Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Медыцына

03.01.2014
Выпуск 1. Медыцына

Выходзіць на тэлеканале “Белсат” кожную суботу!


 

Госць гэтай праграмы – дзіцячы лекар-рэаніматолаг Андрэй Вітушка, вядомы не толькі сваім надзвычайным прафесіяналізмам і аўтарытэтам, але і беларускамоўнасцю.

Ці экзотыка гэта – беларускамоўны лекар? Як ставяцца калегі і пацыенты? Ці добра распрацаваная медычная лексіка? Гэта і шмат іншага – у далучаным відэафайле з праграмай.

 

Тут жа падамо кароткі слоўнічак (словы і словазлучэнні) па тэме “Медыцына”.

Медыцына, медычны.

Лекар, доктар, медык.

Лякарня, шпіталь, бальніца.

Акуліст, акушэрка, кардыёлаг, медсястра, неўролаг, педыятр, тэрапеўт і г.д.

Отарыналарынголаг = лор-лекар = вуха-горла-нос

Мне баліць… Мне баліць галава. Мне баліць горла. Мне баліць сэрца.

Хварэць на… Хварэць на грып. Я хворы на прастуду. Хворы на дыябет. Хворы на адзёр (рус. корь)

Я адчуваю слабасць, мяне калоціць, мяне ванітуе, мне млосна.

У мяне высокая тэмпература. Высокі/нізкі артэрыйны ціск. У мяне алергія, харчовае атручанне, востры боль у страўніку або нават крывацёк (звярніце ўвагу – слова мужчынскага роду).

Выклікаць лекара. Выклічце хуткую дапамогу, калі ласка!

Пацікавіцца скаргамі пацыента.

Як вы сябе адчуваеце? Дзе вам баліць? Ці балюча вам глытаць? Адкрыйце, калі ласка рот, я зазірну вам у горла.

Трэба памераць тэмпературу, ціск, палічыць пульс.

Распрануцца па пояс, удыхаць і выдыхаць.

Фанендаскоп (у народзе называюць “трубка”).

Нічога сур’ёзнага, падставаў палохацца няма!

Рэцэпт на лекі.

Сіропы (у вадкім выглядзе), пігулкі (таблеткі).

Прымаць лекі да ці пасля яды. Не палохайцеся гэтага слова і не замяняйце яго адразу на слова “ежа”. Значэнні тут розныя. Яда – працэс: піць лекі да яды. Ежа – рэчыва, тое, што мы ямо: піце гэтыя пігулкі разам з ежаю.

Трэба паказацца праз колькі дзён.

Прызначыць дадатковыя кансультацыі ў іншых лекараў.

Выпісаць накіраванне на аналіз крыві або мачы, накіраваць на рэнтген.

Паведаміць, што патрэбная аперацыя.

Боль — у беларускай мове мужчынскага роду: мой боль, боль быў нясцерпны.

Прышчэпка (рус. прививка)

Ускладненне (рус. осложнение).

Бяссонне.

Страсенне мозгу.

Страціць прытомнасць (рус. потерять сознание).

Цягліцы (рус. мышцы)

Сутарга (рус. судорога).

Сухоты = туберкулёз

Кіёк (рус. трость).

Мыліцы (рус. костыли)

Інвалідны вазок.

Болепатольны сродак.

Калі жанчына чакае дзіця, то яна – цяжарная, а яе стан называецца “цяжарнасцю”.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат