Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Краіна замкаў

28.11.2016
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Множналікавыя назоўнікі

Множналікавыя назоўнікі

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Множналікавыя назоўнікі (pluralia tantum) не могуць ужывацца ў адзіночным ліку і не маюць роду. Яны падзяляюцца на наступныя катэгорыі:

  • Назоўнікі, што абазначаюць канкрэтныя парныя або састаўныя прадметы: нажніцы, нагавіцы, акуляры, жорны, вусны, паджылкі.

Гэтыя назоўнікі могуць спалучацца са зборнымі лічэбнікамі 2-5: чацвёра саней, двое нагавіц, пяцёра акуляраў. Пры большай колькасці яны спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі: шэсць саней.

 

  • Назоўнікі, што абазначаюць складаную сукупнасць прадметаў і з’яваў як адзінае цэлае: грошы, пажыткі, ападкі, зёлкі, могілкі, уводзіны.

 

  • Назоўнікі, што абазначаюць сукупнасць людзей ці называюць розныя слаі насельніцтва: людзі, бацькі, кадры, нізы, вярхі.

 

  • Адпрыметнікавыя назоўнікі, што называюць віды і класы флоры і фаўны, а таксама віды выплат: парнакапытныя, членістаногія, ракападобныя, бабовыя, хваёвыя; сутачныя, камісійныя, камандзіровачныя.

 

  • Рэчыўныя назоўнікі: крупы, каноплі, дрожджы, кансервы, маліны, журавіны, памыі, адкіды, аб’едкі.

 

  • Абстрактныя назоўнікі, што абазначаюць працяглыя або паўторныя дзеяннні, працэсы, стан: дачыненні, стасункі, перамовы, спевы, скокі, роды, заняткі, замаразкі.

 

  • Назоўнікі, што абазначаюць народныя звычаі, абрады, гульні: хрэсьбіны, радзіны, вячоркі, дажынкі, дзяды, каляды, гарадкі, жмуркі, шашкі.

 

  • Геагафічныя назвы: Лельчыцы, Асіповічы, Баранавічы, Макраны, Філіпіны, Альпы, Карпаты.

 

Звярніце ўвагу на тое, што некаторым множналікавым назоўнікам у нашай мове адпавядаюць адзіночналікавыя назоўнікі або назоўнікі ў адзіночным ліку ў рускай: дзверы – дверь, грудзі – грудь, паводзіны – поведение, чарніцы – черника г.д.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Перакладзіце множналікавымі назоўнікамі:

Прятки – *хованкі

Калитка – *весніцы

Наручники – *кайданкі

Корыто для стирки – *ночвы, начоўкі

Приставнвя лестница – *драбіны

Перила – *парэнчы

Решетка – *краты

Качели – *арэлі

Жабры – *шчэлепы, жабры

Ожерелье, бусы – *каралі

Алея – *прысады

Кружева – *карункі

Внутренности – *вантробы

Предрассудки, суеверия – *забабоны, прымхі

Ставни – *аканіцы

Млекопитающие – *сысуны

Обои – *шпалеры

Лакомство – *прысмакі

Ухаживание – *залёты

Насмешка, издевка – *кепікі, кпіны

Погребение, похороны – *хаўтуры

Новоселье – *улазіны, уваходзіны

Смотрины – *агледзіны

Обручение, помолвка – *заручыны

Клещи, щипцы – *абцугі

Узгадайце як мага болей беларускіх назваў гарадоў і гарадскіх пасёлкаў pluralia tantum (множналікавыя назоўнікі):

*Асіповічы, Ашмяны, Баранавічы, Васілевічы, Ганцавічы, Горкі, Докшыцы, Жыткавічы, Івацэвічы, Калінкавічы, Касцюковічы, Клімавічы, Крупкі, Ляхавічы, Масты, Мёры, Мікашэвічы, Паставы, Пружаны, Смалявічы, Старыя Дарогі, Стоўбцы, Хойнікі, Чаўсы, Чашнікі, Бялынічы, Лельчыцы, Мачулішчы, Бешанковічы, Карэлічы, Ушачы, Плешчаніцы, Радашковічы, Смілавічы, Расоны, Целяханы, Ружаны, Капаткевічы, Уваравічы, Парычы, Відзы, Лынтупы, Халопенічы, Юрацішкі, Крывічы, Азарычы, Янавічы, Васілішкі, Капцэвічы, Ляды, Азёры.

<>

Krok

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат