Пра курсы
ГАРАДЫ :


08.03.2015
Выпуск 10. Кавярня

Выходзіць на тэлеканале “Белсат” кожную суботу!

Госць гэтай праграмы – беларускамоўны менскі барыста Сяргей Сачыўка. Чым адрозніваецца барыста ад бармена? Як назваць па-беларуску ўвесь посуд на стале ў кавярні? Як ставяцца наведнікі да беларускамоўнага чалавека, які падае ім каву? Пра гэта ды многае іншае дазнаемся разам з госцем і вядоўцамі перадачы – Алесяй Літвіноўскай і Глебам Лабадзенкам!

 

А пакуль – невялікі слоўнік па тэме «Кавярня».

 

Ці можна ў вас павячэраць?
Ці ёсць у вас вольны (свабодны) столік?
Ці магу я зарэзерваваць столік на дзве персоны на сем гадзін вечара? – Прабачце, усе столікі занятыя.
Ці можна паліць (рус. курить) у гэтай кавярні? – Так, можна./ Даруйце, у нас не паляць. / У нас паляць, але толькі ў суседняй зале.
Ці можна атрымаць меню?
Замова (заказ), зрабіць замову. Калі будзе гатова наша замова?
Прыборы: відэлец (рус. вилка), ножык, лыжка, лыжачка.
Посуд: талерка, сподачак (рус. блюдце), шклянка (рус. стакан), чарка (рус. рюмка), келіх (рус. бокал), куфаль (кухаль – рус. пивная кружка), кубак (рус. чашка).
Соль, перац, аліўкавы алей, воцат (рус. уксус), цукар.
Сурвэткі (рус. салфетки).
Абрус (рус. скатерть).
Рахунак (рус. счет). Прынясіце нам рахунак, калі ласка. Можаце нас разлічыць (рассчитать)?
Рэшта (рус. сдача). Дзякуй, рэшты не трэба.
Смачна есці! (рус. Приятного аппетита!)
Кавярня, рэстаран (рэстарацыя), страўня, піцэрыя, буфет, блінная, чабурэчная, бульбяная.
Кухар (рус. повар), афіцыянт
Наведнікі (кліенты)
Паснедаць – з’есці снеданне/сняданак (рус. завтрак).
Паабедаць – пайсці на абед. Ці можам мы разам пайсці на абед?
Павячэраць – пайсці на вячэру (рус. ужин). Ці згодны вы са мной павячэраць?
Палуднаваць (рус. полдничать).
Падсілкавацца (перакусіць).
Страва (рус. блюдо). Якія ў вас ёсць мясныя стравы? Якую страву вы можаце нам прапанаваць?
Мясныя стравы: з ялавічыны (рус. говядина), цяляціны, свініны, бараніны, курыцы (птушкі), качкі.
Рыбныя стравы: селядзец з цыбуляй (рус. селедка с луком), фаршыраваны шчупак (рус. щука), смажаны карп.
Гарнір: бульба вараная, печаная, смажаная, рыс, тушаная гародніна, каша.
Салата (салат).
Напоі: газаваная ці негазаваная мінеральная вада, бярозавік (бярозавы сок), морс, квас.
Алкагольныя напоі: піва, віно, гарэлка.
Гарачыя напоі: кава, гарбата (чай), какава (жаночы род).
Гарбата- 1. напой з зёлак; 2. чай. Бывае чорная, зялёная, чырвоная, фруктовая. Запарваць гарбату.
Кава: молатая, распушчальная (рус. растворимая), з малаком, з вяршкамі (рус. сливки). Эспрэса, амерыкана, капучына, латэ. Варыць каву.
Барыста – той, хто гатуе гарачыя напоі (каву, гарбату).
Бармен – той, хто працуе з алкагольнымі напоямі, кактэйлямі, сокамі.
Дэсерт: пірог, торт, печыва (пячэнне), пернікі (рус. пряники), мёд, цукеркі (рус. конфеты), варэнне, пірожнае, марожанае (марозіва).

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат