Пра курсы
ГАРАДЫ :


13.05.2015
Выпуск 18. Эканоміка

 

Госць гэтай праграмы – вядомы эканаміст, дырэктар Даследчага цэнтру ІПМ Аляксандр Чубрык. Чым адрозніваюцца даходы ад прыбыткаў? Што такое лішка і нястача? Якім мілагучным словам замяніць кальку «здзелка»? Гэтыя і іншыя цікавінкі дазнаемся разам з госцем і вядоўцамі перадачы – Алесяй Літвіноўскай і Глебам Лабадзенкам!
А пакуль – невялікі слоўнік па тэме «Эканоміка».

 

Аблігацыя – каштоўная папера, якая выпускаецца акцыянернымі таварыствамі і дзяржавай як даўгавое абавязацельства.
Ліквіднасць – здольнасць актываў быць хутка прададзенымі па кошце, блізкім да рынкавага. Ліквідны – які можна перавесці ў грошы.
Парытэт – роўнасць двух ці большай колькасці бакоў паводле нейкіх крытэраў.
Вонкавы доўг – агульная запазычанасць краіны перад замежнымі крэдыторамі.
Унутраны доўг – фінансавыя абавязкі дзяржавы перад недзяржаўнымі арганізацыямі і насельніцтвам у сувязі з прыцягненнем іх да выканання дзяржаўных праграм і замоваў.
Выдаткі (рус. расходы, траты, издержки).
Кошык валют – умоўны набор валют з мэтай усталявання курсу нацыянальнай валюты ў адносінах да іншых.
Субсідыя – выплаты спажыўцам за кошт дзяржаўнага або мясцовага бюджэту.
Сальда – рознасць між паступленнямі і выдаткамі за пэўны прамежак часу.
Пазыка (рус. кредит)
Тавар
Рахунак (рус. счёт). Рахаваць – падлічваць.
Адсоткавая (працэнтная) стаўка
Акцыз
Антыманапольная палітыка
Тарыф
Бюджэт
Прыбытак (не блытаць з даход) – даход мінус выдаткі. Часам ужываецца як сінонім даходу.
Угода (пагадненне)
Скарбніца (казначэйства)
Прапанова – рус. предложение.
Кошты (цэны) – можна выкарыстоўваць як сінонімы, але ў строгім сэнсе кошт – гэта эквівалент рус. стоимость.
Нястача (дэфіцыт) бюджэту – перавышэнне выдаткаў над даходамі.
Лішка (прафіцыт) – перавышэнне даходаў над выдаткамі
Рэальны сектар – сукупнасць (лучнасць) галін (рус. – отрослей) эканомікі, якія вырабляюць тавары і паслугі, за выключэннем фінансава-крэдытных і біржавых аперацый.
Рэальны заробак – колькасць тавараў і паслуг, якія можна набыць за заробак.
Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) – рынкавы кошт усіх тавараў і паслуг, створаных на эканамічнай тэрыторыі дадзенай краіны на працягу вызначанага перыяду часу.
Тарыфная стаўка першага разраду – адліковы пункт, з якога вылічаецца памер заробку кожнага разраду.
Мікраэканоміка – галіна эканамічнай навукі, якая вывучае паводзіны фірмаў, хатніх гаспадарак і іншых эканамічных адзінак, а таксама функцыянаванне рынкаў і агульную эфектыўнасць размеркавання рэсурсаў.
Макраэканоміка – навука пра функцыянаванне эканомікі як цэлага, якая аперуе агрэгіраванымі (злучанымі) паказчыкамі.
Дзяржрэгуляванне
Сегмент рынку
Экспарт – што мы прадаем за мяжу.
Імпарт – што мы купляем з-за мяжы.
Афшор – фінансавы цэнтр, які прываблівае замежны капітал шляхам прадстаўлення адмысловых
падатковых ды іншых палёгкаў (ільгот) замежным кампаніям, якія зарэгістраваныя ў краіне знаходжання цэнтра.
Ашчадная ўстанова (рус. сберегательная). Ашчаджаць – рус.сберегать.
Бартэр – абмен.
Грашовая рэформа – рэвізія нацыянальнай валюты шляхам або ўвядзення новай грашовай адзінкі, або значных змяненняў у наяўнай сістэме.
Дывідэнды – частка прыбытку акцыянернага таварыства, якую яно размяркоўвае паміж акцыянерамі (уладальнікамі акцый) і выплочвае ім штогод у адпаведнасці з наяўнымі ў іх акцыямі з улікам годнасці акцый.
Дэвальвацыя – зніжэнне курсу валюты краіны ў адносінах да цвёрдых валют.
Дэмпінг – продаж тавараў на знешнім і ўнутраным рынках па штучна заніжаных цэнах, меншых за сярэднія рознічныя цэны, а часам і больш нізкіх, чым сабекошт (выдаткі вытворчасці і звароты). Дэмпінг праводзіцца з мэтай пранікнення на рынак, заваёвы месца на ім, выцяснення канкурэнтаў.
Замяшчэнне імпарту
Змова – неабвешчаная дамоўленасць некалькіх прыватнікаў такіх аперацый дзейнічаць пэўным чынам ва ўласных інтарэсах і ў шкоду інтарэсам іншых эканамічных суб’ектаў. Звычайна змова носіць супрацьпраўны, супрацьзаконны характар і ўшчамляе інтарэсы дзяржавы або трэцяга боку.
Індэксацыя – аўтаматычная карэкціроўка грашовых сум з улікам, напрыклад, інфляцыі, што ажыццяўляецца на падставе заканадаўства ці ўзаемнага пагаднення бакоў.
Інфляцыя – зніжэнне пакупной здольнасці грошай (падвышэнне агульнага ўзроўню цэн).
Кіраванае плаванне – палітыка кіравання валютным курсам, калі цэнтральны банк прадухіляе рэзкія ваганні курсу з дапамогай валютных інтэрвенцый (пакупку або продаж замежнай валюты).
Манетарная (грашовая) палітыка – палітыка дзяржавы ў галіне кіравання прапановай грошай і адсоткавымі стаўкамі.
Міжнародны валютны фонд – арганізацыя, створаная Брэтан–Вудскай канферэнцыяй у 1944 г. для спрыяння міжнароднай валютнай кааперацыі і стабілізацыі валютных курсаў, для ўсталявання сістэмы шматбаковых плат па бягучых угодах і для дапамогі краінам – сябрам МВФ, што маюць дэфіцыт плацежнага балансу.
Мінімальны заробак
Мяжа беднасці – узровень даходу, які дазваляе забяспечыць мінімальныя фізіялагічныя патрэбы чалавека (абсалютная беднасць) ці забяспечыць пэўны ўзровень жыцця ў параўнанні з іншымі грамадзянамі (адносная беднасць).
Падаткі (рус. налоги).
Мыты (рус. пошлины).
Падатак на даданую вартасць (ПДВ – рус. НДС) – форма ўскоснага падатку на тавары і паслугі. Абкладаецца дадатковая вартасць (кошт дададзенай апрацоўкі), якая складаецца з аплаты працы на выраб тавару (паслугі) і атрыманне чыстага даходу. У кошт дададзенай апрацоўкі ўключаюцца таксама адлічэнні на сацыяльнае страхаванне і амартызацыю асноўных фондаў. Падатак уваходзіць у цану тавару на ўсіх стадыях вытворчасці.
Плаваючы абменны курс – сітуацыя, калі цэнтральны банк не ўмешваецца ва ўсталяванне абменнага курсу; абменны курс усталеўваецца на аснове попыту і прапановы замежнай валюты.
Плацёж
Працоўная (рабочая) сіла
Рэцэсія — адносна ўмераны, некрытычны спад вытворчасці.
Спекулянт – юрыдычная ці фізічная асоба, якая заключае пагадненні ў мэтах атрымання прыбытку толькі ад змянення цэн.
Зарука (рус. поручительство, залог)
Уклад = дэпазіт
Унёсак
Статутны – які адпавядае статуту (рус. уставу).
Беспрацоўе
Палёгка (iльгота)
Раздробавы гандаль (рус. торговля в розницу)
Аптовы (гуртавы) гандаль

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат