Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Зімовыя хваробы

13.01.2017
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Адзяваць — надзяваць – апранаць

Яшчэ раз пра словы адзяваць - надзяваць – апранаць

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Каб не захварэць, мы шалік і шапку апранаем, надзяваем або адзяваем? А што мы робім з акулярамі, з парыком ці нават з процігазам?

Пра гэта ўжо неаднаразова пісалі лінгвісты, аднак дагэтуль у носьбітаў мовы ўзнікаюць пытанні, датычныя ўжывання названых словаў. Паспрабуем разабрацца. Для гэтага вызначым, што агульнага і чым адрозніваюцца паміж сабой словы адзенне і вопратка. З аднаго боку, гэта, безумоўна, сінонімы. Але як вядома, поўныя сінонімы – з’ява рэдкая і неўстойлівая. Вось і словы адзенне і вопратка да іх таксама не адносяцца.

Адзенне і яго варыянт адзежа – гэта, паводле Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы, сукупнасць прадметаў з тканіны і футра, якія надзяваюць і носяць на сабе. Вопратка (гутарк. апранаха) – выключна верхняе адзенне, то бок слова з больш вузкім значэннем.

Такім чынам, да вопраткі адносім куртку, паліто, плашч і г.д. А да адзення тыя самыя куртку, паліто, плашч,  але таксама і сукенку, кашулю, нагавіцы, панчохі, ніжнюю бялізну і шмат што іншае.

Паводле логікі, вопратку апранаюць, але паколькі гэта ў шырокім сэнсе від адзення, мы таксама можам яе надзяваць і адзяваць: апрануць паліто, надзець паліто, адзець паліто. Такім чынам, любое адзенне мы можам надзець або адзець: надзець сукенку, адзець кофту, адзець/ надзець сподняе. Але не любое – апрануць: нельга сказаць “апрануць сподняе” J Што да варыянтаў адзець і надзець, дык часта ў мове яны функцыянуюць паралельна, як мы ўжо адзначалі: адзень паліто і надзень паліто. А вось калі не ўдакладняецца, які менавіта прадмет адзення хочам “ускласці” на сябе або кагосьці іншага, тады ў літаратурнай мове ўжываем слова адзецьадзень дзіцёнка (немагчыма надзець!).

Дарэчы, калі слова адзяваць ужываецца ў больш шырокім значэнні ‘ўтрымліваць, гадаваць’, яно сінанімічнае слову апранаць: дзяцей карміць-адзяваць і карміць-апранаць.

Калі гаворка ідзе пра абутак, дык яго мы не толькі абуваем, але і надзяваем, прычым апошняе слова ўжываем часцей: надзень боты, надзень сандалеты. Галаўныя ўборы мы таксама звычайна надзяваем: надзень панамку. Як і нейкія аксесуары, што не з’яўляюцца адзеннем: надзець акуляры, надзець парык, надзець процігаз. Праўда, у гутарковай мове ў спалучэнні з гэтымі словамі сустракаем таксама варыянт адзець: адзець хустку, адзець боты, адзець акуляры.

Антонімамі да апрануцца і адзецца будуць словы распрануцца (зняць верхнюю вопратку, адсюль і распранальня ў значэнні ‘гардэроб’) і раздзецца (зняць любое адзенне, у тым ліку ніжняе; адсюль раздзявальня, напрыклад, у басейне).

Як тады павінна па-беларуску гучаць знакамітая фраза “Раздеваться и работать!”, якая выклікала цэлую хвалю флэшмобаў у фэйсбуку: “Радзявацца і працаваць!” ці “Распранацца і працаваць!”?..

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Апрануць (апрануцца), адзець (адзецца) або надзець (надзецца)?

Фартух – *надзець

Камізэльку – *надзець, адзець

Кайданкі – *надзець

Футра – *апрануць, надзець, адзець

Дзіця – *адзець, апрануць

Чаравікі – *надзець

Дажджавік – *апрануць, надзець, адзець

Станік – *надзець

Брыль – *надзець

Самому – *апрануцца, адзецца

Пінжак – *адзець, надзець

Кажух – *апрануць, надзець, адзець

Упрыгожанне – *надзець

Спадніцу – *надзець, адзець

Карону – *надзець

Андарак – *надзець, адзець

Шкарпэткі – *надзець (адзець)

Даспехі – *надзець

Споднюю бялізну – *надзець, адзець

<>

Krok

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат