Пра курсы
ГАРАДЫ :


13.05.2015
Выпуск 19. Птушкі

У перадачы – гутарка з Аляксандрам Вінчэўскім, старшынём «Аховы птушак Бацькаўшчыны».

Вы ведалі, што беларуская птушка можа праляцець 6000 кіламетраў з хуткасцю 100 км/г без перапынку?
А тое, што белыя яйкі ў курэй – вынік штучнага вывядзення?
А тое, што ў Беларусі берасцянак у 1,5 разы больш, чым людзей?
Вось і мы не ведалі!
Гэтыя ды іншыя цікавінкі – у перадачы, якую вядуць Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка!

PS. Падчас здымкаў перадачы ніводная птушка не пацярпела.
А пакуль што – невялікі слоўнік на тэму «Птушкі».

Птушка, птушыны, птушаня/птушанё (рус. птенец). Даць зерне (каму?) птушаняці, побач (з кім?) з птушанём.

Кугакаўка (рус. неясыть)
Кралька (рус. варакушка)
Шэрая варона
Крумкач (рус. ворон)
Грак (рус. грач)
Каўка (рус. галка)
Верабей палявы і дамавы
Сініца
Свойская (хатнаяя) птушка
Гусь – жан. род, гусак
Курыца, мн.лік – куры; певень (рус. петух), кураня
Індычка, індык, індычаня
Голуб, мн.лік – галубы; галубяня
Дзікія птушкі
Драпежная (рус. хищная) птушка, драпежнік – якая харчуецца іншымі жывёлінамі і птушкамі.
Харчавацца (жывіцца, сілкавацца – рус. питаться)
Шуляк-карагольчык (рус. перепелятник)
Сокал-пустальга (рус. сокол-пустельга)
Дубальт (рус. дупель)
Берасцянка (рус. зяблик)
Гіль (снягір)
Зязюля (рус. кукушка)
Арніталогія – навука, якая вывучае птушак. Арнітолаг
Бёрдуотчар (ад англ. birdwatcher) – той, хто назірае за птушкамі
Дзяўбці (дзяўбсці) зерне (рус. клевать зерно)
Вырай – цёплыя краіны, куды адлятаюць зімаваць пералётныя птушкі
Тулава (рус. туловище): дзюба (рус. клюв), наддзюб’е, паддзюб’е, вочы, шчокі, крылы (крылле), пёры (пер’е) махавыя на крылах і рулявыя на хвасце, хвост, надхвосце, падхвосце, валлё (рус. зоб).
Нага: лапа (лапка), пальцы, цэўка (частка нагі ад лапкі да пяты), галёнка (голень), бядро (сцягно).
Гукі (рус. звуки). Спараджаць (рус. производить) гукі. Гукі птушак: песня, пазы́ўкі (сродак камунікацыі птушак паміж сабой), такаванне ў шлюбны (рус. брачный) перыяд.
Глушэц (рус. глухарь)
Цецярук (рус. тетерев)
Гняздо, гняздзіцца
Яйка. Несці і выседжваць яйкі.
Шкарлупінне (рус. скорлупа)

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат