўлення спалучэнне іо захоўваецца ў слове Эфіопія і вытворных ад яго.
  • І / ы + j + е = іе / ые (арыентацыя, гігіена, кліент),

Увага:   Устаўны j не ўзнікае

  • пасля і (ы) перад у і э. Такім чынам, І / ы + у = іу / ыу (кансіліум, радыус); І / ы + э = іэ (міэліт, рыэлтар)
  • на сутыку марфем, у прыватнасці пасля прыставак, што заканчваюцца на і (ы): бі-, брахі- (біакс), ды- (дыоптрыя), квазі- (квазіоптыка), полі- (поліагрэгатны), тры- (трыэдр) і пад.

Першая зычная ў спалучэнні й

  1. У пачатку і ў сярэдзіне слова пад націскам й + о́ = ё (ёд, ётацыя, раён), не пад націскам й + а = я (ягу́рт, хоць ёсць і варыянт ёгурт; маянэз). У пачатку ўласных назваў перадаецца як Іа: Іакагама, Іаганесбург.
  2. У пачатку і ў сярэдзіне слова, у тым ліку ўласных назваў, й + е = е (іерархія, канвеер, Емен)
Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Устаўце патрэбныя літары:

      1. Абрэв…тура – *абрэвіятура
      2. Акампан…тар – *акампаніятар
      3. …рогліф – *Іерогліф
      4. Арх…логія – *археалогія
      5. В…дук – *віядук
      6. Ід…ліст – *ідэаліст
      7. Аж…таж – *ажыятаж
      8. В…ланчэль – *віяланчэль
      9. Ген…льны – *геніяльны
      10. …га – *ёга
      11. Эф…п – *эфіоп
      12. Акард…н – *акардэон
      13. Іхт…логія – *іхтыялогія
      14. Калег…льны – *калегіяльны
      15. Ам…к – *аміяк
      16. Ген…логія – *генеалогія
      17. Пр…рытэт – *прыярытэт
      18. Ма…р – *маёр
      19. Сердж… – *Серджыа
      20. Мет…арыт – *метэарыт
      21. П…ла – *піяла
      22. Пр…мбула – *прэамбула
      23. Ф…рверк – *феерверк
      24. …д – *ёд
      25. Цырыман…л – *цырыманіял
      26. …зуіт – *езуіт
      27. Мельх…р – *мельхіёр
      28. …ганесбург – *Іаганесбург
      29. Нью-…рк – *Нью-Ёрк
      30. …нізацыя – *іанізацыя
      31. Шампінь…н – *шампіньён
      32. Ар…л – *арэал
      33. Тр… – *трыа
      34. Пл..да – *пляяда
      35. …нічнае мора – *Іанічнае мора

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат