Пра курсы
ГАРАДЫ :


17.05.2015
Сымон Барыс. Беларускія імёны

Дапаможнік для маладых бацькоў

Крыніца: http://knihi.com/Symon_Barys/Bielaruskija_imiony.html

Ад выдавецтва
Шаноўныя чытачы! Вашай увазе прапануецца невялікі слоўнік беларускіх асабовых імёнаў. Галоўная мэта, што ставілася пры яго ўкладанні, — адлюстраваць адметныя беларускія формы імёнаў, пашыраных у хрысціянскім свеце. Менавіта гэтыя асабовыя імёны, якія складаюць нацыянальную імёнаслоўную традыцыю, і мусяць ужывацца ў адпаведнасці з Законам аб мовах Рэспублікі Беларусь. У слоўнік улучаныя таксама дахрысціянскія імёны, якія некалі бытавалі ў арыстакратычным асяроддзі і сёння становяцца папулярнымі.
Імёны ў слоўніку пададзены ў дзвюх версіях — на кірыліцы і лацінцы. Мы робім гэта перадусім дзеля таго, каб унармаванае беларускае імя было адкрытым для ўсяго свету. Перадаваць нашы імёны лацінскімі літарамі можна, вядома, праз транскрыпцыю іх на ангельскую, французскую ці якую іншую мову. Але ў такім разе ўзнікае варыянтнасць, паўстаюць праблемы адпаведнасці напісанага вымаўленаму. Такога не здараецца, калі карыстацца традыцыйнай беларускай лацінкай, добра дапасаванай да нашае мовы. Станоўчы прыклад, дарэчы, падае ў гэтым Рэспубліканская тапанімічная камісія пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Супольна з Дзяржкартгеафондам яна рыхтуе Слоўнік назваў населеных пунктаў, дзе якраз і ўжывае побач з кірыліцай беларускую лацінку.
У нашым слоўніку вы сустрэнеце і добра знаёмыя вам імёны, і тыя, якія ўжо крыху забыліся — імёны нашых дзядоў, далёкіх продкаў. Такія нязвычныя на першы погляд, але родныя, мілагучныя. Учытайцеся ў іх, услухайцеся ў іх гучанне… Перададзеныя дзецям, яны знітуюць нашу мінуўшчыну і будучыню.

Беларуская лацінка
Літарам беларускай лацінкі адпавядаюць наступныя літары кірыліцы:

A a А а
B b Б б
C c Ц ц
Ć ć Ць ць
Č č Ч ч
D d Д д
E e Е е
F f Ф ф
G g Ґ ґ
H h Г г
I I І і
J j Й й
K k К к
L l Ль ль
Ł ł Л л
M m М м
N n Н н
Ń ń Нь нь
O o О о
P p П п
R r Р р
S s С с
Ś ś Сь сь
Š š Ш ш
T t Т т
U u У у
Ŭ ǔ Ў ў
V v В в
Y y Ы ы
Z z З з
Ž ž Ж ж
Ź ź Зь зь
Ch ch Х х

Мужчынскія імёны
Абакум, Abakum
Авер, Avier
Агап, Ahap
Агапон, Ahapon
Агей, Ahiej
Адам, Adam
Адамей, Adamiej
Адамусь, Adamuś
Адась, Adaś
Адолік, Adolik
Адоль, Adol
Адрыян, Adryjan
Азар, Azar
Акім, Akim
Аксён, Aksion
Алелька, Alelka
Алесь, Aleś
Алехна, Alechna
Алізар, Alizar
Алісей, Alisiej
Альгей, Alhiej
Альгерд, Alhierd
Альфон, Alfon
Аляксей, Alaksіej
Амброс, Ambros
Амелька, Amielka
Аміль, Amil
Амос, Amos
Амялян, Amialan
Амялюк, Amialuk
Анань, Anań
Анастась, Anastaś
Анась, Anaś
Анатоль, Anatol
Андрон, Andron
Андронік, Andronik
Андрук, Andruk
Андрусь, Andruś
Андрык, Andryk
Андрэй, Andrej
Анікей, Anikiej
Анісім, Anisim
Анісь, Aniś
Антаней, Antaniej
Антасей, Antasiej
Антоль, Antol
Антон, Anton
Антонік, Antonik
Антось, Antoś
Антук, Antuk
Антусь, Antuś
Анупрэй, Anuprej
Анціп, Ancip
Апалінар, Apalinar
Апанас, Apanas
Аполісь, Apoliś
Аркадзей, Arkadziej
Аркадзь, Arkadź
Арсей, Arsiej
Арсенік, Arsienik
Арсень, Arsień
Архіп, Archip
Арцім, Arcim
Астап, Astap
Астафей, Astafiej
Аўгей, Aǔhiej
Аўген, Aǔhien
Аўдакім, Aǔdakim
Аўдзей, Aǔdzej
Аўдось, Aǔdoś
Аўрам, Aǔram
Аўрэль, Aǔrel
Аўсей, Aǔsiej
Аўтусь, Aǔtuś
Аўтух, Aǔtuch
Аўхім, Aǔchim
Ахрэм, Achrem
Багдан, Bahdan
Багуміл, Bahumił
Багуслаў, Bahusłaǔ
Базыль, Bazyl
Базылька, Bazylka
Балюк, Baluk
Баляслаў, Balasłaǔ
Банадысь, Banadyś
Банась, Banaś
Барыс, Barys
Барыслаў, Barysłaǔ
Батура, Batura
Баўтрук, Baǔtruk
Бахрамей, Bachramiej
Бенядзікт, Bieniadzikt
Богусь, Bohuś
Богуш, Bohuš
Болесь, Boleś
Болюсь, Boluś
Браніслаў, Branisłaǔ
Браслаў, Brasłaǔ
Брачыслаў, Bračysłaǔ
Бронік, Bronik
Бронюсь, Broniuś
Будзімір, Budzimir
Бутрым, Butrym
Вавіла, Vaviła
Вайніслаў, Vajnisłaǔ
Вайніла, Vajniła
Вайцех, Vajciech
Валадар, Vaładar
Валер, Valer
Валік, Valik
Валодша, Vałodša
Валянцін, Valancin
Валянцей, Valanciej
Валяр’ян, Valarjan
Васілёк, Vasilok
Васіль, Vasil
Васілька, Vasilka
Вацлаў, Vacłaǔ
Вацусь, Vacuś
Венчусь, Vienčuś
Венчыслаў, Vienčysłaǔ
Верамей, Vieramiej
Віктусь, Viktuś
Вінцук, Vincuk
Вінцусь, Vincuś
Вінцэсь, Vinceś
Віт, Vit
Вітак, Vitak
Віталь, Vital
Вітаўт, Vitaǔt
Вітусь, Vituś
Віцень, Vicień
Віцюк, Viciuk
Вой, Voj
Войтак, Vojtak
Войтусь, Vojtuś
Войшалк, Vojšałk
Волесь, Voleś
Восіп, Vosip
Вышаслаў, Vyšаsłaǔ
Вяслаў, Viasłaǔ
Вячаслаў, Viačasłaǔ
Вячка, Viačka
Вячык, Viačyk
Габрусь, Habruś
Гальляш, Hallaš
Гамелька, Hamielka
Гапей, Hapiej
Гапон, Hapon
Гaрасім, Harasim
Гарась, Haraś
Гардзіслаў, Hardzisłaǔ
Гаўрук, Haǔruk
Гаўрыла, Haǔryła
Гедзімін, Hiedzimin
Генадзь, Hienadź
Ґенік, Gienik
Ґенусь, Gienuś
Гервась, Hiervaś
Герусь, Hieruś
Герык, Hieryk
Гіляр, Hilar
Гіль, Hil
Гіпаліт, Hipalit
Гіполь, Hipol
Глеб, Hleb
Грыгарэй, Hryharej
Грыміслаў, Hrymisłaǔ
Грынь, Hryń
Гура, Hura
Гурка, Hurka
Гурэй, Hurej
Дабраміл, Dabramił
Дабраслаў, Dabrasłaǔ
Давыд, Davyd
Давыдка, Davydka
Дамінік, Daminik
Даніла, Daniła
Данік, Danik
Данілей, Danilej
Данілік, Danilik
Данісь, Daniś
Дарафей, Darafiej
Дзямід, Dziamid
Дзям’ян, Dziamjan
Дзяніс, Dzianis
Дорах, Dorach
Дораш, Doraš
Елісей, Jelisiej
Ерафей, Jerafiej
Жыгімонт, Žyhimont
Засім, Zasim
Захар’я, Zaсharja
Захарэй, Zaсharej
Зьдзіслаў, Ździsłaǔ
Зьмітра, Źmitra
Зьмітрок, Źmitrok
Зьмітрусь, Źmitruś
Зьміцер, Źmicier
Зыґмусь, Zygmuś
Зыдор, Zydor
Зянон, Zianon
Іван, Ivan
Івась, Ivaś
Ігар, Ihar
Ігнась, Ihnaś
Ігнат, Ihnat
Ізяслаў, Iziasłaǔ
Ільлюк, Illuk
Ільля, Illa
Ільляш, Illaš
Ілька, Ilka
Імполь, Impol
Іпат, Ipat
Ісай, Isaj
Казік, Kazik
Казімір, Kazimir
Каліст, Kalist
Кандрат, Kandrat
Кандрусь, Kandruś
Карніла, Karniła
Карней, Karniej
Карнусь, Karnuś
Кароль, Karol
Карпей, Karpiej
Карпусь, Karpuś
Карусь, Karuś
Карыбут, Karybut
Кастусь, Kastuś
Касьцюшка, Kaściuška
Кейстут, Kiejstut
Кіпрэй, Kiprej
Кірыла, Kiryła
Кірэй, Kirej
Кірэйка, Kirejka
Клаўдусь, Kłaǔduś
Клімаш, Klimaš
Клімусь, Klimuś
Крыштоп, Kryštop
Крыштусь, Kryštuś
Ксавер, Ksavier
Купрэй, Kuprej
Курыла, Kuryła
Ладзік, Ładzik
Ладзімір, Ładzimir
Ладзіслаў, Ładzisłaǔ
Ладусь, Ładuś
Ладымер, Ładymier
Ларывон, Łaryvon
Лаўрук, Łaǔruk
Лаўрын, Łaǔryn
Лаўрыш, Łaǔryš
Лаўрэль, Łaǔrel
Лаўрэн, Łaǔren
Лесік, Lesik
Леў, Leǔ
Леўчык, Leǔčyk
Лёкса, Loksa
Лёнік, Lonik
Лёнюсь, Loniuś
Логвін, Łohvin
Лугвен, Łuhvien
Лукаш, Łukaš
Лук’ян, Łukjan
Людвік, Ludvik
Лютак, Lutak
Люцыян, Lucyjan
Лявон, Lavon
Лявусь, Lavuś
Ляксей, Laksiej
Макар, Makar
Макей, Makiej
Максім, Maksim
Малах, Małach
Мануйла, Manujła
Манюсь, Maniuś
Марка, Marka
Маркей, Markiej
Марук, Maruk
Марусь, Maruś
Марцін, Marcin
Марцэль, Marcel
Марык, Maryk
Мар’ян, Marjan
Масей, Masiej
Мацьвей, Маćviej
Мелюсь, Mieluś
Мелянцей, Mielanciej
Мечка, Miečka
Мечусь, Miečuś
Мечык, Miečyk
Мечыслаў, Miečysłaǔ
Мікіта, Mikita
Мікадзім, Mikadzim
Мікалай, Mikałaj
Мікандра, Mikandra
Міканор, Mikanor
Мікаш, Mikaš
Мікіцей, Mikiciej
Міклаш, Mikłaš
Міклуха, Mikłucha
Мікола, Mikoła
Мікула, Mikuła
Міласлаў, Miłasłaǔ
Мілаш, Miłaš
Мінай, Minaj
Міндоўг, Mindoǔh
Міраслаў, Mirasłaǔ
Мірон, Miron
Мірук, Miruk
Мірусь, Miruś
Мітрох, Mitroch
Мітрыпан, Mitrypan
Міхайла, Michajła
Міхалік, Michalik
Міхал, Michał
Міхаль, Michal
Міхась, Michaś
Міхед, Michied
Міхей, Michiej
Міхна, Michna
Мсьціслаў, Mścisłaǔ
Мялет, Mialet
Мялешка, Mialeška
Мяфёд, Miafiod
Навум, Navum
Настась, Nastaś
Несьцер, Nieścier
Нічыпар, Ničypar
Нупрэй, Nuprej
Павал, Pavał
Палінар, Palinar
Панас, Panas
Панкрат, Pankrat
Панцялей, Pancialej
Пархім, Parchim
Пархом, Parchom
Патап, Patap
Паўла, Paǔła
Паўлюк, Paǔluk
Паўлюсь, Paǔluś
Пётра, Piotra
Петрык, Pietryk
Пілімон, Pilimon
Піліп, Pilip
Піліпей, Pilipiej
Пракоп, Prakop
Пранук, Pranuk
Пранціш, Pranciš
Пранцішак, Prancišak
Пратас, Pratas
Прахор, Prachor
Пятрок, Piatrok
Пятрук, Piatruk
Пятрусь, Piatruś
Рагвалод, Rahvałod
Радаслаў, Radasłaǔ
Радзівон, Radzivon
Радзік, Radzik
Радзім, Radzim
Радзіслаў, Radzisłaǔ
Раман, Raman
Раманік, Ramanik
Расьціслаў, Raścisłaǔ
Родзька, Rodźka
Ромусь, Romuś
Росьцік, Rościk
Рыгор, Ryhor
Рысік, Rysik
Рысь, Ryś
Савасьцей, Savaściej
Савасьцян, Savaścian
Савель, Saviel
Савось, Savoś
Сазон, Sazon
Сак, Sak
Сальвесь, Salvieś
Самойла, Samojła
Самось, Samoś
Самуль, Samul
Самусь, Samuś
Сапрон, Sapron
Саўка, Saǔka
Сахон, Sachon
Сьвідрыгайла, Śvidryhajła
Сьвірыд, Śviryd
Сьвятаслаў, Śviatasłaǔ
Севярын, Sieviaryn
Сергусь, Sierhuś
Сідар, Sidar
Сіліван, Silivan
Сільвестaр, Silviestar
Славамір, Słavamir
Славук, Słavuk
Славусь, Słavuś
Сьпірыдон, Śpirydon
Станіслаў, Stanisłaǔ
Стась, Staś
Стафан, Stafan
Стах, Stach
Сьцяпан, Ściapan
Сымон, Symon
Сысой, Sysoj
Сяргей, Siarhiej
Сяржук, Siaržuk
Табіян, Tabijan
Тадзік, Tadzik
Тадуш, Taduš
Тадэвуш, Tadevuš
Талюсь, Taluś
Тамась, Tamaś
Тамаш, Tamaš
Тарас, Taras
Таўцьвіл, Taǔćvił
Тахвей, Tachviej
Тодар, Todar
Тонюсь, Toniuś
Трайдзень, Trajdzień
Трахім, Trachim
Тур, Tur
Тэафан, Teafan
Уладак, Uładak
Уладзік, Uładzik
Уладзімір, Uładzimir
Уладзіслаў, Uładzisłaǔ
Уладзісь, Uładziś
Улас, Ułas
Урбан, Urban
Усевалад, Usievaład
Усяслаў, Usiasłaǔ
Франук, Franuk
Франусь, Franuś
Францішак, Francišak
Фэлюсь, Feluś
Хадот, Chadot
Халімон, Chalimon
Харлам, Charłam
Хведар, Chviedar
Хвядос, Chviados
Хвядот, Chviadot
Ходар, Chodar
Ходась, Chodaś
Ходзька, Chodźka
Ходка, Chodka
Хрол, Chroł
Хрыстафор, Chrystafor
Цімох, Cimoch
Ціт, Cit
Ціхан, Cichan
Церах, Cierach
Цімон, Cimon
Цімош, Cimoš
Цітусь, Cituś
Ціхамір, Cichamir
Цішка, Ciška
Цішук, Cišuk
Цыпрыян, Cypryjan
Цярэшка, Ciareška
Часлаў, Časłaǔ
Чэсь, Čeś
Эдзюсь, Edziuś
Эдмусь, Edmuś
Юзік, Juzik
Юлісь, Juliś
Юльлян, Jullan
Юрай, Juraj
Юрась, Juraś
Юрка, Jurka
Юрусь, Juruś
Юрэй, Jurej
Юстын, Justyn
Ягайла, Jahajła
Язэп, Jazep
Якім, Jakim
Якуб, Jakub
Якуш, Jakuš
Ян, Jan
Янік, Janik
Янка, Janka
Янук, Januk
Януль, Janul
Янусь, Januś
Януш, Januš
Ярамір, Jaramir
Яраш, Jaraš
Ярміла, Jarmiłа
Ярмола, Jarmoła
Ярмош, Jarmoš
Яроха, Jarocha
Ярош, Jaroš
Яруш, Jaruš
Ясень, Jasień
Ясь, Jaś
Яўгей, Jaǔhiej
Яўген, Jaǔhien
Яўгень, Jaǔhień
Яўгеш, Jaǔhieš
Яўмен, Jaǔmien
Яўнут, Jaǔnut
Яўсей, Jaǔsiej
Яўстах, Jaǔstach
Яўтух, Jaǔtuch
Яўхім, Jaǔchim
Яўціх, Jaǔcich
Яхім, Jachim
Яцка, Jackа

Жаночыя імёны
Агапа, Ahapa
Агата, Ahata
Агнэся, Ahnesia
Агрыпіна, Ahrypina
Адарка, Adarka
Адуся, Adusia
Адэля, Adela
Аксeня, Aksienia
Акуліна, Akulina
Алаіза, Ałaiza
Алена, Alena
Алеся, Alesia
Алінка, Alinka
Альбіня, Albinia
Альдона, Aldona
Альжбета, Alžbieta
Аля, Ala
Аміля, Amila
Аніся, Anisia
Анася, Anasia
Антоля, Antola
Антося, Antosia
Анця, Ancia
Анэля, Anela
Аркадзя, Arkadzia
Аршуля, Aršula
Арына, Aryna
Аўгіня, Aǔhinia
Аўгусьціна, Aǔhuścina
Аўдоля, Aǔdola
Аўдося, Aǔdosia
Аўдоця, Aǔdocia
Аўдуля, Aǔdula
Аўрэля, Aǔrela
Аўхіма, Aǔchima
Бaгуміла, Bahumiła
Багдана, Bahdana
Багуслава, Bahusłava
Багуся, Bahusia
Баляслава, Balasłava
Барбара, Barbara
Барыслава, Barysłava
Бірута, Biruta
Браніслава, Branisłava
Брачыслава, Bračysłava
Броня, Bronia
Бяроза, Biaroza
Валера, Valera
Вальжына, Valžyna
Валянціна, Valancina
Ванда, Vanda
Васіліна, Vasilina
Вера, Viera
Вераніка, Vieranika
Віктуся, Viktusia
Вікця, Vikcia
Віталя, Vitala
Вольга, Volha
Воля, Vola
Вяргіня, Viarhinia
Вяруся, Viarusia
Вяслава, Viasłava
Вясьнянка, Viaśnianka
Вячаслава, Viačasłava
Габруся, Habrusia
Габрыня, Habrynia
Галіна, Halina
Галюся, Halusia
Ганна, Hanna
Ганка, Hanka
Гануля, Hanula
Гануся, Hanusia
Гардзіслава, Hardzisłava
Ґеня, Gienia
Гражына, Hražyna
Грыміслава, Hrymisłava
Грыпіна, Hrypina
Гэлька, Helka
Гэля, Hela
Дабрадзея, Dabradzieja
Дабраміла, Dabramiła
Дабраслава, Dabrasłava
Дамініка, Daminika
Дамініся, Daminisia
Даміцэля, Damicela
Дануся, Danusia
Дарка, Darka
Дарота, Darota
Домна, Domna
Ефрасіня, Jefrasinia
Ёўга, Joǔha
Зьвеніслава, Źvienisłava
Зьдзіслава, Ździsłava
Зоня, Zonia
Зося, Zosia
Івонка, Ivonka
Ізяслава, Iziasłava
Ірына, Iryna
Казіміра, Kazimira
Каліна, Kalina
Каміла, Kamiła
Караліна, Karalina
Каруся, Karusia
Кастуся, Kastusia
Кася, Kasia
Кацярына, Kaciaryna
Клаўдзя, Kłaǔdzia
Куліна, Kulina
Купава, Kupava
Купаліна, Kupalina
Ларыса, Łarysa
Лаўра, Łaǔra
Лаўрэля, Łaǔrela
Леаніла, Leaniła
Лёдзя, Lodzia
Лёля, Lola
Лёня, Lonia
Лілея, Lileja
Лора, Łora
Лукася, Łukasia
Луцэя, Łuceja
Люба, Luba
Любава, Lubava
Людвіся, Ludvisia
Людміла, Ludmiła
Люся, Lusia
Люцына, Lucyna
Лявося, Lavosia
Маґдуся, Magdusia
Макрына, Makryna
Маланка, Małanka
Маланя, Małania
Малоха, Małocha
Мальва, Malva
Мар’я, Marja
Мара, Mara
Марка, Marka
Марта, Marta
Марцэля, Marcela
Марыйка, Maryjka
Марыля, Maryla
Марына, Maryna
Марыся, Marysia
Мар’яна, Marjana
Матруна, Matruna
Маўра, Maǔra
Мечыслава, Miečysłava
Міла, Miła
Міласлава, Miłasłava
Міра, Mira
Міраслава, Mirasłava
Міхаліна, Michalina
Мсьціслава, Mścisłava
Надзея, Nadzieja
Нара, Nara
Наста, Nasta
Настуля, Nastula
Настyся, Nastusia
Наталіна, Natalina
Наталя, Natala
Палага, Pałaha
Паладзя, Paładzia
Паланея, Pałanieja
Палута, Pałuta
Параска, Paraska
Паўла, Paǔła
Паўліна, Paǔlina
Паўлінка, Paǔlinka
Перадслава, Pieradsłava
Прося, Prosia
Прузына, Pruzyna
Пятруня, Piatrunia
Пятруся, Piatrusia
Рагнеда, Rahnieda
Рада, Rada
Радзіслава, Radzisłava
Радуся, Radusia
Разаля, Razala
Раіна, Raina
Расьціслава, Raścisłava
Ружа, Ruža
Ружана, Ružana
Рыпіна, Rypina
Рэня, Renia
Саламея, Sałamieja
Сьвятаслава, Śviatasłava
Славаміра, Słavamira
Станіслава, Stanisłava
Стася, Stasia
Стэпа, Stepa
Судзіслава, Sudzisłava
Сьцепаніда, Ściepanida
Тадора, Tadora
Таклюся, Taklusia
Тарэся, Taresia
Тася, Tasia
Тахвіля, Tachvila
Тацяна, Taciana
Тэкля, Tekla
Уладзіслава, Uładzisłava
Уладзя, Uładzia
Ульляна, Ullana
Усяміла, Usiamiła
Усяслава, Usiasłava
Фаня, Fania
Францішка, Franciška
Франя, Frania
Фрося, Frosia
Хадора, Chadora
Хвядора, Chviadora
Хвядося, Chviadosia
Хоўра, Choǔra
Хрысьціна, Chryścina
Хрысьця, Chryścia
Часлава, Časłava
Югаля, Juhala
Югася, Juhasia
Юзя, Juzia
Юля, Jula
Юста, Justa
Юстына, Justyna
Ядвіся, Jadvisia
Ядзьвіга, Jadźviha
Ядзя, Jadzia
Якуня, Jakunia
Яліна, Jalina
Яніна, Janina
Януся, Janusia
Яня, Jania
Ярына, Jaryna
Ярыца, Jaryca
Ясаня, Jasania
Яся, Jasia
Яўхіма, Jaǔchima

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат