Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Мода

03.03.2015
Выпуск 9. Мода

Выходзіць на тэлеканале “Белсат” кожную суботу!

 

Госць гэтай праграмы – уладальніца брэнда KRASA Ганна Кулакова. Як сказаць – “от куцюр” ці “ад куцюр”? Якія бываюць кофты? Што такое камізэлька і аксаміт? На гэтыя і іншыя пытанні шукаем адказы разам з вядоўцамі – Алесяй Літвіноўскай і Глебам Лабадзенкам!

 

А пакуль – невялікі слоўнічак па тэме.

 

Мода

Брэнд – марка тавару
Стыль, офісны стыль.
Густ (рус. вкус)
Лякала, пакрой.
Мадэль
Шыць (я шыю — ты шыеш — ён шые — яны шыюць).
От куцюр (фр. haute couture) — высокая мода.
Прэт-а-партэ (фр. рrêt-à-porter) — мода на кожны дзень. 
Маст хэв (ад ангельскага must have) – тая рэч, якую абавязкова трэба мець.
Шоў-рум – памяшканне, дзе прадаюць рэчы некалькіх дызайнераў-пачаткоўцаў, якія не могуць дазволіць сабе мець паўнавартасную краму.
Буцік — невялікая спецыялізаваная крама, разлічаная на абмежаванае кола кліентаў.
Лук (ад ангельскага “глядзець”) – тое, як чалавек выглядае менавіта зараз, усё, што фармуе вобраз у цэлым: адзенне, абутак, аксесурары, макіяж, прычоска.
Лук-бук — партфоліа дызайнера, альбом са здымкамі мадэляў у адзенні ад канкрэтнага майстра.
Аўтфіт — увесь камплект адзення, абутку і аксесуараў на чалавеку.
Сукенка (рус. платье).
Спадніца (рус. юбка).
Кашуля (рус. рубашка), начная кашуля (рус. ночная сорочка).
Пінжак (для мужчын), жакет (для жанчын).
Штаны (нагавіцы).
Камізэлька (рус. жилетка).
Паліто (не скланяецца).
Шкарпэткі  (рус. носки), панчохі (рус. чулки).
Пальчаткі, шалік (рус. шарф)
Упрыгожанні
Часткі адзення: каўнер (рус. воротник), рукаў (рукаво), кішэнь (кішэня), манжэт (абшэўка), падкладка (падшэўка).
Маланка (рус. молния), гузік (рус. пуговица), гаплік (кручочак), гапка (пяцелька).
Зашпільваць (рус. застегивать).
Тканіна: аксаміт (рус. бархат), шоўк, бавоўна (рус. хлопок), воўна (шэрсць)
Кофта
Світар (швэдар — разм.) – тоўстая вязаная кофта, якая надзяваецца праз галаву.
Вадалазка – тонкі гольф, які аблягае цела.
Джэмпер — трыкатажны або вязаны выраб з круглай або V-падобнай гарлавінай.
Кардыган – вязаны шарсцяны жакет, які аблягае фігуру, можа быць на гузіках.
Пуловер – трыкатажны выраб з V-падобным выразам, які надзяецца праз галаву.
Світшот — разнавіднасць світара, пашытая са шчыльнага трыкатажнага палатна.
Худзі — нераспашная кофта з мяккага трыкатажу з капюшонам.
Абутак: чаравікі, боты.
Матузкі (шнуркі).
Батыльёны — мікс туфель і паўботаў.
Брогі — туфлі з перфарацыяй.
Вінкл-пікер — вастраносыя  чаравікі на  плоскай падэшве.
Гладыятары — від сандаляў з вялікай колькасцю раменьчыкаў.
Дзезерты — чаравікі з замшавым верхам на гумовай падэшве з дзвюма парамі адтулін для матузкоў.
Дарсэ — фасон туфель, якія закрываюць насок ды пятку і адкрываюць  выгін ступні.
Марцінсы — абутак армейскага тыпу для паўсядзённага жыцця.
Макасіны — традыцыйны абутак паўночнаамерыканскіх індзейцаў.
Мюлі — туфлі без задніка.
Сліпоны — летнія кеды без шнуроўкі на гумовай падэшве.
Хілісы — красоўкі з калёсікамі.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат