Пра курсы
ГАРАДЫ :


12.02.2014
Выпуск 5. Спорт

Выходзіць на тэлеканале “Белсат” кожную суботу!

Госць гэтай праграмы – тытулаваны беларускі баскетбаліст, а цяпер дырэктар па маркетынгу баскетбольнага клуба “Цмокі-Мінск” Аляксандр Куль. Чаму Аляксандр, вывучыўшыся і пажыўшы ў Амерыцы, вярнуўся ў Беларусь? Як назваць па-беларуску “фігурнае катанне” адным словам? Чаму нельга сказаць “хварэю за любімую каманду”? На гэтыя і іншыя пытанні шукаем адказы разам з госцем і вядоўцамі перадачы – Алесяй Літвіноўскай і Глебам Лабадзенкам!

А пакуль – невялікі слоўнік па тэме “Спорт”.

Спорт, спартовы, спартовец

Баскетбол, баскетбаліст, гулец

Мяч, кош, кідок. Кі́даць мяч у кош (у баскетболе)

Хіба, схібіць (калі гулец не патрапіў мячом, куды хацеў)

Страта/ згуба (калі гулец выпусціў мяч)

Заслона (калі адзін гулец затуляе іншага, не даючы яму зрабіць пэўныя маніпуляцыі)

Пазіцыя па-за пляцоўкай (калі гулец выходзіць за лінію поля), па-за гульнёй (у футболе)

Гарачае змаганне

Выдаленне з поля (калі гулец груба парушыў правілы)

Спартовая/ трэніровачная камiзэлька, буцы (адз. лік буца – абутак футбаліста)

Заўзятар (рус. болельщик)/ фанат, заўзець/ балець за каманду

Гульня (не ігра) – пра баскетбол, футбол, хакей, тэніс, валейбол

Двубой/ паядынак – пра бокс

Лава запасных

Кутні ўдар (бо выконваецца з кута поля)

Пункт укідвання (не кропка). Калі мяч выляцеў па-за межы, то гулец займае пункт укідвання.

Брама/ брамка/ вароты

Брамнік/ галкіпер

Штурхаць ядро, штурхальнік ядра

Ровар/ веласіпед, роварны спорт

Фігурнае катанне/ коўзанне

Каток/ коўзанка

Выйгрыш – перамога ў гульні або спаборніцтвах, выйграва́ць

Пройгрыш – параза ў гульні, прайграва́ць

Фініш, фінішаваць

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат