Пра курсы
ГАРАДЫ :


15.03.2016
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Род нескланяльных іншамоўных словаў

Род нескланяльных назоўнікаў іншамоўнага паходжання

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Звычайна пры вызначэнні роду нескланяльных назоўнікаў-пазычак улічваецца іх лексічнае значэнне.

Як правіла, да ніякага роду адносяцца назоўнікі, якія абазначаюць неадушаўлёныя прадметы (за выключэннем геаграфічных назваў): таксі, радыё, хобі, паліто.  Выключэнні абумоўлены ўплывам назоўнікаў, якія абазначаюць родавыя паняцці: сірока, салана (вецер); салямі (каўбаса); сулугуні (сыр); кальрабі (капуста). Дарэчы, еўра таксама мужчынскага, а не ніякага роду (відаць, па аналогіі з назвамі грашовых адзінак мужчынскага роду кшталту даляр, рубель, фунт, франк). Да ніякага роду таксама адносіцца слова журы, бо мае значэнне зборнасці (справядлівае журы).

Да мужчынскага роду звычайна адносяцца іншамоўныя назвы асобаў мужчынскага полу, імёны і прозвішчы мужчын, а таксама сукупнасці асобаў (аташэ, кюрэ, Фернанда, Антоніа, янкі); назвы жывёл і птушак (дынга, поні, кенгуру). Аднак калі з кантэксту вынікае, што гэта менавіта самка жывёлы, тады гэты назоўнік мае жаночы род: Кенгуру карміла сваё дзіця. Выключэнні: цэцэ (жан. р., магчыма таму, што родавае паняцце – муха); івасі (жан. р., магчыма таму што гэта рыба); калібры (ужываецца не толькі ў мужчынскім, але і ў жаночым родзе, бо птушка).

Да жаночага роду належаць назоўнікі, якія абазначаюць асобаў жаночага полу, імёны і прозвішчы жанчын (пані, фрау, міс, ледзі, Мэры, Элен), а таксама нескланяльныя назвы моваў (пушту, дары, бенгалі).

Двухродавымі назоўнікамі лічацца назоўнікі кшталту хіпі, візаві род якіх залежыць ад таго, да асобы якога полу яны адносяцца (назоўнікі агульнага роду): юны хіпі і юная хіпі, мой візаві і мая візаві. Многія назвы прафесій і роду дзейнасці традыцыйна лічацца назоўнікамі мужчынскага роду, хоць і аташэ, і парцье, і тарэра, і рэферы зараз могуць быць і жанчыны. Але пазнейшыя запазычанні тыпу хіпі ўжо дыферэнцаваныя паводле полу асобы, што адлюстроўвае сацыяльныя адносіны да праблемы гендару.

Калі гаворка ідзе пра геаграфічныя назвы, тут пад увагу бярэцца агульны назоўнік, якім можна замяніць геаграфічную назву:

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Спалучыце назоўнікі іншамоўнага паходжання з прыметнікамі:

(строгі) фрэкен – *строгая фрэкен (жанчына)

(прыгожы) Тарту – *прыгожы Тарту (горад)

(вясёлы) какаду – *вясёлы какаду (птушка)

(смачны) бры – *смачны бры (як і сулугуні, бо сыр)

(архаічны) суахілі – *архаічная суахілі (мова)

(моцны) брэндзі – *моцнае брэндзі (неадушаўлёны)

(смелы) тарэра – *смелы тарэра (мужчына)

(шырокі) Лімпампо – *шырокая Лімпампо (рака)

(гасцінны) Хельсінкі – *гасцінны Хельсінкі (горад)

(безжыццёвы) Гобі – *безжыццёвая Гобі (пустыня)

(вытрыманы) бардо – *вытрыманае бардо (неадушаўлёны)

(плецены) кашпо – *плеценае кашпо (неадушаўлёны)

(далёкі) Гаіці – *далёкі Гаіці (востраў) і далёкая Гаіці (дзяржава)

(прыгожы) Манака – *прыгожае Манака (княства)

(маленькі) каала – *маленькі каала (жывёла)

(гарачы) Конга – *гарачая Конга (краіна, дзяржава, рака)

(цёплы) кашнэ – *цёплае кашнэ (неадушаўлёны)

(загадкавы) Кюсю – *загадкавы Кюсю (востраў)

(разбуральны) тарнада – *разбуральны тарнада (вецер)

(складаны) хіндзі – *складаная хіндзі (мова)

(мой) пратэжэ – *мой пратэжэ і мая пратэжэ (назоўнік агульнага роду)

(сонечны) Тбілісі – *сонечны Тбілісі (горад)

(паўнаводны) Эры – *паўнаводнае Эры (востраў)

(самастойны) Нікарагуа – *самастойная Нікарагуа (краіна, дзяржава)

(японскі) хоку – *японскае хоку (неадушаўлёны)

(дарагі) куантро, драмбуе – *дарагое / дарагі (неадушаўлёны, лікёр)

(партовы) Кале – *партовы Кале (горад)

(строгі) табу – *строгае табу (неадушаўлёны)

(вялікі) Каларада – *вялікая Каларада (рака), вялікі Каларада (штат), вялікае Каларада (плато)

(густанаселены) Сан-Францыска – *густанаселены Сан-Францыска (горад)

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат