Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Рэклама

16.03.2015
Выпуск 11. Рэклама

Выходзіць на тэлеканале “Белсат” кожную суботу!

Госць гэтай праграмы – крэатыўная дырэктарка брэндынгавай кампаніі Fabula Вольга Кашкан. Чым адрозніваецца таварная марка ад брэнда? Як правільна казаць – білборд ці бігборд? Ці лёгка пераканаць беларускія кампаніі даваць рэкламу па-беларуску? На гэтыя і іншыя пытанні шукаем адказы разам з госцем і вядоўцамі перадачы – Алесяй Літвіноўскай і Глебам Лабадзенкам!

А пакуль – невялікі слоўнік па тэме “Рэклама”.

Рэклама – распаўсюджванне інфармацыі пра тавар або паслугу, іх прасоўванне (рус. продвижение); вылучэнне тавару на паліцах.

Рэкламная кампанія – сістэма мерапрыемстваў па прасоўванні на рынак нейкага тавару.

Рэкламная агенцыя (агенцтва).

Рэкламадаўца (кліент) – замоўца рэкламы.

Рэкламіст – вытворца (стваральнік) рэкламы.

Спажыўцы (рус. потребители) рэкламы = мэтавая аўдыторыя: гледачы, чытачы, слухачы.

Аб’ект рэкламавання – той тавар / паслуга, якія рэкламуюцца.

Брыф – тэхнічнае заданне па стварэнні той ці іншай рэкламы.

Сродкі (рус. средства) распаўсюду рэкламы.

Тэлевізійная рэклама – рэкламны відэа-ролік.

Радыйныя рэклама – гукавы ролік.

Прайм-тайм – самы дарагі час на тэлебачанні ці радыё, у які рэкламу ўбачыць/пачуе найбольшая колькасць людзей.

Газетная/часопісная рэклама – тэкст, выява (рус. изображение).

Інтэрнэт-рэклама.

Вонкавая (рус. наружная) рэклама – білборд (бігборд).

Таварная (гандлёвая) марка = таварны знак (юрыдычны тэрмін).

Брэнд – ствараецца ў свядомасці спажыўцоў.

Брэндынгавая кампанія.

Рэбрэндынг —  комплекс мерапрыемстваў па змене/абнаўленні брэнда.

Слоган – лаканічная і кідкая (рус. броская) фраза, якая выражае сутнасць рэкламнага паведамлення.

Маркетынгавы ход.

Спецыфіка рэкламнай мовы: адсутнасць негатыўных асацыяцый, мілагучнасць, наяўнасць моўнай гульні.

Камунікацыя паміж стваральнікам і спажыўцом рэкламы.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат