Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Піва

18.02.2017
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Беларускае аканне

Беларускае аканне

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Паходжанне акання дасюль застаецца не дастаткова высветленым пытаннем. Існуе некалькі гіпотэзаў. Паводле адной з іх, гэта балцкая дыялектная з’ява, якая патрапіла яшчэ ў праславянскія дыялекты, на базе якіх развілася беларуская мова (калі зыходзіць з гіпотэзы балцкага субстрату беларускай мовы). Іншыя вучоныя лічаць, што гэта больш позняя з’ява, якая пачала развівацца в выніку падзення рэдукаваных прыкладна ў 14 стагоддзі. Менавіта тады яно і стала адлюстроўвацца ў пісьмовых тэкстах першапачаткова ў якасці памылак (бо ў старабеларускай мове панаваў марфалагічны прынцып пісьма, паводле якога аканне не павінна было адлюстроўвацца). Аканне не ўласцівае іншым славянскім мовам, акрамя беларускай і рускай (прычым аканне гістарычна было пашырана практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі, але не на ўсёй тэрыторыі Расіі). Сустракаецца таксама ў балгарскіх і славенскіх дыялектах.

У шырокім сэнсе слова да акання адносіцца пераход о і э ў а пасля цвёрдых і мяккіх зычных, то бок яканне – гэта таксама варыянт акання.

Тут мы спынімся толькі на аканні ў вузкім сэнсе слова.

Ёсць меркаванне, што людзі па-рознаму ўспрымаюць гукі і нават асацыююць іх з пэўнымі колерамі і якасцямі. Гэтую асаблівасць успрыняцця часта выкарыстоўваюць паэты, пісьменнікі, аўтары рэкламных тэкстаў, словам, тыя, хто працуе з мовай. Так, галосны а, па выніках эксперыментаў, асацыюецца з насычаным чырвоным колерам, а таксама з каханнем, сексам, крывёй, рамантыкай. У нашай мове, у параўнанні з іншымі еўрапейскімі, гук а з прычыны з’явы акання дамінуе. Гэта дае падставы меркаваць, што людзей, што гавораць па-беларуску, успрымаюць як надзвычай рамантычных, а беларускую мову асацыююць з мовай кахання (Алесь Крой).

Але ж у рускай, як мы ведаем, таксама ёсць аканне. Чаму а ў нашай мове сустракаецца часцей? Па-першае таму, што ў беларускай мове ў ненаціскной пазіцыі ў а можа пераходзіць не толькі о, але і э (рэчка, але рачны), а ў рускай – толькі о. Па другое, беларускае аканне не мае такой моцнай рэдукцыі, як рускае (мы кажам галава, не скарачаючы гучання першага і другога а, як гэта робіцца ў рускай мове). Ну і яшчэ варта ўзгадаць, што дастаткова вялікі масіў рускіх гаворак мае оканне. Чым яшчэ беларускае аканне адрозніваецца ад рускага? Тым, што ў нашай мове гэта не толькі норма вымаўлення, але таксама і правапісная норма (бо асноўны прынцып беларускага правапісу – фанетычны: як чуецца, так і пішацца).

Такім чынам, аканне – гэта замацаваная ў літаратурнай мове норма вымаўлення і правапісу. Аднак ёсць беларускія дыялекты, дзе аканне адсутнічае: поўнае і занаціскное оканне ў некаторых гаворках паўднова-заходняга дыялекта (вода, голова, сено, мало) або дысімілятыўнае аканне ў паўночна-ўсходнім дыялекце (выда́, але вады́, ныга, але нагі́).

Аканне – гэта пераход галосных оэ не пад націскам у а

О А

Ва ўсіх словах, незалежна ад паходжання, уключна з запазычаннямі, якія заканчваюцца на 2 галосныя: малако, гарбата, арганізацыя, адажыа, вадасховішча.

 

О не пераходзіць у А:

  • у некаторых уласна беларускіх словах са складаміро, ло гістарычна склалася, што ненаціскное о чаргуецца з ы: гром – грымець, бровы – брыво;
  • у складаных словах з першай часткай слова-, што-, фота-, мота: словаформа, штогод, фотаздымак, мотакрос (выкл. фатаграфія, матавоз, матацыкл);
  • у складаных словах, калі ў другой частцы складанага слова націск падае не на першы склад, а таксама калі другая частка пачынаецца з ў, у першай частцы захоўваецца о: конегадоўля, водазабеспячэнне, марозаўстойлівы.

Э → А:

  • ва ўласнабеларускіх словах: рэкі – рака, стрэхі – страха;
  • у запазычаннях са славянскіх моваў, а таксама ў некаторых старых, адаптаваных запазычаннях з неславянскіх моваў: чэрап – чарапы, цэгла – цагляны, літаратура, адрас, літара, майстар;
  • у запазычаннях з канцавым –ар, -ал, -аль: кампутар, шніцаль. Аднак гэта не тычыцца ўласных назваў: Одэр, Ландэр.

Э не пераходзіць у А:

  • у большасці неславянскіх запазычанняў: ветэран, рэспубліка, экзамен;
  • у некаторых запазычаннях замест э вымаўляецца і пішацца ы (трэба запомніць): арышт, брызент, інжынер.
  • у складаныя словах беларускага паходжання, дзе ў першым складзе ненаціскное э захоўваецца: рэдкалессе, шэравокі.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Устаўце патрэбную літару:

Ш…раваты – *шараваты

Др…ль – *дрыль

Ш…разём – *шэразём

Ст…гадовы – *стагадовы

Хост…л – *хостал

Лод…р – *лодар

Ц…р…монія – *цырымонія

М…вазнаўства – *мовазнаўства

Сч…рсцвець – *счарсцвець

Ж…тон – *жэтон

Др…васек – *дрывасек

Хр…бет – *хрыбет

Тры… – *трыа

Карц…р – *карцар

Поч…рк – *почырк

Юпіт…р – *Юпітэр

Токі… – *Токіа

Бухгалт…р – *бухгалтар

Бл…ха – *блыха

Орд…р – *ордар

Ар…ндаваць – *арандаваць

Інж…нер – *інжынер

Д…р…жор – *дырыжор

Аранж…рэя – *аранжарэя

Ас…нсаваць – *асэнсаваць

Р…дказубы – *рэдказубы

Св..еасаблівы – *своеасаблівы

Кр…пасны – *крапасны

Крат…р – *кратар

Хр…стаматыя – *хрэстаматыя

Шпат…ль – *шпаталь

Шт…тыдзень – *штотыдзень

<>

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат