Пра курсы
ГАРАДЫ :


05.04.2015
Тэма 14. Паэзія

Выходзіць на тэлеканале “Белсат” кожную суботу!

Госць гэтай праграмы – паэт, перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч. Ці мусіць паэт заклікаць да нечага з трыбуны? Што такое “нізка” і “паліндром”? Як паэту прымусіць дачку з’есці боршч? На гэтыя і іншыя пытанні шукаем адказы разам госцем івядоўцамі – Алесяй Літвіноўскай і Глебам Лабадзенкам!

А пакуль – невялікі слоўнічак па тэме.

Паэзія

Паэзія – са ст.- грэцкай ‘творчасць, стварэнне’.
Паэт (паэтычнае – паэта), паэтка (паэтэса)
Паэтычная вечарына, паэтычныя чытанні
Твор (рус. произведение), творчасць (рус. творчество), творца
Аўтар, аўтарка
Чытач, чытачка
Высокі пафас, пафасны
Верш (рус. стихотворение)
Белы верш — нерыфмаваны верш, які мае пэўную рытмічную будову.
Верлібр – не мае памеру, рыфмы,  поўны палёт творчасці аўтара. 
Вершаскладанне – пэўная сістэма арганізацыі вершаванай мовы.
Вершаванне – напісанне, складанне вершаў.
Вершаваны – напісаны ў вершаванай форме.
Радок (рус. строка)
Страфа (гутарк. слупок – рус. столбик)
Паэтычныя памеры: амфібрахій, анапест, дактыль, харэй, ямб
Цвёрдыя (устойлівыя, жорсткія) паэтычныя формы
Санет – мае строгую рытмічную і лагічную структуру і складаецца з 14 радкоў.
Трыялет – мае строга рэгламентаваную рыфмічную і рытмічную структуру, складаецца з 8 радкоў.
Рандо – мае строгую структуру, рэфрэн, які мусіць паўтарацца двойчы, складаецца з 15 радкоў.
Акраверш – у першых літарах кожнага радка гэтага верша па вертыкалі зашыфраванае нейкае слова.
Паліндром – аднолькава чытаецца ў абодвух напрамках: злева направа і справа налева. 
Зном, пункцір, вершаказ, квантэма – арыгінальныя формы, створаныя Алесем Разанавым.
Нізка вершаў — падборка, цыкл вершаў.
Пісаць, друкаваць (рус. печатать), выдаваць (рус. издавать), замаўляць (рус. заказывать) кнігі.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат