Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Зімовыя хваробы

13.01.2017
СЛОЎНІК Зімовыя хваробы

Зімовыя хваробы

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Лекар, доктар, урач, медык, медсястра, фельчар

Хуткая дапамога

Лякарня, шпіталь, бальніца, паліклініка, амбулаторыя

Адчуванне самаадчуванне: добрае, нармалёвае, дрэннае/кепскае

Мне баліць … (а не “ў мяне баліць”!)
Тэмпература (высокая, падвышаная)
Артэрыйны ціск (высокі, нізкі).
Я адчуваю слабасць.
Мяне калоціць.
Мяне ванітуе.
Мне млосна

Хварэць на (грып, прастуду, ангіну/гарлянку, адзёр, сухоты)

Вам балюча (цяжка) глытаць?
Таблеткі (пігулкі), лекі

Прымаць лекі да (пасля) яды. (бо ежа – гэта што ямо, а яда – сам працэс)
Хвароба заразная (незаразная)
Боль, моцны боль (мужчынскі род)
Прышчэпка (рус. прививка)
Ускладненне
Кашаль
Страціць прытомнасць
Сутарга
Болепатольны сродак

Тэрапеўт, педыятр, отарыналарынголаг

Галава, твар, скронь, сківіца
Вуха, вока,

Вусны, верхняя (ніжняя) вусна (губа)

Парады доктара Вітушкі:

Як засцерагчыся ад вострых рэспіраторных інфекцый узімку:

  • зрабіць прышчэпку ад грыпу;
  • пазбягаць блізкага кантакту з хворым чалавекам;
  • выконваць правілы этыкету пры чыханні і кашлі (закрываць рот і нос пры чыханні і кашлі, ужываць і адразу ўтылізоўваць аднаразовыя сурвэткі (калі няма сурвэтак – карыстаемся локцем, а не далонню), мыццё рук пасля чыхання і кашлю);
  • выпрацаваць звычку не дакранацца бруднымі рукамі да твару;
  • часта мыць рукі вадой з мылам, а калі немагчыма – апрацоўваць іх антысептыкам;
  • рабіць вільготныя прыборкі на працы і дома з праціраннем паверхняў, да якіх дакранаешся;
  • заставацца дома пры першых сімптомах хваробы;
  • правільнае загартоўванне (не купанне раз на год у палонцы на Вадохрышча, а сістэматычная трэніроўка арганізма для павышэння яго ўстойлівасці да нізкіх тэмператур (сон у прахалодным памяшканні, кантрастны душ, штодзённы шпацыр на свежым паветры);
  • рухальная актыўнасць штодня;
  • здаровае харчаванне, паўнавартасны сон, супакой і кантроль над стрэсам, пазітыўныя эмоцыі ад новых ведаў ад Мовы Нанова.
Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат