Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Футбол

29.04.2017
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Асаблівасці беларускага кіравання

Асаблівасці беларускага кіравання

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Кіраванне – гэта такая падпарадкавальная сувязь у словазлучэнні, пры якой залежнае слова ставіцца ў пэўнай склонавай форме. Сродкамі выражэння кіравання з’яўляюцца канчатак залежнага слова і прыназоўнік: гуляць па лесе (месны склон). У якасці галоўнага слова звычайна выступае дзеяслоў і яго формы або назоўнік.

Пад уплывам рускай мовы ў беларускіх словазлучэннях з кіраваннем робяцца шматлікія памылкі. Гэта перадусім звязана з тым, што пры тых самых дзеясловах у нашай і ў рускай мове ўжываюцца розныя прыназоўнікі і склонавыя формы.

  • Дзеясловы жартаваць, смяяцца, кпіць і падобныя патрабуюць пры сабе назоўнік / займеннік у родным склоне з прыназоўнікам З: жартаваць з сябра, смяяцца з суседа, кпіць з яе.
  • Дзеясловы хварэць, пакутаваць патрабуюць пры сабе назоўнік у вінавальным склоне з прыназоўнікам НА: хварэць на сухоты, пакутаваць на боль у горле.
  • Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, дараваць, выбачаць ужываюцца з назоўнікам / займеннікам у давальным склоне без прыназоўніка: дзякаваць тату, дараваць ворагу, выбачаць ім.
  • Дзеясловы думаць, казаць, гаварыць, марыць, разважаць, клапаціцца і падобныя ўжываюцца з назоўнікам / займеннікам у вінавальным склоне з прыназоўнікам ПРА: марыць пра яе, казаць пра праездку, думаць пра адпачынак, клапаціцца пра маці. У афіцыйна-справавым стылі з формай творнага склону ўжываецца прыназоўнік  АБ: Закон аб мовах.
  • Дзеясловы руху ісці, хадзіць, ехаць, бегчы, плысці і падобныя, калі ад іх ставіцца пытанні дзе? калі?, патрабуюць пры сабе назоўнік у месным склоне з прыназоўнікам ПА: ісці па лесе, хадзіць па вуліцах, бегчы па дарозе, плысці па моры, працаваць па суботах.
  • Калі ж словазлучэнні з дзеясловамі руху маюць значэнне мэты, то назоўнікі ў іх ужываюцца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам ПА: ісці па малако, схадзіць па запалкі. З назвамі ягад і грыбоў ужываецца прыназоўнік У: пайсці ў грыбы, схадзіць у ягады.
  • З дзеясловам ажаніцца ўжываецца назоўнік / займеннік у форме творнага склону з прыназоўнікам З / СА: ажаніцца з Марыляй, жаніцца са мной.
  • Дзеясловы пісаць, адпраўляць, дасылаць ужываюцца з форма вінавальнага склону назоўніка адрас з прыназоўнікам НА: пісаць на адрас, адпраўляць на адрас.
  • Дзеяслоў заляцацца патрабуе пры сабе назоўнік у форме роднага склону з прыназоўнікам ДА: заляцацца да дзяўчыны.
  • Дзеясловы дакрануцца, прыхіліцца ўжываюцца з назоўнікам у форме роднага склону з прыназоўнікам ДА: дакрануцца да яго, прыхіліцца да дрэва.
  • Пры вызначэнні адлегласці да аб’екта ўжываецца назоўнік у форме творнага склону з прыназоўнікам ЗА: вёска за дзесяць кіламераў ад горада.
  • Пры слове падобны ў нашай мове часцей ужываецца прыназоўнік ДА, хоць не выключаны і варыянт НА: падобны да брата і падобны на брата.
  • Пры словах загадчык/ загадчыца ўжываецца назоўнік у форме роднага склону без прыназоўніка: загадчык кафедры, загадчыца дзіцячага садка.
  • Дзеясловы дзівіцца, падзівіцца патрабуюць пры сабе назоўнік у форме роднага склону з прыназоўнікам З: дзівіцца з прыгажосці, падзівіцца з сябра.
  • Дзеясловы выракацца, пазбыцца, пазбавіцца ўжываюцца з назоўнікамі ў форме роднага склону без прыназоўніка: выракацца Радзімы, пазбыцца клопату.
  • У словазлучэннях са значэннем прычыны часцей за ўсё ўжываецца назоўнік у форме вінавальнага склону з прыназоўнікам ПРАЗ: не пайсці гуляць праз дождж.
  • У словазлучэннях са значэннем успрыняцця органамі пачуццяў ужываецца назоўнік у форме вінавальнага склону з прыназоўнікам НА: вызначыць на пах, на водар, на густ.
  • У словазлучэннях з залежнымі назоўнікамі дзень, тыдзень, год ужываецца прыназоўнік НА: некалькі разоў на дзень.
  • Пры ўтварэнні вышэйшай ступені параўнання ўжываецца прыназоўнік ЗА: старэйшы за нас.

І яшчэ шэраг адметных канструкцый у нашай мове: чытаць сам сабе, на карысць мне, смуткаваць з прычыны, паводле закона, адрознівацца значэннем, а пятай гадзіне…

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Перакладзіце на беларускую мову:

Простить сына – *прабачыць, дараваць сыну

Сходить за продуктами – *схадзіць па прадукты

Донять подругу – *дапячы сяброўцы

Насмехаться над неудачником – *кпіць, насміхацца з няўдачніка

Ухаживать за соседкой – *заляцацца да суседкі

Дивиться погоде – *дзівіцца з надвор’я

Собираться в лес за земляникой – *збірацца ў лес у суніцы

Приезжать по воскресеньям – *прыязджаць па нядзелях

Беспокоиться о детях – *непакоіцца пра дзяцей

Жениться на Ольге – *ажаніцца з Вольгай

Отправлять по адресу – *дасылаць, накіроўваць на адрас

Определять по вкусу – *вызначаць на смак

Болеть корью – *хварэць на адзёр

Остановка в ста метрах от дома – *прыпынак за сто метраў ад дома

Похож на отца – *падобны да бацькі (на бацьку)

Не сделать из-за лени – *не зрабіць праз ляноту

Заведующий отделом – *загадчык аддзела

Тосковать о сыне – *сумаваць па сыне

Путешествовать по святым местам – *вандраваць па святых месцах (мясцінах)

Они дружнее нас – *яны дружнейшыя за нас

Благодарить родителей – *дзякаваць бацькам

Рассуждать об истории – *разважаць пра гісторыю

Гулять по старому городу – *гуляць / шпацыраваць па старым горадзе

Прислониться к стене – *прыхіліцца / прыхінуцца да сцяны

Отречься от друзей – *вырачыся сяброў

Избавиться от неприятностей – *пазбыцца / пазбавіцца непрыемнасцяў

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат