Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Псіхіятрыя

19.04.2017
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Рознаскланяльныя назоўнікі

Рознаскланяльныя назоўнікі

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Да назоўнікаў, што скланяюцца па змешаным тыпе, адносяць назвы маладых істотаў, 3 назоўнікі на –мя ніякага роду, назоўнікі мужчынскага і агульнага роду на –а/-я.

Назвы маладых істотаў: шчаня, дзіця, парася, дзяўчо

У адзіночным ліку ў назоўным і вінавальным склонах маюць дзве раўнапраўныя формы на я і на ё: шчаня і шчанё, дзіця і дзіцё, парася і парасё.  Складанасці звычайна ўзнікаюць з утварэннем формаў роднага, давальнага і меснага склонаў, у якіх узнікае дадатковы фармант (суфікс) –яц- , які пашырае слова: няма шчаняці, дзіцяці, парасяці; даць шчаняці, дзіцяці, парасяці; у шчаняці, дзіцяці, парасяці. Звярніце ўвагу, што ў творным склоне такога пашырэння няма (як і ў назоўным склоне): са шчанём, з дзіцём/дзіцем, з парасём. У множным ліку ва ўсіх формах будзе дадавацца фармант –ат-: шчаняты, шчанятаў, шчнянятам, шчанятаў, шчанятамі, пры шчанятах. Адзінае выключэнне будзе складаць назоўнік дзіця, дзе ў множным ліку суфікс не дадаецца: дзеці, дзяцей, дзецям, дзяцей, дзецьмі/дзяцьмі, пры дзецях. Праўда, у гутарковым стылі мовы і ў дыялектах таксама распаўсюджныя формы дзіцяняты, дзіцянятам, дзіцянятаў. Словы хлапчо, дзяўчо, свінчо ў адзіночным ліку скланяюцца па тым самым ўзоры: няма хлапчаці, даць хлапчаці, з хлапчом. Аднак, паводле граматык беларускай мовы,  гэтыя назоўнікі не маюць множнага ліку (форма дзяўчаты – множны лік ад дзяўчына).

3 назоўнікі на –мя: імя, племя, стрэмя

Гэтыя назоўнікі адметныя тым, што ў большасці склонаў маюць дзве формы: доўгую форму з суфіксам –ен- і кароткую форму без яго. Імя – няма імя і імені, даць імю і імені; чуць імя; з імем і менем; у імі і ў імені. У множным ліку назоўнікі імя і стрэмя могуць мець форму як з суфіксам –ён- , так і без яго: імі і імёны; імяў і імёнаў; імям і імёнам; імі і імёны; імямі і імёнамі; у імях і ў імёнах. Назоўнік племя будзе мець толькі форму з –ён-,якая лічыцца нарматыўнай: плямёны, плямёнаў, плямёнам, плямёнамі, у плямёнах.  Трэба зазначыць, праўда, што ў літаратуры і выснай мове даволі часта сустракаецца ў множным ліку таксама і кароткая форма: племяў, племям, у племях.

Назоўнікі мужчынскага і агульнага роду (калі абазначаюць асобаў мужчынскага полу) на –а/-я з ненаціскным канчаткам: дзядуля, Янка, недарэка

У назоўніках мужчынскага роду на –а/-я варта звярнуць увагу на націск. Калі націск падае на аснову,то ў давальным і месным псклонах назоўнікі будуць мець канчатак  -у/-ю: Янку, дзядулю, а ў творным склоне –ам/-ем: Янкам, дзядулем.  Запомніце, што калі націск падае на канчатак, гэтыя назоўнікі будуць скланяцца па жаночым тыпе: Кузьма, старшыня – Кузьмой, старшынёй, Кузьме, пры старшыні! (а не Кузьмом Крапівом J)

Такім самым чынам скланяюцца і назоўнікі агульнага роду. Калі абазначаюць асобаў мужчынкага полу і націск падае на аснову, то маюць канчаткі –у/-ю (недарэку Яну, гарэзу Міколу) і –ам/-ем (недарэкам Янам, гарэзам Міколам). А вось пры націску на канчатку будуць скланяцца на ўзор назоўнікаў жаночага роду: ляўшы Яну, ханжы Міколу, ляўшой Янам, ханжой Міколам.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Раскрыйце дужкі і пастаўце ў патрэбнай форме назоўнікі, што абазначаюць асобаў мужчынскага полу або маладых істот:

Дзякаваць (Вася, сведка, суддзя, цёзка, старшыня, стараста, прамоўца, Ілья, Пеця)  – *Васю, сведку, суддзі, цёзку, старшыні, старасту, прамоўцу, Ільі, Пецю

Гуляцца з (Міколка, дзіця, дзеці, кацяня, тата, мужчына, Саша, Фама, шчаня, сірата Янка, Валодзя, цяля, свінчо)  – *Міколкам, дзіцем, дзецьмі, кацянём, татам, мужчынам, Сашам, Фамой, шчанём, сіратой Янкам, Валодзем, цялём, свінчом

Пры (дзіця, Кузьма, плакса, суддзя, сірата, дзяўчо, размазня Віця, ляўша Мікола)  – *дзіцяці, Кузьме, плаксу, суддзі, сіраце, дзяўчаці, размазні Віцю, ляўшы Міколу

 

krok_3

 

 

 

 

 

 

 

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат