Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Рыбалка

30.01.2016
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Гутарковы стыль мовы

Размоўны (гутарковы) стыль мовы

 

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Характэрны ў першую чаргу для вуснага дыялагічнага маўлення ў бытавой сферы, але можа сустракацца і ў пісьмовым варыянце (дзённікі, блогі, лісты, мэйлы, каментары ў сацсетках і на форумах) і характарызуецца спантаннасцю, непадрыхтаванасцю, паўторамі, няпоўнымі канструкцыяі, адхіленнямі ад літаратурнай нормы.

Асаблівасці, уласцівыя для размоўнага стылю:

  • Вялікі адсотак канкрэтнай лексікі (сала, акно, лыжка) пры невялікай долі абстрактых словаў.
  • Эмацыйна-экспрэсіўныя словы, у першую чаргу словы з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі (сыночак, дамок, сонейка); ацэначныя назоўнікі агульнага роду (скнара, манюка, зубрыла); словы ў пераносным значэнні (курыца, мядзведзь, казёл – пра чалавека).
  • Прастамоўная, у тым ліку вульгарная/грубая лексіка і фразеалогія (заткніся, задрот, зяпа, чаго зенкі вылупіў).
  • Жаргонная лексіка, слэнг, прафесіяналізмы (пакатайкі – катанне на ровары; слімак/малпа – @; вышымайкамайка з вышыўкай, здымач – фотаапарат, камера). Пад уплывам сацыяльных сетак, форумаў носьбіты мовы асабліва ў моладзевым асяроддзі імкнуцца да ўсячэння, скарачэння словаў (закон эканоміі моўных сродкаў, а таксама так званая моўная гульня, што сведчыць пра “жывы” характар мовы): дзяк замест дзякуй, прывіт замест прывітанне, каліла – замест калі ласка, хв замест не ведаю; што прыводзіць да пранікнення гэтых формаў у вусную мову. Могуць таксама ўжывацца міжнародныя абрэвіятуры кшталту ІМХО (англ. In My Humble Oppinion) у значэнні на маю сціплую думку. Для сучаснага моладзевага слэнгу характэрная вялікая колькасць запазычанняў (файна – добра; паці, івэнт — канцэрт, мерапрыемства). Вельмі часта пры актыўным ужыванні запазычанні адаптуюцца мовай і пачынаюць змяняцца па мадэлі беларускіх словаў, таксама ад іх могуць утварацца іншыя словы (пампаваць, мабільныя запампоўкі; расшарыць, расшараны; камент, каменціць; эсэмэска, эсэмэсіць). Паралельна адбываецца і працэс калькавання, калі слова ўтвараецца з уласнага матэрыялу на ўзор іншай мовы (упадабаць ад англ. like (паралельна ёсць слова залайкаць); асобка ад рус. личка; Ціўцер ад Twitter (англ. to twit – ціўкаць).
  • Ужыванне словаў-паразітаў (ціпа, ваабшчэ, ну, значыцца).
  • Частае выкарыстанне займеннікаў і дзеясловаў. Пашырэнне займеннікаў кшталту іхні, ейны, ягоны. Ужыванне формаў даўномінулага часу дзеясловаў (ён быў сказаў, яна была зрабіла); ужыванне дзеясловаў з прыстаўкай папа-, якая паказвае колькасную характарыстыку дзеяння (папамучыўся, папарабіла).
  • Ужыванне звароткаў, часта ў клічнай форме (сынку, Антосю, дружа).
  • Шырокае ўжыванне прыналежных прыметнікаў (мамчын, татаў, суседаў, бабулін).
  • Ужыванне выклічнікаў са значэннем аднаразовага дзеяння (плясь, бразь, коўзь).
  • Няпоўныя або сцягнутыя назвы (садок замест дзіцячы садок, вячорка замест вечаровая газета), назоўнікі з суфіксам –к- (сталоўка, парылка, гулянка, параўн. з сталовая, парыльня, гулянне).
  • Усечаныя словы (кіло замест кілаграм, спец замест спецыяліст, клава замест клавіятура).
  • Ужыванне назваў асобаў жаночага полу з суфіксамі –к- і –ых-/-іх- (кіраўнічка, Лявоніха, дырэктарыха)
  • Скланенне нескланяльных запазычанняў (у паліце, на мятры).
  • Ужыванне часціцы –ка/-тка, -такі (давай-ка, ну-ка, хадзі-тка, зрабіў-такі).
  • Пераважаюць простыя сказы, няпоўныя канструкцыі (у аўтобусе: -Выходзіце? – Выпушчу.)
  • Апісальныя намінацыі (дай чым напісаць, няма чым папрасаваць, разам працуем, у што класці).

 

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Перакладзіце на “нейтральную” мову:

Юзаць – *карыстацца

Вятрыска – *моцны вецер

Доўбня – *не вельмі разумны (тупы) чалавек

Інфа – *інфармацыя

Папачытаць – *доўга чытаць

Інжынерка – *жанчына-інжынер

Наскі – *наш

Электрычка – *электрычны цягнік

Дай чым рэзаць – *дай нож

Афэлак – *неразумны чалавек, ідыёт

Абібок – *гультаяваты чалавек

Страшкі – *фільмы жахаў або страшныя гісторыі

Згушчонка – *згушчонае малако ці вяршкі

Залікоўка – *заліковая кніжка

Жрачка – *ежа

Ніштавата – *нядрэнна

Гальмар  — *чалавек з запаволенай рэакцыяй (тормаз)

Жлукта – *п’яніца

Пэтлахі – *брудныя нечасаныя валасы

Велічэразны – *вельмі вялікі

Ціхутка – *вельмі ціха

Ваўчуга, ваўчара – *мацёры воўк ці чалавек

Хвалько – *чалавек, які любіць выхваляцца

Брыгадзірыха  — *жонка брыгадзіра

Замуціць паці на хаце – *арганізаваць вечарыну ў кватэры

Кватэрнік – *выступ музыкаў у кватэры

Айцішнік – *спецыяліст у сферы інфармацыйных тэхналогій

Газеціна – *газета

Комп — *кампутар

Тролінг – *форма сацыяльнай правакацыі ў сеткавай камунікацыі

Карузлік, курдупель, паўшабэлак – *невысокі чалавек

Цап — *схапіць

Дзе з сэрцам ляжаць – *кардыялогія

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат