Пра курсы
ГАРАДЫ :


12.03.2014
СЛОЎНІК Зоркі

Склаў спецыяльна для “Мовы Нанова” астраном Віктар Малышчыц

word70 Спампаваць файл WORD
powerpoint70 Спампаваць прэзентацыю POWER POINT

Тэлескоп

Абсерваторыя – “дом” для тэлескопа

Святло

Выпраменьванне

Неба, небасхіл, нябёсы

Кірункі свету: поўнач – поўдзень – усход – захад

Зорка

Сузор’е

Планеты: Меркурый, Венера, Зямля, Марс, Юпітэр, Сатурн, Уран, Нептун

Спадарожнік

Штучны спадарожнік Зямлі

Месяц, месяцовы

Асноўныя фазы Месяца:

Маладзік, першая чвэрць (квадра), поўня, апошняя чвэрць (квадра), народныя: ветах, падпоўня, сход (падрабязней на http://www.slounik.org/477600.html)

Назвы задыякальных сузор’яў: Авен, Цялец, Казярог, Блізняты, Рак, Рыбы, Леў, Дзева, Шалі, Стралец, Вадаліў, Скарпіён

Тэрмінатар – мяжа паміж святлом і ценем на дыску Месяца

Падвойная зорка – пара звязаных зорак

Зорнае скопішча

Туманнасць – вялікае газа-пылавае воблака

Галактыка – “зорны востраў” (100 млрд. зорак)

Чорная дзірка

Сусвет

Вялікі Выбух – пачатак Сусвету

Светлавы год – адлегласць, якую святло праходзіць за год

“Зорныя” беларусы

Марцін Пачобут-Адляніцкі (1728-1810) – Віленская абсерваторыя

Аляксандр Чыжэўскі (1897-1964) – заснавальнік геліябіялогіі

Гаўрыіл Ціхаў (1875-1960)– спецыяліст у астрабіялогіі

Пятро Клімук (нар. 1942) – першы беларускі касманаўт

Валянціна Церашкова (нар. 1937) – першая жанчына-касманаўт

Млечны Шлях – наша галактыка і адначасова яе праекцыя на неба

Знічка (метэор)

Міжнародная касмічная станцыя

Палярнае ззянне

Серабрыстыя аблокі

“Беларускія” назвы астэроідаў: Беларусь, Мінск, Брэст, Віцебск, Хатынь

Ursa_Major_constellation_Hevelius1

Воз, Воз з медзведзямi, Воз фараонскi, Воз з дышлем паломаным, Вялiкi воз, Конь, Конь з вазом, Конь i калёсы, Павозачка Алiяшова, Каляснiца, Карэта, Каляска, Брычка св. Якуба, Буда, Iльлёў воз, Кiш, Рандэлечак, Палойнiк, Апалонiчак, Коўшык, Чаша, Сiтца(о), Сiточка, Гражуля колы, Вядзмедзiца, Вялiкая Мядзведзiца, Пасажыркi, Сахачы, Калясвіца (Кола), Карэц, Калёсы, Вялікія Калёсы, Майсаш, Пiясаш, Папрыца (паводле Цімафея Авіліна).

Fazy Miesiaca1

Дзе пачытаць па-беларуску: www.be.wikipedia.org  ці   www.be-x-old.wikipedia.org

Што ўсталяваць на кампутар: Stellarium (www.stellarium.org), ёсць і мабільная версія (iOS, Android)

Фота і відэа беларускага неба: vk.com ці facebook.com, шукаць “Віктар Малышчыц” :)

Форум беларускіх аматараў астраноміі: www.forum.belastro.net

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат