Пра курсы
ГАРАДЫ :


30.03.2015
Выпуск 13. Трасянка

Выходзіць на тэлеканале “Белсат” кожную суботу!

 

Госць гэтай праграмы – старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны Алег Трусаў, аўтар легендарнай фразы «Лупіце на трасянцы». Дык ці варта баяцца і пазбягаць трасянкі? Як трасянка дапамагае перайсці на беларускую мову? Адкуль пайшла назва «трасянка» і сама гэтая з’ява? На гэтыя і іншыя пытанні шукаем адказы разам з госцем і вядоўцамі перадачы – Алесяй Літвіноўскай і Глебам Лабадзенкам!
А пакуль – невялікі слоўнік па тэме.

«Трасянка»

Мова (рус. язык) – маўленне (рус. речь). Родная мова
Моўца (рус. говорящий)
Носьбіт мовы (рус. носитель языка)
Двухмоўе (білінгвізм) – паралельнае карыстанне дзвюма мовамі (беларуска-рускае, беларуска-польскае).
Актыўнае двухмоўе – існаванне ў свядомасці (рус. сознание) чалавека дзвюх самастойных моўных сістэмаў, прычым моўца можа вольна пераключаецца з адной на адну.
Пасіўнае двухмоўе – існаванне дзвюх моўных сістэмаў, калі адна з іх выступае як дамінантная, звычайна гэта родная мова, на якой чалавек думае, а ўжо потым перакладае свой тэкст на другую мову.
Білінгв (двухмоўны чалавек)
Гвалтоўная (рус. насильственная) русіфікацыя
Мова вышэйшага прэстыжу
Стыхійнае засваенне мовы
Моўны ўплыў (рус. языковое влияние)
Зносіны (кантакты) з носьбітамі мовы
Памылка (рус. ошибка)
Узровень (рус. уровень) мовы
Інтэрферэнцыя – прысутнасць элементаў адной мовы ў маўленні на іншай мове. Бывае фанетычная (на ўзроўні гукавай сістэмы мовы), акцэнталагічная (месца націску), марфалагічная (формы словаў), словаўтваральная, сінтаксічная (структура словазлучэнняў і сказаў), лексічная (слоўнікавы запас мовы).
Гіперкарэктнасць, калі няправільнае ўжыванне слова тлумачыцца жаданнем пазбегчы канструкцыі, ідэнтычнай рускай (гуляць на скрыпцы замест патрэбнага іграць на скрыпцы (рус. играть на скрипке).
Ілжэсябры перакладчыка – словы, якія гучаць аднолькава ці падобна ў розных мовах, але адрозніваюцца значэннем.
Трасянка – 1. нізкаякасная сумесь сена і саломы; 2. непаўнавартасны варыянт мовы (паўмова), моўны гібрыд, які мае непрадказальны характар і цяжка паддаецца апісанню, якім пагарджаюць ( рус. пренебрегать, презирать) і якога саромеюцца (рус. стесняются).
Гутарковая мова (рус. разговорный язык)
Правілы ўжывання (рус. употребления)
Прычыны ўзнікнення (рус. возникновения)
Спрыяць (рус. способствовать, благоприятствовать)
Распаўсюд, распаўсюджанне (рус. распространение)
Дзяржаўная (рус. государственная) моўная палітыка
Прыстасоўвацца (рус. приспосабливаться) да існай моўнай сітуацыі
Недасканалае (рус. несовершенное) веданне літаратурнай мовы
Свядомае рашэнне гаварыць па-беларуску
Моўная практыка

 

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат