Пра курсы
ГАРАДЫ :


17.05.2015
Выпуск 20. На каго ў Беларусі палююць драпежнікі?

 

 

У праграме гутарка з вядомым журналістам, фотамастаком, дырэктарам Міжнароднага фонду падтрымкі дзікай прыроды «Чырвоны бор» Сяргеем Плыткевічам.

Як зрабіць добры здымак зуброў і выжыць? Хто такія сысуны і што яны ссуць? На каго ў Беларусі палююць драпежнікі? Як правільна называць маладых істотаў? Пра ўсё гэта, а таксама пра спосабы пераймання ў мове гукаў жывой і нежывой прыроды пагаворым разам з вядоўцамі – Алесяй Літвіноўскай і Глебам Лабадзенкам.
Слоўнік на тэму «Жывёльны свет»

Жывёла (рус. животное), жывёліна, жывая істота (рус. существо), звер
Асобіна (рус. особь)
Дзікія жывёлы
Драпежны (рус. хищный) звер, драпежнік
Паляванне (рус. охота), паляўнічы. Паляўнічая гаспадарка (рус. охотничье хозяйство)
Здабыча (рус. добыча). Злавіць здабычу.
Небяспека (рус. опасность), небяспечны
Абарона (рус. защита), абараняцца
Свойская (хатняя) жывёла
Млекакормячыя (рус. млекопитающие) = сысуны. Ссаць = смактаць (малако)
Зубр, зубры́ – зубраня (зубранё)
Лось, ласі́ – ласяня
Мядзведзь – медзведзяня
Воўк, ваўкі́ – ваўчаня
Ліса – лісяня
Дзік – дзікае парася
Бабёр – бабраня
Заяц, зайцы́ – зайчаня
Вавёрка (рус. белка) – ваверчаня
Вожык, вожычыха – важаня
Мыш – мышаня
Пацук (рус. крыса) – пацучаня
Крот – крацяня
Змяя: гадзюка, вуж
Слон – сланяня
Леў – ільвяня
Тыгр – тыграня
Конь, кабыла – жарабя
Карова, бык – цяля
Авечка, баран – ягня
Свіння, кабан – парася, парсючок, парсюк
Трус (рус. кролик), трусік – трусяня
Сабака – шчаня
Кот, котка (кошка) – кацяня
Спалохаць (напужаць, застрашыць)
Агіда (рус. отвращение). Агідны (брыдкі, гідкі)
Пляма (рус. пятно)
Іклы (рус. клыки)
Поўсць (рус. шерсть)
Зграя (рус. стая)
Статак (рус. стадо)

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат