Пра курсы
ГАРАДЫ :


10.10.2015
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Паронімы (частка 2) (+ВІДЭА)

powerpoint70  СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70  СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70  СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Паронімы (частка 1) заняткі № 15 “Свята”

Паводле падабенства значэння вылучаюцца сінонімы, а паводле падабенства формы – амонімы і паронімы. Прычым калі амонімы – гэта словы, тоесныя па форме, дык паронімы – блізкія (але не тоесныя) па вымаўленні і напісанні.

Да паронімаў звычайна адносяць аднакарэнныя словы: касцісты – касцявы – касцяны, вретаны́ – ве́траны – ветравы́.

Рэдка да паронімаў далучаюць таксама ўсе блізкія па гучанні словы, нават калі яны не з’яўляюцца аднакарэннымі: бойлер – бройлер, лоцман – боцман. Аднак такі падыход не лічыцца навуковым.

Такім чынам, па сваёй структуры паронімы падзяляюцца на:

Трэба памятаць, што паронімы не могуць узаемазамяняцца ў тым самым кантэксце без парушэння сэнсу выказвання. Нельга сказаць: Гэта мой маладжавы (ці малады) брат, яму толькі споўнілася 7 гадоў. Трэба: гэта мой малодшы брат.

Няправільнае ўжыванне паронімаў звычайна сведчыць пра нізкі ўзровень валодання мовай ці недастатковыя веды ў той ці іншай галіне. У выпадку, калі такая замена паронімаў адбываецца свядома, яна служыць мастацкім прыёмам павышэння выразнасці тэксту.

Калі паронімы – гэта роднасныя словы, то такі прыём называецца параніміяй: “Як многа ў нас прабачлівасці! Як мала ў нас прадбачлівасці!” (Г. Бураўкін).

А калі гаворка ідзе пра сугучныя, але няроднасныя словы, тады мы маем справу з так званай паранамазіяйЯны не вучо́ныя, а ву́чаныя. Або ў Барадуліна: “Гадавалі агонь, І ён гадаваў, І свяціў, І свянціў, Грэў, карміў, гатаваў”. Замест “шляхетная паненка” ў перакладзе Гарганцюа і Пантагруэля на беларускую мову перакладчык Зміцер Колас ужывае “шлюхетная паненка”. Так званыя антыпрыказкі таксама з іх ліку: Пазнаюць птушку па памёце (замест традыцыйнага “па палёце”).

 

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Патлумачце значэнне наступных словаў:

Абяцанка – абяцанне

*Абяцанка  — няпэўнае, несур’ёзнае абяцанне, выкананне якога малаверагодна. Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасць.

*Абяцанне – дабравольна ўскладзены на сябе абавязак выканаць што-н. Урачыстае абяцанне.

агідлівы – агідны

*Агідлівы  — які адчувае і выказвае агіду, гадлівасць да каго-чаго-н. Сінонімы: брыдлівы, грэблівы. Агідлівае стаўленне
*Агідны  — які выклікае агіду; вельмі дрэнны. Сінонімы: брыдкі, гадкі. Агідны чалавек.

альянс – альяс

*Альянс  — саюз, аб’яднанне на аснове дагаворных абавязкаў. Уступіць у альянс

*Альяс  — трапічная расліна з тоўстымі прадаўгаватымі калючымі лістамі. Сінонім: алоэ. На падаконніку стаяў зялёны альяс.

асмуглы – асмужаны – асмяглы

*Асмуглы  — цёмны, смуглы; абветраны, загарэлы. Асмуглы твар.

*Асмужаны — зацягнуты смугою; туманны, імглісты. Асмужаны лес.

*Асмяглы  — перасохлы, сухі. Асмяглыя вусны.

вар’яваць – вар’яцець

*Вар’яваць —  1. быць у стане крайняга ўзбуджэння, раз’юшанасці, злосці. Вар’яваць з-за дробязяў. 2. раздражняць, злаваць, даводзіць да шаленства. Не трэба яго вар’яваць.

*Вар’яцець. — 1. траціць розум, даходзіць да псіхічнага расстройства. У адзіночнай турэмнай камеры чалавек нярэдка вар’яцее. 2. перан. бурна і хаатычна праяўляцца. Маланкі вар’яцелі.

вуж – вужака

*Вуж  — адна з неядавітых змей сямейства паўзуноў.  Стары бяскрыўдны вуж.

*Вужакаразм. змяя, гадзюка. Панічны страх перад вужакамі.

газ – газа

*Газ  — агульная назва гаручых газападобных ці парападобных рэчываў, якія скарыстоўваюцца для ацяплення, асвятлення і інш. У вёску правялі газ.

*Газа — гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перапрацоўцы нафты. Рус. керосин. Газа гарэла дрэнна.

ёмісты – ёмкі

*Ёмісты  — здольны змясціць у сабе вялікую колькасць чаго-н. Сінонім: умяшчальны. Ёмістая пасудзіна.

*Ёмкі — 1. якім добра і прыемна карыстацца. Сінонім: зручны. Ёмкае крэсла.  2. зграбны, спрытны. Сінонім: лоўкі.

княгіня – князёўна – княжна

*Княгіня — жонка князя.

*Князёўна — незамужняя дачка князя; княжна.

*Княжна — незамужняя дачка князя; князёўна.

наедак – наедзь

*Наедакразм. тое, чым можна наесціся; пажыўнасць ежы. З груш — слабы наедак!

*Наедзь — камень на зубах у каня. Цёмная наедзь.

папраўны – папраўчы

*Папраўны — які можна паправіць. Папраўная памылка.

*Папраўчы — прызначаны для папраўлення, перавыхоўвання каго-н. Папраўчая калонія.

пілаванне – пілавінне

*Пілаванне — разразанне пілой; рэзанне. Пілаванне дрэваў.

*Пілавінне — адходы пры пілаванні. Сінонім: апілкі. Жоўтае пілавінне.

піткі – пітны – піўны

*Піткі.  — разм. які добра, прыемна піць. Піткі квас.

*Пітны — прыгодны для піцця; які п’юць. Пітная вада.

*Піўны  — які мае адносіны да піва; прызначаны для піва. Піўны кіёск.

прадвесне – прадвесце

*Прадвесне  — час, які папярэднічае вясне; перадвясенняя пара. Цёплае прадвесне.

*Прадвесце  — З’ява, прымета, якая прадвяшчае надыход, наступленне чаго-н. Прадвесце сур’ёзных зменаў.

скарбніца – скарбонка

*Скарбніца — сукупнасць культурных, духоўных ці матэрыяльных каштоўнасцей; месца іх захоўвання; крыніца чаго-н. Культурная скарбніца.

*Скарбонка. — 1. Невялікая скрыначка (гліняная пасудзіна рознай формы) з вузкай шчылінай для апускання манет з мэтай іх накаплення, захоўвання, зберажэння. На камодзе стаяла гліняная скарбонка. 2. бляшанка для збору ахвяраванняў (у царкве, на відовішчах і г.д.).

трасяніна – трасянка

*Трасяніна — 1. калыванне, падкідванне пры яздзе па няроўнай дарозе. Усчалася трасяніна. 2. разм. Сварка, калатня.

*Трасянка1. — Стрэсенае з саломай сена на корм жывёле. Нясмачная трасянка. 2. – Беларуска-руская паўмова. Камічная трасянка.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат