Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Тэатр

12.01.2014
Выпуск 4. Тэатр

Выходзіць на тэлеканале “Белсат” кожную суботу!

Госць перадачы “Тэатр” — выбітны тэатральны крытык Вячаслаў Ракіцкі!

 

Госць гэтай праграмы – выбітны тэатральны крытык і журналіст Вячаслаў Ракіцкі. Якую ролю ва ўзнікненні і развіцці беларускага тэатра адыгралі Радзівілы? Калі ўпершыню на сцэне загучала беларуская мова? Што такое бенуар, бельэтаж і заслона? На гэтыя і іншыя пытанні шукаем адказы разам з госцем і вядоўцамі перадачы – Алесяй Літвіноўскай і Глебам Лабадзенкам!

А пакуль – невялікі слоўнік па тэме “Тэатр”.

Вытокі тэатра — народныя святы, абрады, рытуальныя дзеянні, карагоды, гульні

Скамарохі – вандроўныя акторы

Батлейка – народны лялечны тэатр

Трупа, сцэна, глядач (множны лік – гледачы)

Прыгонны тэатр, прафесійны тэатр

Гардэроб/ шатня/распранальня

Квіток (білет), набыць квіток у касе, танны/дарагі квіток

Першы, другі, трэці званок

Глядацкая зала (зала – жаночы род)

Шэраг (рад) першы, апошні, месца

Партэр (ніжні паверх глядацкай залы перад сцэнай), бельэтаж (першы шэраг балконаў адразу над партэрам), балкон, бенуар (ложы па баках партэра), амфітэатр (частка за партэрам, якая  крыху ўзвышаецца над ім)

Рэпертуар, пастаноўка, афіша, антракт (можна яшчэ сказаць перапынак або пярэрва), праграма (праграмка)

Драматург, рэжысёр, кампазітар

Актор/акцёр, акторка/акцёрка

Дзея – 1. акт, 2. падзея

Драматычны тэатр (дзе п’есы пераўтвараюцца ў спектаклі — камедыі, трагедыі), оперны тэатр, тэатр лялек, музычны тэатр, пластычны тэатр, тэатр балета

Лібрэта – літаратурная аснова пастаноўкі

Сцэна, сцэнаграфія

Дэкарацыі, заслона (рус. занавес)

Апладысменты/воплескі/ авацыі

П’еса, пастаноўка, чытка

Роля (жаночы род), чытаць па ро́лях

Рэпетыцыя, генеральная рэпетыцыя, грамадская прэм’ера

 

 

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат