Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Жарты

02.04.2014
СЛОЎНІК Жарты

Жартуйма пісьменна!

1. СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

2. СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD


zarty3

Жарты, жартаваць, паджартоўваць, жартачкі, жарцікі, жартаўлівы, дажартавацца

Гумар, пачуццё гумару, тонкае пачуццё гумару, дасціпны (дарэчны, да месца) гумар, грубы гумар, чорны гумар, сумны гумар, недарэчны гумар, нетактоўны гумар

Абразлівыя, зняважлівыя, вульгарныя, заганныя жарты

Смех, усмешка, усмешлівы, смяяцца, усміхацца, пасміхнуцца, насмейвацца, падсмейвацца

Рагатаць (як конь), заходзіцца/плакаць ад смеху, ачмурэць ад рогату

Кпіны (злыя жарты) – кпіць (з каго? – а не “над кім”!)

Іронія, сатыра, бурлеск, анекдот, гумарэска, сарказм, камедыя, аксюмарон, пародыя, каламбур

Забава, забаўны, забаўляць: забаваю падлеткаў было распавядаць анекдоты; забаўляць гледачоў – задача клоўнаў; забаўная пастаноўка ўзняла Мікалаю настрой.

Любіць распавядаць (расказваць) анекдоты, маляваць (разглядаць) карыкатуры і шаржы, пісаць фельетоны

Клоўн, Блазан (рус. шут), Гарэза (рус. озорник), Балагур, Свавольнік (рус. шалун)

Гармідар (балаган)

Быць вострым на язык, дражніцца, панаджваць (дражніць)

Умець іранізаваць і самаіранізаваць

Вясёлая, нязмушаная атмасфера, весялосць, весяліцца, ставіць смайлікі , быць смяшлівым

——————

У антычнай медыцыне стан чалавека апісваўся суадносінамі чатырох вадкасцей — крыві,лімфы, жоўтай і чорнай жоўці — якія яны звалі «гумар». Суадносіны і гармонія гэтых вадкасцей вызначалі здароўе і самаадчуванне чалавека. (Вікіпедыя)


Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат