Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Вялікія князі літоўскія XIII ст.

17.01.2018
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Колькасна-іменныя спалучэнні

Колькасна-іменныя спалучэнні

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Пад колькасна-іменнымі спалучэннямі маюцца на ўвазе спалучэнні колькасных лічэбнікаў з назоўнікамі, прыметнікамі і займеннікамі. Калі ў такім спалучэнні ўжываецца лічэбнік адзін, то ён дапасуецца да назоўніка ва ўсіх катэгорыях: адзін сталы чалавек, адна маладая дзяўчына, адно пабітае акно. Такім самым чынам паводзяць сябе і лічэбнікі два, абодва, дзве, абедзве, тры, чатыры. Трэба памятаць, што пры іх у назоўным і вінавальным склоне назоўнікі маюць форму назоўнага склону множнага ліку, то бок адказваюць на пытанні хто? што?: два сталы, абодва браты, дзве кнігі, абедзве сяброўкі, тры дні, чатыры месяцы. Гэта важны момант, бо памылкі ва ўжыванні дадзеных канструкцый абумоўленыя ўплывам рускай мовы, дзе пасля ўзгаданых лічэбнікаў ужываюцца назоўнікі ў родным склоне адзіночным ліку, напрыклад, два стола, три дома, а не два сталы, тры дамы, як у нас. Гэта правіла таксама распаўсюджваецца на складаныя назоўнікі, таму правільна трэба казаць: дваццаць два дамы, трыццаць тры сталы. Пры ўсіх астатніх лічэбніках — пяць, шэсць, адзінаццаць, дваццаць восем і г.д. — назоўнік будзе стаяць у форме роднага склону множнага ліку: пяць сталоў, шэсць дамоў, дваццаць восем хлопчыкаў.Калі ў колкасна-іменным спалучэнні да назоўніка адносіцца прыметнік, дзеепрыметнік, парадкавы лічэбнік або займеннік, то ён будзе ставіцца ў той самай форме, што і сам назоўнік: тры дубовыя сталы, абедзве вясёлыя сяброўкі, два твае сыны, чатыры непадрыхтаваныя тэмы, шэсць зімовых дзён. Нават у тым выпадку, калі азначэнні стаяць перад лічэбнікам, яны захоўваць тую самую форму: дубовыя тры сталы, твае два сыны. Выключэнне складаюць толькі спалучэнні, якія паказваюць недакладны лік або маюць узмацняльнае значэнне. У іх азначэнне можа выступаць у форме роднага склону: праз якіх-небудзь два дні, цэлых тры гадзіны! Калі ж колькасна-іменнае спалучэнне выражае дакладны лік, азначэнне пры ім, як правіла, ужываецца ў форме назоўнага склону: у свае васемнаццаць год, доўгія сем дзён.

Што тычыцца дробавых лічэбнікаў, то яны паводзяць сябе аналагічным чынам. Калі ў якасці лічніка (першай часткі дробавага лічэбніка) выступаюць словы два, тры, чатыры, то другая частка (назоўнік) будзе стаяць у форме назоўнага склону множнага ліку: две трэція, чатыры сёмыя. Калі ж першае слова – лічэбнік ад пяці і вышэй, то другое будзе стаяць у форме роднага склону множнага ліку: пяць шостых, восем дзявятых.

Звярніце ўвагу, што дробавы лічэбнік паўтара ўжываецца пры назоўніках мужчынскага і ніякага роду, паўтары – пры назоўніках жаночага роду: паўтара кілаграма, паўтара вядра, паўтары гадзіны. Лічэбнікі паўтара і паўтары не змяняюцца і ва ўсіх склонах маюць адну форму. Назоўнікі пры іх у назоўным і вінавальным склонах маюць форму роднага склону адзіночнага ліку: паўтара дня, паўтары хвіліны.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Запішыце па-беларуску:

          1. Полторы корзины – *паўтара кошыка
          2. Оба крутых берега – *абодва стромкія берагі
          3. Три первых дня – *тры першыя дні
          4. Четыре целых и пять десятых килограмма – *чатыры цэлыя і пяць дзясятых кілаграма
          5. Высоких три башни – *высокія тры вежы
          6. В четырех шагах от дома – *за чатыры крокі ад дома
          7. Триста пятьдесят два километра – *трыста пяцьдзясят два кіламетры
          8. Три пятых дороги – *тры пятыя дарогі
          9. Семь восьмых пути – *сем восьмых шляху
          10. Через каких-нибудь две недели – *праз якіх (якіх-небудзь, нейкіх) тыдні два
          11. Полтора года – *паўтара года
          12. Целых три часа – *цэлых тры гадзіны
          13. Неполных два месяца – *няпоўныя два месяцы
          14. Два больших промышленных города – *два вялікія прамысловыя гарады
          15. Пять целых и четыре десятых метра – *пяць цэлых і чатыры дзясятыя метра
          16. За последних шесть дней – *за апошнія шэсць дзён
          17. Два целых и три десятых процента – *два цэлыя і тры дзясятыя адсотка
          18. В полтора раза больше – *у паўтара раза болей
          19. Через каких-нибудь восемь шагов – *праз нейкіх (якіх, якіх-небудзь) восем крокаў
          20. Через долгих восемь лет – *праз доўгія восем год

Пастаўце слова ў патрэбнай форме:

            1. Колькі ні жыць, а два (раз) маладым не быць.– *Колькі ні жыць, а два разы маладым не быць.
            2. У адным сэрцы два (каханне) не трымаюцца. – *У адным сэрцы два каханні не трымаюцца.

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат