Выходзіць на тэлеканале “Белсат” кожную суботу!
Госць выпуска — выбітны мастацтвазнаўца і знаўца гісторыі Менска Сяргей Харэўскі.
Госць гэтай праграмы – майстацтвазнаўца і бліскучы знаўца Менска Сяргей Харэўскі. У выпуску вядоўцы – Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка – разам з шаноўным госцем даюць як слоўнікавую лексіку па тэме “Горад”, гэтак і звяртаюцца да гісторыі Менска ды іншых беларускіх гарадоў. За якія еўрапейскія сталіцы старэйшы Менск? Што такое гумцуміролікі? Якія будынкі ў нашай сталіцы самыя старадаўнія? Як слушна ўтвараць вышэйшую і найвышэйшую ступень параўнання? На гэтыя і іншыя пытанні шукаем адказы разам!
А пакуль – невялікі слоўнік па тэме “Горад”
Гарадская прастора
Будынак, пабудова. Драўляны ці мураваны будынак
Падмуркі
Манастыр (часцей у праваслаўных), кляштар (звычайна ў каталікоў)
Праспект, вуліца, завулак,праезд, бульвар, тупік
Скрыжаванне (рус. перекресток)
Плошча (пляц)
Квартал, раён
Мапа (карта)
На тым і на гэтым баку вуліцы
Мост, ісці па мосце
Храм, касцёл, царква, малітоўны дом, кірха, сінагога, мячэць.
Зала (канцэртная, спартовая)
Музей, тэатр, кінатэатр, галерэя
Парк, сквер, батанічны сад. Шпацыраваць у парку, у скверы, у садзе
Прысады (алея)
Гушкацца на арэлях (рус. качаться на качелях)
Рака, возера, сажалка (штучна створаны невялікі вадаём, рус.пруд)
Фантан
Кавярня, піцэрыя, страўня, рэстаран (рэстарацыя), пірожня. Падсілкавацца ў кавярні.
Бровар
Аўтамабільны і чыгуначны вакзал
Аэрапорт
Крамы (харчовая, гаспадарчая, заалагічная, музычная…), гандлёвы дом, рынак, кірмаш (рус. ярмарка).
Цырульня – стрыгчыся ў цырульні
Кнігарня – набываць кнігі ў кнігарні
Пошта – дасылаць лісты з пошты
Стадыён, спартовая арэна — глядзець спартовыя спаборніцтвы
Банк – мяняць грошы ў банку
Грамадская прыбіральня (грамадскі туалет)
Аптэка – набываць лекі
Паліклініка, бальніца (больніца, лякарня, шпіталь)
Могілкі, магіла, пахаванне
Гатэль (гасцініца), хостал, апартаменты (кватэра ў арэнду)
Нумар (пакой)
Пакаёўка (рус. горничная)
Транспарт: аўтобус, тралейбус, трамвай, маршрутка, метро, прыватны аўтамабіль (прыватнае аўто)
Кіроўца таксоўкі. У таксоўцы мы спытаемся ў кіроўцы: “Колькі я вам вінны за праезд?” Працягнем яму грошы і скажам: “Вось, калі ласка. Рэшты не трэба”.